КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Утварэнне Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі
Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феада-лу, – «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала. Пад уздзеяннем прагрэсіўных павеваў з Заходняй Еўропы, а таксама аба-піраючыся на традыцыі вечавых сходаў, гараджане – майстры, купцы, шляхта асобных беларускіх гарадоў – здолелі дамагчыся ад іх уласнікаў або вялікага князя права на самакіра-ванне. Першымі так званае «магдэбургскае права» атрымалі жыхары Віль-ні (1387), Берасця (1390), Гародні (1391), Слуцка (1441), Полацка (1498), Менска (1499). Па магдэбургскім праве жыхары горада выходзілі з-пад улады феадалаў, а таксама ваявод, стараст і іншых службовых асоб ВКЛ. Ажыццяўленне і ахова іх правоў уваходзілі ў абавязкі гарадской рады. Аб’яднанні купцоў зваліся брацтвамі. Яны імкнуліся да манаполіі ў ме-жах свайго горада і падуладнай яму перыферыі. Купцы прыносілі прысягу на вернасць гораду, свайму цэху, складалі агульную касу ўзаемадапамогі, мелі сваю пячатку, харугву, дом для сходаў. Удасканаленне тэхнікі і тэхналогіі землеапрацоўкі, выкарыстанне трохполля, павышэнне ўраджайнасці збожжавых, тэхнічных і садова-агародных культур, павелічэнне пагалоўя хатняй жывёлы забяспечыла магчымасць далейшага развіцця насельніцтва. Інтэнсіфікацыя рамяства і гандлю, у тым ліку замежнага, абумовіла з’яўленне ў ВКЛ у ХІV–ХV стст. новага тыпу паселішчаў – так званых мястэчак, жыхары якіх займаліся абслугоўваннем гандлёвых караванаў, а таксама вырабам рамесных тавараў. Частка насель-ніцтва, свабоднага ад прыгону, займалася будаўніцтвам, промысламі, земляробствам. З гэтай нагоды ў 1557г. пачалася аграрная рэформа, названая ў адпаведнасці з «Уставай на валокі» «валочнай памерай». Так, адзінкай падаткаабкладання ўсталёўвалася 1 валока – зямля плошчай 20 дзесяцін або 21,36 га. Кожная сялянская сям’я надзялялася 1 валокай, а разам з ёй усталёўваўся аб’ём павіннасцей. Сяляне па-ранейшаму выконвалі гвалты і талокі. У ліку важнейшых мэт рэформы з’яўлялася заснаванне «фальваркаў» – феадальных гаспадарак, скіраваных на вытворчасць таварнага збожжа. Кожны фальварак мусілі апрацоўваць сялянскія гаспадаркі. Так, на трымальнікаў 7 сялянскіх валок прыпадаў абавязак апрацоў-ваць 1 валоку феадальнай зямлі. Адпаведна ўзніклі новыя катэгорыі залежнага сялянства. Так, цяглыя сяляне пераважалі там, дзе існавалі фальваркі. За карыстанне валокай зямлі яны адбывалі 2 дні паншчыны на тыдзень і плацілі чынш ад 6 да 21 гроша. Асадныя сяляне (чыншавікі) плацілі 30 грошай, выконвалі 12 талок у год або плацілі 12 грошай. Асадныя сяляне пераважалі ва Усходняй Беларусі, дзе было менш фальваркаў. Чэлядзь нявольная атрымоўвала невя-лікія надзелы зямлі і займалася агародніцтвам. Ажыццяўленне аграрнай рэформы мела станоўчыя для дзяржавы і класа феадалаў вынікі. Рэзка ўзрасла таварнасць і даходнасць сельскай гаспадаркі. Фіксаваны памер падатку даваў сялянам магчымасць павысіць прадукцый-насць сваёй працы. Нягледзячы на захаванне сельскай абшчыны, праца яе членаў зрабілася больш самастойнай і індывідуалізаванай, з’арыентаванай на сувязь з рынкам. Разам з тым усялякія перасяленні па ініцыятыве сялян забараняліся, а самі яны назаўсёды прымацоўваліся да надзелаў. Статут 1566 г. уводзіў 10-гадовы тэрмін пошуку збеглых сялян, а таксама санкцыі супраць тых, хто іх прымаў да сябе. Істотным чынам змянілася аблічча гарадоў. Іх колішнія драўляныя сцены былі заменены каменнымі, замест адных варот – будавалася некалькі брам, каля якіх збіраліся падаткі з іншагародніх гандляроў. Шырокім асартыментам вызначаліся вырабы кавалёў, кушняроў, краўцоў, шаўцоў, ювеліраў і збройнікаў. Агульная колькасць гарадскіх прафесій ВКЛ у ХVІ ст. складала больш за 100. Асноўнай адзінкай рамеснай вытвор-часці з’яўлялася майстэрня ў складзе майстра, чалядніка (падмайстры) і 2–4 вучні. Майстар, ён жа ўладальнік майстэрні, асабіста ажыццяўляў увесь вы-творчы працэс – ад нарыхтоўкі сыравіны да прыдання вырабу таварнага вы-гляду. Яго памочнік – чаляднік або падмайстар выконваў усе даручэнні гас-падара і за сваю працу атрымоўваў пэўнае жалаванне. Вучні пачыналі з аба-вязкаў слуг і выканання простых аперацый, толькі за сціплае харчаванне і пражы-ванне ў доме майстра. З мэтай устаранення або змяншэння канкурэнцыі з боку сельскіх або іншагародніх рамеснікаў, а таксама для ўпарадкавання вытворчасці і збыту сваіх вырабаў майстры адной ці некалькіх сумежных прафесій сталі аб’яд-ноўвацца ў адмысловыя арганізацыі – цэхі. У ХVІ ст. у Менску было не менш за 9 цэхаў, Берасці – 14, Слуцку – 17, Магілёве – 21. На чале цэха стаяў цэхмістр (стараста), які абіраўся групай старэйшых цэхавых майстроў і кіраваў яго дзейнасцю. Кожны цэх валодаў уласным статутам, грашовымі сродкамі, гербам, памяшканнем для пасяджэнняў і інш. Вакол яго гуртаваліся ўсе работнікі адной прафесіі. Цэх выконваў не толькі прафесійныя, але і ваенныя функцыі. Пад час нападу ворага на горад рамеснікі аднаго цэ-ха мусілі абараняць даручаную ім частку крэпасной сцяны. Развіццё ў ВКЛ рамяства і таварна-грашовых адносін павялічыла ў гарадах і мястэчках праслойку купецтва. Тых купцоў, хто ажыццяўляў роз-нічны гандаль у вёсках ці мястэчках, называлі «карабейнікамі». Тых, хто вёў замежны гандаль і карыстаўся ахоўнымі граматамі вышэйшых асоб дзяржа-вы, звалі «гасцямі». У Польшчу, Чэхію, Германію імі вывозіліся збожжа, лес, воск, скуры, футра, лён, пянька, дзёгаць і інш. Буйнейшы рынак з удзелам беларускіх купцоў знаходзіўся ў Круляўцы (Кёнігсберг). Асноўным плацёж-ным сродкам быў літоўскі паўгрош, затым – срэбны пражскі грош. Рэкі з’яўляліся асноўнымі транспартнымі камунікацыямі. З развіццём ра-мяства, гандлю і таварна-грашовых адносін узніклі перадумовы для будаў-ніцтва новых сухапутных шляхоў, якія звязалі Полацк і Смаленск; Оршу, Менск і Берасце. Калі ў ХІV ст. колькасць гарадоў дасягала 40, то да ся-рэдзіны ХVІІ ст. разам з мястэчкамі іх налічвалася 467 (з 757 па ўсім ВКЛ), дзе пражывала ад 16 да 20% усяго насельніцтва. У ліку буйнейшых гарадоў былі Полацк, Віцебск, Слуцк, Менск, Берасце, Гародня, Наваградак. Гарадская рада (магістрат) складалася з бурмістраў, радцаў (райцаў) і членаў гарадскога суда – лаўнікаў. Усе яе рашэнні зацвярджаліся войтам, які выбіраўся са шляхты ці заможных мяшчан і падпарадкоўваўся толькі вялікаму князю. На кожную вакантную пасаду ў радзе прэтэндавалі 2–4 кандыдаты. Іншаземцы, нехрысціяне, ліхвяры, беднякі, калекі не мелі права голаса. Самакіраванне (магістрат) засядала ў ратушы, якая будавалася ў цэнтры горада, на гандлёвай плошчы. Існаванне на Беларусі гарадоў з магдэбургскім правам – прагрэсіўная з’ява эпохі Позняга Сярэднявечча і росквіту феадальнага ладу. На 1569 г. у межах ВКЛ налiчвалася прыкладна 3,5 млн. жыхароў, з iх больш за 1,8 млн. – на землях цяперашняй Беларусi. Да шляхецкага стану адносiлася прыкладна 9% насельнiцтва. На пачатку ХVI ст. у ВКЛ пражывала каля 10 тыс. iудзеяў, каля 7 тыс. татараў. Буйнейшымi гарадамi (прыкладна па 10 тыс. жыхароў) з’яўлялiся Берасце, Вiцебск, Магiлёў, Полацк, Пiнск, Слуцк. Прыкладна 40% гарадоў (Быхаў, Дуброўна, Капыль і інш.) належалi магнатам. Асноўнай прычынай, якая падштурхнула ВКЛ да збліжэння з Польшчай (Каронай), з’яўлялася чарговая, самая працяглая ў яго гісторыі Лівонская вайна (1558–1583). Так, у пачатку 1562 г. войскi маскоўскага цара Івана Грознага ўжо дайшлi да Шклова, Оршы, Вiцебска, а праз год, 15 лютага, захапілі Полацк. Няўдалы для ВКЛ ход вайны абудзіў у асяроддзі яго шляхты ідэю заключэння уніі з Польшчай у мэтах абароны сваёй краіны. Але польскiя магнаты вырашылi скарыстаць цяжкае становiшча княства ў сваіх мэтах, навязаўшы яго паслам свае ўмовы ўніі. Іх абмеркаванне пачалося 10 студзеня 1569 г. у Люблiне, дзе адкрыўся агульны сейм Польшчы i ВКЛ, а 1 сакавіка большасць вялікакняскіх дэлегатаў, не пагадзіўшыся з польскiм праектам унii, пакiнула горад. У тых умовах палякі дамагліся ад караля акта аб далучэннi Украіны да Польшчы. У адпаведнасці з зацверджаным 1 ліпеня 1569 г. актам уніі, абвяшчалася аб’яднанне Польшчы (Кароны) i ВКЛ у федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспа-лiтую (РП) на чале з адзіным манархам Жыгiмонтам II Аўгустам (1569–1572) і двухпалатным сеймам. Для беларуска-літоўскай шляхты ўтварэнне агульнай дзяржавы не адкідвала магчымасці далейшага ўдасканалення ўнутранага жыцця ВКЛ. Так, у 1581 г. тут быў створаны Вышэйшы суд – «Галоўны лiтоўскi трыбунал» і пачала-ся праца па падрыхтоўцы новага Статута. У лiку распрацоўшчыкаў апошняга былі вiленскi ваявода, вялiкi гетман і падканцлер Леў Сапега, канцлер Астафiй Валовiч i iнш. Новы Статут, абнародаваны ў 1588 г., уяўляў сабой не толькі звод законаў, а і прававую гарантыю самастойнасцi сваёй дзяржавы. Характэрна, што ў ім зусім не згадвалася аб стварэнні РП. Усе яго 487 артыкулаў увабралі нормы адміністрацыйнага, ваеннага, судова-працэсуальнага, шлюбна-сямейнага і апякунскага, спадчыннага, зямельнага, ляснога і паляўнічага, крымінальнага права. Палiтычны лад ВКЛ, замацаваны Статутам 1588 г., не адпавядаў таму яго становiшчу ў РП, якое вызначыў Люблiнскi акт. Фармальна дзве дзяржавы аб’ядноўвалi толькi супольныя манарх i сойм. Асобнымi ж для ВКЛ былi скарб i манета, канцылярыя, трыбунал, войска, законы, дзяржаўная мова. Вы-канаўчая ўлада ў княстве здзяйснялася ўласнай адміністрацыяй на чале з кан-цлерам. Такім чынам, паглынання Каронай ВКЛ не адбылося. Кіруючым вяр-хам княства ўдалося захаваць яго самастойнасць у складзе федэратыўнай РП. У адпаведнасці з Люблінскай уніяй, вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады ў РП былі кароль і парламент. Пасада караля з’яўлялася выбарнай, а парламент (сейм) складаўся з дзвюх палат – сената і пасольскай ізбы. Як вышэйшы кіруючы орган сенат (рада) фармаваўся тэрмінам на два гады з найбольш знатных і ўплывовых прадстаўнікоў духоўных і свецкіх феадалаў, усяго да 150 чал. Больш за 200 дэпутатаў павятовых сеймікаў складалі па-сольскую ізбу. Папярэдне абмеркаваныя пастановы аднагалосна прымаліся на агульным пасяджэнні сейма і пасля зацвярджэння іх каралём набывалі сі-лу закона. Іншая справа, калі дэпутат, спасылаючыся на права liberum veto, галасаваў супраць, тады адхіляўся ўвесь законапраект. Вышэйшая выканаўчая ўлада ўскладалася на караля. Пасля смерцi Жыгi-монта II Аўгуста (1572) шляхта прад’явіла новаму каралю Генрыху Валуа (1573–1574) пэўныя ўмовы, якія знайшлі адбітак у двух актах – «Пакта канвента» і так званых «Генрыкавых артыкулах». Паводле першага дакумента, кароль абавязаўся праводзіць палітыку, скраваную на ўмацаванне знешніх сувязей з Францыяй. Паводле другога, ён быў абавязаны склiкаць сеймы ў Варшаве праз кожныя 2 гады, а ў асобных выпадках – часцей. Дзей-насць манарха кантралявалася 16 сенатарамі-рэзiдэнтамі. Ён не меў права склікаць апалчэнне і ўсталёўваць новыя падаткі без згоды сейма. Шляхта набывала правы стварэння аб’яднанняў (канфедэрацый). Адмова караля выконваць прад’яўленыя артыкулы і апраўдвала ўзброенае яму супраціўленне (рокаш). Такім чынам, РП уяўляла сабой шляхецкую саслоўную рэспубліку. Сам кароль лiчыўся «першым сярод роўных» i абавязваўся захоўваць «залатыя шляхецкія вольнасці». На працягу амаль ста гадоў пасля Люблінскай уніі ВКЛ у палітычнай сіс-тэме РП мела статус самастойнай дзяржавы са сваёй тэрыторыяй, вышэйшы- мі (генеральны соймік, канцылярыя, трыбунал) і мясцовымі ўладнымі струк-турамі, заканадаўствам (Статут 1588), дзяржаўнай мовай, войскам, мытняй, скарбам і інш. Але пад уздзеяннем важных падзей (рэфармацыя, утварэнне уніяцкай царквы, контррэфармацыя і інш.) беларуская шляхта трапляла ў залежнасць ад мяс-цовых магнатаў. Ёй удалося аднавіць дзейнасць свайго генеральнага сойміка. У 1673 г. сейм РП прыняў пастанову аб скліканні кожнага трэцяга агульнага заканадаўчага органа ў Гародні. Гэтая ўступка літоўска-беларускай шляхце магла мець канструкцыйны працяг у справе ўмацавання самастой-насці княства. Але яе асабістыя амбіцыі апынуліся мацней за дзяржаўныя інтарэсы. Яе імкненне набыць такія ж «залатыя вольнасці», далучыцца да «польскага народа шляхецкага» і тым узняць свой прэстыж прымушала ад-мовіцца ад сваёй рэлігійнай (праваслаўнай) і нацыянальнай (літоўска-бела-рускай) ідэнтычнасці на карысць каталіцкай і польскай. Адной з выразных прыкмет гэтай з’явы стала пастанова жнівеньскага сойму 1696 г., паводле якой шляхта ВКЛ дамаглася ад караля РП увядзення на сваёй тэрыторыі польскай мовы замест беларускай. Тым самым дзяржаўнасць ВКЛ пазбавілася аднаго са сваіх важнейшых атрыбутаў. У выніку паміж саслоўямі шляхты з аднаго боку і сялянамі з мяшчанамі з другога паглыбіўся раскол па рэлігійна-нацыянальнай прыкмеце. Пры гэтым шляхта як вышэйшае саслоўе па меры развіцця эканамічных, палітычных, духоўна-культурных працэсаў губляла былую еднасць і распада-лася на групоўкі на чале з магнатамі. Па-першае, з 1610 г. кароль перанёс сваю рэзідэнцыю ў Варшаву, таму іх уплыў у найбольшай ступені адчуваўся менавіта ў княстве. Па-сутнасці, мясцовыя сеймікі выконвалі волю магнатаў, як правіла, ігнаруючы дзяржаўныя інтарэсы. У тых умовах нават вышэйшы заканадаўчы орган – сейм – пачынае даваць збой. Так, за час з 1652 па 1764 г. у вынiку подкупаў магнатамі яго дэпутатаў 48 пасяджэнняў з 55 было сарва-на з-за выкарыстання liberum veto. У другой палове ХVІІ ст. слабасць каралеўскай улады і нядзеездольнасць сейма выклікалі сутыкненні паміж магнацкімі групоўкамі Пацаў, Агінскіх, Сапегаў, якія суправаджаліся ахвярамі і разбурэннямі. У час Паўночнай вайны ў шляхецкіх колах узнікла так званая Вялікакняжацкая канфедэрацыя, якая падтрымала Пятра І.
Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 2586; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |