Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Канфесійныя працэсы на Беларусі ў XVI – ХVII стст




Пачатак Рэфармацыі як сацыяльна-палітычнага руху пад лозунгам рэ­лі­гій­на­га абнаўлення звязваецца з абвя-шчэннем 31 кастрычнiка 1517 г. прафесарам тэалогii Вiтэнбергскага ўніверсі-тэта М. Лютэрам так зва­ных 95 тэзiсаў, у якіх ён заяўляў аб неабходнасці ап-раўдання гра­хоў не грашыма, а верай, адкідваў вучэнне аб малiтве за па-мерлых, вы­ра­та­ваннi заслугамi святых і інш.

Новае пратэстанцкае веравучэнне сцвярджала, што для выратаван­ня душы вернiка не патрабуецца пасрэднiцтва царквы і таму адмаў­ля­ла неаб-ходнасць яе iснавання з усёй iерархiяй на чале з Папам Рымскiм. Адзiнай крынiцай веры было абвешчана Свяшчэннае пiсанне. Перапынялася ша­на­ван­не святых, крыжа, ікон, мошчаў; адмаўляла­ся права царквы зды­маць грахі. Пратэстантызм падзяляўся на нека­ль­кі плыняў – лю­тэ­ран­с­т­ва, англіканства, кальвінізм і інш.

У 1553 г. у ліку першых да кальвінізму далучыўся вялiкi канцлер i вiлен-скi ваявода Мiкалай Радзiвiл Чорны (1515–1565), які заснаваў у Бе­расцi пер-шы на Беларусi кальвiнскi збор i друкарню. Ён жа стаў галоў­ным пратэк-тарам кальвiнiзму ў ВКЛ, закрыў у сваiх уладаннях 187 каталiцкiх храмаў, канфiскаваўшы iх зямельны фонд i маёмасць.

Рэфармацыю падтрымалi гетман найвышэйшы Мiкалай Радзiвiл Ру­ды, Кiшкi, Сапегi, Хадкевiчы, Тышкевiчы i iншыя буйныя феадалы. У 1550-я гг. у духу кальвiнiзму бы­лі рэ­фар­ма­ва­ны храмы ў Нясвiжы, Берасці, Клецку, Ля-хавiчах, Койда­на­ве, пазней у Вiцебску, Менску, Полацку, Глыбокiм, Iвянцы, Оршы, Смар­гонi i iнш. Пры новых абшчынах вернікаў адкрывалiся школы, шпi­талi, друкарнi.

У 1560-х гг. з асяроддзя кальвіністаў ВКЛ вылучыліся ан­тыт­ры­ні­та­рыі, або арыяне, якiя адмаўлялі трыадзіную сутнасць Бога, патраба­ва­лі ска-саваць халопства і палепшыць становiшча сялян. Усяго да 1591 г. у межах ВКЛ налiчвалася 207 пратэстанцкiх збораў, з якiх падаў­ля­ю­чая большасць (189) належала кальвiнiстам.

У мэтах аднаўлення былой палітычнай, эканамічнай і ідэалагічнай ма­гут­нас­ці каталiцкая царква мусiла мабілізаваць сілы для барацьбы з рэлiгiйным iншадумствам і рэфармацыйнымi плынямi. Яе ўдарнай сілай зрабіўся ордэн Таварыства Icуса. У 1564 г. езуіты пачалі сваю дзейнасць у Польшчы, а праз 5 гадоў яны з’явіліся ў сталіцу ВКЛ. У 1570 г. імі была адкрыта сярэдняя на­ву­ча­ль­ная ўстанова – кале­гі­ум, які ў 1579 г. набыў статус акадэміі. Ме­на­ві­та праз адукацыю на­ву­чэн­с­кай моладзі прышчапляліся контррэ­фар­ма­цый­ныя ідэі. Езуітам удавалася зачыняць пра­тэс­тан­ц­кія, а таксама праваслаўныя культур­на-асветніцкія ўстановы – школы і друкарні. У 1593 г. у Нясвіжы быў пабудаваны першы на Бе­ла­ру­сі езуіцкі храм – касцёл Божага цела.

У кан­цы ХVІ ст. рэфармацыйны рух на Беларусi пачаў паступова зга-саць. Кальвiнiсцкая шляхта стала вяртацца ў каталiцтва, у тым ліку сы­ны кальвінісцкага пратэктара М. Радзівіла. Адзін з іх – Мiкалай Радзiвiл Сiротка зачыняў пратэстанцкiя прыходы. Па яго зага­ду на базе бе­рас­цей­с­кай друкар-ні, перавезенай у Вiльню, было засна­ва­на першае ў ВКЛ каталiцкае выда-вецтва. Ён таксама прымусiў кальвiнiстаў пакiнуць Нясвiж, Клецк і Койданава.

З 1653 г. колькасць прыходскіх касцёлаў на бе­ларус­кіх землях менш чым за стагоддзе ўзрасла са 153 да 270. Былі ад­к­ры­ты дзесяткі кляштараў, у тым ліку ў Берасці, Гародні, Менску, На­ваг­рад­ку, Оршы, Слоніме. Паводле за­ко­наў ад 1668 і 1674 гг., пераход з каталіцтва ў іншую веру лі­чыў­ся кры­мі­на­ль­ным злачынствам і караўся. Такім чынам, кон­тр­рэ­фар­ма­цый­ны рух аднавіў і нават павялічыў уплыў каталіцызму ў ВКЛ.

Берасцейская ўнія. Па меры ўзрас­тан­ня супернiцтва памiж ВКЛ i Маскоў­с­кай дзяржавай у ХV–ХVІ стст. узрастала заклапочанасць вяліка-княс­кай адмiнiстрацыi той акалічнасцю, што мясцовае праваслаўнае свя­тар­с­т­ва, а разам з iм i вернiкi, знаходзяцца пад пэўным рэлiгiйна-пал­i­тыч­ным уплывам праваслаўнай Масквы. Са стварэннем у ёй са­мастой­на­га і не залежнага ад Канстанцінопаля патрыярхату (1589) мяс­цо­выя праваслаўныя iерархi, у тым лiку мiтрапалiт Кiеўскi, трапiлi у пра­мое яму падпарадкаванне, што яшчэ больш занепакоiла элiту РП.

На той час праваслаўная царква ВКЛ перажывала нялепшыя часы. Па сутнасці, асноўнай яе сацыяльнай апорай з’яўляліся бяспраўнае сялянства і гарадскія нізы. Праваслаўныя святары выказвалi цікавасць да уніі, спадзе-ючыся атрымаць роўнае з каталiцкiмi бiскупамi прад­с­таў­н­i­ц­т­ва ў Сенаце, або для таго, каб зусім не застацца без паствы. У 1595–1596 гг. праваслаўныя іерархі І. Пацей і К. Цярлецкі наведалі Папу Рымскага Клімента VІІІ і выказалі згоду на ўнію з касцёлам. Для яе канчат-ковага зацвяр­д­жэн­ня ў Берасці быў скліканы царкоўны сабор. 9 кастрычнiка прыхiльнiкi унii абвясцiлi аб стварэннi грэка-каталiцкай царквы. Жыгiмонт III Ваза ўнiверсалам ад 15 лістапада 1596 г. зацвердзiў гэты акт i заклiкаў жы­ха­роў Беларусi i Украiны прызнаць унiяцкiх бiскупаў.

Новая канфесiя прызнавала вяршэнства Папы Рымскага, запазычва­ла ка-талiцкiя дагматы, крыж і распяцце, убранства храмаў, але захоў­ва­ла абрад-насць і богаслужэнне на беларускай мо­ве. Акра­мя таго, уніяцкім святарам дазвалялася мець сям’ю.

Укараненне унiяцтва на Беларусi адбывалася няпроста. Па-першае, пэў-ная частка заможных пластоў насельніцтва ўбачыла ў ім каталіц­кую экспан-сію. Па-другое, не ўсе праваслаўныя прыходы далучылі­ся да уніі. І калі ў 1620 г. на Украіне была адноўлена праваслаўная цар­к­ва, то ёй падпарадкавалася ўсё праваслаўнае насельнiцтва Белару-сi. Па-трэцяе, у шэрагу выпадкаў гвалтоўная актыўнасць святароў па не­ад­к­лад­ным пераўтварэнні праваслаўных прыходаў ва уніяцкія выклi­ка­ла процiдзеянне вернікаў. Так, 12 лістапада 1623 г. у Вiцебску быў забiты полацкi ўніяцкі ар-цыбiскуп Iясафат Кунцэвіч. Як высветлiла­ся, у падрыхтоўцы выступлення бралi ўдзел вернiкi праваслаўных пры­хо­даў не толькi Вiцебска, але i Вiльнi, Оршы, Магiлёва.

Па даручэннi Папы Рымскага Жыгiмонт III Ваза накiраваў у Віцебск войскi з мэтай пакарання паўстанцаў. У вынiку горад быў пазбаў­ле­ны маг-дэбургскага права. Са знятых з правас­лаў­ных храмаў званоў быў адлiты адзiн вялiкi – у памяць Кунцэвiча. Па пры­га­во­ру су­да 2 бурмістры і 17 жыхароў былі пакараны смер­цю. Кароль РП за­га­даў уніяцкаму святарству надалей больш памяр­коў­на, без гвал­ту рас­паўсюджваць веру, і гэта дало свой плён. Нават пі­сь­мен­нік М. Смат­рыцкі, які спачатку шчыра выступаў суп­раць уніяцтва, у сваіх апош­ніх творах канца 1620-х гг. далучыўся да ўніі і асудзіў пра­вас­лаўе.

Асобныя праваслаўныя шляхцічы і святары працягвалі барацьбу за ад-наўленне самастойнасці сваёй царквы. Пасля смерці Жыгі­мон­та III Вазы новы кароль Уладзіслаў ІV (1632–1648) быў вымушаны аднавіць праваслаў-ную іерархію і ў наступным годзе зацвердзіў міт­ра­па­лі­там П. Магілу. Сейм, скліканы ў 1635 г., пацвердзіў свабоду дзей­нас­ці дзвюх «рускіх» цэркваў – праваслаўнай і уніяцкай.

Пад час контррэ­фар­ма­цыі праваслаўная шляхта прымала унiю. Так, у 1660 г. ва ўсёй РП католiкi складалi ўжо 43, унiяты – 33, пра­вас­лаў­ныя – 10, iудзеi – 9, людзі іншых вер – 5% ад колькасцi ўсiх жы­ха­роў дзяржавы.

Уніяцкая царква ўтварала Кіеўскую мітраполію (з цэн­т­рам у Вільні) у складзе 9 епархій, з якіх 5 прыпадала на беларускія землі. Папа Рым­с­кі прызначаў кіраўніка уніяцкай царквы – мітрапаліта, які, у сваю чаргу, мог прызначаць кіраўнікоў епархій. У адрозненне ад ка­та­лі­коў, адзіным манаскім ордэнам уніятаў з’яўляўся ордэн базыльянаў (св. Васілія Вялікага). Да першага падзелу РП на тэ­ры­то­рыі Беларусі іс­на­ва­ла 55 базыльянскіх кляштараў, буйнейшымі з якіх былі Полацкі, Жы­ро­віц­кі, Менскі, Віцебскі і інш. Базыльяне мелі свае навучальныя ўста­но­вы, друкарні і сярод іншых уніятаў вызначаліся высокай адукава­нас­цю. Аберагаючы сваю пас­т­ву ад каталіцкага ўплыву, яны выдавалі на блізкай да беларускай мо­вы набажэнскую літаратуру, чым дапа­ма­га­лі беларусам зберагчы сваю культурную ідэнтычнасць.

Праваслаўныя іерархі РП з удзячнасцю прымалі дапамогу рускіх ца­роў, але іх прававое становішча па-ранейшаму было горшым за ста­но­ві-
ш­ча каталікоў і ўніятаў. Напрыклад, пасля вайны 1654–1667 г. ім не даз­ва­ля­ла­ся займаць пасады ў магістраце.

Сітуацыя склалася такім чынам, што ў канцы XVII – пачатку XVIII ст. праваслаўная вера ў РП страціла аўтарытэт настолькі, што тры яе епархіі з чатырох перайшлі ва ўніяцтва. Адзіная Беларуская епар­хія імкліва губляла сваіх прыхільнікаў. Пад яе кантролем заста-ло­ся толькі 130 цэркваў, а 164 царквы і 5 манастыроў на працягу 1686–1754 гг. таксама далучыліся да уніі.

Пад час Паўночнай вайны з-за прысутнасці ў РП іншаземных вой­с­каў становішча асноўных канфесій пэўным чынам змянілася. Ха­рак­тэр­на, што Пётр І ставіўся да каталікоў даволі прыхільна і нават даз­во­ліў ім адкрыць некалькі касцёлаў у Расіі. Разам з тым праваслаўны цар разглядаў уніятаў як здраднікаў веры. З яго ведама ў 1706 г. у По­лац­ку былі забіты 5 манахаў-базыльянаў, мноства іх арыштаваны і вы­ве­зе­ны ў Расію. Маёмасць базыльянскіх кляштараў была раз­ра­ба­ва­на рускай арміяй, а ў 1710 г. ад полацкай Сафіі, ператворанай у склад по­ра­ху, пасля выпадковага выбуху засталіся адны руіны. У той самы час цар накіраваў у Магілёў камісара для абароны інтарэсаў пра­вас­лаў­на­га насельніцтва, а ў 1717 г. дамогся ад сейма прыняцця ад­па­вед­на­га закону ў абарону правоў іншаверцаў усёй краіны. Такую ж па­лі­ты­ку праводзілі Кацярына І, Лізавета І і іншыя, але працэс умацаван­ня уніі за кошт праваслаўя працягваўся.

У апошняй трэці XVII – пачатку XVIII ст. уніяты пераўзыйшлі ўплыў праваслаўнай царквы. Таму паспрыялі вынікі уніяцкага царкоў-на­га сабору (з’езду), які адбыўся ў Замосці ў ліпені – верасні 1720 г. пад старшынствам пап­с­ка­га нунцыя. Паводле прынятых пастаноў, у ве­ра­ву­чэн­не і працэду­ру уніяцкага набажэнства ўводзіліся асобныя ла­цін­с­кія элементы (сімвал веры, узгадванне імя Папы Рымскага), але тра­ды­цыі ўсходняй (праваслаўнай) царквы па-ранейшаму захоўваліся.

Нягледзячы на значныя дасягненні ўніятаў, іх канфесія на­ма­ган­ня­мі ксяндзоў часта падавалася як не­паў­на­вар­тас­ная, «хлопс­кая» і г. д., што ўрэшце правакавала ўзрастан­не нап­ру­жа­нас­ці па­між каталіцкай і уніяцкай элітамі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 1391; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.