КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Малюнак 1 Малюнак 2
А D а План 1. Методыка вывучэння ліній. 2. Методыка вввучэння вуглоў, трохвугольнікаў, акружнасці і круга. 3. Методыка вывучэння чатырохвугольнікаў. Іх пабудаванне. Ключавыя словы; прамая,адрэзак, прамень, вугал, трохвугольнік, акружжнасць, круг, транспарцір. Літаратура Асноўная: 1, гл. 7, Дадатковая: 3, гл.5.
Уяўленні аб некаторых геаметрычных фігурах дзеці атрымоўваюць у дзіцячым садзе. Яны ўмеюць адрозніваць квадрат, прамавугольнік, трохвугольнік, круг. У першым класе вучні таксама знаёмяцца з адносінамі “даўжэй-карацей”, “вышэй-ніжэй”, “правей-лявей”і інш. Пры гэтым настаўнік апіраецца на вопыт дзяцей. Напрыклад, з дапамогай нацягнутай і ненацягнутай вяроўкі знаёміць вучняў з прамой і крывой лініямі. Вяроўка з’яўляецца мадэллю гэтых ліній. Прамая лінія бясконцая. Калі ножніцамі адрэзаць двойчы частку прамой, то атрымаецца адрэзак. Адрэзак мае два канцы і абазначаецца кропкамі. Мадэллю пункта з’яўляецца след алоўка, які не мае памераў. Практычна дзеці ўстанаўліваюць, што два пункты можна злучыць адрэзкам, што праз два пункты можна правесці бясконцае мноства прамых. Пазней пункты і адрэзкі будуць абазначацца літарамі: • А, А В. Адрэзкі параўноўваюць па велічыні спачатку“на вока”, потым накладаннем і вымярэннем. Далей вучням даецца ўяўленне аб ломанай лініі як геаметрычнай фігуры, якая састаўлена з адрэзкаў так,што канец аднаго адрэзка з’яўляецца пачаткам другога, а канец другога – пачаткам трэцяга і г.д. Пры гэтым такія адрэзкі не ўтвараюць новага адрэзка. Замкнёная ломаная лінія з’яўляецца граніцай многавугольніка. Пазней суму даўжынь старон многавугольніка называюць яго перыметрам. Вялікую ўвагу настаўнік удзяляе вычэрчванню і вымярэнню адрэзкаў, знаходжанню іх сумы, рознасці, павялічэнню і памяншэнню даўжынь адрэзкаў на некалькі адзінак і ў некалькі разоў, іх рознаснаму і кратнаму параўнанню. Настаўнік прапануе начарціць прамую лінію АВ, адзначыць на ёй пункт О. Часткі, на якія пункт разбіў прамую, называюць праменямі. А О В Далей прапануюцца дзве прамыя, якія маюць агульны пункт (перасякаюцца) С В Часам пры перасячэнні ўтвараюцца роўныя К А (прамыя) вуглы. Такія прамыя называюцца перпендыкулярнымі. Прамыя, якія не маюць агульнага пункта, называюцца паралельнымі. С D A В
З мнагавугольнікамі (іх старанамі,вугламі і вяршынямі) дзеці знаёмяцца ў дзіцячым садзе:. Многавугольнік – гэта геаметрычная фігура,якая мае граніцу ў выглядзе замкнёнай ломанай лініі. Адрэзкі, якія злучаюць пункты (вяршыні), называюць старанамі. Многавугольнік мае і вуглы, якія ўтвараюцца прамянямі (старанамі), што выходзяць з аднаго пункта. Мадэллю вугла з’яўляецца малка – дзве пласціны, злучаныя цвіком. Прамы вугал утвараецца перагібаннем ліста паперы. Дзве лініі згібу дзеляць ліст на чатыры роўныя часткі, на чатыры прамыя вуглы. Гэтыя вуглы параўноўваюцца накладаннем. Затым дзеці знаёмяцца з вугольнікам, з дапамогай якога знаходзяць і будуюць вуглы, меншыя за прамы (вострыя ) і большыя за прамы (тупыя). Пазней дзеці вучацца абазначаць вуглы літарамі, чытаць іх. В О А АОВ або ВОА Мнагавугольнік, у якога тры вуглы, называецца т рохвугольніка м. Ён абазначаецца літарамі В. Калі трохвугольнік мае прамы вугал, то ён - О А прамавугольны, калі - тупы вугал, то ён – тупавугольны, калі ўсе вуглы вострыя, то ён– востравугольны. Па даўжыні старон трохвугольнікі класіфікуюцца на роўнастароннія і рознастароннія. З апошніх выдзяляюцца роўнабедраныя трохвугольнікі. Калі ўзяць цыркуль і начарціць замкнёную лінію, то атрымаецца акружнасц ь з цэнтрам О. О А ОА– радыус акружнасці. Вымярэннем можна пераканацца, што ўсе радыусы роўныя. Частка паверхні, абмежаваная акружнасцю, называецца кругам. Калі акружнасць падзяліць на 360 роўных частак і ўзяць вугал, што ўтвораны двумя радыусамі, якія апіраюцца на 1/360 частку акружнасці, то атрымаем адзінку вымярэння вуглоў– граду с. Вучні знаёмяцца таксама з прыстасаваннем для вымярэння вуглоў – транспарцірам. Яны ўстанаўліваюць, што прамы вугал роўны 90 градусаў, а сума вуглоў кожнага трохвугольніка раўняецца 180о. Для гэтага праводзяцца перадматэматычныя доказы ў выглядзе эксперыменту. Бяруцца трохвугольнікі, розныя па старанах і вуглах, а таксама па велічыні, з дапамогай транспарціра вымяраюцца іх вуглы. Затым вылічваюцца сумы гэтых вуглоў кожнага трохвугольніка, якія прыблізна раўняюцца 180 градусам. Дзеці вучацца будаваць геаметрычныя фігуры (адрэзкі, вуглы, трохвугольнікі, прамавугольнікі, акружнасці) з дапамогай вугольніка, цыркуля, лінейкі і транспарціра спачатку на лінаванай, а затым на нелінаванай паперы.
З уяўленнямі аб прамавугольніку і квадраце дзеці знаёмяцца ў дзіцячым садзе. Звесткі аб прамавугольніку і квадраце абагульняюцца, даецца іх азначэнне праз род і відавое адрозненне гэтых фігур. У прамавугольніка ўсе вуглы прамыя, а процілеглыя стораны роўныя. У квадрата, як прыватнага выпадку прамавугольніка, усе стораны роўныя. В С АВ = СD; ВС = АD; А D А = В = С= D Далей вывучаецца перыметр прамавугольніка і квадрата як сумы даўжынь усіх старон. В С Р = (а + в) • 2 Р = 4 • а На аснове індуктыўнага вываду выводзіцца правіла і формула вымярэння плошчы прамавугольніка і квадра та. S = а • в S = а • а = а2 S = 2 • 4 = 4 • 2 = 8 (см2) S = 2 • 2 = 4 (см2) Далей дзеці знаёмяцца з чатырохвугольнікамі, у якіх процілеглыя стораны паралельныя, паралелаграмамі. В С АВ // СD А D ВС // АD Практычна ўстанаўліваецца, што АВ = СD; ВС = АD; АС>ВD; А = С; В = D. У пачатковых класах вучні знаёмяцца з сістэмай каардынат, якая была ўведзена Р.Дэкартам. Спачатку яна ўводзіцца на прамені з аднолькавымі дзяленнямі, пачынаючы з нулявога пункта, і прымяняецца для графічнага паказу цэлых неадмоўных лікаў. Затым уводзіцца прамавугольная сістэма каардынат. Яе прымяненню папярэднічаюць дыдактычныя гульні тыпу “Ход каня,” “Куды паўзе смоўж” і інш. Вучні выконваюць заданні на вызначэнне каардынат пунктаў адрэзкаў, будуюць адрэзкі па каардынатах іх канцоў, трохвугольнікі і многавугольнікі па каардынатах іх вяршынь (малюнак 1). Пазней вучні навучаюцца будаваць дыяграмы (малюнак 2). В (5;5) 5 50 4 40 3 30 2 20 1 А (2;2) С (8;2) 10 0 0 1 2 3 4 5 6 7 8 1 2 3 4 5 Пабудаваць дыяграму працягласці жыцця людзей: 1. Іваноў-10г. 2.Пятроў –30г. 3.Сідараў-50г. 4. Радзімаў-40г. 5.Антонаў -20г. На ўроках матэматыкі дзеці вучацца рабіць геаметрычныя пабудаванні звычайна па такому плану: аналіз пабудаванне доказ даследаванне. Напрыклад: Пабудаваць прамавугольнік, сума даўжынь старон (перыметр) якога роўная 12 см. Даўжыня 5 4 3 Шырыня 1 2 3 Аналіз ідзе па табліцы
Дата добавления: 2014-01-15; Просмотров: 1101; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |