Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Асноўныя канцэпцыі гістарычнага працэсу. Цывілізацыя і фармацыя




Пытанні для самакантролю

1.Што складае змест гістарычнай навукі і з'яўляецца яе прадметам?

2.Якія функцыі выконвае гістарычная навука?

3 Па якіх крыніцах вывучаецца гісторыя Беларусі?

4. Якую ролю выконвае метадалогія гісторыі і яе прынцыпы?


 

Сучаснае грамадазнаўства выкарыстоўвае дзве метадалагічныя канцэпцыі, якія тлумачаць развіццё сусветнай гісторыі. Першая канцэпцыя была распрацавана К.Марксам, Ф.Энгельсам і У.Леніным. Яна атрымала назву тэорыі фармацыйнага развіцця грамадства. Сутнасць гэтай тэорыі заключаецца ў наступным: у сусветнай гісторыі чалавецтва прайшло наступныя фармацыі - першабытнаабшчынную, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную і часткова камуністычную ў перыяд існавання сістэмы сацыялізму. У аснову гэтай перыядызацыі К.Маркс паклаў спосаб вытворчасці матэрыяльных багаццяў, які выкарыстоўваўся грамадствам на працягу цэлай гістарычнай эпохі.

Другая канцэпцыя была распрацавана такімі даследчыкамі з ліку гісторыкаў, філосафаў і сацыёлагаў, як М.Вебер, О.Шпенглер, К.Ясперс, А.Тойнбі, М.Данілеўскі, М.Кандрацьеў, П.Сарокін і інш. Гэтыя даследчыкі XІX- XX стст. у галіне грамадазнаўства даказвалі, што гісторыя грамадства звязана найперш з развіццём рэлігіі, культуры, духоўнасці; з індывідуальнасцю і непаўторнасцю чалавечай асобы, такімі нематэрыяльнымі паняццямі як «дух народа» ў той ці іншы гістарычны перыяд. Такі падыход да тлумачэння гісторыі атрымаў назву цывілізацыйнага. Паняцце «цывілізацыя» звязана з паняццем «грамадзянскі». У эпоху антычнасці гэтае паняцце з’явілася ў філасофіі Арыстоцеля і працах філосафаў-стоікаў, якія падзялілі прыроду чалавека на два пачаткі: натуральны /naturalis/ і грамадзянскі /civilis/.

У эпоху Рэнесансу італьянскія гуманісты пазначалі тэрмінам «цывілізаванасць» пераход чалавечай гісторыі ад стану варварства і дзікунства да культурна-грамадзянскага стану і дзяржаўнага жыцця.

У XІX ст. у навуцы склалася наступнае разуменне паняцця «цывілізацыя»:

1.Цывілізацыя і цывілізаванасць - гэта такое развіццё грамадства, калі «ідэя Бога» і «дух народа» складаюць адзінае цэлае.

2.Цывілізацыя - гэта гістарычная стадыя, этап у гісторыі ўсяго чалавецтва, напрыклад, традыцыйная, індустрыяльная, постіндустрыяльная цывілізацыя.

3.Цывілізацыя - гэта канкрэтна-гістарычнае, этна-культурнае ўтварэнне, ўласцівае гісторыі амаль кожнага народа і кантынента, напрыклад, антычная, егіпецкая, усходнеславянская, заходнееўрапейская, кітайская, індыйская і г.д. цывілізацыя.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 914; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.