Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Цывілізацыйнае развіццё краін Заходняй Еўропы ў XIII-XV стст

 

Колькасны склад насельніцтва сярэднявечнай Еўропы быў невялікім. У XI ст. у Англіі налічвалася каля 2 млн. чалавек, у Італіі і Францыі – каля 6 млн., а Германіі – каля 3.5 млн. За пяць стагоддзяў колькасны склад насельніцтва гэтых краін узрос прыкладна ў 2 разы. У XVI ст. у Англіі налічвалася каля 5 млн. чал., у Германіі – каля 8, Францыі і Італіі каля 10-12 млн. чалавек. У сельскай гаспадарцы пражывала каля 90% усяго насельніцтва. У вёсцы пераважалі традыцыйныя, яшчэ з часоў антычнасці, прымітыўныя прылады працы.

У галіне рамяства змены адбываліся значна хутчэй. Гэта было абумоўлена развіццём металургічнай вытворчасці і ростам гарадоў. Па тэхналагічнай складанасці, па падзелу працы хутчэй за ўсё развівалася металаапрацоўка. Кавалі выраблялі зброю, прылады працы для іншых вытворцаў. Прылады працы і зброя каштавалі вельмі дорага і перадаваліся ў спадчыну. Людзі надзялялі гэтыя сродкі магічнымі ўласцівасцямі, надавалі ім уласныя прозвішчы, абкружалі складанай культавай сімволікай. Гэта знайшло яскравае адлюстраванне ў рыцарскай і гарадской геральдыцы Еўропы і Беларусі. Фамільны герб і герб горада, герб княжацкай дынастыі і дзяржавы былі “гістарычным і непаўторным тварам” чалавека і грамадства.

Самыя значныя змены ў галіне вытворчасці адбыліся ў XIV-XV стст. У гэты час з’явіліся новыя вытворчыя тэхналогіі, якія патрабавалі адпаведнага ўзроўню адукаванасці. Новыя тэхналогіі былі звязаны вынаходніцтвам крывашыпнага механізма, зубчатай перадачы, свідравальнага станка, пад’ёмнага крана, землеройнай машыны. Гэтыя машыны яшчэ не мелі механічнага рухавіка, але па сваёй вытворчай эфектыўнасці і прадукцыйнасці працы яны на некалькі парадкаў пераўзыходзілі немеханічную працу. Дзякуючы новым тэхналогіям у Еўропе пачалі будавацца велічныя архітэктурныя храмы, ірыгацыйныя сістэмы і гарады.Новыя тэхналогіі пачалі прымяняцца і ў будаўніцтве. Будаўнікі пачалі выкарыстоўваць цэмент і стальныя канструкцыі.

Вялікія змены адбыліся і ў ваеннай справе. Рэвалюцыйныя змены ў гэтай галіне былі абумоўлены выкарыстаннем пораху. У XII ст. арабы вынайшлі асабістую агнястрэльную зброю, якая шырока распаўсюдзілася ў XIV ст. У гэты час упершыню пачалі прымяняць гарматы. Затым гарматы былі ўсталяваны на караблі, а ў XV ст. іх пачалі вырабляць з чугуну і паставілі на лафеты.

Першай удасканаленай машынай стаў млын з вадзяным колам. Вытворчыя тэхналогіі, заснаваныя на выкарыстанні млына, дзейнічалі пры апрацоўцы скуры, вытворчасці паперы, апрацоўцы канаплянага валакна, узбагачэнні жалезнай руды і г.д.

Тэхналагічныя змены ў вытворчасці садзейнічалі таму, што асноўную ролю ў жыцці грамадства пачалі адыгрываць гарады. Гарады як цэнтры рамяства і гандлю аформіліся ў Італіі яшчэ ў IX ст. Гэта былі такія гарады як Венецыя, Генуя, Піза, Фларэнцыя, Неапаль. У X-XI стст. узніклі гарады ў Францыі, Англіі, Германіі і інш. краінах.

Размеркаванне гарадоў у Еўропе было нераўнамерным. Больш за ўсё гарадоў налічвалася ў Італіі і ў Вялікім княстве Літоўскім. Еўрапейскі горад быў невялікім. У XV ст. буйнымі лічыліся гарады, дзе жыло па 20-30 тыс. чалавек. Такія гарады як Канстанцінопаль, Парыж, Мілан, Венецыя, Фларэнцыя былі тагачаснымі мегаполісамі. У іх пражывала ад 80 да 100 тысяч чалавек. Цэнтрам горада была рыначная плошча, побач з ёю будаваўся гатычны сабор з такім разлікам, каб ён змог прыняць усіх гараджан адначасова. Сабор выконваў функцыю “ілюстраванай” Бібліі і з’яўляўся сімвалам магутнасці Бога і царквы. На гарадской плошчы размяшчалася і ратуша.

У гарадах складвалася саслоўе гараджан, асноўным заняткам якога была гандлёва-рамесніцкая дзейнасць. Звычайна гарадское саслоўе звязваецца з паняццем “бюргерства”. Тэрмін “бюргер” спачатку пазначаў усіх гараджан /ад герм. burg – горад/. Адсюль пайшоў французскі тэрмін bourgeoisie, які спачатку таксама пазначаў гараджан. Аднак у XIV-XV стст. тэрмінам bourgeoisie ужо называлі толькі багатых гараджан, якія пазней сфарміравалі гарадскую буржуазію.

Простая таварная вытворчасць гарадскіх рамеснікаў залежыла ад купецкага і растаўшчыцкага капіталу. Гэты капітал садзейнічаў:

а/ фарміраванню рынка наемнай працы і тавараў;

б/ накапленню капітала;

в/ стварэнню моцнага апазіцыйнага руху існуючаму грамадскаму ладу і царкве;

г/ фарміраванню новай ідэалогіі, здольнай стварыць альтэрнатыву пануючаму рэлігійнаму светапогляду.

У XV ст. у вытворчасці пачала дзейнічаць мануфактура. Фарміраванне мануфактурнай вытворчасці ў Еўропе прыпадае на канец XV- першую палову XVI ст.. Мануфактура паклала канец традыцыйнаму грамадству ў галіне эканомікі, яна з’яўляецца тым рубіконам, які аддзяляе традыцыйнае грамадства ад грамадства індустрыяльнага. У XV ст. у Еўропе склаліся два эканамічных цэнтры, якія былі звязаны з хуткім развіццём мануфактурнай вытворчасці. Першы цэнтр сфарміраваўся ў межах Венецыянскай і Генуэзскай рэспублік. Венецыя была прататыпам рыначнай гаспадаркі, ў ей панаваў палітычны лад дэмакратычнага тыпу, які вызначаўся плюралізмам грамадскай думкі. Другі з іх быў на Поўначы Заходняй Еўропы(Бругге і гарады ганзейскага саюза).

Такім чынам, асноўнай асаблівасцю цывілізацыйнага развіцця Заходняй Еўропы ў XIII-XV стст. была тэндэнцыя пераходу ад традыцыйнага да індустрыяльнага грамадства.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Каталіцкая царква і яе роля ў сацыяльна-палітычным і духоўным жыцці традыцыйнай цывілізацыі | Еўрапейскі Рэнесанс, яго змест і сутнасць
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 558; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.