Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Еўрапейская Рэфармацыя

Вялікія геаграфічныя адкрыцці працягваліся значны перыяд часу. Яны пачаліся ў канцы XV ст., а завяршыліся толькі ў пачатку XVII ст., калі была адкрыта Аўстралія. Эпоха вялікіх геаграфічных адкрыццяў аказала значны ўплыў на развіццё свету. Яна прывяла да такой з’явы як “рэвалюцыя цэн”, што дало магутны штуршок развіццю грамадскай вытворчасці. Сутнасць “рэвалюцыі цэн” была ў тым, што вялізны наплыў золата ў Еўропу зрабіў грошы больш таннымі, а тавары, наадварот, больш дарагімі. Цэны на тавары выраслі ў 4-5 разоў. Гэта выклікала сапраўдны мануфактурны бум, хуткае разбурэнне рамеснай вытворчасці, рэзкае ўздаражэнне харчавання. У канчатковым выніку “рэвалюцыя цэн” прывяла да пераразмеркавання прыватнай уласнасці на карысць буржуазіі.

Другой сацыяльна-эканамічнай, палітычнай і культурнай з’явай, якая змяніла жыццё традыцыйнага грамадства была Рэфармацыя. Калі цэнтрамі Рэнесансу былі гарады Італіі, то цэнтрамі Рэфармацыі сталі гарады Германіі. Перадумовы рэфармацыйнага руху былі створаны гуманістамі. Гэта адносіцца ў першую чаргу да духоўных перадумаў. У сваіх творах нямецкія гуманісты закраналі не толькі пытанні філасофіі і рэлігіі, яны найперш крытыкавалі каталіцкую царкву і ўслаўлялі свабоду чалавечага духу. Выдатным творам нямецкага гуманізму быў сатырычны твор С.Бранта пад назвай “Карабель дурняў”, у якім аўтар высмейваў традыцыйныя каштоўнасці, жыццё і мараль правячай феадальнай алігархіі.

Вялікім поспехам у асяроддзі гуманістаў карысталіся творы Эразма Ратэрдамскага. У сваіх творах – “Пахвальба глубству”, “Дамашнія гутаркі” гэты чалавек называў сябе грамадзянінам Сусвету, крытыкаваў норавы і мараль царкоўных дзеячоў, тэранію феадалаў.

Слова і ідэі гуманістаў, іх зварот да грамадства былі пачуты новай палітычнай элітай з ліку буржуазіі. У Германіі ўжо сфарміравалася сацыяльнае асяроддзе, якое марыла аб палітычнай рэфармацыі грамадства. У гэтым кантэксце грамадству быў патрэбен магутны штуршок, які б паклаў пачатак новаму сацыяльнаму руху. Гэты штуршок быў зададзены дзейнасцю Марціна Лютэра, яго выступленнямі супраць дагматаў каталіцкай царквы.

Ідэалогія гуманізма набыла ў вучэнні Лютэра рысы дзейнаснага рацыяналізма. Рэлігія, па Лютэру, гэта адносіны асобнага індывіда да Бога. Гэтым адносінам не трэба пасрэднікі з боку афіцыйнай царквы. Атрымлівалася, што рэлігія – гэта дзейнасць чалавека, якому непатрэбна царкоўная арганізацыя старога тыну. Лютэр вынес прысуд каталіцкай царкве, калі заявіў, што інстытут папства – гэта “антыхрыстава ўстанова”. Лютэр адхіліў большасць каталіцкіх культаў і абрадаў: святых і анёлаў, культ Багародзіцы, пакланенне іконам і г.д.

Лютэр узначаліў умеранны напрамак Рэфармацыі. Гэты напрамак атрымаў вызначэнне бюргерска-княжацкага. Гэтая частка грамадства не думала аб якіх небудзь сацыяльных рэформах. Яна жадала правесці змену палітычнай улады “мірна” і “легальна”. Другі напрамак Рэфармацыі быў рэакцыйным, феадальна-каталіцкім. Яго ўзначальвалі папа рымскі і германскі імператар. Яны змагаліся з Рэфармацыяй. Трэці напрамак атрымаў вызначэнне плебейска-сялянскага. Яго ўзначальваў Томас Мюнцэр.

Найбольш радыкальным паслядаўнікам Лютэра быў Жан Кальвін. Іудзей па паходжанню, юрыст па адукацыі гэты рэфарматар абараняў інтарэсы найбольш радыкальнай часткі новай палітычнай эліты. Ідэалогія кальвінізма была заснавана на адмове ад штодзённых задавальненняў. Кальвін заклікаў да беражлівасці і накаплення багацця шляхам цяжкай штодзённай працы. Дзеля гэтага кальвінізм змагаўся не толькі з раскошай, але і з мастацтвам, народнымі традыцыямі і святамі, свабодай думкі. На глебе кальвінізма аформіліся такія пратэстанцкія секты са складу іудзеяў як баптысты, пурытане, адвентысты і інш.

Такім чынам, Рэфармацыя была накіравана супраць старай грамадска-палітычнай сістэмы, яна садзейнічала ўсталяванню ідэалогіі індустрыяльнага грамадства, з’яўленню чалавека, які адпавядаў патрабаванням Новага часу.

Трыўмфальнае шэсце Рэфармацыі прыпала на першую палову XVI ст., ужо у другой палове XVI ст. пачалася Контрэфармацыя. Значная роля ў барацьбе з рэфармацыйным рухам адводзілася папай рымскім Ордэну іезуітаў, які быў заснаваны ў 1540 г. З дапамогай іезуітаў частка насельніцтва, якая трапіла пад уплыў пратэстантаў, вярнулася ў лона касцёлу.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Еўрапейскі Рэнесанс, яго змест і сутнасць | Рэнесанс у Беларусі і яго асаблівасці
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 511; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.