Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Камедыя: жанравыя характарыстыкі, гістарычная эвалюцыя, жанравыя формы




Пытанне № 22

Вадэвіль – жанр лёгкай камедыйнай п’есы, у якой драматычная падзейнасць спалучаецца з музыкай, песнямі-куплетамі, танцамі.

Развіваецца з сяр. ХVІІІ і ў ХІХ ст. Назва ўзнікла ў Францыі. Напачатку вадэвілем называлі песні-куплеты, што былі часткай кірмашовых п”ес. Напрыканцы ХVІІІ ст. вадэвіль складваецца як драматычны жанр. Характэрныя рысы:

· вясёлая і лёгкая інтрыга,

· імправізацыя,

· надзённы змест куплетаў.

 

У Францыі напярэдадні рэвалюцыйных падзей 1789 г. вадэвіль – самы папулярны жанр бульварнага тэатра. Выконвае ролю з’едлівай палітычнай сатыры. У 1792 г. у Парыжы заснаваны спецыяльны тэатр “Вадэвіль”. У ХІХ ст. жанр страціў сваю надзённасць і вастрыню. У аснове канфлікта – проста жарт, абавязковыя блытаніна, непаразуменні, выпадковы збег абставін і г.д. У др. палове ХІХ ст. вадэвіль выцясняецца аперэтай.

У бел. л-ры жанр шырока прадстаўлены на пачатку ХХ ст.: “Прымакі” Купалы, “Мікітаў лапаць” М.Чарота, “Збянтэжаны Саўка” Л.Родзевіча і інш.

Камедыя – гэта драматычны твор, у якім высмейваюцца якія-небудзь адмоўныя рысы і ўласцівасці людзей, а іншы раз і ўвесь лад грамадскіх адносін.

У глыбокай старажытнасці камедыя супрацьпастаўлялася трагедыі як “нізкі” від драмы “высокаму”. З развіццём грамадства камедыя набывала ўсё большую сацыяльную вастрыню і змястоўнасць, выразныя рысы народнасці і дэмакратызму.

Вытокамі старажытнагрэчаскай камедыі былі так званыя фалалічныя песні (абрадавыя песні, прысвечаныя богу плодородія? Фалету). На дыянісійскіх святах мелі месца і вясёлыя карнавальныя працэсіі, у час якіх удзельнікі шэсця спявалі, танцавалі, абменьваліся ўсемагчымі жартамі, часам даволі сатырычнага характару. Паступова з чыста абрадавага дзейства развілася мастацкае драматычнае выступленне акцёраў. Ужо ў глыбокай старажытнасці з’явіліся першыя непасрэдныя прыкметы камедыі.

Росквіт старажытнагрэчаскай камедыі, таксама як і трагедыі, належыць да V ст. да н.э. і звязаны галоўным чынам з імем Арыстафана. Да часу Арыстафана старажытнагрэчаская камедыя мела ўжо параўнальна развітыя формы. Камедыя разыгрывалася трыма акцёрамі, якія выконвалі вялікую колькасць роляў і ўзаемадзейнічалі з хорам, які выказваў думкі аўтара. Камедыйнае дзеянне ўключала ў сябе танцы. Па-мастацку аформленыя маскі акцёраў узмацнялі сцэнічную ілюзію.

Акрамя Арыстафана, у больш позні час найбольшы ўклад у развіццё камедыі зрабілі англічанін У. Шэкспір (“Утаймаванне свавольніцы”, “Сон у летнюю ноч”, “Многа шуму з нічога”), француз Мальер (“Тарцюф”, “Дон Жуан”, “Мешчанін у дваранах”, яго зямляк Бамаршэ (Севільскі цырульнік”, або Марная перасцярога”, “Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігара”), рускія пісьменнікі Грыбаедаў “Гора ад розуму”), М. Гогаль (“Рэвізор”), А.Астроўскі, А.Чэхаў.

На высокі прафесійны ўзровень беларускую камедыю ўзняў у другой палове 19 ст. В. Дунін-Марпцінкевіч. Яго “Пінская шляхта” – вострая сатыра на царскіх суддзяў і ўвесь уклад тагачаснага жыцця.

Вяршыня дакастрычніцкай беларускай драматургіі – п’есы Я.Купалы. Яго камедыю “Паўлінка” па праву называюць народнай.

Высокае грамадзянскае гучанне і шырокае распаўсюджанне атрымала камедыя К. Крапівы “Хто смяецца апошнім” (1939), а таксама “Мілы чалавек” (1945).

У першыя пасляваенныя гады на развіццё камедыі адмоўна паўплывала тэорыя бесканфліктнасці. У гэты час пераважала лірычная камедыя з паслабленым канфліктам. Прыкладам з’яўляецца камедыя К. Крапівы “Пяюць жаваранкі”.

Велізарны ўклад у беларускую камедыяграфію зрабіў Андрэй Макаёнак: “Выбачайце, калі ласка”, “Лявоніха на арбіце”, “Зацюканы апостал”, “Трыбунал”.

Носьбітам станоўчага, “ідэалу” ў камедыі выступаюць, як правіла, персаніфікаваныя асобы, гэтую функцыю можа вокваць і выключна смех. Заўважым: у камедыі М. Гогаля няма ніводнага персанажа, за выключэннем … смеху.

Вылучаюць два віды камедыі:

– Камедыя становішчаў, дзе галоўная ўвага аддаецца смешным сітуацыям, хітра сплеценай інтрызе;

– Камедыя характараў, дзе ў камічнай форме трактуюцца характары, высмейваюцца іх заганныя рысы.

Часта гэтыя якасці спалучаюцца, аднак звычайна перавага аддаецца абмалёўцы вобразаў.

Камедыя мае шырокі арсенал вобразных сродкаў – гумар, лёгкую або з’едлівую іронію (сарказм), сатыру, гратэск, гіпербалу, карыкатуру і інш.

 

У адпаведнасці з жанравымі прыкметамі і хпрактарам адлюстравання рэчаіснасці яна падзяляецца на камедыю

лірычную,

сатырычную,

гераічную,

публіцыстычную,

сацыяльную,

бытавую,

рамантычную,

фантастычную,

Іншыя камедыйныя жанры

Вадэвіль – адзін з жанраў драмтургі; заснаваная на анекдатычнай, кур’ёзнай калізіі лёгкая камедыйная п’еса, асноўная дзея ў якой спалучаецца з музыкай, песнямі, куплетамі, танцамі.

 

Як жанр вадэвіль канчаткао склаўся пад час французскай буржуазнай рэвалюцыі канца 18 ст.

У беларускай літаратуры вадэвіль з’явіўся ў другой палове 19 ст., хоць яго элементы ёсць ужо ў старабеларускай інтэрмедыі, пад непасрэдным уплывам якой склаўся.

Выдатны ўзор вадэвілю даў В. Д-М. Яго “Пінская шляхта” (1866; аўтарскае вызначэнне: фарс-вадэвіль) увайшла ў залаты фонд айчыннай камедыяграфіі. Поспеху твора садзейнічала вастрыня сатырычнага выкрыцця сацыяльных недахопаў тагачаснай царскай Расіі, сакавітая народная мова, багатая фразеалогія. Па-майстэрску напісаны персанажы п’есы. Кручкоў, Пісулькін, Цюхай-Ліпскі, Куторга сталі назыўнымі імёнамі.

Іншыя творы, напісаныя ў жанры вадэвілю:

“Снатворны мак” Кандрата Лейкі (1912)

“Прымакі” Янкі Купалы (1913)

“Збянтэжаны Саўка”(1921), “Конскі партрэт” (1920) Леапольда Родзевіча

“Мікітаў лапаць” (1923) Міхася Чарота

У 19 ст. вадэвіль даў штуршок для ўтварэння аперэты, якая стала інтэнміўна выцясняць яго ў сусветным маштабе. У беларускай драматургіі таксама зменшылася ўвага да гэтага жанру. У пасляваенны час найбольш прыкметны вадэвіль “Мужчына, будзь мужчынам” Міколы Матукоўскага.

З’яўленне мюзікла таксама паўплывала на паслабленне ўвагі да вадэвілю.

Аперэта ­– 1 ) з 17 да сярэдзіны 19 ст. невялікая опера.

2) у сучасным разуменні – від тэатра, які займае прамежкавае становішча паміж операй і драмай; музычна-сцэнічны паказ, у якім музычна-вакальныя і музычна-харэаграфічныя нумары чаргуюцца з размонымі сцэнамі.

Браніслаў Смольскі (беларускі музыказнавец) сцвярджаў, што шматпланавая музычная даматургія, наяўнасць скразных музычных тэм, разгорнутых ансамбляў, хораў, сольных нумароў дазваляюць лічыць купалаўскую “Паўлінку” першай беларускай аперэтай.

М ю’ зікл – музычна-сцэнічны твор, пераважна камедыйнага характару, пабудаваны на выкарыстанні элементаў аперэты, балета, оперы і эстрады.

Першы беларускі мюзікл “Паўлінка NOU” была паказана па тэлебачанні ў наваглднюю ноч 2008 года.

Фарскамедыйны жанр сярэдневяковай заходнееўрапейскай літаратуры і тэатра. Узнік каля 12 ст. ў гарадскім дэмаклатычным асяроддзі. Спачатку ўжываўся як камічная “начынка” – устаўка да містэрыі, да 15 ст акрэсліўся як самастойны жанр народных прадстаўленняў.

Асноўныя выяўленчыя асаблівасці фарсу: карыкатурнасць вобразаў, схільнасць для фрывольных, чыста знешніх эфектаў, выкарыстанне буфанадных прыёмаў, зніжанай лексікі, грубай насмешкі. Прыёмамі фарсу шырока карысталіся Лопе дэ Вега, Мальер, Сервантэс, Шэкспір.

У беларускай літаратуры фарс як жанр, сцвярджае літаратуразнавец Сцяпан Лаўшук, не развіваўся, хоць яго прыёмы выкарыстоўваліся даволі часта (“Пінская шляхта” В. Д-М. (аўтарскае вызначэнне жанру: фарс-вадэвіль), “”Прымакі” Янкі Купалы, “Трыбунал” Андрэя Макаёнка).

Фарсам таксама называюць лёгкую камедыю-вадэвіль з чыста знешнімі жартаўлівымі прыёмамі, тут можа прысутнічаць буфанада (ад італ. Buffonata – штукарства).

Слова фарс ужываецца ў пераносным сэнсе: грубы, цынічны жарт, або яшчэ: ганебнае відовішча (судовы фарс.

Буфанада (з італ.– грубы жарт, блазнаванне) – твор (частка твора), для якога характэрна перабольшванне знешніх прыкмет персанажа (напрыклад, вялікі рост ці масіўнасць цела), грубы камізм.

Фастнахтшпіль – жанр нямецкага народнага камічнага тэатра.

Соці – нев. вершаваная камічная п’еса ў Францыі. П’есы выконвалі так зв. “карпарацыі дурняў” (парыжскія “Бестурботныя хлопцы”). Вострая сатыра. Нярэдка невучоны “дурань” быў разумнейшым за прадстаўнікоў феадальнай вярхушкі. Кароль Францішак І забараняе соці.

Інтэрлюдыя – англійская камедыйная драма. Блізка стаіць да фарсу. Сярод персанажаў рэлігійныя служкі, гараджане, сяляне.

Маралітэ – жанр павучальнай алегарычнай, пераважна вершаванай драмы, якая развівалася ў Еўропе ХV–ХVІ ст. Зарадзілася ў Францыі, потым пашырылася ў Англіі, Іспаніі, Галандыі і інш. краінах. Дзейныя асобы – увасабленне абстрактных паняццяў (станоўчых і адмоўных). Паказваецца барацьба процілеглых пачаткаў (дабра і зла, духу і цела) за чалавечую душу. У адрозненне ад містэрыі і міракла ў гэтым жанры ўзнаўляюцца падзеі штодзённага рэальнага жыцця. Персанажы: Бог, Сумленне, Сем Смяротных Грахоў, Чалавецтва. Малітва, Пост, Цярпенне (прыводзяць у рай), Беднасць, Адчай, Зладзейства (прыводзяць чалавека ў пекла).

Камедыя дэль артэ (камедыя масак) – жанр італьянскага народнага імправізацыйнага тэатра. Існуе ў ХVІ – на пачатку ХVІІІ ст. Вытокі ў фарсе і карнавале. У аснове сценарыя (лібрэта) толькі сціслая сюжэтная схема. Сцэнарый пашыраўся дзякуючы імпрэвізацыі выканаўцы. “ Маскі” падзяляліся на тры групы: сатырычныя маскі паноў (Купец, Капітан, Доктар), маскі слуг (Брыгела, Арлекін, Каламбіна, Серветта), маскі закаханых (гэтыя ролі выконвалі акцёры без масак). Змест твора: барацьба за шчасце “лірычных” герояў, “душой” камедыі былі слугі. Маскі мелі свае рысы характару, размаўлялі на дыялекце сваёй мясцовасці (мовай закаханых была італьянская літаратурная), насілі адпаведную вопратку. Спалучаліся: слова, спевы, танцы, пантаніма, акрабатыка. Сцэна: вуліца горада, дадатковае месца – балконы і вокны. З сяр. ХУІІ ст. заняпад жанру. Выцясняецца рэнесанснай драмай.

Інтэрмедыя – жанр нев. камічнай п’есы, што выконвалася паміж дзеямі асноўнай драмы. Найб. папулярнасць набыла ў школьным тэатры ХVІІ–ХVІІІ ст.

Трагікамедыядраматычны жанр, якому ўласцівы рысы адначасова і трагедыі, і камедыі.

У жыцці і ў мастацтве трагічнае і камічнае не існуюць паралельна, на іх спалучэнні і пабудавана трагікамедыя.

Тэрмін “трагікамедыя” ўзнік яшчэ ў ІІІ ст. да н. э. у камедыі Плавта “Амфітрыон”. У пралозе Меркурый гаворыць гледачам, што хоча паказаць камедыю, але персанажамі яе зрабіць багоў (прэрэгатыва трагедыі). Таму прапануе назваць яе трагікамедыяй.

З часоў Адраджэння трагікамедыяй называлі п’есу з парушэннем “чыстаты” (чысціні) жанру, калі змешвалася высокае з нізкім, паказваўся шчаслівы канец у трагічнай дзеі і інш. Апошняе прысутнічае ў п’есе П.Карнеля “Сід”. Напрыканцы ХVІ ст. у Італіі ўзнікае канцэпцыя трагікамедыі як самастойнага жанру (Чынтыо, Гварыні).

Украінскія даследчыкі (Хмарны, Квяціцкі, Базілевіч) вылучаюць сярод жанраў драмы камітрагедыю і трагікамедыю. Ля вытокаў суч. трагікамедыі стаіць еўрапейская “новая драма” (Ібсен, Чэхаў, Гауптман). Б.Шоу лічыць трагікамедыю новага часу не трагедыяй з камедыйнымі ўстаўкамі, а камедыяй, што набіраецца трагічнага сэнсу.

У ХХ ст. трагікамедыі досыць шырока распаўсюджаны (“Тутэйшыя” Купалы, “Трыбунал”, “Зацюканы апостал” А.Макаёнка).

Адным з асноўных сродкаў суч. трагікамедыі выступае трагікамічны гратэск, які падкрэслівае сэнс страшнай з”явы і агаляе яе камічную абсурднасць.

Суч. тр.-камедыя іранічная, адначасовае спалучэнне пахмурага погляду на свет і буфанады. Яна не маралізуе, не асуджае, а намагаецца задумацца разам з гледачом.

Разнавіднасць трагікамедыі ў ХХ ст. трагіфарс (творы Альфрэда Жарры, Эжэна Іанеску, С.Мрожэка, Н.Сімпсона і інш.). Трагіфарс з дапамогай фарсавых прыёмаў і сродкаў падкрэслівае трагічны сэнс існавання.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 3903; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.