КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Драма як “сярэдні” жанр драматургіі: мастацкая спецыфіка, мадыфікацыі
Пытанне № 21 Драма– адзін з найбольш пашыраных жанраў драматычных твораў. Яна адлюстроўвае драматычныя калізіі, вострыя супярэчнасці, якія найчасцей у творах і вырашаюцца. Як і трагедыя, драма паказвае героя ў працэсе духоўнага росту ці дэградацыі, але без падкрэсленай яго велічнасці і выключнасці. Як і ў камедыі, у драме больш паказваецца прыватнае жыццё персанажа, аднак асноўная мэта – не высмейванне чалавечых нораваў і заган, а пакз героя ў драматычнай барацьбе. Героямі твораў выступаюць звычайныя людзі. Раскрываецца іх псіхалогія, паказваецца э в а л ю ц ы я характару, што адсутнічае, напрыклад, у камедыі. Часам драму называюць сярэднім драматургічным жанрам з-за спалучэння ў ёй высокага і нізкага, трагічнага і камічнага, сур’ёзнага і вясёлага. Драма сустракаецца ўжо ў антычнасці (“Іон” Эўрыпіда, “Свякруха” Цярэнція), прысутнічае ў л-ры эпохі Адраджэння (“Мера за меру” Шэкспіра, “Пакаранне–не помста” Лопэ дэ Вэга). Але як жанр заявіла пра сябе толькі ў ХVІІІ ст. Першыя тэарэтыкі драмы Д.Дзідро, Л.-С. Мерсье, Г.Е.Лесінг. Яны напісалі і першыя п’есы новага жанру (“Няшлюбны сын” Д.Дзідро, “Эмілія Галоці” Лесінг). У эпоху Асветніцтва, калі фарміруецца новы жанр, трагедыйнае мысленне перажывае крызіс (невырашальная супярэчнасць паміж памкненнямі героя і знешнімі абставінамі). Адстойваецца сацыяльная актыўнасць асобы. Адзін з тэарэтыкаў драмы, Ленц, сцвярджаў, што трагедыйны герой павінен узвышацца над абставінамі, перамагаць іх: “Усякая вера ў волю Року прыніжае чалавека, забірае ў яго свабоду, без якой яго дзеянні сапраўды не выклікаюцца асабістымі маральнымі пабуджэннямі”. Трагічны канфлікт, такім чынам, выцясняўся іншым, драматычным, які адлюстроўваў новыя стасункі характару і знешніх абставін. Росквіт драмы адбываецца ў ХХ ст. у эпоху рэалізму. У адрозненне ад трагедыі драма мае жанравыя разнавіднасці: сацыяльна-бытавая, псіхалагічная, гістарычная, гераічна, лірычная, рамантычная і г.д. На Беларусі драма атрымала развіццё ў пачатку 20-га стагоддзя у творчасці Каруся Каганца (“У іншым шчасці няшчасце схавана”), Я.Купалы (“Раскіданае гняздо”), Я. Коласа (”Антон Лата”), Л. Родзевіча (“Блуднікі”), М. Гарэцкага (“Атрута”). У большасці выпадкаў дакладна ўзнаўляючы побыт, жыццёвыя рэаліі, гэтыя творы адлюстроўваюць сацыяльныя супярэчнсці і канфлікты (сацыяльная драма), узнімаюць важныя праблемы, маюць высокае грамадзянскае гучанне. У пазнейшы час дама атрымала далейшае развіццё і ранастайнасць форм. Набыла пашырэнне гістарычная драма (“Кастусь Каліноўскі” Е. Міровіча, “Званы Віцебска” і “Кастусь Каліноўскі” У. Караткевіча, “Напісанае застаецца” А. Петрашкевіча. Пра падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны напісалі гісторыка-рэвалюцыйныя драматычныя творы Я.Колас (“Вайна вайне”, “У пушчах Палесся”), К. Чорны (“Бацькаўшчына”), К.Крапіва (“Партызаны). Значнае месца занялі творы пра Вялікую Айчынную вайну (гераічная драма) (“Проба агнём” і “Людзі і д’яблы” К.Крапівы, “Канстанцін Заслонаў” А.Маўзона, “Брэсцкая крэпасць” К.Губарэвіча, “Апошні шанц” В.Быкава). Вялікую цікавасць выклікалі ў чытача і гледача драматычныя творы пра сучаснае жыццё “Экзамен на восень” і “І змоўклі птушкі” І. Шамякіна, “Трывога” і “Соль” А.Петрашкевіча, “Парог” А.Дударава і інш.). Меладрама ( музыка, песня + дзеянне) – п’еса з вострай інтрыгай, перабольшанай эмацыяйнасцю, рэзкім супрацьстаўленнем дабра і зла, маральна-дыдактычнай тэндэнцыйнасцю. Самастойны жанр з канца ХVІІІ ст. у Францыі. Раней так называлі музычную драму і нават оперу. Росквіт у сяр. ХІХ ст. У ХХ ст. у чыстым выглядзе не сустракаецца. Аднак актыўна выкарыстоўваюцца прыёмы і сродкі меладрамы ў кінамастацтве. Недахопы: · схематычны падзел персанажаў на станоўчых і адмоўных, · аднабаковы паказ герояў, · перанасычанасць знешнімі эфектамі (бойкі, дуэлі, смерць і г.д.), · незвычайныя і маларэальныя падзеі, · сентыментальнасць, · гіпертрафіраваная эмацыянальнасць і пачуццёвасць, · учынкі часта нематываваныя, · шчаслівы канец.
Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 1160; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |