Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Узбуйненне тэрыторыі БССР. Утварэнне СССР




Тэма 9. БЕЛАРУСЬ У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД

Пытанні для самакантролю

1. Чаму практычна без узброеннай барацьбы на тэрыторыі Беларусі была ўстаноўлена савецкая ўлада? Якія ў гэтага аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны?

2. Якія пытанні разглядаў I Усебеларускі кангрэс у снежні 1917г. і чым ён закончыўся?

3. Як вы ставіцеся да абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў сакавіку 1918 г.?

4. Пры якіх абставінах была ўтворана БССР?


 

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны і абвяшчэння Дэкларацыі аб незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920 г. у полі зроку кіраўніцтва рэспублікі знаходзіліся пытанні, звязаныя з суверэнітэтам і тэрытарыяльнай цэласнасцю БССР. Нагадаем, што ў пачатку 1921 г. тэрыторыя БССР складалася фактычна з шасці паветаў: Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага (з 1923г. Чэрвеньскага), Мазырскага, Мінскага і Слуцкага. Агульная плошча рэспублікі складала 52,3 тыс. км. кв., дзе пражывала прыкладна 1 млн. 500 тысяч чалавек.

Такім чынам, дзяржаўнае, нацыянальна – культурнае развіццё БССР стрымлівалася як абмежаванымі матырыяльнымі рэсурсамі малой тэрыторыяй, так і штучным разрывам гаспадарчых і культурных сувязей паміж рэгіёнамі, што складаліся на працягу стагодзяў.

Пасля ўтварэння СССР (30.12.1922г.) VIII з’езд кампартыі Беларусі, а таксама І і ІІ сесія ЦВК БССР (сакавік 1923г.) выказаліся за ўзбуйненне БССР за кошт далучэння Віцебскай і Гомельскай губерняў і некалькіх паветаў Смаленскай губерніі. У выніку гэтага тэрыторыя БССР павялічылася да 110 тыс. км. кв., гэта значыць больш чым у два разы, а насельніцтва – да 4,2 млн. чалавек.

У снежні 1926 г. Прэзідыум УЦВК выдаў пастанову аб перадачы БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў. Тэрыторыя БССР павялічылася да 125,8 тыс. км. кв., а насельніцтва прыкладна да 5 млн. чалавек. З 15 студзеня 1938 г. у рэспубліцы было ўведзена абласное дзяленне: утвораны Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Мінская і Палеская вобласці, якія ўключалі 90 раёнаў.

Саветызацыя нацыянальных раёнаў былой Расійскай імперыі, падпарадкаванне іх партыйнаму кантролю цэнтра спрыялі працэсу аб’яднання савецкіх рэспублік.

30 снежня 1922 г. адбыўся І з’езд Саветаў СССР, які зацвердзіў праект Дагавора і Дэкларацыі аб утварэнні СССР у складзе РСФСР, БССР, УССР, ЗСФСР. У выбраны з’ездам ЦВК СССР ад БССР увайшло 7 чалавек. А.Р. Чэрвякоў стаў адным з чатырох старшынь Прэзідыума ЦВК СССР. У кампетэнцыю вышэйшых органаў улады СССР адышлі знешняя палітыка, пытанні вайны і міру, права змянення знешніх граніц і пытанні іх змянення паміж рэспублікамі, узброеныя сілы, транспарт, сувязь, планаванне народнай гаспадаркі, фінансы, вырашэнне спрэчных пытанняў, якія маглі ўзнікнуць паміж рэспублікамі і інш.

Асноўныя палажэнні Дагавора зацвердзіла Канстытуцыя СССР, якая была прынята на ІІ з’ездзе Саветаў СССР 31 студзеня 1924 г. Канстытуцыя давала магчымасць РСФСР мець перавагу ў ЦВК, бо Савет Саюза складаўся з дэпутатаў прапарцыянальна колькасці насельніцтва (у РСФСР пражывала ў той час 75% усяго насельніцтва Саюза), і ён быў большы за Савет нацыянальнасцяў.

Стварэнне СССР выклікала ў многіх народаў краіны надзею на больш справядлівае і дэмакратычнае вырашэнне нацыянальнага пытання. Але жорсткая цэнтралізацыя ўлады фактычна прывяла да сталінскай “аўтанамізацыі” Савецкіх рэспублік, што не ўмацоўвала, а, наадварот, аслабляла Савецкі Саюз і ў рэшце рэшт прывяла да яго распаду.

Асаблівасцю палітычнага жыцця Беларусі ў 1920-я гг. з’яўлялася тое, што ў рэспубліцы, як і ва ўсім СССР, замацавалася аднапартыйная сістэма – адзін з найважнейшых фактараў усталявання дыктатарскага рэжыму. Тэндэнцыя падпарадкавання лініі партыі ўсіх думак і поглядаў прывяла ў 1930-я гг. да ўзмацнення партыйнага ціску ў розных сферах жыцця, да масавых рэпрэсій савецкіх грамадзян.

 

 

2. Гаспадарчае развіццё Беларусі ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі (1921 – 1928 гг.)

На пачатку 1920 –х гг. Савецкая дзяржава апынулася ў глыбокім крызісе. Урады большасці краін адносіліся да Савецкай Расіі варожа. Перспектывы сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі бачыліся няпэўна. Ва ўнутрыпалітычным становішчы Савецкай дзяржавы крызіс праявіўся ў страце кіруючай партыяй даверу грамадства і ўзнікненні супярэчнасцяў паміж яе радавымі членамі і кіруючымі партыйнымі вярхамі, у сістэме кіравання, бюракратызацыі, адсутнасці дэмакратыі. Кульмінацыяй незадаволенасці палітыкай “ваеннага камунізму”, якая праводзілася Савецкай уладай у часы грамадзянскай вайны, стала паўстанне кранштадскіх маракоў у лютым – сакавіку 1921 г.

Вельмі цяжкім было сацыяльна – эканамічнае становішча ў Беларусі. Як вынік сямі гадоў Першай сусветнай і грамадзянскай войны, германскай і польскай акупацый. У 1920 г. агульны аб'ём валавай прадукцыі прамысловасці склаў усяго 15 – 20% даваеннага ўзроўню. У крызісным стане знаходзіўся чыгуначны і водны транспарт. Вялікая шкода была нанесена сельскай гаспадарцы: яе валавая прадукцыя ў 1921 г. складала меньш за палову даваеннай. Цяжкія ўмовы жыцця ў гарадах выклікалі забастоўкі рабочых, прымусовыя канфіскацыі збожжа вялі да супраціўлення сялян уладам. Пашыраўся бандытызм, нелегальныя гандлёвыя зносіны з замежжам.

Галоўнай прычынай і асаблівасцю сацыяльна – эканамічнага крызісу ў краіне з’яўлялася тое, што вытворца – селянін не мог больш мірыцца з харчраскладкай і палітыкай “ваеннага камунізму” – гвалтоўнымі метадамі кіравання эканомікай. Тэрміновы перагляд метадаў кіравання грамадствам і гаспадаркай больш чым наспеў.

Адказам на гэтыя пытанні стала новая эканамічная палітыка – НЭП. Пачатак ёй быў пакладзены на Х з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. НЭП – гэта сістэма эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных мер, накіраваных на ўкараненне рыначных адносін ў народнай гаспадарцы.

У сферы прамысловасці Беларусі новая эканамічная палітыка праявілася ў наступным:

1. Скасоўвалася празмерная цэнтралізацыя кіравання эканомікай. Былі створаны групавыя ўпраўленні, якія падпарадкоўваліся непасрэдна Саўнаргасу БССР. Прамысловасць рэспублікі атрымала магчымасць лепш выкарыстоўваць мясцовую сыравіну і рэсурсы.

2. Усе прамысловыя прадпрыемствы былі падзелены на чатыры групы. У першую групу ўваходзілі найбольш буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы, якія павінны былі працаваць на аснове гаспадарчага разліку (за кошт прыбытку пакрываць страты). Да другой адносіліся тыя прадпрыемствы, якія падлягалі часовай кансервацыі. У трэцяй групе знаходзіліся прадпрыемствы, якія не мелі дзяржаўнага значэння і аддаваліся ў арэнду кааператыўным арганізацыям і прыватным асобам. Да чацвёртай групы належалі прадпрыемствы, якія падлягалі закрыццю, іх рабочыя і служачыя пераводзіліся на функцыяніручыя фабрыкі і заводы.

3. Ліквідавалася “ўраўнілаўка” ў аплаце працы рабочых, формы аплаты ўлічвалі кваліфікацыю рабочага, колькасць і якасць яго працы. У першыя гады НЭПа практыкавалася натуральная і грашовая аплата працы.

У сферы сельскай гаспадаркі новая эканамічная палітыка праявілася ў наступным:

1. Замест харчраскладкі быў уведзены харчпарадак, які быў у два разы меньш.

2. Свабодны выбар формаў землекарыстання, падтрымка розных форм кааперацыі.

3. Свабоднае распараджэнне сялянамі лішкамі сваёй прадукцыі;

4. Замена натуральнага падатка грашовым (з 1.1.1924 г.).

5. Дазвол арэнды зямлі і найму рабочай сілы.

Было дазволена прадпрымальніцтва. Развіваліся ўсе формы гандлю – дзяржаўны, кааператыўны і прыватны (знешні гандаль заставаўся дзяржаўнай манаполіяй).

У 1922 – 1924 гг. была праведзена грашовая рэформа, што прывяло да фінансавай стабілізацыі ў краіне.

НЭП дазволіў спалучаць дзяржаўныя і асабістыя інтарэсы. Дзякуючы гэтай палітыцы была паспяхова адноўлена сельская гаспадарка рэспублікі, атрымала стымул для развіцця прамысловасць, панізіўся ўзровень беспрацоўя. Безумоўна, НЭП стымуляваў сацыяльнае расслаенне грамадства, у чым кіраўніцтва бальшавіцкай партыі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх праграмных мэт. У канцы 1920-х гг. НЭП згортваецца.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 2083; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.