Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Рамантызм у літаратуры, яго прадстаўнікі

Пытанне № 10

Рамантызм – літаратурны напрамак, які ўзнік у канцы ХVІІІ ст. і існаваў у л-рах Еўропы і Амерыкі ў першай палове ХІХ ст. Этымалонія тэрміна звязана са словамі раманс і раман. У ХVІІ ст. сустракаюцца вызначэнні “рамантычны”, якім характарызуюць творы, напісаныя раманскімі мовамі. На радзіме рамантызму, у Германіі, існавалі дзве школы: йенская (браты Ф. і А.Шлегель, Л.Цік, Наваліс, В.Вакенродэр) і гейдэльберзкая (браты Грым, Л.Арнім, К.Брэнтано). Гофман, Шамісо, Клейст не належалі ні да якой школы. Выдатнымі асобамі прадстаўлены рамантызм у французскай л-ры (Шатабрыян, Мюсэ, Гюго, Жорс Санд і інш.). У англійскай – Байран, Шэлі, Вордсварт, Колрыдж і г.д. Рух рамантыкаў канца ХVІІІ– пачатку ХІХ ст. быў адным з самых моцных і прадуктыўных. Прычыны: меў месца не толькі ў л-ры, мастацтве, а і ў філасофіі, палітыцы, эканоміцы.

Ф.Шлегель лічыў, што рамантызм быў народжаны Французскай рэвалюцыяй 1789 г., філасофіяй Фіхтэ і “Вільгельмам Мейстэрам” Гётэ. Рэвалюцыя, якая пачалася пад лозунгамі “Свабода”, “Роўнасць”, “Братэрства”, хутка ператварылася ў тыранію рэвалюцыянераў-дыктатараў. Марат і Робесп’ер сцвярджалі, што толькі рэвалюцыйная тыранія і гільяціна здольны прывесці да мэты, якой было аб’яўлена “шчасце мас”. “Свабода сумлення” прывяла да таго, што гвалтоўна зачыняліся храмы, святары праганяліся і нават жорстка забіваліся. Расчараваннем змянілася надзея на абнаўленне грамадства. Падзеі грамадскага жыцця (рэвалюцыя ў Францыі і вайна за вызваленне ў Амерыцы 1812–1814 гг) аказалі дваістае ўздзеянне. З аднаго боку, яны паказалі выніковасць актыўнага дзеяння. З другога – нараджалі трагічнае адчуванне адзіноты і бездапаможнасці чалавека ў рэальным свеце.

Эстэтычныя прынцыпы рамантыкаў адлюстраваны ў шматлікіх тэарэтычных працах і маніфестах. Найбольш значныя: “Фантазіі пра мастацтва” (1799) Вакенродэра, “Фрагменты” (1797–1800) Шлегеля, “Хрысціянства, або Еўропа” (1799) Наваліса, прадмова да другога выдання “Лірычных балад” (1800) Водсварта, “Пра л-ру” і “Пра Германію” (1800 і 1810) Жэрмэны дэ Сталь, прадмова да драмы “Кромвель” (1824) Гюго.

Рамантызм задумваўся як антыкласіцыстычны напрамак. “ Ударым молатам па тэорыях, паэтыках і сістэмах ”, – заклікаў Гюго. Рамантыкі адстойвалі абсалютную свабоду творчасці. Паэт – прарок, талент яго не падуладны ніякім законам, якія прыняты звычайнымі людзьмі, ён вышэйшы за іх. Рамантыкі верылі ў магчымасць перасатварэння свету з дапамогай мастацтва, марылі пра Залаты век, які стане рэальнасцю з дапамогай творчага Я мастака. Асаблівасці: у л-ры рамантыкаў не культ Антычнасці, а прызнанне значнасці Сярэднявечча (“То былі прыгожыя, прывабныя часы, калі Еўропа была адзінай хрысціянскай краінай” – Наваліс). У культуры і мастацтве Сярэднявечча рамантыкі шукалі таямнічае, містычнае, экзатычнае. Цікавасць да Усходу (“Усходнія матывы” Гюго, “Яўрэйскія мелодыі” Байрана, “Крымскія санеты” А.Міцкевіча). Асаблівая ўвага надавалася хрысціянскім матывам і вобразам (“Маісей” Віньі, “Каін” Байрана, “Марыя” Т.Шаўчэнкі). Гюго быў упэўнены, што хрысціянства нарадзіла рамантызм.

Асноўная ўвага надавалася не рацыянальнаму, а пачуццёваму, эмацыянальнаму (падабенства з сент-м). “ Свет душы святкуе перамогу над знешнім светам” (Гегель). Імкненне раскрыць і ўзнавіць унутраны свет чалавека з яго асабістымі перажываннямі і схільнасцямі, прасачыць “логіку пачуццяў” – адна з найхарактэрнейшых рыс напрамку. Адрозненні ад сент-аў: прызнаецца еднасць пачуцця і розуму, эмоцыі і ідэі. Намагаліся ахапіць унутранае жыццё чалавека ва ўсёй паўнаце, прасачыць зрухі як сэрца, так і розуму. Асаблівае месца займае каханне. Толькі закаханы бачыць, сцвярджалі рамантыкі. З гэтым пачуццём звязвалі глыбіню духоўнага зместу асобы. У рамантыкаў каханне стала адухоўленым, здольным на самаахвяраванне. Прырода становіцца нібыта дзейнай асобай твораў. Вакенродер называў дзве мовы ў свеце – мову Бога і мову прыроды. Тэма прыроды адна з галоўных у творах Байрана, Наваліся, Ф.Купера. Цікавасць да сапраўднай, а не міфалагізаванай, як у класіцыстаў, нацыянальнай гісторыі. У раманах В.Скота жыццё дзяржавы ўпершыню з’ядналася з жыццём персанажа. Разам з тым зварот да мінулага часта прыводзіў да ідэалізацыі прайшоўшых часоў. Там шукаўся ідэал.

Ідэал ў рамантыкаў існуе па-за рэальным жыццём. Двухсветавасць рамантызму: свет рэальны, сапраўдны, і свет ідэальны, створаны фантазіяй. Ідэальны свет, свет мар пісьменніка-рамантыка, існуе паралельна са св етам будзённым. Мастацтва “ можна разглядаць толькі ў яго сувязі з ідэалам прыгожага” (А.дэ Віньі). Мастацтва “ не ёсць узнаўленне рэальнай рэчаіснасці, а пошук ідэальнай праўды” (Ж.Санд). Ідэальны свет часта набывае формы фантастыкі і казкі (яркі прыклад творы Гофмана). Два светы рэдка існуюць у гарманічнай еднасці. Творца адчувае разлад паміж марай і рэальнасцю. Героі твораў спасцігаюць марнасць спадзяванняў чалавека на шчасце, яны адзінокія ў свеце і незразуметыя ім, поўняцца сусветнай тугой (мировая скорбь). Узнаўляючы рэальны свет, рамантыкі часта звярталіся да такіх мастацкіх сродкаў як іронія і гратэс к.

Рамантызм узбагаціў сістэму літ. жанраў. Нараджаецца гістарычны раман (заснавальнік яго Вальтэр Скот), ліра-эпічная паэма (Байран, Шэллі, Пушкін, Пецефі, Шаўчэнка), фантастычная аповесць (Гофман, По). З рамантызмам звязаны росквіт лірыкі, якая ў час рацыяналістычнай л-ры адышла на другі план. Рысы рамантызму (суб’ектыўнасць, лірызм, “два светы”, “сусветная туга”, рамантычная іронія, гратэск) прысутнічаюць практычна ва ўсіх жанравых формах.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Сентыменталізм як літаратурны напрамак | Творчыя прынцыпы рэалізму. Класікі рэалістычнай літаратуры
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 5399; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.