КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Еўрапейскі Рэнесанс, яго змест і сутнасць
Станаўленне індустрыяльнага грамадства адбывалася не толькі ў галіне вытворчасці. Індустрыяльнае грамадства – гэта найперш адпаведны лад жыцця чалавека, абумоўлены светапоглядам усяго грамадства. Гэты светапогляд быў звязаны з такімі з’явамі як Рэнесанс і Рэфармацыя. Ідэалы пакутніцтва, чаканне Страшнага Суда, пакаянне і аскетызм, якія панавалі ў грамадстве, усе больш і больш супярэчылі новай жыццёвай рэчаіснасці. У светапоглядзе і маралі “новых нобіляў” усе больш і больш пачалі пераважаць рацыяналізм і прагматызм. Гэтыя філасофскія катэгорыі выкарыстоўваліся для апраўдання “сумленнага багацця”, “салодкага жыцця”, “роўных магчымасцяў”, якімі карысталася новая палітычная эліта грамадства. Рацыяналізм і прагматызм, як спосабы чалавечага мыслення былі пакладзены ў аснову сістэмы новага светапогляду грамадства. Ідэалам гэтай сістэмы, яе жыццёвым увасабленнем быў заклік – “Чалавек і справа!”. Гэты заклік быў успрыняты грамадствам, стаў сваеасаблівай грамадскай ідэяй, на аснове якой фарміравался палітыка, філасофія і культура Рэнесансу. У сацыяльна-палітычным плане Адраджэнне было інструментам, сродкам, з дапамогай якога новая палітычная эліта імкнулася захапіць уладу і перамагчы царкву. Бацькам гуманізму і пачынальнікам рэнесанснай культуры быў Франчэска Петрарка. Гэты чалавек стаў сапраўдным трубадурам новай ідэалогіі, якая была звернута да чалавека і абапіралася на антычную традыцыю. Тэрмін “Рэнесанс” належыць гісторыку мастацтваў Джорджо Вазары /Vasari/, які разумеў пад рэнесансам вяртанне да антычнай культурнай традыцыі. Усё, што было ў галіне культуры да яго часу, Ф.Петрарка вызначыў у якасці “тысячагадовага варварства”. Свабоду чалавека Ф.Петрарка звязваў з маральным удасканаленнем асобы праз далучэнне да гістарычнага вопыту чалавецтва, праз адукацыю, вывучэнне паэзіі, гісторыі і філасофіі старажытных. Цэнтральным у вучэнні Петраркі было паняцце humanitas /дакл.- чалавечая прырода, духоўная культура/. Ідэі Петраркі надалі магутны штуршок развіццю гуманітарных ведаў – studia humanitatis, што ужо ў XIX ст. атрымала назву “гуманізму”. Багаты, квітнеючы італьянскі горад стаў галоўнай сацыяльна-палітычнай базай Рэнесансу. Новая палітычная эліта з ліку купцоў, фінансавай алігархіі, уладальнікаў мануфактур трымала ў сваіх руках вялізныя багацці. Чатка сродкаў накіроўвалася на адукацыю, будаўніцтва бібліятэк, палацаў, развіццё мастацтва. “Новыя нобілі” імкнуліся да ўлады. Але для гэтага трэба было ведаць лацінскую мову, якая была афіцыйнай мовай навукі, мовай унутранага і знешняга гандлю, афіцыйнай дзяржаўнай мовай амаль усёй Еўропы. Таму гарадскія магістраты і камуны на свае сродкі будавалі школы, падтрымлівалі развіццё універсітэтаў. Гэта спрыяла хуткім зменам грамадскай свядомасці на карысць гуманізму. Усю сістэму гуманізму, якая сфарміравалася ў XIV-XVI стст. можна падзяліць на тры плыні: 1/ мастацкую; 2/ агульна-культурную; 3/ сацыяльную. Сацыяльны напрамак быў звязаны з новым разуменнем чалавечай прыроды. Гэтае разуменне было заснавана на тым, што гуманісты прызнавалі права асобы на свабоду, на развіццё, на набыццё новых ведаў, на барацьбу за шчасце ў зямным жыцці. Гуманісты даказвалі, што ступень грамадскага прызнання і ўшанавання павінна вызначацца не паходжаннем чалавека, а асабістымі дзеяннямі і заслугамі. Гуманісты па-новаму вызначылі праблему багацця. Яны апраўдвалі багацце, лічылі, што яно прыносіць карысць грамадству і з’яўляецца асновай дастойнага жыцця чалавека. Калі гуманісты паставілі ў цэнтр светапогляду чалавека, а не Бога, то яны па-новаму пачалі пісаць гісторыю. Такія італьянскія гісторыкі як Леанарда Бруні і Франчэска Гвіччардзіні стварылі новую метадалогію гісторыі. Тлумачэнне гістарычных падзей яны шукалі ў прыродзе чалавека, а не правідэнцыялізме. Гісторыкі-гуманісты стварылі “новую гісторыю” чалавечай цывілізацыі. Яны вылучылі тры перыяды ў гісторыі: а/ старажытны/антычны/, б/ сярэднявечны/варварскі/, в/ новы перыяд, перыяд пераходу грамадства да новага часу. Такім чынам, палітыка і ідэалогія еўрапейскага Рэнесансу была накіравана на перамогу новай сістэмы грамадскіх каштоўнасцей, на выхаванне чалавека індустрыяльнай цывілізацыі.
Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 586; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |