Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Франсіска дэ Кеведа-і-Вільегас (1580 – 1645) – бліскучы сатырык. Шырыня дыяпазону паэзіі Кеведа: ад урачыстай лірыкі да бурлеска. Адметнасць паэтычнага стылю пісьменніка

Паэзія Луіса дэ Гангоры-і-Арготэ (1561 – 1627) – увасабленне “цёмнага стылю”. Паэмы “Сказанне пра Паліфема і Галатэю” (1612), “Адзіноты” (1614) як вяршыні творчасці Гангоры.

Барока як “вялікі стыль эпохі”: асноўныя паняцці і катэгорыі эстэтыкі і паэтыкі.

Агульная характарыстыка светапогляду эпохі. Адчуванне крызіснасці новага часу ў культуры. Станаўленне ідэалогіі Новага часу. З’яўленне універсальных філасофскіх сістэм.

Пераходная эпоха”: XVII стагоддзе.

Джэфры Чосэр (1340? – 1400). Ранняя творчасць: “Кніга герцагіні” (1369). Сатырычныя паэмы “Дом гонару” і “Птушыны парламент” (1382). “Кентэрберыйскія апавяданні” (1387) як энцыклапедыя англійскага жыцця XIV ст. Роля Чосэра ў абнаўленні англійскай мовы.

Перадумовы гуманізму ў Англіі: вучэнне Уільяма Акама (1300 – 1350). Пама Уільяма Ленгледа (каля 1330 – каля 1400) “Мроі Уільяма пра Пятра Аратая”.

Росквіт народнай паэзіі: балады пра Робіна Гуда.

Оксфардскі гурток гуманістаў. Томас Мор (1478 – 1535). “Прамова пра годнасць чалавека” як “сімвал веры” Адраджэння. “Утопія” (1511 – 1516): мастацкая мадэль сацыяльнага эксперыменту.

Паэзія і проза: агульная характарыстыка.

Тэатр: Крыстафер Марло (1564 – 1593) і яго трагедыі “Тамерлан Вялікі”, “Гісторыя доктара Фауста” (1588) і інш.; Бен Джонсан (1572? – 1637).

Іспанская літаратура.

Станаўленне і росквіт жанру рыцарскага рамана: публікацыя “Амадзіса Гальскага” (1508) Гарсі Радрыгесам дэ Мантальво. Гістарычная праца Уртада дэ Мендосы “Гранадская вайна” (1627).

Пазія стала і позняга Адраджэння: творчасць Фернанда дэ Эрэры (1534 – 1597) і Луіса дэ Леона (1527 – 1591).

Проза Хорхе Монтэмаёра (152 – 1561): пастаральны раман “Дыяна”.

Нараджнне пікарэскнай літаратуры: “Жыццё Ласарыльё з Тормеса, яго нягоды і бядоты” (першае выданне 1554).

Творчасць Лопэ Феліса дэ Вегі Карпіё (1562 – 1635) і росквіт іспанскага нацыянальнага тэатра. Паэмы “Заваяваны Іерусалім”, “Андрамеда”, “Філамена”, “Цырцэя”, “Залаты век” і інш. Лірыка Лопе дэ Вегі. Перыядызацыя драматургічнай творчасці. Гісторыка-рэвалюцыйная (“Фуэнтэ Авехуна”), філасофска-рэлігійная (“Зменлівасць ісціны”) і камедыйная (“Сабака на сене”) драматургія.

“Кола Лопе дэ Вегі”: творчасць Цірса дэ Маліны (1584? – 1648?): “Дабрапрыстойная Марта”, “Дон Хіль зялёныя штаны”, “Севільскі гарэзнік...” і інш.

Гуманістычны універсалізм паэзіі Алішэра Наваі (1441 – 1501): лірыка, паэмы “Пецярыцы” (“Лейлі і Меджнун”, “Фархад і Шырын”, “Сем планет” і інш.).

Тэорыя і мастацкая практыка класіцызму: агульныя звесткі.

Іспанская літаратура. Барацьба літаратурных школ “культызму” і “кансэптызму”.

Развіццё пікарэскнага (махлярскага) рамана ў іспанскай літаратуры: “Гісторыя жыцця махляра па імені дон Паблас” Кеведа. Традыцыі народна-смехавай культуры ў творы.

“Кульгавы д’ябал” Луіса Велеса дэ Гевары (1579 – 1644) як адзін з лепшых махлярскіх раманаў іспанскага “нізавога” барока.

XVII ст. як “залаты век”іспанскай драмы. “Школа Лопэ дэ Вегі”: перапрацокі “камедыі характараў” Хуанам Руісам де Аларкон-і-Мендосам (1581 – 1639).

Творчасць Педра Кальдэрона де ла Баркі (1600 – 1681). Жыццёвы і творчы шлях. Камедыйная драматургія (“З каханнем не жартуюць”, “Сам у сябе пад вартай” і інш.), драмы (“Саламейскі алькальд”, “Жыццё ёсць сон” і інш.), рэлігійна-філасофскія п’есы (“Ланнцугі Д’ябла”, “Чароўны маг”, “Ушанаванне крыжа” і інш.).

Французская літаратура. Класіцызм як “афіцыйнае мастацтва”. Дзейнасць Французскай Акадэміі (1634). Уплыў рацыяналізму на фарсіраванне эстэтыкі класіцызму. Структура класіцыстскіх жанраў. Правіла “трох адзінстваў”.

Рэформа верша і мовы Франсуа Малерба (1555 – 1628). Трактат Нікаля Буало (1636 – 1711) “Паэтычнае мастацтва” (1674) як абагульненне класіцыстычных тэндэнцый у ліатратуры.

П’ер Карнэль (1606 – 1684) – бацька французскай класічнай трагедыі. Перыядызацыя творчасці. Перыяд “першай манеры” (да сярэдзіны 1640-х гг.): “Сід”, “Юнацтва Сіда”, “Гарацый”, “Цына”. Перыяд “другой манеры” (“Радагуна”, “Іраклій”, “Нікамед” і інш.).

Жан Расін (1639 – 1699). Распрацоўка любоўна-псіхалагічнай трагедыі: “Андрамаха”, “Федра” і інш. “Брытанік”: жанравая паліфанія твора.

Паэзія Жана дэ Лафантэна (1621 – 1695). Ідэйна-тэматычная разнастайнась баек.

Проза французскага класіцызму: эпісталярная (лісты Мары дэ Рабюнтэн-Шанталь, маркізы Дэ Савінье); аратарская (пропаведзі Жака-Беніня дэ Басюэ), палемічная (“Лісты правінцыялу”, “Думкі” Блеза Паскаля, “Мемуары” і “Максімы” Франсуа дэ Ларашфуко). Раман Мары дэ Лафает “Прынцэса Клеўская”.

Спрэчка “старажытных” і “новых” (80-я гг. XVII): адмаўленне прыярытэту антычнасці ў творах Шарля Перо (1628 – 1703).

Барока як “перыферыйная” з’ява для французскай літаратуры (творы Вянсана Вуацюра, Сірано дэ Бержэрака, Шарля Сарэля, Поля Скарона і інш.).

Англійская літаратура. Творчасць Джона Мілтана (1608 – 1674). Жыццяпіс. Філасофскі змест і мастацкія асалівасці эпічнай паэмы “Страчаны рай”: біблейская аснова твора, вобраз Сатаны; канцэпцыя чалавека ў паэме; праблема свабоды волі і маральнай адказнасці; асалівасці жанру і стылю твора, сінкрэтызм творчага метаду Мілтана, рысы барока і класіцызму ў паэме.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Прыгожае пісьменства эпохі Адраджэння | Літаратурны рамантызм ХІХ ст
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 599; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.129 сек.