КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Лірыка. Паняцце пра лірычнага героя. Ролевы герой. Віды лірыкі
Пытанне № 23 Лірыка – выяўленчы (выразительный) род літ-ры. Прадмет лірыкі ў рэальным жыцці – унутраны свет чалавека ў яго руху, працэс мыслення і ўнутраных перажыванняў. Іншымі словамі: лірыка – адзін з трох родаў літаратуры, які адлюстроўвае рэчаіснасць праз суб’ектыўнае выяўленне пачуццяў, перажыванняў аўтара. Л.І. Цімафееў: “…гаворачы, што лірыка адлюстроўвае жыццё, малюючы канкрэтныя перажыванні чалавека, выкліканыя жыццём, мы павінны разумець, што паняцце “перажыванні“ не варта разумець вузка: у яго ўваходзіць любая эмоцыя, выкліканая любымі абставінамі жыцця. І філасофская думка, і любоўнае захапленне, і палітычнае выказванне – усё гэта перажыванні, якія маюцьтолькі розны характар па сваім змесце ў тым выпадку, калі яны паказаны як канкрэтныя людскія пачуцці і думкі, якія маюць суб’ектыўную эмацыйную афарбоўку ”.
В. Бялінскі: “Усё, што цікавіць, хвалюе, выклікае захапленне і сум, мучыць, трывожыць, словам, усё, што складае змест духоўнага жыцця суб”екта, усё, што уваходзіць у яго, узнікае ў ім, – усе убіраецца лірыкай, як законны яе набытак”.
Праўда, Бялінскі разглядае ўсё гэта не як прадмет мастацка-творчага засваення, а як уласны змест лірычных твораў. На яго погляд, прадметам літаратуры можа быць толькі матэрыяльна-прадметны свет, што тое, з’яўляецца прадметам для эпасу: “Прадмет тут не мае цаны сам па сабе, але ўсё залежыць ад таго, якое значэнне надае яму суб”ект”.
Многія даследчыкі таксама лічаць, што зместам лірычнага твора выступае суб’ектыўны свет самога паэта. Аргумент: лірычны змест падаецца часцей за ўсё як уласныя перажыванні і думкі паэта. Аднак (!) стан душы паэта, яго думкі – выяўленне не толькі асабістага, але і выяўленне таго, чым жыве грамадства ці частка грамадства. Носьбіта перажывання, выражанага ў лірыцы, прынята называць лірычным героем. Гэты тэрмін, уведзены Ю. Тынянавым у артыкуле 1921 г. “Блок”, укараніўся ў літаратуразнаўстве і крытыцы (побач з сінанімічнымі яму словазлучэннямі “лірычнае я”, “лірычны суб’ект”). Заўвага: Тэрмін лірычны герой прыняты не ўсімі.
Аб лірычным героі гавораць не толькі пры аналізе асобнага верша, але і іх цыклаў (лірычны герой “Іранскага дзённіка” П. Панчанкі), а таксама ўсёй творчасці паэта. Гэта – вельмі спецыфічны вобраз чалавека, які прынцыпова адрозніваецца ад вобразаў апавядальнікаў, пра ўнутраны свет якіх мы, як правіла, нічога не ведаем, і персанажаў эпічных і драматычных твораў, якія абавязкова дыстанцынаваны ад пісьменніка. Праўда, у эпасе таксама нярэдкая з’ява – узнаўленне рэальных падзей з жыцця аўтара. Гэта “На ростанях” Я.Коласа. “Трывожнае шчасце” І.Шамякіна. Аднак у эпасе жыццё творча засвойваецца з боку яго аб’ектыўнасці, матэрыяльнасці, г. зн. праз характары персанажаў, падзеі, у якіх прымае ўдзел герой. Так, Лабановіч у Коласа працуе ў школе, кантактуе з самымі рознымі людзьмі, седзячы ў турме, ён думае, разважае, спрачаецца і вучыцца ў бальшавіка Галубовіча. Як бачым, рэчаіснасць у трылогіі ў знаўляеццапраз формы матэрыяльна-аб’ектыўнага быцця. У лірыцы рэчаіснасць творча засвойваецца з боку ўнутранага, суб’ектыўнага быцця чалавека, як працэс яго ўнутранага духоўнага жыцця, як форма суб’ектыўнага перажывання. Гэты працэс замацаваны за суб’ектам, за лірычным героем. Верш “ Хмары” напісаны ў 1910 г., калі Я.Колас знаходзіўся ў турме: Хмары, хмары, што на небе Ходзіце гарамі! Каб меў крылле, паляцеў бы Я на волю з вамі. Паляцеў бы ў край свой родны, Дзе так сэрцу міла, Дзе я вырас, дзе мне радасць Моладасць суліла. Паляцеў бы ў луг, дзе Нёман Бераг точыць, мые, Дзе гамоняць з ветрам-бурай Дубы векавыя. ...Хмары, хмары, што на небе Ходзіце гарамі! Чаму я не маю крылляў? Чаму я не з вамі?
Лірычнае перажыванне не тоеснае таму, што было перажыта паэтам як біяграфічнай асобаю. Лірыка не проста ўзнаўляе пачуцці паэта, яна іх трансфармуе, узбагачае, стварае па-новаму, узвышае і “облагоражівает”. Аўтар ў працэсе творчасці часта стварае сілай ўяўлення тыя псіхалагічныя сітуацыі, якіх у сапраўднасці зусім не было. Літаратуразнаўцы неаднаразова пераконваліся, што матывы і тэмы лірычных вершаў А.Пушкіна не заўсёды адпавядаюць фактам яго асабістага лёсу. Лірычна выражаныя перажыванні могуць належыць як самому паэту, так і іншым, непадобным на яго асобам. Лірыку, у якой выражаюцца перажыванні асобы значна адрозніваюцца ад аўтара, называюць ролевай. А гэта азначае, што мае права на існаванне і паняцце ролевы герой. Так Янка Купала ў сваім першым, надрукаваным у 1905 годзе ў газеце “Северо-Западный край” вершы выступае ад імя мужыка:
Што я мужык, усе тут знаюць, І, як ёсць гэты свет вялік, З мяне смяюцца, пагарджаюць, – Бо я мужык, дурны мужык.
Чытаць, пісаць яне ўмею, Не ходзіць гладка мой язык, Бо толькі вечна ару, сею, – Бо я мужык, дурны мужык.
А вось вершы Янкі Купалы Ляўкоўскага цыклу:
Мой мілы таврыш, мой лётчык, Вазьмі ты з сабою мяне! Я – ведай – вялікі ўжо хлопчык І ўмею ўжо лётаць у сне.
Мне мама сягоння казала, Што стукнула мне ўжо сем год, Табе гэта, можа, і мала, А мне ляцець толькі ў палёт. (Хлопчык і лётчык. 1935) Я – калгасніца Маладая, Жыву весела, Ані дбаю.
Мае дзетачкі Паозна-рана І накормлены, І прыбраны. (Я–калгасніца. 1934)
Аднак магістраллю лірычнай творчасці з’яўляецца паэзія не ролевая, а аўтапсіхалагічная: вершы, якія ўяўляюць сабой акт прамога самавыражэння паэта. У лірыцы асаблівую ролю іграюць ускосныя, пераносныя і іншасказальныя значэнні слова: метафары, метаніміі, сімвалы, алегорыі, увогуле вобразныя магчымасці нацыянальнай мовы. Асаблівую функцыю выконвае вершаскладанне. Рытм, рыфма. Паўторы. Інверсія. Мова лірычнага твора лаканічная. Памер твораў – невялікі. Бялінскі ў свой час заўважыў, што існуюць лірычныя вершы, якія “ не нясуць у сабе асаблівага сэнсу, хоць і не пазбаўлены звычайнага, выяўляюць сабою бясконца значны сэнс адной музычнасцю сваіх радкоў”. У В.Брусава: Тень несозданных созданий Колыхается во сне, Словно лопасти латаний На эмалевой стене. Фиолетовые руки На эмалевой стене Полусонно чертят звуки В звонко-звучной тишине. (Творчество).
Лірыка ў сучасным літаратуразнаўстве падзяляецца на наступныя фіды: – філасофска-медытанаўную, – грамадзянскую, – прыродаапісальную (пейзажную), – інтымную (любоўную).
Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 4457; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |