Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Аб’ектыўна-гістарычныя канцэпцыі мастацтва




Узнікаюць у к. ХУІІІ–пач.ХХ стст. Мастацкая творчасць разумеецца як састаўная частка грамадскай дзейнасці людзей, як своеасаблівае, мастацкае спасціжэнне і выяўленне сутнасці духоўнага жыцця народа ці чалавечачага грамадства ў цэлым. Ідэі былі выказаны ў ням. клас. эстэтыцы Гердэрам, Гётэ, Шылерам. Грунтоўны разгляд атрымалі ў філасофскай сістэме Гегеля.

3.1. У эстэтычнай тэорыі Гегеля мастацтва разглядаецца як адна з выяў сутнасці грамадскага жыцця і адна з форм яго гістарычнага развіцця. Сутнасць грам. жыцця разумеецца як самаразвіццё і самапазнанне “абсалютнай ідэі”. Апошняя ў мастацтве набывае канкрэтна-пачуццёвую форму і выступае як “ідэя прыгожага”. Мэта мастацтва – раскрыць сутнасці свету ў форме яго канкрэтна-пачуццёвага быцця, як “ідэі прыгожага”. Гэта неабходна таму, што ў сваім аб”ектыўным стане сутнасць свету (“абсалютная ідэя”) абмежавана канечнымі, часовымі формамі быцця, абцяжарана знешнімі для яе, выпадковымі, неістотнымі падрабязнасцямі. Інш. словамі, прыгожае ў прыродзе, увогуле ў рэальным жыцці, з’яўляецца непаўнацэнным, “ незавершаным, няпоўным відам прыгажосці ”. Сваю дасканаласць “ідэя прыгожага” набывае толькі ў мастацтве, дзе вызваляецца ад усяго выпадковага, абмежаванага.

Гегелеўскае паняцце “ідэі прыгожага” і яго разуменне ідэала раскрываюць спецыфіку мастацкага пазнання жыцця ў выглядзе тыпізацыі яе істотных, характэрных асаблівасцей. Слабае месца ў канцэпцыі Гегеля – тлумачэнне творчай здольнасці мастака. Яна (тв. здольнасць) зводзіцца да таго, што мастак у адпаведнасці са сваёй ідэяй выбірае ў рэчаіснасці канкрэтна-пачуццёвы матэрыял і з дапамогай фантазіі, натхнення надае ёй патрэбную форму для яе поўнага канкрэтна-пачуццёвага выяўлення. Творчую здольнасць мастака ён абмежаваў адной пазнаваўчай здольнасцю. Актыўна-стваральны пачатак у творчай прыродзе мастацтва ім не вылучаецца.

3.2. М.Чарнышэўскі ў магістарскай дысертацыі «Эстетические отношения искусства к действительности» шмат увагі надаў крытыцы гегелеўскага разумення прыгожага як нейкай незалежнай ад чалавека “ідэі”. Ён сцвярджаў, што крыніца прыгожага ў самой рэчаіснасці (“прыгожае ёсць жыццё”) і ва ўспрыманні рэальнымі людзьмі. “Прыгожая тая істота, у якой мы бачым жыццё такім, якім павінна яно быць па нашых уяўленнях ”. Дзякуючы Чарнышэўскаму, катэгорыя прыгожага ўзбагацілася дыялектыкай аб’ектыўнага і суб’ектыўнага зместу. Сутнасць мастацтва М.Чарнышэўскі бачыў у трох яго “значэннях”. 1) мастацтва ўзнаўляе “сапраўднае жыццё”, узнаўляе нанова, што сведчыць пра творчую здольнасць чалавека; 2) мастак тлумачыць узноўленуюй ім рэчаіснасць; 3) імкнецца выказаць жывы прыгавор аб з’явах, якія цікавяць яго і яго сучаснікаў. У параўнанні з Гегелем: рэальная рэчаіснасць узнаўляецца ў мастацтве не дзеля выяўлення яе ўласнай сутнасці, а для яе тлумачэння і ацэнкі ў інтарэсах грамадства, мастака і яго сучаснікаў. М.Чарнышэўскі выразна акрэсліў, што ўзнаўляе мастацтва ў “рэальным жыцці”, інш. словамі – даў вызначэнне прадмету мастацтва. Ім з’яўляецца не толькі прыгожае, але ўсё “агульнацікавае ў жыцці”, у прыродзе і ў грамадскім жыцці, пры гэтым цікавае для “чалавека – не як вучонага, а проста як чалавека”.

Аднак суб’ектыўны бок мастацкай творчасці вызначаны Ч-скім ў агульным плане. Не ўлічана, што ўзнаўляць, а таксама тлумачыць і ацэньваць агульнацікавае ў жыцці можна не толькі сродкамі мастацтва. Гэта робіць, напрыклад, публіцыстыка.

3.3. У 2-ой пал. ХІХ–пач.ХХ стст. быў шырока распаўсюджаны культурна-гістарычны напрамак у літ-стве. Мэта яго – аб’ектыўнае, навуковае даследаванне л-ры, аналагічнае даследаванням дакладных навук. Шлях – рознабаковае вывучэнне грамадска-гістарычных умоў, у якіх нараджаўся твор. Твор разглядаўся як прамое вобразнае адлюстраванне гэтых умоў. Заснавальнік напрамку франц. мастацтвазнаўца Іпаліт Тэн згрупаваў усю шматстайнасць знешняй адносна мастацтва рэчаіснасці ў тры фактары: “расу, асяроддзе,момант ”. Пад “расай” ён разумеў фізіялагічны і псіхалагічны склад народа альбо групы блізкіх народаў, сацыяльна-бытавыя асаблівасці іх жыцця. Пад “асяроддзем” – геаграфічныя асаблівасці і стан духоўнага жыцця нацыі, пад “момантам” – асаблівасці грамадскага жыцця ў дадзены гістарычны адрэзак часу. Прадстаўнікамі гэтага напрамку л-ра разглядалася як адлюстраванне ці выяўленне духоўнага жыцця грамадства, як вобразнае ўзнаўленне грамадскай свядомасці і ўвогуле духоўнай культуры свайго часу. Слабы бок: значэнне твора для свайго часу і тым больш для наступных эпох не разглядалася і не прымалася да ўвагі.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 681; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.