Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Эканамічнае і сацыяльнае развіццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай. Канфесійныя працэсы на Беларусі ў XVI – ХVII стст




У ХVІІІ ст. барацьба паміж магнацкімі групоўкамі (Патоцкiмi i Бранiцкiмi, Радзiвiламi i Чартарыскiмi) і прыхільнікамі розных кан­фе­дэ­ра­цый атрымала далейшае развіццё ў той час, як усё гра­мад­с­т­ва РП ча­ка­ла кардынальных рэ­форм. Характэрна, што лі­тоў­с­ка-бе­ла­рус­кая шлях­та не патрабавала ні­я­кіх прывілеяў ні для сябе, ні для ВКЛ. На яго тэрыторыі працягвалі дзей­ні­чаць Статут 1588 г., мяс­цо­вая ад­мі­ністра­цыя, ранейшыя шляхец­кія тытулы, але разам з тым – і по­ль­с­кая мо­ва ў якасці дзяржаўнай. Не­вы­пад­ко­ва ў другой па­ло­ве ХVІ­ІІ ст. у гра­мад­с­кай думцы РП яшчэ пра-цягвала існаваць як дзяр­жа­ва двух наро­даў – Кароны і ВКЛ. Нават апошні яе кароль – урад­жэ­нец ма­ён­т­ка Вол­чын Берасцей­с­ка­га павета. С. Па­ня­тоў­с­кі ты­ту­ла­ваў­ся як стольнiк ВКЛ, а Тадэвуш Касцюшка называў сябе ліц­ві­нам.

У канцы ХV – пачатку ХVІ ст. асноўнымі вытвор­чы­мі адзінкамі былі сялянскія гаспадаркі – «дымы», маёнткі феада­лаў – двары, а так­са­ма фаль-варкі. Аснову гаспадаркі складала земля­роб­с­т­ва. Сялянскае землекарыстанне было надзельным і абшчынным. Ся­ля­не адной вёс­кі сумесна з феадалам ка-рысталіся лясамі, се­на­жа­ця­мі і пашай.

Паводле Статутаў 1566 і 1588 гг., пражыванне «пахо­жых» у аднаго гас-падара на працягу 10 гадоў ператварала іх у пры­гон­ных, а час пошуку ўце-качоў павялічваўся з 10 да 20 гадоў.

На ўсходзе краіны фа­ль­вар­ка­ва-паншчынная сістэма не зрабілася дамінуючай. Таму тут ас­ноў­ны­мі павіннасцямі сялян заставаліся грашовая (чынш) і прадукто­вая рэнта.

У выніку ажыццяўлення аграрнай рэформы 1557 г. у се­ль­с­ка­гас­па­дар­чым сектары, па-першае, адбылося ўсталяванне фальвар­ка­ва-паншчыннай сістэ-мы. Па-другое, змянілася сістэма падатка-аб­к­ла­дан­ня: замест падворнага (дым, служба) прынцыпу ўводзіўся па-зя­ме­ль­ны (ад валокі). Па-трэцяе, укаранілася тэхналогія трохпольнага се­ваз­ва­ро­ту, у выніку чаго павысілася прадукцыйнасць працы, даходнасць гаспадарак істотна ўзрасла, узмацнілася іх сувязь з рынкам. Па-чац­вёр­тае, на захадзе і ў цэнтры Беларусі назіраліся разбурэнне сялянска­га абшчыннага і пераход да падворнага землекары-стання. Па-пя­тае, ад­бы­ло­ся канчатковае запрыгоньванне сялянства.

Кожны феадал скарыстоўваў розныя споса­бы павышэння сваiх да-хо­даў. У ХVIII ст. распаўсюдзiлася практыка пе­ра­да­чы маёнткаў з сяля­намi або нават цэлых населеных пунктаў i тэ­ры­то­рый у арэнду купцам. У 1740 г. у вынiку шматлiкiх злоўжыван­няў арандатараў паўсталі жы­ха­ры Крычаўскага староства. У 1750-я гг.­ такое ж паўстанне адбыло­ся на Каменшчыне. Абодва паўстанні бы­лі жорстка падаўлены, але ўла­да­ль­ні­кі тамтэйшых зямель (І. Радзівіл і віленскі капітул) былі выму­ша­ны зменшыць сялянскія павіннасці.

Да сярэдзіны ХVІІІ ст. на захадзе Беларусі паншчына займала галоў­нае месца сярод iншых павiннасцей і стала складаць да 8–12 i нават 16 дзён на тыдзень з цяглай валокi. Да адпрацовачных павiннасцей так­са­ма адносiлiся гвалты (усёй сям’ёй 12 разоў на год: лесапавал, ста­га­ван­не, жнiво), шарваркi (рамонтныя i будаўнiчыя работы); падвод­ная павiннасць (1–2 разы на год або 15 злотых), старажоўшчына (2–4 чал. ад вёскi штодня на двары гас-падара); начная варта. Штогод ся­ля­не плацiлi падымнае, прадуктовы аброк (дзякла) і іншыя падаткі.

Такая сістэма феадальнага гаспадарання і сялянскіх павіннасцей іс­на­ва­ла да апошняга падзелу Рэчы Паспалітай. Усе сяляне падзяляліся на людзей гаспадар-скіх, (залежных непасрэдна ад вялікакняскай гас­па­дар­чай ад­мі­ніс­т­ра­цыі), людзей панскіх (уладальніцкіх, залежных ад асобных фе­а­да­лаў) і царкоўных (залежных ад цэркваў, манастыроў і вышэйшага ду­ха­вен­с­т­ва). Асноўную масу феадальна залежных сялян скла­да­лі людзі цяг­лыя, асадныя, агароднікі і даннікі. Цяглы сялянскі двор мог карыстацца ад­ной валокай зямлі і абавязаны быў несці наступ­ныя павіннасці: ад­п­ра­цоў­ваць баршчыну па 2 дні на тыдзень са сва­і­мі прыладамі працы (дадаткова летам яшчэ 4 дні талок), ра­ман­та­ваць і будаваць масты, дарогі, зам­кі, несці вартавую службу, касіць се­на для маёнтка, выконваць пад­вод­ную павіннасць, плаціць грашо­вы (чынш) і натуральны падаткі.

Асадныя сяляне баршчыны не выконвалі, а абавязаны былі плаціць 30 грошай і адпрацоўваць 12 дзён талок, або ўзамен іх уносіць 12 гро­шай. Акрамя таго, яны павінны былі несці і іншыя павіннасці.

У найбольш цяжкім становішчы знаходзіліся сяляне-агароднікі. Іх зя­ме­ль­ныя надзелы былі роўныя 3 маргам зямлі (1,6–1,8 га). Асноў­най іх павін-насцю была паншчына па 1 дні на тыдзень і дадат­ко­ва на працягу лета 6 дзён на жніве або праполцы. У сувязі з тым, што ад­на валока зямлі дзялілася на 10­–12 сем’яў агароднікаў, яны ад­бы­ва­лі 10–12 дзён баршчыны з адной валокі на тыдзень.

Памер ворных зямель сялян-даннікаў залежаў ад ко­ль­кас­ці пра­цаздо­ль­ных асоб у гаспадарцы, наяўнасці прылад працы і коней. Па­віннас­ці даннікаў вызначаліся ў залежнас­ці ад агульных абавязкаў, якія нак­ла­да­лі­ся на вёску або воласць у цэ­лым. Самі сяляне на агу­ль­ным сходзе выбіралі «старца», які з’яўляў­ся мясцовай службовай асо­бай, раз­мяр­коў­ва­лі павіннасці па сялянскіх гаспадарках-«дымах». Саб­раныя з даннікаў грашовыя і натуральныя падаткі старцы аба­вя­за­ны былі здаваць мясцовым прадстаўнікам дзяр­жаў­най ад­мі­ніс­т­ра­цыі. Падат­кі, якія збіраліся з сялян-даннікаў, захоў­ва­лі старадаўнія наз­вы, такія, як палюддзе, дзякла, сярэбшчына, стацыя. Сяляне-дан­ні­кі былі аба­вя­за­ны выконваць работы па ўтрыманні і будаўніцтве зам­каў, мастоў, да­рог, браць удзел у ваенных паходах. Яны не бы­лі пад­па­рад­кава­ны непасрэдна якому-небудзь феадалу, а выконвалі па­він­нас­ці толькі на карысць вялікага князя або дзяржавы. Стварэнне но­вых фальваркаў, а так­са­ма падараванні цэлых вёсак і валасцей асоб­ным феадалам пры­вя­лі да таго, што колькасць сялян-даннікаў рэз­ка скарацілася.

Сяляне-слугі ў дзяржаўных ула­дан­нях на захадзе Беларусі былі прад­с­таў­ле­ны сялянамі-прамыславі­камі (стральцы, асочнікі) і сяляна­мі-рамеснікамі. З сярэдзіны XVI ст. тэрмінам «баярын» («баярын пан­цыр­ны», «баярын путны») сталі абазначаць і асоб сялянскага саслоўя, ас­ноў­най па­він­нас­цю якіх была ваенная ці кур’ерская служба. У дру­гой палове XVI ст. яшчэ выступаў ранейшы тэрмін «слуга», «чала­век», «служка», але з канца XVI ст. ён саступіў месца тэрміну «бая-рын». Сяляне-слугі ў 60-я гг. XVI – 20-я гг. XVII ст. мелі на 0,15– 0,2 валокі больш за цяглых і чыншавых сялян. Але ў 30-я гг. XVII – па­чат­ку 60-х гг. XVIII ст. забяспечанасць зямлёй слуг-сялян з цяглымі і чыншавы­мі амаль зраўнялася.

Акрамя ўказаных катэгорый сялян, у сёлах пражывалі беззямельныя асобы – халупнікі, якія мелі толькі сваё жыллё, – халупу, і кут­ні­кі, што туліліся па чужых кутах. Не маючы сваіх сродкаў вытвор­час­ці, яны вымушаны былі наймацца ў работнікі да феадалаў, бага­тых гараджан і сялян або займацца рамяством. Гаротны маёмасны стан агарод­ні­каў, халупнікаў, кутнікаў быў выкліканы, як правіла, пас­ля­ва­ен­ным часам, свавольствам уладальніка і іншымі абставінамі. У першай пало­ве ХVІІІ ст. гэтыя катэгорыі складалі 1/10 усяго сялянства. Але іх ро­ля ў працэсе сельскагаспадарчай вытворчасці, роўна як і доля ў суме агульных павіннасцей усіх сялян, была нязначнай.

Самай бяспраўнай часткай насельніцтва працягвала заставацца чэ­лядзь нявольная. Колькасць яе значна скарацілася з-за пераводу феада­ла­мі ў стан агароднікаў. Азінай крыніцай з’яўлення чэлядзі нявольнай быў ваенны палон.

Пасля рэформы сялянскае саслоўе зрабілася больш сацыяльна адна­род­ным. Характэрным адрозненнем яго маёмаснага стану пасля рэфор­мы 1557 г. і ўступлення ў сілу Статута 1588 г. зрабілася поўная аса­біс­тая залежнасць ад ула­да­ль­ні­ка. Прававое становішча ўсіх катэго­рый ся­лян характарызавалася іх па­лі­тыч­ным бяспраўем, абмежаванай пра­ваз­до­ль­нас­цю, павышанай кры­мі­на­ль­най адказнасцю. Ім забара­ня­ла­ся зай­маць пасады ў дзяржаўным апараце. Іх удзел у палітычным жыцці аб­мя­жоў­ваў­ся толькі мясцовымі справамі, правам на пада­чу ўраду ча­ла­біт­ных на незаконныя дзеянні адміністрацыі, правам го­ла­са ў абшчыне, пра­вам гра­шо­ва-гандлёвых аперацый. Асноўнае абме­жа­ван­не правоў ся­лян зак­лю­ча­ла­ся ў ад­маў­лен­ні права ўласнасці на зям­лю. За рознага кштал­ту пра­він­нас­ці яны падлягалі суду гаспадара, які караў у ад­па­вед­нас­ці з іс­на­ваў­шым заканадаўствам. За забойства се­ля­ні­на гаспадар нёс кры­мі­-
на­ль­ную адказнасць. Пры­гон­ных сялян даз­ва­ля­ла­ся прадаваць ін­ша­му ўла­да­ль­ні­ку, але вык­люч­на з зямлёй і су­мес­на з астатнімі членамі ся­м­’і.

У Канстытуцыі 3 мая 1791 г. была прадпрынята спроба юры­дыч­на­га і сацыяльна-экнамічнага паляпшэння становішча сялянства, але яна не прынесла станоўчага выніку.

Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць
і ган­даль.
У прамой i непасрэднай залежнасцi ад сельскай гаспадаркi зна­ходз­i­л­i­ся гарадскiя рамёствы i гандаль. Дзякуючы аграрнай рэформе, уз­ды­му сельскагаспадарчай вытворчасці і актывізацыі таварна-гра­шо­вых адносін назіраўся рост гарадоў і мястэчак. З другой паловы ХVІ да сярэдзіны ХVІІ ст. на Беларусі іх колькасць павялічылася з 382 да 462. Гарады з’яўляліся цэнт-рамі вытворчасці рамесных вырабаў і ган­д­лю, выконвалі адміністрацыйную, абарончую, культурную і іншыя фун­к­цыі. У кожным з буйнейшых гарадоў – Полацку, Магілёве, Віцеб­с­ку, Бе­рас­ці, Пінску пражывала каля 10 тыс. чал. Менавіта там вызна­чыў­ся ім­к­лі­вы рост рамяства. Так, у другой палове ХVІІ ст. у Магі­лё­ве існава­ла 80 рамесніцкіх прафесій, Берасці – да 68, Менску – 50 і г. д. Да гэ­та­га часу ўзраслі і ўзмацніліся рамесныя аб’яднанні – цэхі. Вя­до­ма, што ў 16 гарадах існавала 112 цэхаў. На тым этапе свайго развіц­ця яны адыгрывалі прагрэсіўную ролю, выпрацоўваючы адзіныя прын­цы­пы і правілы вытворчасці і продажу сваіх вырабаў.

Уздым сельскай гаспадаркі і рамяства стымуляваў пашырэнне ган­д­лё­вых сувязей унутры краіны, спрыяў фармаванню новых рынкаў. Найбольш пры-вабнымі гарадамі для беларускіх купцоў за межамі ВКЛ з’яўляліся Варшава, Люблін, Познань, куды вывозіліся фрукты, ску­ры і вырабы з іх. Адтуль жа везлі тканіну і металічныя вырабы. За ме­жы РП, у Крулявец і Рыгу, вывозілі збожжа, лён, пяньку, а прыво-зі­лі соль, сялёдку, сукно. Усходнія гарады Беларусі актыўна гандлявалі з Мас­коў­с­кай дзяржавай.

Разам з рамяством і гандлем развівалася гарадское жыццё, у адпавед­нас­ці з правам на самакіраванне, нададзеным вялікім князем, каралём або ўладальнікам зямлі. Вылучэнне гараджан у асобнае саслоўе знай­ш­ло адбітак у тэр­мі­не «мяшчане», які паходзіць ад беларускай назвы горада («месца») і атрымаў устойлівае распаўсюджанне ў другой па­ло­ве XV ст. Так, у дагаворы Полацка з Рыгай ад 1465 г. ужо згадваюц­ца «мяшчане». У гэтае саслоўе ўк-лючаліся заможныя рамеснікі, куп­цы і гандляры, якія складалі адну су-польнасць, плацілі асноўную час­т­ку падаткаў, мелі выключныя правы ў выбарах і працы магістрата.

Сярэднюю групу гараджан складалі дробныя гандляры і рамеснікі, якія валодалі неабходнымі прыладамі працы і невялікай маёмасцю (дом), але істотнага ўплыву на жыццё горада не аказвалі.

Найбольш бедную частку гараджан складалі чаляднікі, вучні майстроў, найміты, хатняя прыслуга. Усе яны належалі да разраду «чорных людзей».

Нарэшце існавала сацыяльная група гарадскіх нізоў – «гульцяёў», «лю-дзей лёзных» і інш., якія існавалі за кошт выпадковых за­роб­каў або жаб-рацтва. Прававое становішча гарадскіх нізоў нагадвала становіш­ча феадальна-залежных людзей. Адрозненне заключалася то­ль­кі ў тым, што чаляднік і вучні маглі пайсці ад свайго гаспадара (майстра), раз­лі­чыў­шы­ся з ім за даўгі.

Найбольш шырокімі правамі валодалі вярхі мяшчан Вільні, Полац­ка, Берасця, Менска і іншых буйных гарадоў, якія карысталіся магдэ­бур­г­с­кім правам і адмысловымі ільготнымі граматамі. Яны былі вызва­ле­ны ад уплаты праязных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і ад падводнай павіннасці. Кіраванне гарадскі­мі справамі ў гарадах з маг­дэ­бур­г­с­кім правам знаходзі-лася, у асноў­ным, у руках вярхушкі. Па сва­ім маёмасным становішчы яна набліжалася да феадалаў, хоць і не ад­но­сі­ла­ся да вышэйшага сас­лоўя.

У другой палове ХVІІІ ст. у сістэме карпаратыўных арганізацый ра­мес­н­i­каў выявіліся прыкметы разлажэння. Па-першае, значная іх ко­ль­касць (10–25%) не выказвала зацікаўленасці ў цэхах і працавала са­мас­той­на. Па-другое, у параўнанні з ХVІІІ ст. скарацілася колькасць цэ­хаў (у Менску з 11 да 9, Магілёве – з 17 да 9, Гародні – з 8 да 7, Шкло­ве – з 11 да 4). Тым не менш, колькасны рост рамеснікаў у гарадах узрастаў. Павялічвалася і колькасць прафесій, звязаных з металаап­ра­цоў­кай, пашывам адзення, будаўніцтвам. У асобных месцах выя-ві­ла­ся пэўная спецыялізацыя: у Капылі – прадзенне, ткацтва, пашыў адзен­ня; Слуцку – вытворчасць гарбарных вырабаў і зброі.

Новай з’явай у эканамiчным жыццi Беларусi першай паловы ХVIII ст. зрабiлася зараджэнне i развiццё мануфактурнай вытворчасцi. У адрозненне ад майстэрняў, ману­фак­ту­ра ўяўляла сабой прадпрыемства, якое належала купцу або фе­а­да­лу. Але ўладальнікі самi не выраб­лялi прадукцыю, а наймалi для гэ­тых мэт майстроў i наймітаў (рабо­чых). Па-другое, на гэтых прад-прыемствах пачалi выкарыстоўвацца ме­хан­i­ч­ныя прылады працы (станкi). Характэр­най прыкметай мануфак­ту­ры з’яўляецца ўзнікненне падзелу працы. Так, на Гродзенскай су­кон­най мануфактуры кожны з наймітаў выкон­ваў даручаную яму апе­ра­цыю: часаў воўну, праў ніткі, ткаў палатно, фар­ба­ваў яго і інш. На Беларусi такія прадпрыемствы адрознiвалiся ад заходнееўрапей- скiх тым, што большасць з іх (вотчынныя мануфактуры) належала фе­а­да­лам, а рабочымi з’яўлялiся іх прыгонныя.

У пачатку ХVІІІ ст. у ліку першых мануфактур узнiк шкляны завод у Налiбоках, Стаўбцоўскага павета; у канцы 30-х гг. ХVIII ст. – буйней­шы ў РП Урэцкi шкляны завод у Слуцкiм павеце, дзе быў наладжаны вы­пуск крышталё-вага посуду i люстраў. Такiя ж заводы былi наладжа­ны ў м. Iлья Менскага павета i маёнтку Мыш Наваградскага па­вета. У м. Свержань Стаўбцоўскага павета пачаўся выпуск фаянсавага посуду, у ма­ён­т­ку Вiшнёва Ашмянскага павета – прамысловая апра­цоў­ка жалеза, у м. Ружаны – вытворчасць сукна i палатна.

Адначасова ў гарадах і мястэчках сталi ўзнiкаць i купецкiя мануфак­ту­ры, на якіх працавалi асабіста свабодныя рабочыя. Колькасць ку­пецкiх ману-фактур значна саступала вотчынным з прычыны слабай кан­ку­рэн­таз­до­ль­насцi першых: выкарыстанне наёмнай працы было знач­на даражэй за працу прыгонных. З другога боку, назiралася тэндэн­цыя да паступовага пашырэн-ня выкарыстання на тых самых вотчын­ных мануфактурах менавiта наймітаў, бо прадукцыйнасць працы пры­гон­на­га сялянства, не зацiкаўленага ў яе вынiках, не магла не адбiвац­ца на якасцi прадукцыi. Так, на заснаванай у 1758 г. М.-К. Радзiвi-лам у Слуцку фабрыцы паясоў («персіярні») разам з прыгоннымi пра-ца­валi i мяшчане. Выкарыстанне 24 станкоў, кожны з якіх абслугоў-ваў­ся 2 рабочымі, дазваляла выпускаць да 200 паясоў у год.

У 60–70 гг. ХVIII ст. па загаду караля галоўны ўпраўляючы эканомiямi А. Тызенгауз заснаваў больш за 20 мануфактур у Гароднi, фабрыкi залатой i срэбранай нiтак, па выпуску шаўковых вырабаў, панчох, капелюшоў, карэт i iнш. Тут працавалі каля 1500 рабо­чых. Акра­мя іх, сюды запрашаліся майстры з Францыі, Італіі, Герма­ніі. У Магілё­ве ў 1786 г. існавала 22 гарбарныя і 2 цагляныя заводы. Да канца ХVІ­ІІ ст. пад назвай «фабрыка» або «завод» на Беларусі наліч­ва­ла­ся ўжо звыш за 250 мануфактур. Але асноўную масу тавараў па-ранейша­му давалі рамесныя майстэрнi, якія захавалі цэхавыя структуры.

Пэўнаму ўздыму эканомiкi і гандлю спрыяла ўпарадкаванне дзяр­жаў­на­га кіравання. У прыватнасцi, у 1764 i 1775 гг. урад РП увёў агу­ль­ную мытную пошлiну, у тым лiку для шляхты, духавенства i кара­ля,
а ўсе ўнутраныя мытнi скасоўвалiся. Ліхвярскi працэнт быў абме­жа­ва­ны. У 1766 г. уводзіліся адзiныя меры вагi, аб’ёму i даўжынi. Бе­ла­рус­кае купецтва вывозiла на знешнi рынак у асноўным сельска-гас­па­дар­чыя тавары, лес, вырабы з драўнiны. Iх спажыўцамi з’яўлялiся га­лоў­ным чынам жыхары Польшчы, Прусii, Расii. Прывозiлася тканiна, вырабы з жалеза, медзь, галантарэя, прадметы раскошы. У развiццi ўнутранага гандлю ўсё большую ролю адыгрывалi кiрмашы, буй­ней­шыя з якiх былi ў Менску, Шклове, Бешанковiчах, Зельве. Развiц­цю гандлю спрыяла пабудова сухапутных сродкаў зносiн – трактаў, нак­ш­талт Пiнска-Слонiмскага i Пiнска-Валынскага. Па-ранейшаму важ­ней­шымi сродкамi зносiн заставаліся рэкi. У 1767–1784 гг. былi па­бу­да­ва­ны каналы, якія злучылі басейны Нёмана з Дняпром (канал Аг­i­н­с­ка­га) i Прыпяцi з Бугам.

З сярэдзiны ХVIII ст. у РП, у тым ліку на Беларусі, намецiўся пэўны эка­нам­i­ч­ны ўздым, адной з прыкмет якога быў рост гарадоў і гарад­с­ко­га насельніцтва. У гэты час тут icнаваў 41 горад i 397 мястэчак з агу­ль­най колькасцю жыхароў 370 тыс. чал або 11% ад 3,6 млн. насе­ль­н­i­ц­т­ва.
У эканоміцы РП па-ранейшаму панаваў феадальны спосаб выт­вор­часцi, зас­на­ва­ны на эксплуатацыi прыгоннага сялянства. Тут, у ад­роз­нен­не ад За­ход­няй Еўропы, усё яшчэ панавала аграрна-рамесная цы­ві­лі­за­цыя.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 1270; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.