КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні
Найважнейшым з першачарговых мерапрыемстваў Савецкай улады было ўстанаўленне кантролю за фінансамі. 3 гэтай нагоды дэкрэтам УЦВК 14 снежня 1917 г. была праведзена нацыяналізацыя усіх прыватных банкаў краіны і створаны адзіны Дзяржаўны банк з яго канторамі на месцах, у тым ліку і ў гарадах Беларусі. Наступным крокам Савецкага ўрада было рашэнне аб увядзенні рабочага кантролю для барацьбы з сабатажам былых царскіх чыноунікаў, прадпрымальнікаў і банкіраў. У выніку гэтага ўдалося прадухіліць спыненне дзейнасці многіх заводаў і фабрык, прыватных чыгунак, банкаў. Важнейшай мерай па перабудове народнай гаспадаркі на сацыялістычны лад была нацыяналізацыя прамысловасці. На тэрыторыі Беларусі праводзілася па меры вызвалення ад нямецкіх, а затым ад польскіх акупантау. З сярэдзіны лютага 1918 г. пачалася нацыяналізацыя кніжных і газетных кіёскаў, рэстаранаў, кафэ, аптэк і г.д. 2 лютага 1918 г.УЦВК зацвердзіў дэкрэт аб стварэнні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі (ВСНГ), на які ўскладалася задача аднаўлення народнай гаспадаркі і дзяржаўных фінансаў, а таксама фабрычна-завадскіх камітэтаў і прафсаюзаў у галіне эканомікі. У снежні 1917 – студзені 1918 г. на месцах пачалося стварэнне саўнаргасаў. Пасля абвяшчэння ў студзені 1919 г. БССР быў створаны Савет народнай гаспадаркі республікі, які усталяваў цэнтралізаванае ўпраўленне прамысловасцю па галінах, што адпавядалі глаўкам ВСНГ. Вясной 1918 г. Савецкая Расія аказалася ў найцяжэйшым становішчы: вайна, гаспадарчая разруха, голад патрабавалі надзвычайных мер у эканоміцы, потым названых "ваенным камунізмам". Галоўнымі задачамі гэтай палітыкі былі правядзенне харчовай раскладкі і ўвядзенне дзяржаўнай манаполіі на хлебны гандаль, нацыяналізацыя ўсей прамысловасці, жорсткае размеркаванне харчовых і прамыеловых тавараў, усеагульная працоўная павіннасць. Быў ліквідаваны прыватны гандаль, адбылося адзяржаўленне кааперацыі. Рабілася спроба ўстанавіць прамы прадуктаабмен паміж горадам і вёскай, што вяло да натуралізаціі эканамічных сувязяў. Такім чынам, "ваенны камунізм" уяўляў сабой тып гаспадарчай сістэмы, у якой па сутнасці не было эканамічнага механізму. Кіраванне поўнасцю апіралася на адміністрацыйныя метады і жорсткую цэнтралізаваную адміністрацыйную структуру. К канцу 1920 г. стала зразумела, што развал народнай гаспадаркі – вынік не толькі вайны, разрухі, сабатажу, але і самой сістэмы. У першыя гады Савецкай улады былі эроблены пэўныя захады па вырашэні сацыяльных пытанняў. Так, на прадпрыемствах, у майстэрнях заканадаўчым шляхам быў уведзены 8-гадзінны рабочы дзень. Забаранялася праца малалетніх. Рабоча дзень падлеткаў скарачаўся да 4 - 6 гадзін. Уводзіўся штотыднёвы адпачынак. Значная ўвага надавалася паляпшэнню жыллёва-бытавых умоў і медыцынскага абслугоўвання працоўных. Створаныя пры Саветах спецыяльныя камісіі займаліся перасяленнем рабочых у колішнія кватэры буржуазіі згодна са спісамі, якія складаліся прадпрыемствамі. Дарэчы, з гэтага моманту людзі ўпершыню сутыкнуліся з жыццём ў так званых кватэрах-камуналках. Праблема беспрацоўя вырашалася праз біржы працы. Ужо ў лютым-сакавіку 1918 г. яны дзейнічалі у Віцебску, Мінску, Магілёве, Оршы. Было ўведзена сацыяльнае страхаванне за кошт дэяржавы на выпадак беспрацоўя. Першапачаткова Савецкая ўлада падтрымлівала дзеянні прадпрымальнікаў па стварэнні новых працоўных месцаў. Так, на базе былых артылерыйскіх майстэрняў у Віцебску былі адкрыты шавецкая, кравецкая, рымарская майстэрні і дрэваапрацоўчы завод, дзе ў першы час было занята 24 былых беспрацоўных. Для забеспячэння працоўных прадуктамі харчавання былі арганізаваны спецыяльныя харчовыя органы. На прадпрыемствах для рабочых адкрываліся сталовыя. Для Беларусі, як аграрнага краю, адным з найважнейшых было зямельнае пытанне, арганізацыя жыцця сялянства. За аснову аграрнага заканадаўства быў узяты Дэкрэт аб зямлі, прыняты II Усерасійскім з’ездам Саветаў. Дэкрэт змяшчаў тры найважнейшыя палажэнні: нацыяналізацыю зямлі, канфіскацыю панскіх зямель і ураўняльнае землекарыстанне. У студзені 1918 г. III Усерасійскі з’езд Саветаў прыняў “Асноўны закон аб сацыялізацыі”, на падставе якога быў распрацаваны шэраг дакументаў па размеркаванні зямлі ў Беларусі. Пры гэтым ўлічвалася не толькі колькасць едакоў, але і наяўнасць зямель у канкрэтнай мясцовасці, іх якасць. У першую чаргу абараняліся інтарэсы бяднейшых сялян. У Беларусі, як і па усей РСФСР, арганізоўваліся калектыўныя гаспадаркі: камуны, сельгасарцелі, ТОЗы (таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі), якія адрозніваліся паміж сабой па ступені абагульнення сродкаў вытворчасці. Арганізацыя калектыўных гаспадарак на тэрыторыі Беларусі найбольшы размах набыла з утварэннем летам 1918 г. камітэтаў беднаты. Пэўная ўвага удзялялася развіццю культуры. Найважнейшай праблемай з’яўлялася ліквідацыя непісьменнасці. У 1918г. у беларускай вёсцы на 100 дарослых было толькі 17 пісьменных. Першыя крокі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі былі адзначаны памылкамі і пралікамі. Гэта ў значнай меры было абумоўлена тым, што кіруючая бальшавіцкая партыя разглядала нацыянальнае пытанне яў падпарадкаванні пытанню аб уладзе: бальшавікі вельмі лёгка прымалі рашэнні адносна беларусаў і Беларусі, што не заўсёды ўкладваліся ў рамкі права нацыі на самавызначэнне, дэклараванае ў праграмных дакументах РСДРП(б).
Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 480; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |