Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін

Значны ўплыў на заняткі насельніцтва аказвалі прыроднаасяроддзе, якое з’яўлялася матэрыяльнай асновай існавання чалавека, крыніцай для развіцця гаспадаркі. Характэрнымі рысамі Беларусі з’яўляліся тэрыторыі з разнастайным ландшафтам, якія размешчаны на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны і на водараздзеле Балтыйскага і Чорнага мораў. Разнастайнасць глебы і расліннага свету, памяркоўны клімат спрыялі развіццю гаспадарчай дзейнасці людзей. Выключнае значэнне мелі рэкі Днепр, Зах.Дзвіна, Нёман са шматлікімі прытокамі, якія аб’ядноўвалі ў адзінае цэлае паасобныя часткі беларускай тэрыторыі.

У суровых умовах прыледніковай амаль бязлеснай зоны чалавек выжываў у калектыве – родавай абшчыне. Тып гаспадаркі – спажывецкі – асноўныя заняткі – паляванне і збіральніцтва. Прылады працы чалавек вырабляў з крамнёвых пласцін і касцей жывёлы. Жытлы ён рабіў з біўняў і рэбраў маманта, накрываў іх звярынымі шкурамі. Прыблізна 10 тыс. год назад скончылася ледніковая эпоха, наступіў сучасны геалагічны перыяд. Адбылося змяненне клімату. З развіццём прылад працы і больш разнастайнай гаспадарчай дзейнасцю ў першабытных калектывах ўсё больш укаранялася прыроднае полаўзроставае раздзяленне працы. Маладыя мужчыны спецыялізаваліся на паляванні, старыя – на вырабе прылад працы, жанчыны займаліся вядзеннем калектыўнай хатняй гаспадаркі, збіральніцтвам.

Падчас неаліту насельніцтва обач з традыцыйным паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам пачало займацца земляробствам і жывёлагадоўляй – т.з. неалітычная рэвалюцыя, якая спрыяла развіццю вытворчасці і росту насельніцтва. Жывёлагадоўля і землеробства дазволілі людзям пакідаць нешта ў запас. Сярод насельніцтва з’явілася сацыяльная няроўнасць і ўзнікла прыватная уласнасць, што стала адной з прычын разлажэння першабытнага грамадства. Гэта падрывала аснову мацярынскага роду і ставіла на першае месца вялікую патрыярхальную семью, праца якой была больш прадукцыйнай. У часы бронзавага веку адбываўся канчатковы пераход да вытворчай гаспадаркі.

Адна з галоўных рыс эпохі патрыархату – з’яўленне лядна-агневога землеробства, выкарыстанне ў якасці цяглаваў сілы быкоў і коней.

У УІІ ст. да н.э. на Беларусі з’явіліся плямёны, якія тэрыторыі навучыліся дабываць жалеза, што яшчэ больш павялічыла прадукцыйнасць працы. У гэты час паступова вылучаюцца роды і племены, якія мелі больш сельскагаспадарчых прадуктаў, жывёлы ці іншых матэрыяльных каштоўнасцей, што спрыяла пашырэнню таварнага абмену. А гэта прывяло да значнай сацыяльнай няроўнасці ў грамадств, выдзяляецца знаць. На змену родавай абшчыне прыходзіць абшчына суседская.

У працэсе распаду першабытных адносін галоўная роля ў грамадскім жыцці стала належыць мужчынам. Вярхоўнай уладай ў плямёнах стаў сход ўзброенных воінаў, дружыннікаў, дзе вырашаліся пытанні вайны і міру, выбіраліся старэшына роду і правадыр племені. Грамадска-палітычны лад, які ўзнік на апошняй стадыі першабытнага грамадства адтрымаў назву ваеннай дэмакратыі.

Станаўленне февдальных адносін на ўсходнеславянскіх землях ў параўнанні з краінамі Заходняй Еўропы мела сваю спецыфіку (мінавалі рабаўладальніцкі лад, феадальныя адносіны усталяваліся на 4 ст. пазней, чым у Еўропе). У 1Х-Х1 стст. у большасці краін Заходняй Еўропы завяршыўся працэс фарміравання феадальных адносін. На землях усходніх славян гэты працэс толькі пачаўся. Асноўным сродкам вытворчасці і асноўным багаццем пры феадалізме з'яўлялася зямля, якая знаходзілася ў манапольным распараджэнні феадалаў. Селянін не з'яўляўся ўласнікам зямлі, але толькі яе трымальнікам на пэўных умовах. Яго эканаміная залежнасць ад феадала выражалася ў выглядзе рэнты (адпрацовачнай – паншчына, натуральнай –даніна ці грашовай – чынш) - працы ці плацяжоў на карысць феадала. Але на зямлі, што атрымаў у карыстанне, селянін вёў самастойную дробную гаспадарку, меў ва ўласнасці дом, хатнюю жывёлу і прылады працы, з дапамогай якіх ён апрацоўваў свой участак і раллю феадала.

На раниім этапе феадалізму панавала натуральная гаспадарка;абмен быў нязначным, гандлёвыя сувязі не развітымі; рамяство яшчэ толькі пачынала аддзяляцца ад сельскай гаспадаркі. Істотнай рысай развіцця ўсходніх славян і балтаў на тэрыторыі Беларусі была шматукладнасць грамадскай гаспадаркі: у 1Х-ХШ стст ужываліся і перапляталіся асноўныя сацыяльна-эканамічныя уклады:рабаўладальніцкі, родаплемянны і феадальны. Клас феадалаў меў сваю іерархію. Вярхоўным уласнікам усёй зямлі лічыўся вялікі князь. За карыстанне імі насельніцтва абавязана было плаціць князю даніну (натуральны падатак) – палюддзе

Крыніцы называюць наступныя віды феадальнага землеўладання: княжацкае, баярскае і царкоўнае. Феадальнае землеўладанне было вотчынным ці памесным.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства | Гарады Беларусі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 589; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.