Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Творчыя прынцыпы рэалізму. Класікі рэалістычнай літаратуры

Пытпнне № 11

Рэалізм (ад франц. рэальны, рэчыўны) літ. напрамак, які характарызуецца праўдзівым і ўсебаковым узнаўленнем рэчаіснасці на аснове тыпізацыі жыццёвых з’яў. Тэрмін з”явіўся ў ХІ–ХІІ ст. Ён быў звязаны з адным з тагачасных філасофскіх напрамкаў (рэалісты і наміналісты). У Новы час пра рэалізм у л-ры загаварыў Д.Дзідро. Аднак нават у ХІХ ст. паняцце “рэалізм” не вызначалася тэрміналагічнай выразнасцю. Дыскусійным да гэтага часу застаецца ў літ-стве пытанне пра часавыя межы рэалізму. Згодна з першай канцэпцыяй, рэалізм заявіў пра сябе ў мастацтве ў эпоху Рэнесансу (“ гуманістычны” і “ гратэскны рэалізм” Шэкспіра, Сервантэса, Рабле). Другая канцэпцыя звязвае рэалізм з ХVІІІ ст. – так званы асветніцкі рэалізм (Дэфо, Свіфт, Фільдзінг, Вальтэр, Дзідро, Лесінг, Бамаршэ). Асобныя даследчыкі рысы рэалізму знаходзілі нават у антычным мастацтве (канцэпцыя, па якой уся гісторыя сусветнага мастацтва зводзілася да гісторыі развіцця рэалізму). Сёння рэалізм успрымаецца як адна з магчымых форм (побач з многімі іншымі) узнаўлення жыцця. В.Жырмунскі, Д.Благой, М.Конрад тэорыі “антычнага”, “гуманістычнага”, “асветніцкага” рэалізму лічылі неправамернымі. У творах пісьменнікаў гэтых эпох прысутнічае імкненне да праўдзівага ўзнаўлення жыцця. Аднак жыццепадобнасць толькі адзін з момантаў у сістэме рэалізму. В.Жырмунскі зазначаў, што Шэкспіра, Рабле, Сервантэса можна назваць рэалістамі ў шырокім сэнсе слова, як пісьменнікаў, што больш ці менш праўдзіва адлюстроўвалі рэчаіснасць. Калі прызнаць правамернасць тэрміна тып творчасці, то тып творчасці згаданых аўтараў будзе рэалістычным.

Рэалістычны напрамак ў л-ры заяўляе пра сябе ў 1830-я гг., калі “прынцып жыццёва-праўдзівага ўзнаўлення свету сцвердзіўся з найбольшай паўнатой, у найбольш развітых формах” (А.Анікс). Рэалізм ХІХ ст. у савецкім літ-стве было прынята называць крытычным. Тэрмін “крытычны рэалізм” прапанаваў М.Горкі, каб размежаваць л-ру дарэвалюцыйную і савецкую (сацыялістычны рэалізм). Тэрмін умоўны, бо крытычны пафас характэрны і л-ры іншых эпох.

Рэалізм узнік у зн. меры як адмаўленне мастацкіх прынцыпаў рамантызму. Непрыманне байранізму, “дэманічных” герояў, гістарычнай тэматыкі раманаў і драм, сентыментальна-філасофскай лірыкі. Калі рамантызм акцэнтаваў увагу на ўяўным, прыдуманым свеце, то рэалізм галоўным прадметам адлюстравання зрабіў штодзённую рэчаіснасць. Рамантызм у большасці выпадкаў пераносіў дзеянне ў мінулае, у экзатычныя краіны і мясціны, рэалізм узнаўляў сучаснае жыццё. Рамантызм звяртаўся да міфа, легенды, казкі, рэалізм дэмафілагізуе л-ру, даследуе жыццё чалавека і грамадства. Паводзіны, учынкі персанажаў выступаюць псіхалагічна і сацыяльна дэтэрмінаванымі (абумоўленымі). Рамантызм тлумачыў канфлікт асобы з гармадствам як неадпаведнасць мары і рэальнасці. Рэалізм звярнуўся да сацыяльнай прыроды канфлікту. Рамантызм выводзіў выключнага, “дэманічнага”, незразумелага героя, рэалізм – (часта) “маленькага чалавека”, жыццепадобнага героя. Рамантызм з яго лірычнай плынню аддаваў перавагу паэзіі, рэалізм – прозе, асабліва раману. Змены адбыліся і ў мове. Мова твораў рэалізму больш набліжана да размоўнай, побытавай, выкарыстоўваюцца дыялектызмы і жарганізмы.

Аднак у творчасці пісьменнікаў-рэалістаў нярэдка паядноўваюцца два вялікія напрамкі. Бальзак выкарыстоўвае рамантычную фантастыку ў “Шангрэневай шкуры”, Стэндаль звяртаецца да выключных характараў і абставін (навелы, “Пармскі манастыр”). У навелах Мерымэ сустракаецца экзотыка Поўдня і “экзатычныя характары (“Таманга”, “Кармэн”). “Пісьменнікі, якіх мы адносім да класічнага рэалізму, не адмаўляюць, а працягваюць рамантычныя традыцыі” (Г.Памеранц). Гэта – Флабэр, Стэндаль, Бальзак (Францыя), Драйзер, Джэк Лондан (ЗША), Дзікенс, Тэкерэй, Галсуорсі (Англія), Гогаль, Тургенеў, Талстой, Дастаеўскі, Чэхаў (Расія) і інш.

У рэалістычнай л-ры найбольш паслядоўна праведзены прынцып дэмакратызму: пісаць для народа і пра народ. Адным з асноўных прынцыпаў з’яўляецца праўдзівасць – праўдзівае ўзнаўленне падзей і характараў, абставін і дэталей. У сав. літ-стве было шырока распаўсюджана вызначэнне рэалізму, дадзенае Энгельсам: “Рэалізм прадугледжвае, акрамя праўдзівасці дэталей, праўдзівасць ва ўзнаўленні тыповых характараў у тыповых абставінах ”. Тыпізацыя выступае асноўным прынцыпам рэалістычнага мастацтва. Тыповасць рэалістычнага вобраза выўляецца ў тым, што пісьменнік, з аднаго боку, уздымаецца да шырокага абагульнення, а з другога – да паказу канкрэтнага, індывідуальна-непаўторнага. Афарыстычны выраз В.Бялінскага: сутнасць тыпу – паказаць усіх у адным. Агульнае і канкрэтнае ў тыповым вобразе існуюць у арганічнай еднасці (вобразы Яўгенія Анегіна, Андрэя Балконскага, Грыгорыя Мелехава, старога Нявады, Васіля Дзятла, Халімона Глушака і г.д.).

Тыповыя характары дзейнічаюць у рэалістычнай л-ры ў канкрэтна-гістарычных абставінах, яны прыпісаны да пэўнай эпохі, краіны, пэўных падзей. Важнымі рысамі рэалізму выступаюць сацыяльнасць і гістарызм. Гэтыя прынцыпы з’яўляюцца непадзельнымі. Прынцып сацыяльнасці абазна-чае тлумачэнне чалавека, яго паводзін, псіхалогіі, узаемаадносін з іншымі людзьмі сацыяльна-гістарычнымі ўмовамі. Прынцып гістарызму нясе ў сабе паказ чалавека, абставін яго жыцця ў суаднесенасці з канкрэтнай эпохай, з рэальнымі падзеямі і часам.

У ХХ ст. вылучаюць некалькі тыпаў рэалізму. Працягвае развівацца на Захадзе крытычны рэалізм (А.Франс, Т.Ман С.Цвейг і інш.). У сацыялістычных краінах шырока заўляе аб сабе сацыялістычны рэалізм. Прадстаўнікі апошняга сустракаюцца і ў літ-х капіталістычных краін. У 2-ой пал. ХХ ст. у краінах Лацінскай Амерыкі сфарміраваўся міфалагічны рэалізм (у нас самы вядомы яго прадстаўнік Габрыэль Гарсіа Маркес).

Асаблівасцю рэалістычнай л-ры ХХ ст. выступае яе адкрытасць. Рэалізм ХХ ст. не су-працьстаіць інш. літ. напрамкам, а ўзаемадзейнічае з імі. Пісьменнікі звяртаюцца да мадэр-нісцкіх прыёмаў і сродкаў: мантажу, “плыні свядомасці”, асацыятыўнасці, да гратэску, парабалы, фантастыкі, сімволікі, алегорыі (К.Чапэк, А.Франс, Б.Брэхт і інш.). Працэс меў месца і ў савецкай л-ры. Аднак адбываўся ён пераважна ў творчай практыцы (у нац. л-ры яркі прыклад – творчасць В.Быкава). Спроба абнаўлення мастацкіх прынцыпаў сацрэалізму ў 1970-я гг. Д.Маркавым: рэалізм як адкрытая сістэма. Канцэпцыя прынята не была.

З боку тэорыі так званы сацыялістычны рэалізм з’яўляўся, як гэта сёння прызнаюць многія даследчыкі, нарматыўным і рэгламентаваным, калі свабода творчасці толькі абяцалася. Па ідэйных, ідэалагічных момантах забараняліся, не друкаваліся, пераследаваліся творы (напрыклад, вершы, паэмы адраджэнцкай тэматыкі, трагікамедыя “Тутэйшыя” Я.Купалы), выкідаліся з літаратурнага працэсу пісьменніцкія імёны і творы (С.Ясеніна, А.Ахматавай, М.Булгакава, Ф.Аляхновіча, А.Мрыя і інш.). Не віталіся фармальныя пошукі (імкненне да арыгінальнай формы). Асноўнымі прынцыпамі сацрэалізму выступалі класавасць (адлюстраванне ў творах інтарэсаў перадавога класа), партыйнасць (пісьменнік павінен ацэньваць рэчаіснасць з партыйных пазіцый, праводзіць у жыццё лінію партыі), народнасць (пісаць для народа, быць зразумелым яму, выяўляць яго памкненні). Сацрэалізм аб’яўляўся найвышэйшым дасягненнем ў развіцці мастацтва. Ён супрацьпастаўляўся, па сутнасці, усім ранейшым і існуючым паралельна напрамкам і плыням.

Апошняе пацвярджае тэорыя паскоранага развіцця савецкага мастацтва: ад фальклорных форм да самых складаных форм сучаснага эпасу, абмінуўшы папярэднія стадыі мастацкага развіцця (аўтар тэорыі Г.Ламідзе). Так нібыта развіваліся младапісьменныя літаратуры народаў Поўначы, Сярэдняй Азіі. Паскоранасць развіцця была характэрна для бел. літаратуры ў ХІХ – пач. ХХ стст. Бел. даследчык В.Каваленка, услед за расійскімі даследчыкамі М.Конрадам і Г.Гачавым, паскоранае развіццё нац. літаратур звязвае з дыскрэтнасцю, бачыць у ім вымушаную гістарычнымі абставінамі ліквідацыю адставання ад развітых літаратур свету. Даказвае, што пры такім развіцці мастацтва слова не засвойвае па сапраўднаму этапы літаратурнага працэсу, не нараджае высокамастацкіх твораў (кніга “Вытокі. Уплывы. Паскоранасць”).

Першымі творамі сацрэалізму лічацца п’есы і раман М.Горкага (“Мяшчане”, “На дне”, “Маці”). Вызначэнне напрамку і яго асноўных прынцыпаў было дадзена на І з’ездзе савецкіх пісьменнікаў у 1934 г.: “ Праўдзівае, гістарычна дакладнае ўзнаўленне рэчаіснасці ў яе рэвалюцыйным развіцці, якое ставіць мэту ідэйнага выхавання працоўных у духу сацыялізму ”. У адной з апошніх пастаноў ЦК КПСС (1982) канстатавалася: “Для мастацтва сацыялістычнага рэалізму няма больш важнай задачы, чым сцвярджэнне савецкага ладу жыцця, норм камуністычнай маралі, прыгажосці і велічнасці нашых маральных каштоўнасцей – такіх, як сумленная праца на карысць людзей, інтэрнацыялізм, вера ў гістарычную справядлівасць нашай справы”.

Натуралізм (ад лац. натура, прырода) – літ. напрамак, які сцвердзіў сябе ў фр. л-ры ў апошнюю трэць ХІХ ст. Характарызуецца імкненнем да фактаграфічнасці, паказам фатальнай біялагічнай і сацыяльнай абумоўленасці чалавечых дзеянняў і паводзін. Тэрмін належыць Эмілю Заля, які выступіў галоўным тэарэтыкам напрамку. Погляды выкладзены ў артыкулах “Эксперыментальны раман”, “Раманісты-натуралісты” і інш. Стварыў школу пісьменнікаў-натуралістаў: так званая “меданская група” (ад назвы дачы Заля ў Медані): Мапасан, Гюісманс, Алексіс, Эннік, Сеар. У пэўнай ступені погляды Заля на мастацтва падзялялі таксама яго настаўнік Флабер, браты Эдмон і Жуль Ганкуры, спадвіжнік Заля Альфонс Дадэ. Натуральная школа як суполка аднадумцаў распалася ў канцы 1880-х гг., калі адышлі з жыцця Жуль Ганкур, Флабер, Мапасан, Эдмон Ганкур, Дадэ. У 1902 г. памірае Заля. У Францыі на мяжы стст. натуралізм як напрамак страчвае выразнасць мастацкіх прынцыпаў, выступае агульнай назвай для блізкіх між сабой літ. з’яў.

Заля не аддзяляў паняцці “рэалізм” і “натуралізм”: “Прымусіць рэальных герояў дзейнічаць у рэальных умовах, даць чытачам кавалачак людскога жыцця – у гэтым увесь натуралістычны раман”. Ён заўжды аддаваў належнае выдатным фр. рэалістам Бальзаку і Стэндалю, называў іх сваімі настаўнікамі, аднак не ўсё прымаў у іх творчасці. Крытыкаваў за “рамантызм”, які бачыў у “выключнасці” характараў, у гульні вымыслу і ўяўлення. Не прымаў прысутнасць у творы аўтарскіх ацэнак, маралізатарства: “Я не хачу, як Бальзак, быць палітыкам, філосафам, маралістам. Карціна, якую я малюю, просты аналіз кавалка рэчаіснасці, такой, якая яна ёсць”.

Стары рэалістычны раман нібыта ўжо не адпавядае новаму часу, калі веданне рэчаіснасці паглыбілася дзякуючы поспехам дакладных і прыродазнаўчых навук. Заля намагаўся перанесці ў л-ру прынцыпы аналізу, уласцівыя навуцы: “Раманісту варта быць падобным на вучонага, які даследуе свой прадмет з выключнай дакладнасцю”. Побач з поспехамі прыродазнаўчых навук уплыў на натуралізм аказала таксама філасофія пазітывізму (О.Конт, Г.Спенсер). Пазітывісты зыходзілі з таго, што між людзьмі і інш. жывымі арганізмамі няма адрозненняў, што заканамернасці развіцця прыроды і жывёльнага свету могуць быць суаднесены са светам чалавечым. “Тыя ж законы, – пісаў Заля, – кіруюць камнем на дарозе і мозгам чалавека”. З навуковасцю звязваўся яшчэ адзін істотны прынцып натуралізму – аб’ектыўнасць і беспрыстрастнасць. Флабер заяўляў, што аўтару не варта ацэньваць падзеі, ён павінен хаваць свае погляды і сімпатыі. Гэты аб’ектыўны пачатак, па канцэпцыі натуралістаў, якраз і набліжаецца да навуковага акта пазнання. Натуралізм, такім чынам, выступае мастацтвам фактаграфіі і дакументальнасці. Творца-натураліст – толькі “рэгістратар фактаў”. Пры гэтым для пісьменнікаў не павінна існаваць “забароненых” тэм, “нізкіх” фабул. Пісьменнік не мае права адмовіцца ад узнаўлення малапрывабных аспектаў жыцця. У творчай практыцы натуралістаў адбылося значнае пашырэнне тэматыкі. Імкненнем да фактаграфічнага адлюстравання жыцця, да дакументальнасці натуралісты намагаліся звесці да мінімума межы паміж мастацтвам і рэчаіснасцю, хацелі знішчыць умоўнасць мастацтва. Мастацкі твор станавіўся дакладнай копіяй жыццёвай з’явы, жыццёвага факта.

Жыццё чалавека ў творах натуралістаў – гэта найперш жыццё біялагічнае. Характары людзей абумоўлены іх фізіялагічнай прародай, біялагічнымі законамі, спадчыннасцю. Так, нашчадкі Ругона – фізічна і маральна здаровыя, нашчадкі Маккары схільны да злачынства, дамоклавым мячом вісіць над імі цяжар алкагалізму і эпілепсіі (“Ругон-Маккары” Э.Заля). Не менш чым біялагічныя законы на паводзіны чалавека і яго характар уплываюць законы сацыяльныя. Заля з’яўляўся паслядоўнікам тэорыі Іпаліта Тэна, згодна якой асяроддзе фарміруе чалавека і здольна змяніць яго. Асяроддзе ён разумеў найперш як побытавае, што абумовіла ў яго раманах шырокую прысутнасць дэталізацыі, падрабязнай апісальнасці. Да асяроддзя Э.Заля далучаў і прыродныя ўмовы. Творы натуралістаў вызначаюцца дэталёвым апісаннем усяго, што акружае чалавека. Ідэі і паэтычныя прынцыпы фр. натуралізму зрабілі ўплыў на творчасць пісьменнікаў розных краін канца ХІХ ст. Нямецкія натуралісты Г.Гауптман, А.Гольц, Р.Дземель і інш. Нямецкая л-ра мела і свайго тэарэтыка – В.Бельшэ. Амерыканскія пісьменніка-натуралісты: Ф.Норрыс, Х.Гарленд, С.Крэйн. Англійскія – Дж.Мур, Дж.Гіссінг, А.Маррысон. Напрамак меў месца таксама ў іспанскай, рускай, украінскай і інш. л-рах. Рысы натуралізму можна заўважыць у творах пісьменнікаў ХХ ст.: Дж.Джойса, Ф.Кафкі, Б.Пруста, С.Беккета, Б.Пільняка, Т.Драйзера, У.Фолкнера, ранняга К.Чорнага, І.Пташнікава.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Рамантызм у літаратуры, яго прадстаўнікі | Агульная характарыстыка мадэрнізму
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 4526; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.