Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Літаратуразнаўства як навука. Прадмет і задачы даследавання. Састаўныя часткі. Асноўныя катэгорыі, тэрміны, паняцці. Прадмет і задачы тэорыі літаратуры

Пытаннне № 1

Тэорыя літаратуры

Курс

Матэрыялы для лекцый

 

Спецыяльнасць “Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура”

(5 курс)

 

Літаратуразнаўства – навука аб мастацкай літаратуры. Вывучае паходжанне, сутнасць і грамадскія сувязі мастацкай літ-ры, спецыфіку літ-най творчасці і заканамернасці гісторыка-літ-ных працэсаў. Асноўныя часткі: гісторыя л-ры, метадалогія і тэорыя л-ры, літ-ая крытыка. Дапаможныя дысцыпліны: бібліяграфія, тэксталогія, гісторыяграфія, архівазнаўства, літ. крыніцазнаўства і нек. інш.

Кожная навука не толькі збірае факты і назіранні, не толькі апісвае і сістэматызуе іх, але і імкнецца іх растлумачыць, імкнецца раскрыць аб’ектыўныя заканамернасці існавання той ці інш. з”явы. Прадмет даследавання – мастацкая літ-ра краін свету, яе месца ў жыцці грамадства, яе развіццё. Прадметам вывучэння л-ства з’яўляюцца ўсе формы маст. творчасці. Пісьмовая і вусная. Да з”яўлення друку л-ра (і мастацкая) існавала ў рукапісах, альбо манускрыптах (лац. manus– рука, scriptum – пісаць).

Растлумачыць з’явы – зн. адшукаць прычыны іх ўзнікнення, зразумець, чаму яны нараджаюцца, у чым іх сутнасць, значэнне. Два асн. пытанні: 1) чаму ў кожнага народа побач з іншымі відамі грамадскай свядомасці існуе мастацкая творчасць, у чым яе значэнне для жыцця гэтага народа і ўсяго чалавецтва, якія яго (мастацтва слова) асаблівасці; 2) чаму л-ра кожнага народа ў кожную эпоху розная, чаму яна адрозніваецца ад іншых літ-р данай эпохі. Задачы літаратуразнаўства – вывучэнне твораў мінулага, вывучэнне заканамернасцей развіцця мастацтва слова ў розныя гістарычныя эпохі, аналіз і ацэнка творчасці сучасных пісьменнікаў, вызначэнне перспектыў развіцця ў будучым. Т. чынам у полі даследавання літ-ства літаратура мінулых стагоддзяў, літ-ра сучасная і пэўным чынам л-ра будучыні. Сёння працягваецца вывучэнне л-ры антычнага свету, л-ры сярэднявечча (старажытнай), л-ры эпохі Адраджэння, л-ры ХІХ ст., не кажучы пра ХХ ст. Чаму так? Мяняюцца, паглыбляюцца ўяўленні пра свет і чалавечую дзейнасць, па-іншаму ацэньваецца, успрымаецца, бачыцца мінулае, развіваецца сама навука, яе метады даследавання мастацкіх з”яў.

ГІСТОРЫЯ ЛІТ-РЫ вывучае л-ру як працэс. Г. зн.: разглядае яе важнейшыя эвалюцыйныя заканамернасці і тэндэнцыі, звязаныя з заканамернасцямі развіцця грамадства, даследуе ўзнікненне, змену літ-х плыняў, станаўленне творчых метадаў і мастацкіх стыляў, вызначае месца пісьменнікаў і асобных твораў у літаратурным працэсе. Яна сістэматызуе канкрэтныя літ. з”явы.

МЕТАДАЛОГІЯ выпрацоўвае метады і агульныя прынцыпы вывучэння маст. літ-ры. Апошнім часам метадалогію разглядаюць як самастойную частку літ-ва.

ТЭОРЫЯ ЛІТ-РЫ даследуе сацыяльную прыроду, вобразна-эстэтычную сутнасць, спецыфіку л-ры, жанравыя формы і іх адметнасць, вывучае законы літ.-мастацкай творчасці, агульныя і спецыфічныя заканамернасці станаўлення л-ры, асаблівасці мастацкіх метадаў, плыняў, напрамкаў. Яна выпрацоўвае сістэму навуковых паняццяў аб мастацкай літаратуры

ЛІТАРАТУРНАЯ КРЫТЫКА асвятляе бягучы (сучасны) літаратурны працэс, тлумачыць і ацэньвае маст. творы і ўзноўленыя ў іх з’явы зыходзячы з ідэйна-эстэтычных ідэалаў эпохі, арыентуе чытача і пэўным чынам фарміруе яго інтарэсы, вызначае шляхі развіцця л-ры.

Літаратуразнаўства абапіраецца і выкарыстоўвае дасягненні інш. навук, найперш гуманітарных, – філасофіі, эстэтыкі, гісторыі, сацыялогіі, псіхалогіі, лінгвістыкі. Навука ідэалагічная і гістарычная. Адсюль – зменлівасць трактоўкі твораў, літ-га працэсу ў цэлым. Як кожная навука яно мае сваю сістэму катэгорый, тэрмінаў, паняццяў. Катэгорыя – найбольш агульнае паняцце, якое выяўляе самыя істотныя азначэнні, прыкметы прадмета, што пазнаецца. Выступае асноўнай ступенню пазнання. Паколькі літ-ства вывучае эстэтычныя адносіны чалавека, яно з”яўляецца часткай эстэтыкі. Таму многія літ-знаўчыя катэгорыі агульныя з эстэтыкай і інш. навукамі аб мастацтве (тэатразнаўства, музыказнаўства, архітэктуразнаўства).

Агульнаэстэтычныя катэгорыі: прыгожае, узвышанае, трагічнае, камічнае, нізкае, агіднае. Гэтыя катэгорыі ўтвараюць палярныя пары паняццяў: прыгожае–агіднае, узвышанае–нізкае, трагічнае–камічнае. Катэгорыі былі вылучаны ў свой час Арыстоцелем, але іх сістэмнае вывучэнне пачалося адносна нядаўна (з розных пазіцый Кантам, Гегелем, Марксам, Чарнышэўскім). Эстэтычная сістэма Гегеля найбольш распрацаваная. У цэнтры яе ням. філосаф паставіў катэгорыю прыгожага. Аднак у сав. літ-стве асаблівай папулярнасцю не карысталася з-за ідэалістычных поглядаў Гегеля. Кніга “Эстэтыка” перакладзена на рус. мову і перавыдавалася. Розныя літ. напрамкі вылучаюць у якасці галоўных свае катэгорыі. “ узнёслае і трагічнае суадносіцца з класіцізмам і рамантызмам, прыгожае – з рэалізмам, камічнае і нізкае – з натуралізмам, агіднае – з некаторымі дэкадэнскімі плынямі” (ЭЛіМБел).У розныя эпохі сутнасць разумення эстэтычных катэгорый мела свае асаблівасці. Так, агіднае выкарыстоўваецца для вызначэння і ацэнкі з”яў рэчаіснасці (грамадскага і асабістага жыцця, прыроднага свету) як процілеглых ідэалу прыгожага. Антычная эстэтыка сутнасць агіднага выводзіла з парушанасці гармоніі, адчування меры і справядлівасці. Сярэднявечча атаясамлівала агіднае з са злом, грахом як процілегласці Боскай справядлівасці і прыгажосці. Рэнесанс, які арыентаваўся на прыгожае ў чалавеку прыродзе, разглядаў агіднае як аб”ектыўную з”ву (дадзенасць) рэчаіснасці. Эстэтыка класіцызму выводзіла агіднае і нізкае за межы мастацтва (смерць, пакуты не паказваліся са сцэны. Шэкспір – варвар). Рамантыкі адкрылі супярэчлівае адзінства прыгожага і агіднага.

Агульнаэстэтычныя катэгорыі могуць утвараць самыя розныя спалучэнні, нават, на першы погляд, алагічныя: узвышана-прыгожае, узвышана-трагічнае альбо гераічна-трагічнае, зніжана-трагічнае, трагічна-камічнае, агідна-трагічнае і інш. Гэта з”явілася ў новай літ-ры. У сав. ваеннай л-ры досыць працяглы час трагічнае разумелася ў адным варыянце, як гераічна-трагічнае: “Трагічнай уяўляецца гібель ці вялікія пакуты такіх людзей, якія ўспрымаюцца намі як каштоўнасць”. Т.Топер аспрэчвае: “Калі мы прыкладзем гэту формулу да шматлікіх ваенных сітуацый у творах нашага часу, катэгарызм яе выклікае сумненні. Хіба гвалтоўная смерць жывога не можа быць трагічнай і хіба трагедыі менавіта такога роду – не спадарожнічаюць суч. вайне?”.

Параўнаем. У А.Куляшова: ...І юнака з камсомольскім білетам

Босага гоняць на люты мароз.

Там ён, абліты вадой ледзяною,

К сэрцу рукою білет прыціскаў...

Так і стаяў, смеючыся над катам,

Доўга па цэлу сцякала вада;

Так і застаўся стаяць каля хаты,

Быццам з чысцюткага літы ільда...

Ды не карой ледзяною пакрыіты,

Ды не абліты вадой ледзяной,–

Выліты з бронзы і сонцам абліты,

Будзе ён вечна стаяць над зямлёй. (“Камс. білет”)

У П.Панчанкі:... А ён свае косці з іржавых калючак

Сваімі рукамі без стогну аддзёр,

Зваліўся на травы, і стала балюча

І травам, і росам, і ветрам гаючым,

Што прыляцелі з валдайскіх азёр. (“Герой”).

У А.Твардоўскага: И увиделось впервые,

Не забудется оно:

Люди тёплые, живые

Шли на дно, на дно, на дно... (“Васілій Тёркін”)

Трагедыя ўзыходжання ў Сотнікава, трагедыя чалавечага падзення ў Рыбака (“Сотнікаў” В.Быкава).

Адносіны мастакоў слова до форм трагічнага. І. Тургенеў і Ф.Дастаеўскі прысутнічалі пры адсячэнні галавы Троплану, вядомаму фр. забойцу ХІХ ст. (1870). І. Тургенеў адвёў вочы. Ф.Дастаеўскі: “ Я чалавек і нішто чалавечае мне не чужое...”. Мастак, які хоча адкрыць людзям ісціну, не мае права закрываць вочы і ў самыя страшныя моманты.

Дыялектычныя (парныя) катэгорыі: змест і форма, тыповае і адзінкавае, сутнасць і з”ява. Звязаны з агульнаэстэтычнымі. Напр., прыгожае ў л-ры мае месца пры арганічным спалучэнні зместу і формы твора, сутнасці і з’явы. Агіднае – пры іх дысгармоніі.

Агульнаээстэтычнымі катэгорыямі, але ўжо не сутнаснымі, не асноваўтваральнымі выступаюць: метад, стыль, тып творчасці, напрамак, творчая індывідуальнасць, ідэя, тэма, жанр, кампазіцыя, рытм, пафас і інш. Літаратуразнаўчыя катэгорыі і тэрміны: літаратурны працэс, род, тып, характар, вобраз, жанравая форма, паэтыка, паэтычны сінтаксіс, троп і г.д.

Тэрміналагічны апарат дакладных навук значна больш дакладны і карэктны. Філалогія, як і нек. інш. гуманіт. навукі, пакуль што не выпрацавалі агульна прынятай і стройнай сістэмы. Нямала літаратуразнаўчых паняццяў апісальных, сутнасна невыразных і няпэўных. Некаторыя з іх ужываюцца ў розных значэннях. Існуе шэраг так званых умоўных паняццяў і тэрмінаў. Напр., гістарычны жанр, гістарычная проза. Рознае разуменне стылю. Прычыны гэтага: складанасць, рознапланавасць, рухомасць, зменлівасць ліратурных з’яў. Вылучэнне розных крытэрыяў пры характарыстыцы той ці інш. з’явы.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Понятия и приемы прогнозирования финансово-хозяйственной деятельности | Літаратура як від мастацтва. Канцэпцыі сутнасці мастацкай творчасці
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 4581; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.