КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Цывілізацыі старажытнай гісторыі
Першымі цывілізацыямі ў свеце былі старажытныя цывілізацыі, якія ўзніклі ў IV- ІІІ тыс. да н.э. Гэта былі цывілізацыі старажытных шумераў у Месапатаміі, егіпецкая цывілізацыя, цывілізацыя старажытнай Палесціны, цывілізацыя народаў, якія насялялі Сярэднюю Азію і Іран, цывілізацыі старажытных Індыі і Кітая. Цывілізацыі старажытных шумераў і вавіланян, егіпцян і персаў, семітаў і фінікійцаў, грэкаў і рымлян перажылі перыяд станаўлення, росквіту і заняпаду. Усе яны пакінулі пасля сябе багатую гістарычную спадчыну, якая з'яўляецца каштоўнасцю ўсяго чалавецтва і вывучаецца гістарычнай навукай. Старажытныя цывілізацыі мелі шмат агульнага ў сваім эканамічным, сацыяльна-палітычным і культурным жыцці. Па-першае, іх эканоміка была заснавана на прымітыўных прыладах працы, якія выкарыстоўваў чалавек ў працэсе вытворчасці; па-другое, асноўным фактарам вытворчасці была зямля, а асноўным прадуктам вытворчасці была ежа. У сельскай гаспадарцы працавала амаль ўсё насельніцтва гэтых цывілізацый. Развіццё гаспадаркі, гарадоў, рамяства і гандлю, ваеннай справы залежыла ад геаграфічнага становішча, наяўнасці прыродных рэсурсаў -вады і ўрадлівай глебы, драўніны, каменю і кліматычных умоў. Арганізацыя вытворчасці патрабавала агульнай цяжкай працы ўсяго насельніцтва. На гэтай аснове ў старажытных народаў пачало развівацца рабаўладальніцтва, пры якім раб лічыўся «гаворачай прыладай працы». Рабаўладальніцкая гаспадарка была пануючай ва ўсіх старажытных цывілізацыях, але прадукцыйнасць рабскай працы была надзвычай нізкай. Выкарыстанне рабскай працы было тормазам і ў развіцці тэхналагічнага працэсу. Сацыяльнае жыццё чалавека старажытных цывілізацый было абумоўлена яго прыналежнасцю да саслоўя альбо касты, ці абшчыны. Вясковыя жыхары амаль паўсюдна жылі абшчынамі, а палітычная улада належыла кастам жрацоў, чыноўнікаў і вайсковай алігархіі. Вышэйшая палітычная ўлада вяла свой пачатак «ад бога» і была абсалютнай. Жыццё грамадства было прасякнута панаваннем розных абсалютаў, якія выконвалі ролю рэгулятараў сацыяльных узаемаадносін. Культурнае жыццё старажытных цывілізацый вызначалася панаваннем міфаў і язычніцкай рэлігіі. Насельніцтва было непісьменным. Пісьменнасць у старажытным Егіпце і Вавілоне, Індыі і Кітаі была прывілеяй жрацоў і правячых колаў дзяржавы, пры гэтым пісьменнасць выконвала магічныя функцыі ў час правядзення шматлікіх дзяржаўных свят, яна адрознівалася ад гутаркавай мовы. У VIII- IV стст. да н.э. у развіцці старажытных цывілізацый узніклі істотныя асаблівасці, якія адыгралі значную ролю ў сусветнай гісторыі. Цывілізацыі старажытных егіпцян і вавіланян /усход/ і цывілізацыі старажытных грэкаў і рымлян /захад/ пачалі развівацца рознымі шляхамі. Гэта было абумоўлена становішчам асобы чалавека ў грамадстве. У сацыяльнай і рэлігійна-культурнай традыцыі егіпцян і вавіланян не было месца такім паняццям як «свабода асобы», «грамадскі закон», «прававы парадак». У старажытным Ёгіпце жыццё чалавека ўвогуле разглядалася як прыступка, падрыхтоўка да іншага замагільнага жыцця. Старажытныя грэкі, наадварот, ставілі чалавека ў цэнтр сусвету, яны стварылі філасофію, гуманітарныя і прыродазнаўчыя навукі, якія былі заснаваны на дзейнасці свабоднай асобы. Грамадскае жыццё ў Грэцыі і Рыме вызначалася адсутнасцю абсалютаў, панаваннем закона і прававой традыцыі. Палітычнае жыццё грэкаў і рымлян было заснавана на прынцыпах дэмакратыі, а культурнае - на прынцыпах усеагульнасці і даступнасці пісьменнасці для свабодных грамадзян. Гэта абумовіла перамогу грэкаў, а затым і рымлян над сваімі суседзямі і стварэнне рымскай імперыі (IIIст.да н.э. – І ст. н.э). Развіццё старажытных цывілізацый праходзіла ва ўмовах агульнага ўзаемадзеяння ў галіне культуры. Здабыткі адной цывілізацыі ў хуткім часе пераймаліся суседзямі. Лепш за ўсе гэта можна прасачыць на прыкладзе пісьменнасці, якая з’яўляецца фундаментам у развіцці культуры і асобы чалавека. Прыкладна ў ІІ тыс да н.э. старажытныя фінікійцы стварылі алфавіт, у аснову якога былі пакладзены егіпецкія іерогліфы і міфічныя вераванні. Фінікійцы стварылі алфафіт, які меў усяго 22 літары, але гэты алфавіт атрымаў сусветнае распаўсюджванне. Алфавіт фінікійцаў перанялі старажытныя іўдзеі, старажытныя грэкі і рымляне, затым на аснове грэчаскага пісьма было створана славянскае, а на анове рымскага - заходнееўрапейскае пісьмо.
Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 896; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |