КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Эпоха Асветніцтва: агульная характарыстыка
Пытанне № 8 Для кожнага жанра рэгламентаваліся героі і мова. Мова “высокіх” жанраў была ўрачыстая, “прамоўніцкая”, насычаная кніжнай лексікай, нізкіх – больш набліжаная да размоўнай. Героі класіцыстычных трагедый прапаведавалі абавязак перад дзяржавай, патрыятызм, агульнаграмадскае ў іх перамагала асабістае (каханне, сваяцкія адносіны). Нельга было змешваць літ. роды і жанры. Жанравыя формы новай літаратуры (раман, балада, санет) ігнараваліся. Класіцыстамі ўведзены п рынцып трох адзінстаў у драматургіі: адзінства часу, месца і дзеяння. А таксама – п яць элементаў сюжэту: экспазіцыя, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка. Рацыяналізм класіцыстаў наклаў адбітак на характары персанажаў. Яны аднабаковыя (падкрэсліваецца нейкая пазітыўная ці негатыўная рыса), выразнікі пэўнай ідэі. Напрыклад, у Мальера Тарцюф – увасабленне ліцамерства, Гарпагон – сквапнасці. Класіцысты асаблівую ўвагу звярталі на выхаваўчую функцыю літ-ры. Аднак выхаванне “прыгожага густу” не было дыдактызмам і маралізатарствам. Выхоўваць чалавека павінна асалода, якую дае мастацтва. Узнікненне мастацтва класіцызму, яго вызначальныя асаблівасці былі звязаны з грамадска-гістарычным развіццём еўрапейскіх краін у ХVІІ – ХVІІІ стст., а больш канкрэтна – з нацыянальным рухам, скіраваным на палітычнае, ідэалагічнае, эканамічнае аб’яднанне краін, на чале якога станавілася абсалютная манархія. У бел. л-ры класіцызм як напрамак не склаўся. Рысы класіцызму прысутнічаюць ў творах К.Марашэўскага (“Камедыя”), ранняга В.Дуніна-Марцінкевіча (“Ідылія”). Некаторыя прыкметы эстэтыкі і паэтыкі класіцызму ў парадыйнай форме знайшлі адбітак у беларускай літаратуры і ў бурлескных творах (паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”).
ЭПОХА АСВЕТНІЦТВА. Эпоха (з грэч. – прыпынак) – прамежак часу ў развіцці прыроды, грамадства, навукі і інш., які мае пэўныя характэрныя асаблівасці. Эпохамі ў развіцці л-ры лічацца Рэнесанс (ХІV – ХVІ стст.), Асветніцтва (ХVІІІ ст.). Можна сустрэць таксама выразы “эпоха Сярэднявечча”, “эпоха класіцызму, рамантызму” і інш. У дадзеным выпадку тэрмін эпоха з’яўляецца сінонімам паняццяў этап ці напрамак. У аснове літаратуразнаўчага разумення эпохі ляжыць агульнасць філасофскіх і эстэтычных поглядаў на пабудову гарманічнага і справядлівага грамадства, на сцвярджэння ідэі свабоднага чалавека, на вызначэнне месца мастацтва ў грамадскім жыцці і спецыфікі яго сутнасці. Прадстаўнікі Рэнесансу і Асветніцтва прапаноўвалі адрозныя шляхі ўдасканалення грамадства і чалавека. Разняволенне асобы, вера ў магчымасці “натуральнай прыроды” чалавека – у першых. У другіх – вера ў чалавечы розум, у станоўчае ўздзеянне на чалавека, на грамадства ў цэлым навуковых адкрыццяў, асветы, адукацыі. Эпоху Асветніцтва вылучаюць ў літаратурах Францыі, Англіі, Германіі, Расіі. Прадстаўнікі – пісьменнікі-філосафы: Д.Дзідро, Ж.Ж.Русо, Вальтэр, Г.Лесінг, І.Шылер, І.Гётэ, М.Ламаносаў; пісьменнікі Д.Дэфо, Рычардсон, Свіфт, Філдзінг, Бамаршэ, А.Радзішчаў, А.Грыбаедаў і інш.
У ХVІІІ ст. у еўрапейскіх літаратурах суіснавалі такія літаратурныя напрамкі як барока, класіцызм, сентыменталізм, рамантызм. Аднак з паняццем Асветніцтва яны звязаны не ўсе. У параўнанні з барока і класіцызмам Асветніцтва новая па сваёй філасофскай і эстэтычнай сутнасці з’ява. У адрозненне ад мастакоў Рэнесансу і класіцыстаў, якія запазычвалі сюжэты і герояў з папярэдніх этапаў мастацкай культуры, асветнікі звярнуліся да той рэчаіснасці, што іх акружала, інш. словамі – бралі матэрыял для вобразнага ўвасаблення з жыцця. Менавіта яны зрабілі істотны крок да збліжэння літаратуры з жыццём. Адзін з важнейшых творчых прынцыпаў пісьменнікаў-асветнікаў – канкрэтна-гістарычная дэталізацыя мастацкага вобраза. Гэты прынцып свядома супрацьстаўляўся ўніверсалісцкаму выкарыстанню класіцыстамі гатовых, створаных папярэднікамі форм. Адзін з тэарэтыкаў Асветніцтва (Хогарт) палемічна сцвярджаў, што такі прынцып “больш карысны, чым адвечны пафас і сумнае паўтарэнне сцёртых, збітых сюжэтаў Бібліі і недарэчных гісторый пра язычніцкіх багоў”. У літаратуры Асветніцтва вылучаюцца два кірункі: інтэлектуальны (Свіфт, Філдзінг, Дзідро, Лесінг, Хогарт) і сентыментальны (Стэрн, Русо, ранні Гётэ). Першы з іх прапаведаваў розум, інтэлект як беспамылковы крытэрый ісціны ў чалавечым існаванні, як галоўны сродак пазбаўлення ад усіх недахопаў у грамадскім і асабістым жыцці чалавека. Другі – гэтую ролю адводзіў пачуццю, бачачы ў ім надзейны сродак пабудовы гарманічных адносін паміж людзьмі. Сентыментальны кірунак заявіў аб сабе пазней, чым інтэлектуальны, і з’яўляўся, па сутнасці, рэакцыяй на асноўную філасофскую ідэю папярэднікаў. Сентыменталісты шукалі апору ў філасофскіх тэорыях Юма, Русо, Гердэра, якія за аснову бралі не розум, а пачуццё і веру. Рысы асветніцкага светабачання прысутнічаюць таксама ў прадстаўнікоў рамантызму. Аднак яны, у адрозненне ад інтэлектуалістаў і сентыменталістаў, у цэнтр увагі паставілі не розум і пачуццё, а творчую здольнасць гені я. Мастацтва пачало ў самім сабе шукаць сродак пазбавіць чалавецтва ад бед.
Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 4490; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |