КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Войны XVII – пачатку ХVIII стст. на Беларусі
Эканамічнае і сацыяльнае развіццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай. Канфесійныя працэсы на Беларусі ў XVI – ХVII стст. Знешняя палітыка ВКЛ. Утварэнне і фарміраванне дзяржаўнай тэрыторыі ВКЛ. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё ў ХІІІ-ХVІ стст.). Лекцыя 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у IX-XVIII ст.ст. Функциональная часть информационной системы
Функциональная часть информационной системы обеспечивает выполнение задач и назначение информационной системы. Фактически здесь содержится модель системы управления организацией. В рамках этой части происходит трансформация целей управления в функции, функций в подсистемы информационной системы. Подсистемы реализуют задачи. Как известно подсистема — это часть системы, выделенная по какому-либо признаку. Кроме подробно рассматривавшихся ранее трех основных функциональных подсистем ИС (См. предыдущие лекции), в ИС разбиение функциональной части на подсистемы может быть осуществлено и по следующим признакам (Слайд 28):
· уровень управления (высший, средний, низший); · вид управляемого ресурса (материальные, трудовые, финансовые и т.п.); · сфера применения (банковские, фондового рынка и т.п.); · функции управления и период управления.
Пример: информационная система управления технологическими процессами — компьютерная информационная система, обеспечивающая поддержку принятия решений по управлению технологическими процессами с заданной дискретностью и в рамках определенного периода управления.
Функции информационных систем (Слайд 29)
1. Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі. Палітычнае і сацыяльна-эка-намічнае развіццё Полацкага і Тураўскага княстваў (ІХ-ХІІ стст.) (узае-маадносіны з Кіевым і Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. 4. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі ў Новы час. Эпоха Адра-джэння, Рэфармацыя, Асветніцтва. Развіцце капіталізму. Буржуазныя рэва-люцыі ў Нідэрландах (1568) і Англіі (1640). Утварэнне Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі.
1. Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Полацкага і Тураўскага княстваў (ІХ-ХІІ стст.) (узаемаадносіны з Кіевым і Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць).
На мяжы VIII–IX стст. у басейне р. Палата асела аб’яднанне крывічоў. Першыя летапісныя звесткі аб Полацку адносяцца да 862 г. Часам палачане былі залежнымі ад Кіева, часам не. Так, з летапісу вядома аб удзеле ў 882 г. крывічоў у паходзе Алега на Смаленск, а ў 907 г. – на Канстанцінопаль. Да саюзу з Полацкам імкнуліся Ноўгарад і Кіеў. У 980 г. князь Уладзімір, зняважаны адмовай князёўны Рагнеды выйсці за яго замуж, захапіў Полацк і ўзяў у жонкі сілай. Князь Рагвалод і яго сыны былі забіты. За замах на жыццё Уладзіміра Рагнеда, названая Гарыславай, разам з сынам Ізяславам была выслана ў дрыгавiцкае паселiшча. Ёсць меркаванне, што князь саслаў яе, каб ажанiцца з Ганнай, сястрой вiзантыйскага iмператара. Да гэтага ж часу наспела яшчэ адна важная падзея ў жыццi зямель, падпарадкаваных Кiеву. У 988 г. пачалося хрышчэнне жыхароў Кіеўскай Русі, у тым ліку По-лацкага княства. У Заслаўi, дзе жыла Гарыслава, таксама хрысцiлi жыхароў. Пасля хрышчэння яна набыла iмя Анастасiя, затым была пастрыжана ў манахiнi i да канца сваiх дзён (1000 г.) заставалася ў манастыры. З цягам часу Уладзімір пасадзіў на полацкі трон свайго сына Ізяслава. Але ў 1001 г. той памёр, пакінуўшы двух малалетніх сыноў. Першы нашчадак трона – Усяслаў пражыў да 1003 г., а пасля яго смерці пераемнікам стаў другі сын Ізяслава – Брачыслаў (1003–1044). Пасля смерцi Уладзiмiра (1015) ён павёў незалежную ад Кiева палiтыку. У 1021 г. ён здзейснiў паход на Ноўгарад, дзе княжыў яго дзядзька Яраслаў. Апошнi не iмкнуўся да абвастрэння адносiн з пляменнiкам. Мала таго, з яго рук Полацкае княства атрымала гарады Вiцебск i Усвят, дзе быў усталяваны кантроль над заходнедзвінскім участкам шляху «з варагаў у грэкі». У далейшым памiж княствамi быў заключаны саюз, у адпаведнасці з якім яны вялi сумесную барацьбу супраць яцвягаў i лiтвы. У той жа час на мяжы балцкай і славянскай супольнасцей быў заснаваны горад Браслаў, названы па імені полацкага князя. Але ў 1044 г. пад час падрыхтоўкi новага паходу супраць лiтвы Брачыслаў памёр. Новым полацкiм князем стаў Усяслаў Брачыслававiч (1044–1101), або Усяслаў Чарадзей, які з самага пачатку свайго княжання павёў самастойную палiтыку. Каб паказаць сваю роўнасць з Кiевам i Ноўгарадам, ён загадаў пабудаваць у Полацку мураваны сабор Святой Сафii. У 1065 г. напаў на Пскоў, а ў 1066 г. узяў Ноўгарад. У 1067 г. супраць яго выступілі тры cыны Яраслава Мудрага. 3 сакавiка 1067 г. iмi быў разбураны Менск. 10 cакавiка на рацэ Нямізе адбылася гене-ральная бітва. Пераможцаў у бiтве не выявiлася, але палачане адступiлi. 10 лiпеня 1067 г. каля Оршы Яраславiчы, парушыўшы клятву, захапiлi Усяслава разам з сынамi і пасадзiлi ў кіеўскі астрог. Але i сам князь кiеўскi не ўтрымаў свайго трону, бо праз год, у 1068 г., супраць яго выбухнула паўстанне гараджан і ён уцёк з горада. Замест яго вялiкiм князем быў абраны Усяслаў. Але праз 7 месяцаў ён уцёк у Полацк. Распачатая Усяславам барацьба за вяртанне ўласнага трону паспяхова скончылася толькi ў 1071 г. У далейшым яму трой-чы даводзiлася абараняць княства ад кiеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Варта адзначыць, што i Кiеў на той час не меў былой сiлы, каб трымаць пад сваім кантролем усе рускія землі. У 1097 г. у Любеч з’ехаліся 6 князёў-Рурыкавiчаў, якiя ўзаконiлі права кожнага на самастойнае кi-раванне, што фактычна прывяло да драблення княстваў. Нягледзячы на тое, што полацкiя князi не бралi ўдзелу ў з’ездзе i былi незалежнымi правiцелямi, Полаччына таксама не пазбегла драблення: у 1101 г. пасля смерцi Усяслава княства было падзелена памiж 6 сынамi. Полацкі трон некаторы час узначальваў Барыс. Iмкнучыся паслабiць моц свайго брата Глеба, ён у 1104 г. у саюзе з кiеўлянамi хадзiў на Менск. Сам Глеб, хоць i меў часовыя перамогi (захоп Оршы, Копысi, Друцка), але асцерагаўся вострых сутыкненняў з Кiевам. У 1116 г. ён абяцаў «ва ўсiм слухацца Уладзіміра Манамаха», але парушыў клятву, калі напаў на Слуцк. У адказ у 1119 г. кіеўскі князь, разбiўшы войска Глеба, захапiў яго ў палон і пасадзiў у той самы поруб, у якiм калicцi сам сядзеў з бацькам – Усяславам Чарадзеем. На гэты раз Глеб з турмы так i не выйшаў. У Полацку ўлада князя абмяжоўвалася вечам (народным сходам), якое вырашала пытанні заканадаўчага характару, назначала на пасады ўраднікаў, аб’яўляла вайну і заключала мір. Сярод паўнамоцтваў веча знаходзілася за-прашэнне князя разам з яго дружынай на службу. Пасля уступлення на трон князь прысягаў выконваць ускладзеныя на яго абавязкі, абараняць дзяржаву і інтарэсы яе жыхароў. У выпадку парушэння дагавора веча праганяла князя і запрашала новага. Полацкiя князi спрабавалi праводзiць уласную палiтыку, незалежную ад Кiева, але гэта не заўсёды мела поспех. Так, у 1127 г., калi яны адмовiлiся ад удзелу ў сумесным з Кiевам паходзе, кiеўляне накiравалi супраць iх войска. У 1129 г. сын Манамаха Мсцiслаў падманам захапiў у палон 5 князёў-Усясла-вiчаў полацкай дынастыi разам з блiзкi-мi i выслаў iх у Вiзантыю. У 1140 г. вярнуліся толькi 2, з якiх Васiль-Рагвалод стаў Полацкiм князем. Неўзабаве ў 1151 г. палачане праз ве-ча адправiлi яго ў Менск, а новым князем запрасiлi князя менскага Расцiслава Глебавiча (па iншых звестках – Усяслава Васiлькавiча з Вiцебска). Так здарылася, што гэтыя перамены плёну не прынеслi: праз колькi часу ў 1158 г. палачане паўсталi супраць Расцiслава i зноў жа запраciлi Рагвалода. Вайна памiж князямi нiкому не прынесла перамогi. Аб’яднаць Менскае i Полацкае княствы не ўдалося. Толькi у канцы ХII ст. вызначылася тэндэнцыя да кансалiдацыi Полацкай зямлi, чаму паспрыяла, вiдаць, знешняя небяспека. Удзелы Полаччыны аб’ядноўвалiся ў iмя супольных iнтарэсаў. У 1180 г. у па-ходзе на Друцк удзельнiчалi 6 полацкiх князёў. Яны ж разам выступiлi у 1195 г. на баку Чарнiгава ў вайне са Смаленскам. Аднак якраз тады Полацкая зямля амаль зусiм знiкае са старонак летапiсаў. У ХІІ i на пачатку ХІІІ ст. яна складалася з уласна Полацкага, Менскага, Друцкага, Заслаўскага, Вiцебскага, Лагойскага, Герцыкскага i Кукенойскага княстваў. Тураўскае княства размяшчалася ў Паўднёвай Беларусі ў басейне Пры-пяці, дзе рассяліліся дрыгавічы. Яе цэнтр – Тураў упершыню ўпамінаецца ў летапісе з 980 г. У ім дзейнічала веча, пасаднік, князь і тысяцкі (кіраўнік апалчэння). У 50-я гг. XII ст. Тураў выйшаў з кіеўскага падпарадкавання і ў ім усталявалася самастойная княская дынастыя. Да пачатку XIII ст. княства страціла ранейшае палітычнае значэнне. Усё большую вагу набываў Пінск. Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з’яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага народа.
Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 905; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |