КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Сацыяльна-эканамічная гісторыя Полацкага і Тураўскага княстваў
Асноўным заняткам жыхароў Еўропы, у тым ліку Беларусі, з’яўлялася земляробства, таму зямля была вялікай каштоўнасцю. З узнікненнем княжанняў асноўным уладальнікам зямлі зрабілася дзяр-жава ў асобе князя. За службу князю яго знаць – баяры, служылыя людзі – атрымлівалі зямлю з сялянамі-абшчыннікамі. У навуцы гэтых уладальнікаў называюць феадаламі. Перыяд IX – першай паловы XIII ст. на беларускіх землях называюць часам ранняга феадалізму. Феадалізм характарызуецца панаваннем натуральнай гаспадаркі, надзя-леннем зямлёй і прымацаваннем да яе непасрэднага вытворцы, асабістай залежнасцю селяніна ад феадала (пазаэканамічны прымус), нізкім узроўнем тэхнікі і апрацоўкі зямлі. Першапачатковай формай эксплуатацыі сялянства была даніна з кож-най сялянскай гаспадаркі, якая збіралася князем з дружынай метадам па-люддзя. У выніку перадачы князем абшчынных зямель знаці, дружыннікам і царкве назіраўся паступовы рост феадальнага землеўладання. Аформленае ў выглядзе «вотчыны», яно ўключала гаспадарскую зямлю, пабудовы, жывы і мёртвы інвентар і магло перадавацца ў спадчыну разам з сялянамі, якія выконвалі абумоўленыя павіннасці. У канцы Х – пачатку ХІ ст. сярод абшчыннікаў вылучылася катэгорыя «радовічаў», якія трапілі ў залежнасць да феадала і мусілі заключыць з ім адпаведную дамову («рад»). Тыя аб-шчыннікі, якія пазычалі ў гаспадара «купу» – пэўную колькасць прадуктаў, зваліся «закупамі» і мусілі працаваць на яго зямлі да поўнай выплаты пазыкі. Халопамі называлі былых абшчыннікаў, якія гублялі асабістую свабоду і ператвараліся ў поўную ўласнасць феадала. Пашырэнне металургіі і металаапрацоўкі станоўча адбілася на павышэнні прадукцыйнасці сельскай гаспадаркі, што, у сваю чаргу, абумовіла аддзя-ленне ад яе рамяства і ператварэнне яго ў самастойную сферу гаспадарчай дзейнасці людзей. Аднымі з першых з масы сельскага насельніцтва вылучы-ліся крычнікі і кавалі. Месцам іх працы і пражывання стаў новы тып населе-ных пунктаў – горад. У ліку першых узніклі Полацк (862), Тураў (980), Берасце (1019), Віцебск (1021), Менск (1067), Гародня (1127) і інш., усяго ў ХІІ ст. – 33. Тут апрацоўкай жалеза займаліся рамеснікі 16 спецыяльнасцей. У ХІ–ХІІ стст. яны выпускалі больш за 100 відаў жалезных вырабаў, у тым ліку прылады працы, зброю, упрыгожанні. Частка майстроў авалодала рознымі метадамі апрацоўкі каляровых металаў і займалася ювелірнай справай. З вынаходніцтвам у ІХ–Х стст. ганчарнага кола выпуск глінянага посуду значна павялічыўся. Развіваліся ткацтва, выраб скур і футра, апрацоўка каме-ню, дрэва і косці. З вылучэннем рамяства ў самастойную сферу дзейнасці людзей з’явіліся купцы – пасрэднікі паміж вытворцамі і спажыўцамі рамеснай прадукцыі. Ра-зам з рамеснікамі яны засялялі пасад. З ператварэннем гарадоў у ваенна-ад-міністрацыйныя цэнтры другую іх частку складалі ўмацаваныя дзядзінцы. У IX–XIII стст. беларускія землі вялі гандаль з Візантыяй, арабскім Ус-ходам, Заходняй Еўропай, усходнеславянскімі княствамі. Важнае значэнне для развіцця гандлю ў гэты час меў водны шлях «з варагаў у грэкі», які звязваў Прыбалтыку і Скандынавію з Візантыяй. У разглядаемы перыяд з тэрыторыі Беларусі экспартавалі футра, воск, мёд, лён, зброю, рамесныя вырабы і іншыя тавары. З Заходняй Еўропы і Візантыі паступалі прадметы раскошы: дарагія тканіны, прыправы, каляровыя металы і каштоўныя камяні, віно і інш. Такім чынам, у IX – першай палове XIII ст. (на некалькі стагоддзяў пазней, чым у Заходняй Еўропе) на беларускіх землях адбывалася ўсталяванне раннефеадальных адносін, узнікненне першых дзяржаўных утварэнняў, фармаванне асноўных класаў феадальнага грамадства. Гэты перыяд харак-тарызуецца станаўленнем асноўных форм феадальнай эксплуатацыі, раз-віццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, узнікненнем і развіццём га-радоў. (Феадальная раздробленасць). У ХІ ст. узмацніўся працэс драблення Кі-еўскай Русі на мноства самастойных княстваў. Да пачатку ХIII cт. на бела-рускiх землях існавала каля 20 самастойных дзяржаўных утварэнняў. Такім чынам, Кіеўская Русь перапыніла існаванне.
Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 730; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |