Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Фарміраванне новай палітычнай сістэмы ў Беларусі

 

1990-я гг. сталі важнай вехай ў развіцці беларускай дзяржаўнасці і фарміраванні прынцыпаў новай палітычнай сістэмы на Беларусі. Менавата на гэты перыяд прыйшлося станаўленне дэмакратычных інстытутаў (Прэзідэнтства, парламентарызму, сучаснага падзелу ўлад), фарміраванне грамадства ў выглядзе палітычных партый, грамадскіх і прафесійных аб’яднанняў, новых сродкаў масавай інфармацыі.

Карэнная ломка аднапартыйнай савецкай сістэмы і пераход да новых форм палітычнага ўпарадкавання былі прадыктаваны як фундаментальнымі зрухамі, што адбыліся ў глыбінных асновах грамадства і масавай свядомасці людзей, так і пэўнымі міжнароднымі ўмовамі (развал сусветнай сістэмы сацыялізму і г.д.).

На працягу 1992-1994 гг. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь стаў арэнай жорсткай фракцыйнай палітычнай барацьбы па праблемах вызначэння палітычнага статуса дзяржавы, сацыяльна-эканамічнага жыцця, будучага дагавора з Расіяй і г.д. Заключным акордам ў юрыдычным афармленні краху савецкай аднапартыйнай сістымы стала прыняцце Вярхоўным Саветам ў сакавіку 1994 г. новай Канстытуцыі і ўвядзенне паста прэзідэнта, выбары якога адбыліся ў чэрвені-ліпені 1994 г. Першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 10 ліпеня быў абраны А.Г.Лукашэнка.

У пачатку 1995 г. у рэспубліцы была створана падпарадкаваная Прэзідэнту вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т. зв. “вертыкаль” – строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.

На рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г., які праводзіўся па ініцыятыве Прэзідэнта А.Г.Лукашэнкі, у Канстытуцыю РБ былі ўнесены некаторыя змяненні і дапаўненні. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Беларусі замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны 2-х палатны Парламент – Нацыянальны Сход, які з гэтага часу складаецца с Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў: выбіраецца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г.Мінска і 8 чалавек прызначаюцца Прэзідэнтам). Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэмьер-міністр урада.

У суместнай кампітэнцыі Прэзідэнта і Парламента знаходзіцца прызначэнне вышэйшых службовых асоб: прэмьер-міністра, старшынь канстытуцыйнага, вярхоўнага, вышэйшага і гаспадарчага судоў, старшыні праўлення Нацыянальнага банка, генеральнага пракурора Рэспублікі.

У 1990-я гг. працягваўся працэс утварэння палітычных партый і грамадска-палітычных рухаў. Так, па становішчу на 10 сакавіка 1993 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічалі 11 палітычных партый і 6 грамадскіх рухаў, а ўсяго грамадскіх арганізацый і рухаў у Рэспубліцы налічвалася больш за 500. У 1999 г. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь прайшлі перарэгістрацыю 1326 грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку 17 палітычных партый, 40 прафсаюзаў, 35 ветэранскіх, 37 маладзежных, 18 жаночых і іншых грамадскіх аб’яднанняў.

Напярэдадні парламентскіх выбараў 2000 г. увесь партыйный спектр рэспублікі аб’яднаўся практычна ў 2 блокі: тыя, хто падтрымлівае палітыку прэзідэнта, і тых, хто знаходзіцца ў апазіцыі да яго. Наяўнасць апазіцыі – сведчанне таго, што дэмакратыя ў Беларусі ўсталёўваецца. Гэта пацвярджае і той факт, што ў выбарах ў парламент рэспублікі восенню 2000 г. удзельнічала большасць апазіцыйных партый.

Важнае значэнне надавалася перебудове дзяржаўна-царкоўных адносін. Створаны ўмовы для забеспячэння прававых гарантый у выражэнні веруючымі сваіх перакананняў. Новая палітыка знайшла прававое адлюстраванне ў Законе “Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях”. Гэта адбілася на росце рэлігійных абшчын, а 1990 гг. сталі перыядам своеасаблівага рэлігійнага рэнесансу. Доля вернікаў у краіне вырасла з 10-15% у 1988 г. да 50% на пачатак 2000 г. На 1 жніўня 1999 г. у Беларусі было зарэгістравана 2570 рэлігійных арганізацый. З праваслаўем атаясамліваюць сябе каля 80% вернікаў, з каталіцтвам – 10-12%, пратэстанствам – 1%, іудаізмам і ісламам – 0,3-0,4% і г.д.

Стракатая канфесіяльная структура беларускага грамадства з’яўляецца працягам гістарычнай традыцыі, талерантнасці – мірнага суіснавання прадстаўнікоў розных веравызнанняў. Гэта мае вельмі важнае значэнне для захавання палітычнай стабільнасці ў грамадстве, для паспяховага вырашэння сацыяльна-эканамічных задач і праблем.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Абвастрэнне эканамічнага і палітычнага крызісу у СССР у другой палове 1980-х і асаблівасці яго праяўлення у Беларусі | Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Рэспублікі Беларусь: крызіс, стабілізацыя, перспектывы развіцця
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 628; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.