Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Барацьбы. 16 страница




прыгонніцкіх перажыткаў.

Першая расійская рэвалюцыя была накіравана на двяЕжэяж-са^ ^адзяржаўя^.ліквідацьцо памедічыцкага землеўладання, знішчэЯН& сасд^агаладу^хстанаўденне дэмакратьшнай рэспублікГ, павышэнне жып^ашадгаішШ^ДШДОЎ^^ Яна павінна была расчысціць шлях длякапггалізму, забяспечыць умовы развіцця нанболып прагрэсіунага яго тыпу, дэмакратызацыі ўсіх грамадска-палітычных інстытутаў.

Апошняя спроба царызму выйсці з крызісу з дапамоган малень-кай пераможнай вайны" з Японіяй (1904 - 1905) закончылася ваен-ным паражэннем і падзеннем прэстыжу ўрада і рэжыму наогул. Не выкарысталі і ліберальна-рэфармісцкую альтэрнатыву: лібералы баяліся народа, а пераканаць цара ў неабходнасці перамен не змаглі.

Рэвалюцыя 1905 -1907 гг. была буржуазнай паводле свайго характару, дэмакратычнай па рухаючых сілах - у ёй прынялі ўдзел самыя шырокія пласты працоўных мас. А пралетарыят адыгрывау найболып актыўную кіруючую ролю.

Падзеі Крывавай нядзелі ў Пецярбургу ў студзені 1905 г. ускалыхнулі ўсю краіну і сталі пачаткам першай рускай рэвалюцыі. Забастоўкі салідарнасці 11 - 15 студзеня 1905 г. ахапілі Мінск, Магілёў, Гомель, Гродна, Смаргонь - усяго каля 30 гарадоў і мястэ-

чак Беларусі. -. -, і с У Мінску забастоўка салідарнасці пачалася 11 студзеня. 1э сту-

дзеня была спроба правесці дэманстрацыю, але яе ўдзельнікаў разагналі казакі. Агульная колькасць стачачнікаў тут дасягнула

2 тыс. чалавек.

У Смаргоні 13 - 14 студзеня і ў Крынках 17 - 19 студзеня 1905 г;

стачкі суправаджаліся мітынгамі, дэманстрацыямі, маніфестацыямі значнага размаху. Яны былі падрыхтаваны мясцовымі сацыял^ дэмакратамі разам з прадстаўнікамі Віленскай арганізацыі РСДРП і Беластоцкай арганізацыі СДКПіЛ. У Смаргоні, напрыклад, у забас-тоўках прымала ўдзел звыш 3 тыс. рабочых, на вуліцы выйшла

школы сялянскіх агітатараў, якія потым уладкоўваліся на працу ў вёсках і там стваралі сялянскія гурткі.

У адказ на паўстанне на браняносцы "Пацёмкін" пачаліся хваляванні ў арміі: выступілі вайскоўцы асобных часцей Магілёўскага, Тродзенскага і Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплінарнага батальёна. У многіх гарадах РСДРП стварала свае ваенна-рэвалюцыйныя арганізацыі.

Пад націскам рэвалюцыі цар прыняў рашэнне склікаць закана-даўчую, "булыгінскую", як яе называлі, думу. 6 жніўня 1905 г. Мікалай II падпісаў маніфест аб скліканні Думы, чым спрабаваў аслабіць размах рэвалюцыйнага руху і схіліць на свой бок ліберальную буржуазію. Аднак гэта ўступка не магла задаволіць шырокія масы народа, тым болып што яны былі пазбаўлены выбарчых правоў у гэту Думу.

Лібералы Беларусі, як і ва ўсёй краіне, падтрымалі ідэю склікання Думы, паколькі бачылі ў ёй адзіны сродак спыніць рэвалюцыю. Ліберальныя памешчыкі і яўрэйская буржуазія пачалі рыхтавацца да выбараў, праводзіць сходы. Прадстаўнікі пануючых класаў неза-лежна ад нацыянальнасці выказалі гатоўнасць супрацоўнічаць з са-мадзяржаўем на платформе Думы.

Балыпавікі, як вядома, праводзілі палітыку адкрытага байкоту, меншавікі — тактыку паўбайкоту (г. зн. яго правядзенне на апошняй стадыі выбараў, а да гэтага - вылучэнне рэвалюцыйных дэпутатаў). Іншыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўзялі за аснову балыпавіцкую тактыку байкоту. Падтрымаў яе і Бунд. За байкот выказаліся народніцкія партыі і арганізацыі: эсэры, БСГ, а таксама левае крыло буржуазнай дэмакратыі.

Бунд не звязваў байкот з узброеным паўстаннем. Пры агітацыі за Устаноўчы сход Бунд ухіліўся ад адказу на пытанне аб тым, хто павінен яго склікаць. На практыцы ж, з аднаго боку, бундаўскія арганізацыі вялі агітацыю за байкот Думы, а з другога - нярэдка салідарызаваліся з яўрэйскай буржуазіяй і агітавалі за ўдзел у выбарах у імя "агульна-яўрэйскіх інтарэсаў".

Не звязвалі байкот Думы з заклікам да ўзброенага паўстання народніцкія партыі - эсэры, а таксама БСГ. Тым не менш балыпавіцкая тактыка байкоту Думы з'явілася платформай, на якой складваўся блок левых сіл.

Жыццё пацвердзіла правільнасць балыпавіцкай тактыкі — рэвалю-цыйны ўздым змёў Думу.

Як бачна, рэвалюцыя паступова набірала сілу па меры росту выступ-ленняў вясной і летам 1905 г. і дасягнула высокага напалу ў кастрычніку, калі ўзнялася хваля забастовак і пачалася ўсеагульная палітычная стачка.

У кастрычніку рознымі формамі палітычнай барацьбы былі ахоп-лены 24 гарады і 29 мястэчак Беларусі, у забастоўках, дэманстрацыях удзельнічала 153 тыс. чалавек.

У Мінску дэманстрацыю 11 кастрычніка 1905 г. пачалі чыгуначнікі па ініцыятыве групы РСДРП. На наступны дзень рашэнне аб яе пад-трымцы прынялі мясцовыя камітэты Бунда і эсэры. Стачка ахапіла ўсе прадпрыемствы, зачыняліся магазіны, школы, гімназіі.

У Смаргоні па закліку кааліцыйнай камісіі 17 кастрычніка 1905 г. спынілася праца на ўсіх прадпрыемствах. Мястэчка фактычна апы-нулася ў руках забастоўшчыкаў. Такое ж становішча назіралася ў Ашмянах, дзе забастоўка працягвалася каля тыдня. У Мазыры стачка пачалася яшчэ 13 кастрычніка і доўжылася 10 дзён. Быў створаны аб'яднаны рэвалюцыйны камітэт, які ўзяў на сябе ўладу ў горадзе. Дзевяць дзён існавала т. зв. Мазырская рэспубліка. Толькі пры дапа-мозе паліцыі і ўзброенай сілы выступленне ў Мазыры было падаў-лена. Многіх яго ўдзельнікаў асудзілі і саслалі на катаржныя работы ў Сібір.

Ва ўмовах усеагульнай палітычнай стачкі царызм быў вымушаны лайсці на палітычныя ўступкі. 17 кастрычніка 1905 г. цар падпісаў маніфест, які абвяшчаў недатыкальнасць асобы, свабоду слова, схо-даў, саюзаў і г. д. У маніфесце змяшчалася абяцанне склікаць Дзяр-жаўную думу з заканадаўчымі правамі і дапусціць да ўдзелу ў яе рабоце працоўных. З'яўленне маніфеста суправаджалася хваляй чарна-соценных пагромаў, якія натхняліся царскай адміністрацыяй. Так складваўся своеасаблівы палітычны лад — канстытуцыйнае самадзяр-жаўе, ва ўмовах якога і разгарнуўся працэс стварэння некалькіх партый кансерватыўнага і ліберальнага адценняў, а потым прайшлі выбары ў 1 Дзяржаўную думу. Буржуазія ў знак ухвалення маніфеста стварыла сваю партыю — "Саюз 17 кастрычніка". Левыя лібералы таксама арганізаваліся ў канстытуцыйна-дэмакратычную партыю. Унутры БСГ узмацніўся раскол. Буржуазна-дэмакратычнае крыло яе з ухваленнем сустрэла царскі маніфест.

РСДРП з недаверам паставілася да гэтага дакумента. Па яе ініцыятыве ў шэрагу гарадоў прайшлі мітынгі пратэстаў. У Мінску 18 кастрычніка 1905 г. губернатар Курлоў загадаў адкрыць агонь па ўдзельніках мітынгу на плошчы Віленскага вакзала (цяпер - Пры-вакзальная плошча). У выніку болып за 80 чалавек былі забіты, некалькі соцень паранены.

3 курлоўскім расстрэлам звязана адна з найболып вядомых акцый эсэраў — губернатар Курлоў быў асуджаны іх партыяй да пакарання смерцю за ўчынены па яго загаду расстрэл. Спробу прывесці прысуд у выкананне зрабілі ў студзені 1906 г. Іван Пуліхаў і Аляксандра Ізмайловіч. Замах не ўдаўся, Пуліхаў быў пакараны смерцю, а Ізмайловіч саслана на катаргу.

Крывавая сутычка ў гэты дзень адбылася ў Смаргоні (паранена 10 дэманстрантаў), расстрэлы мелі месца таксама ў Віцебску, По-лацку. На наступны дзень пасля курлоўскага расстрэлу, 19 кастрычніка 1905 г., выйшлі на дэманстрацыю з чырвонымі сцягамі працоўныя Оршы.

заводчыкі былі вымушаны павысіць заработную плату, скараціць працоўны дзень, лалепшыць умовы працы, зрабіць іншыя ўступкі.

Падзеі рэвалюцыі, а таксама наступных гадоў яшчэ болып выкрылі рэакцыйную сутнасць самадзяржаўя, адсутнасць у яго здольнасці да рэфарміравання. Гэта разбурыла веру ў цара-заступніка (а такія ілюзіі ў асяроддзі працоўных мас, перш-наперш рабочага класа і сялянства, існавалі), садзейнічала росту ідэйнай сталасці ўсяго дэмакратычнага лагера, набыццю палітычнага вопыту партыямі і рухамі.

Рэвалюцыя аказала глыбокі ўплыў на жыццё Расіі. Па сутнасці, з абвяшчэннем Маніфеста 17 кастрычніка, скліканнем Дзяржаўнай думы, стварэннем палітычных партый і г. д. пачаўся працэс пераўт-варэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да парла-ментарызму. Падаўленне і паслярэвалюцыйная рэакцыя затармазілі гэты працэс, першая сусветная вайна практычна прыпыніла яго. 1 ўсё ж, нягледзячы на паражэнне рэвалюцыі і наступленне рэакцыі, поўнага вяртання да мінулага не магло быць.

Дзейнасць III Дзяржаўнай думы, ажыццяўленне аграрнай рэформы з'явіліся другім (пасля рэформ 60 -70-х гадоў XIX ст.) крокам пераўт-варэння Расіі ў буржуазную манархію.

На шляху канстытуцыйнага будаўніцтва ў Расіі важнейшымі вехамі сталі: Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. аб стварэнні заканадаўчага органа — Дзяржаўнай думы, асноўныя законы, прынятыя 23 красавіка 1906 г., якія вызначылі двухпалатную парламентарную сістэму і захавалі вельмі шырокія правы для імператарскай улады (без імператарскага зацвярджэння ні адзін закон не мог набыць сілу). Паступова складвалася і выбарчая сістэма.

Пасля разгону 1 і II Дзяржаўных дум, дзейнасць якіх працякала ва ўмовах рэвалюцыі, Мікалай II зацвердзіў новы выбарчы закон (3 чэрвеня 1907 г.), які быў у поўнай меры арыентаваны на памеш-чыкаў і буйную буржуазію. Выбаршчыкі, як і раней, былі падзелены на 4 курыі: землеўладальніцкую (памешчыкі), гарадскую (буржуазія), сялянскую і рабочую. Новы закон рэзка павялічваў колькасць выбаршчыкаў ад курыі землеўладальнікаў. У цэлым па Расіі яны атрымалі 50 % месцаў у Думе, у заходніх губернях — 48,5 %. Такім чынам царызм абмяжоўваў магчымасці польскіх памешчыкаў, супрацьпаставіўшы ім праваслаўных беларускіх сялян, якія былі запісаны як "рускія".

Трэба адзначыць: выбарчая сістэма, што склалася пасля рэвалюцыі, прадугледжвала зніжэнне нормы прадстаўніцтва ад нацыянальных рэгіёнаў. Для гэтага выбаршчыкі былі падзелены не толькі паводле класавага, але і нацыянальнага прынцыпу, прычым улады ігнаравалі існаванне беларускага этнасу. Гарадская курыя дзялілася на нацыя-нальныя аддзяленні — "рускае", "польскае", "яўрэйскае". У Віленскай губерні стваралася спецыяльная "руская" курыя. Пры гэтым правас-лаўныя беларусы ўключаліся ў рускую курыю, беларусы-католікі — у

польскую. Такі падыход выключаў магчымасць нацыянальна свядо-

мым беларусам трапіць у Думу.

Антыдэмакратычная выбарчая сістэма садзейнічала таму, што пе-раважную большасць дэпутатаў ад беларускіх губерняў у III (1907 — 1912) і IV (1912 - 1917) Думах складалі прадстаўнікі ўрадавых партый. Левыя партыі не былі прадстаўлены наогул, а дэпутаты з сялян

падтрымлівалі правыя партыі.

Быў прыняты шэраг законаў, якія з'яўляліся аб'ектыўна шавіністычнымі ў адносінах да беларускага народа. Так, з 1906 г. ва ўсіх народных школах Расійскай імперыі дзеці маглі вучыцца на сваёй роднай мове, што з'яўлялася вялікай заваёвай рэвалюцыі. Аднак гэта не закранула беларусаў і ўкраінцаў, таму што яны лічыліся рускімі і

павінны былі вучыцца на рускай мове.

Паводле спецыяльнага закону выкладанне і вывучэнне каталіцкай веры ў школе пераводзілася з польскай на рускую мову. Гэта пад-штурхнула беларусаў каталіцкай веры запісвацца ў палякі. Існавалі і іншыя абмежаванні, напрыклад забарона выпісваць і чытаць газету "Наша ніва" настаўнікам Віленскай навучальнай акругі, святарам, ваенным, паліцэйскім, валасным і паштовым чынам, вучням сельс-кагаспадарчых школ. Такая мера была накіравана супраць рэвалю-цыйнага і беларускага нацыянальнага руху.

Пасля рэвалюцыі сілы рэакцыі распраўляліся з працоўнымі, дзейнічалі атрады жандармерыі, чарнасоценцаў. Закрываліся праф-саюзы, якія ўзніклі ў час рэвалюцыі. У 1907 - 1910 гг. на Беларусі было забаронена болып за 40 буйных прафсаюзаў. Аж да канца 1909 г. на становішчы надзвычайнай і ўзмоцненай аховы знаходзіліся Мінская і Магілёўская губерні, Гродна, Смаргонь, Віцебск і Віцебскі павет. Неабходна мець на ўвазе, што ў гады рэакцыі, хаця і назіраўся спад рэвалюцыйнага руху, тым не менш і ў горадзе і ў вёсцы яго ўзровень быў у два разы вышэйшы, чым у

перадрэвалюцыйны перыяд.

3 прычыны разгрому зменшылася колькасць і баявітасць усіх

левых партый - эсэраў, бальшавікоў, Бунда, меншавікоў. У сувязі з тым, што меншавікі ад рэпрэсій пакутвалі менш за іншых, іх пазіцыя ў сацыял-дэмакратычных арганізацыях узмацнілася. 3 1909 г. сацыял-дэмакратычныя групы пачалі аднаўляцца. У 1912 г. аднавіў работу Палескі камітэт РСДРП, на які рашэннем ЦК былі ўскладзены функцыі абласной арганізацыі ў Паўночна-Заходнім

краі.

Рэвалюцыйныя падзеі паскорылі афармленне манархічных

арганізацый: таварыства "Крестьяннн" (створана ў 1905 г.) і "Окра-ннный союз" (створаны ў 1907 г.), які быў потым пераўтвораны ў "Русское окраннное обіцество" — фактычныя адгалінаванні "Саюза рускага народа". "Беларускае таварыства", якое адкалолася ад тава-рыства "Крестьяннн" у 1908 г., арыентавалася на саюз з рускім са-мадзяржаўем, аднак падзяляла некаторыя ідэі кадэтаў.

Адбылося арганізацыйнае афармленне "западнороссов". "Западно-руснзм" як ідэалогія склаўся значна раней. Гэты напрамак грамад-скай думкі разглядаў беларускі народ як адну з частак рускага народа, што адрозніваецца толькі этнаграфічнымі асаблівасцямі, а тэрыторыю Беларусі — як частку адзінай вялікай Русі, адмаўляў правы бела-рускага народа на самастойнае развіццё. У 1911 г. у Пецярбургу ўзнікла "Заходне-Рускае таварыства" (у яго склад увайшлі буйныя землеўладальнікі, праваслаўнае духавенства, чыноўнікі). Члены та-варыства арганізоўвалі лекцыі, навуковыя канферэнцыі, палітычныя сходы.

Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі заставалася ранейшай і была накіравана на ўмацаванне тут манархічных па-радкаў.

Рэвалюцыя 1905 - 1907 гг., заваяванне некаторых дэмакра-тычных свабод, уздым рэвалюцыйнай барацьбы рабочага класа, абвастрэнне класавых супярэчнасцей — усё гэта стварала пераду-мовы глыбокіх змяненняў у беларускім нацыянальным руху. Асабліва спрыяла яго ажыўленню права на легальны беларускі друк. Узмацнілася сувязь асветніцкіх і палітычных, легальных і не-легальных арганізацый і форм вызваленчага руху. Гэтаму садзейнічалі газеты "Наша доля" (з 14 верасня да 14 снежня 1906 г. выйшла 6 нумароў, потым была забаронена), "Наша ніва", "Беларус", часопісы "Лучына", "Раніца", палітычныя, прафесійныя, грамадска-куль-турныя аб'яднанні (Беларускі народны хаўрус, Гродзенскі гуртокбела-рускай моладзі, Беларускі музычна-навукова-літаратурны гурток сту-дэнтаў у Пецярбургу, выдавецкія, кааператыўна-гаспадарчыя суполкі і г. д.). Разам з развіццём беларускага перыядычнага друку, са з'яў-леннем кніг на роднай мове, значным ажыўленнем літаратурнага і культурнага жыцця ў нацыянальна-вызваленчым руху ўсё болып інтэнсіўна ішоў працэс умацавання рэвалюцыйна-дэмакратычных сіл. Рабочыя, сяляне, вясковая інтэлігенцыя, студэнцкая моладзь, высланыя ў Сібір беларускія перасяленцы, дзеячы культуры, пісьменнікі - усе яны з'яўляліся носьбітамі прагрэсіўных тэндэн-цый у гэтым руху.

Пасля дзяржаўнага перавароту 3 чэрвеня 1907 г. БСГ як партыя распалася. Кіраўнікі Грамады, якім удалося пазбегнуць арышту, сканцэнтравалі асноўную ўвагу на развіцці легальнага нацыянальна-культурнага руху. Цэнтрам гэтага руху стала газета "Наша ніва" (1906 - 1915). У склад рэдакцыі ўвайшлі былыя члены ЦК БСГ І.Луцкевіч, А.Луцкевіч, В.Ластоўскі, В.Іваноўскі, А.Уласаў (быў рэдактарам). 3 1914 г. рэдактарам стаў Янка Купала.

Газета выходзіла штотыднёва ў Вільні, друкавалася кірыліцай і лацінкай, а з канца 1912 г. толькі кірыліцай. Была разлічана пера-важна на вясковага чытача і нацыянальную інтэлігенцыю. Галоўнае месца ў ёй адводзілася матэрыялам, якія адлюстроўвалі нацыянальны характар беларусаў.

Газета выступіла супраць трэцячэрвеньскага выбарчага закону і наогул супраць афіцыйнай царскай палітыкі, накіраванай на падзел беларускага народа паводле веравызнання (на "рускіх" і "палякаў"), выкрывала рэакцыйны характар дзейнасці расійскіх і польскіх шавіністычных арганізацый, патрабавала выкарыстання ў школе, царкве і касцёле беларускай мовы, пераходу іх на беларускія нацыя-нальныя пазіцыі.

"Наша ніва" выказвалася за ўвядзенне на Беларусі земстваў, ста-ноўча ставілася да хутарызацыі (хаця і разумела, што гэта не вырашыць праблем сялянскага малазямелля), арганізацыі вытворчых, крэдытных, гандлёвых, асветніцкіх і іншых суполак. Станоўчымі былі адносіны газеты і да дзейнасці Дзяржаўнай думы. Значнае месца (асабліва ў час рэдактарства Я.Купалы) адводзілася сацыяльным праб-лемам.

Пры рэдакцыі газеты, дзякуючы намаганням І.Луцкевіча, ства-раўся Беларускі нацыянальны музей. "Наша ніва" вяла шырокую работу: арганізоўвала выданне зборнікаў, альманахаў "Маладая Бе-ларусь", выдавала "Беларускі каляндар" на 1910 - 1915 гг., сельска-гаспадарчы часопіс "Саха" і часопіс для моладзі "Лучына".

Такім чынам, дзейнасць газеты адыгрывала важную ролю ў справе кансалідацыі беларускай нацыі, развіцця яе мовы і культуры і асабліва ў фарміраванні самасвядомасці беларусаў. Магчыма, менавіта яна ўпершыню ахапіла ўвесь край паняццем "Беларусь".

Дзесяцігоддзе "Нашай нівы" называюць "нашаніўскім перыядам" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху. Намаганнямі яе выдаўцоў і актыву выхавана і далучана да вызваленчай барацьбы плеяда пісьменнікаў-класікаў, буйных грамадска-палітычных дзеячаў, на-цыянальных ідэолагаў, сярод якіх Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Максім Гарэцкі, Змітрок Бядуля, Цішка Гартны і шмат іншых.

Дэмакратычныя сілы дзейнічалі і ўсё болып актыўна набіралі сілу. Беларускі нацыянальны рух з'яўляўся народніцкім. 1 хаця ён не быў шырокім, але аб'ядноўваў лепшых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

ГЛАВА 3

БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ

§ 1. Пачатак і прычыны першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый

Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. па новаму стылю. Галоўнай яе прычынай з'явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі. Прага да сусветнага панавання была важнейшым каталізатарам палітыкі гэтых краін. Англія, напрыклад, жадала стварыць яшчэ больш "Вялікую Брытанію", каб падпарадкаваць сабе ўвесь свет. Германія таксама імкнулася стаць "Вялікай Германіяй", куды павінны былі ўвайсці Аўстра-Венгрыя, Балканы, Прыбалтыка, Скандынавія, Галандыя, частка Францыі. Акрамя таго, Германія прагнула мець вялізную германскую калонію ў Афрыцы. Францыя спадзявалася не толькі вярнуць Эльзас і Латарынгію, але і захапіць Рурскі басейн, пашырыць свае ўладанні ў Афрыцы. У царскай Расіі былі свае інтарэсы ў Турцыі, Персіі, Галіцыі. Яна імкнулася авалодаць пралівамі Басфор і Дарданелы. Аўстра-Венгрыя хацела замацаваць свой уплыў у Балгарыі і Румыніі, падпарадкаваць Сербію. Італьянскія імперыялісты імкнуліся вярнуць славу старажытнага Рыма, падпарадкаваць сабе Албанію, перадзяліць каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы. Злучаныя Штаты Амерыкі марылі ўзмацніць свой уплыў у Заходнім паўшар'і, а таксама ў Кітаі. Японія мела на мэце захапіць усю Усходнюю Азію і значную частку Ціхага акіяна.

Падрыхтоўка да здзяйснення гэтых планаў абвастрала існуючыя і нараджала новыя супярэчнасці. Галоўнай была супярэчнасць паміж старой каланіяльнай Англіяй і хутка набіраючай моц Германіяй, саперніцтва паміж Германіяй і Расіяй з-за ўплыву на Балканах, а таксама спрэчкі з-за таго, што Германія хацела адарваць ад Расіі і захапіць Полыпчу, Фінляндыю, Беларусь і Украіну. Сутыкаліся інтарэсы і іншых краін: Францыі і Германіі, Італіі і Аўстрыі і г. д. У сувязі з гэтым у канцы XIX — пачатку XX ст. утварыліся два саюзы імперыялістычных краін: Германія - Італія - Аўстра-Венгрыя (Траісты саюз) і Англія - Францыя - Расія (Антанта). Гэтыя саюзы пачалі ўзмоцнена рыхтавацца да вайны. 3 1908 па 1913 г. расходы на

ваенныя мэты былі павялічаны: у Германіі ў 1,6 раза, Англіі -1,3, Расіі - 3,7, Францыі - 4,2, Аўстра-Венгрыі - 13, у Італіі - у 16

разоў. ...,г ^

Былі створаны шматмільенныя арміі. Узброеныя сілы германа-

аўстрыйскага блока налічвалі больш за 3,5 млн чалавек (193 дывізіі), аАнтанты - больш за 6 млн (291 дывізія). Панаванне ў краінах гэтых блокаў буйных манаполій і барацьба паміж імі гірывялі да рэзкага ўзмацнення нераўнамернасці развіцця капіталістычных краін. У выніку на сусветнай арэне змяніліся суадносіны эканамічных і ваенных сіл. Краіны, якія абагналі ў развіцці сваіх канкурэнтаў, дабіваліся новых рынкаў збыту, новых сфер выкарыстання каліталу. Але ў сувязі з тым, што да пачатку XX ст. свет быў падзелены паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі, новы яго перадзел мог скончыцца толькі вайной.

Акрамя эканамічных сур'ёзнай палітычнай прычынай вайны было імкненне задушыць узросшы за апошняе дзесяцігоддзе рэвалюцыйны рух. Расійская рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. садзейнічала ўзмацненню барацьбы працоўных Еўропы і Амерыкі, абуджэнню нацыянальна-вызваленчага руху народаў Усходу. Імперыялісты нацкоўвалі адны народы на другія, каб адцягнуць працоўных ад рэвалюцыйнай барацьбы.

Падставай для развязвання вайны з'явіліся супярэчнасці паміж Аўстра-Венгрыяй і Сербіяй, што ўзніклі ў выніку забойства сербскімі нацыяналістамі наследніка аўстра-венгерскага трона Франца Ферды-нанда. Аўстра-Венгрыя аб'явіла вайну Сербіі. Расія пачала мабілізацыю войска. У сувязі з гэтым Германія аб'явіла вайну Расіі, а затым і Францыі, захапіла Бельгію і Люксембург. 3 другога боку, Англія, каб зберагчы свае каланіяльные ўладанні, аб'явіла вайну Германіі. Разам з Англіяй у вайну ўступілі яе дамініёны Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і калонія Індыя. На баку Антанты выступіла Японія, а ў падтрымку Германіі - Турцыя. Пачалася сусветная вайна, якая працягвалася 4 гады і 4 месяцы і дорага абышлася чалавецтву. Паводле няпоўных звестак, было забіта, паранена і скалечана 30 млн чалавек. Ваенныя расходы дзяржаў склалі 416 млрд рублёў. У вайне ўдзельнічала 38 краін з насельніцтвам звыш 1,5 млрд чалавек, г.зн. 75 % усяго насельніцтва зямнога шара.

Вайна, распачатая маналалістычнай буржуазіяй, не вырашала задач нацыянальнага развіцця ніводнай дзяржавы (сваю незалежнасць адстойвала толькі Сербія), не адпавядала інтарэсам працоўных, была з усіх бакоў захопніцкай. Урады краін-удзельніц вайны стараліся пераканаць свае народы ў тым, што яна вядзецца ў мэтах абароны радзімы.

Кіраўнікі II Інтэрнацыянала, замест таго, каб выкрыць хлусню і здрадніцтва імперыялістычнай буржуазіі, пайшлі на змову з ёй. Адмовіўшыся ад рашэнняў, прынятых на Штутгарцкім, Капенгагенскім і Базельскім кангрэсах, накіраваных супраць вайны,

яны ў сваіх парламентах галасавалі за павелічэнне крэдытаў на ваенныя мэты. З'явіліся нават ідэалагічныя абгрунтаванні вядзення вайны. Так, нямецкія сацыял-дэмакраты пераконвалі, што вайна адпа-вядае нацыяльным інтарэсам Германіі, што яшчэ К.Маркс лічыў справядлівай вайну супраць Расіі як носьбіта еўрапейскай рэакцыі. Сацыялісты краін Антанты запэўнівалі, што іх урады вядуць вайну, каб пакараць галоўнага агрэсара — Германію. Распаўсюджвалася ідэя вайны як сродку барацьбы перадавых буржуазных дэмакратый (Англіі, Францыі, ЗША) супраць рэакцыйных манархій (Германіі, Аўстра-Венгрыі, Турцыі).

Расійскі ўрад ні ў чым не саступаў сваім еўрапейскім хаўруснікам у хлусні перад уласным народам. Рабілася ўсё для таго, каб пера-канаць людзей у неабходнасці вайны супраць варвараў-немцаў у інтарэсах абароны братоў-славян. 1 трэба зазначыць, што гэта ідэя знаходзіла водгук у пэўнай часткі насельніцтва краіны. Яркім прык-ладам гэтага з'явілася адозва, надрукаваная 27 верасня 1914 г. у газеце "Русское слово", у падтрымку вайны Расіі супраць Германіі. Яе падпісалі вядомыя мастакі А.Васняцоў, І.Каровін, спявак Ф.Шаляпін, пісьменнікі М.Горкі, А.Серафімовіч, рэдактары часопісаў П.Струве, М.Міхайлоўскі і інш.

Пануючыя класы і вярхі гандлёва-прамысловай буржуазіі Расіі падтрымалі ваяўнічую палітыку царызму, чакалі для сябе вялікіх выгод ад будучага падзелу турэцкай і аўстрыйскай маёмасці. Яны добра разумелі, што паспяховая вайна можа прадухіліць падзенне дынастыі Раманавых.

Шырокія пласты гарадской сярэдняй буржуазіі, буржуазнай інтэлігенцыі, сялянства пад уплывам буржуазнага друку, пропаве-дзяў духавенства таксама былі атручаны ядам шавінізму. Адзіным класам, якому не ўдалося прывіць заразу шавінізму, быў рабочы клас.

Пазіцыі сацыяльных слаёў насельніцтва Расіі як у люстэрку адбіваліся на дзейнасці палітычных партый. Ужо ў самым пачатку вайны партыі акцябрыстаў і кадэтаў заявілі аб сваёй поўнай пад-трымцы знешняй палітыкі ўрада Расіі. Лідэр кадэтаў П.Мілюкоў выка-заў думку аб далучэнні Галіцыі, Угорскай Русі, Букавіны да Расіі з той мэтай, каб дапамагчы нацыянальнаму ўз'яднанню ўкраінскага народа. П.Мілюкоў прапанаваў далучыць да Расіі і землі, якія да славян ніякіх адносін не мелі: Басфор і Дарданелы, прыбярэжную тэрыторыю Турцыі з г.Стамбулам. Справа была не ў абароне славян, а зусім у іншым. Будаўніцтва Германіяй Багдадскай чыгункі праз Балканы і Турцыю закранала эканамічныя інтарэсы Расіі, якая вывозіла праз пралівы Басфор і Дарданелы 37 % сваіх тавараў, у тым ліку 80 % хлеба, прызначанага на экспарт. 3 будаўніцтвам дарогі Германія ўстанавіла кантроль над пралівамі, стала галоўнай пера-шкодай пранікненню Расіі ў Турцыю. Пад германскі ўплыў трапіла і Балгарыя, што таксама супярэчыла пазіцыі Расіі, якая лічыла сябе абаронцай усіх славянскіх народаў.

Усе гэтыя інтарэсы знайшлі адлюстраванне ў праграме партыі ка-дэтаў, што сведчыла аб поўным адабрэнні кадэтамі знешняй палітыкі царызму ў гады вайны. ЦК партыі кадэтаў заклікаў усіх да "святога яднання" з самадзяржаўем. На думку кадэтаў і акцябрыстаў, такое яднанне дапаможа здзейсніць распрацаваную праграму рэформ, якія завершаць пераўтварэнне краіны ў. буржуазную манархію.

Сярод дробнабуржуазных партый панавалі абаронніцкія погляды. Болыпасць эсэраў і меншавікоў прытрымліваліся лозунга "абароны радзімы ад прускіх варвараў". Гэты лозунг нагадваў лозунг германскіх сацыял-шавіністаў "абароны Германіі ад рускіх варвараў". Невялікая група меншавікоў-інтэрнацыяналістаў на чале з Ю.Мартавым выступіла з асуджэннем урадаў ваюючых краін. Сярод меншавікоў меў месца і правасацыялістычны напрамак. Яго ўзначальваў Г.В.Пляханаў. Ен лічыў, што царызм вядзе праўдзівую вайну, што адказнасць за яе павінен несці той, хто яе распачаў.

У партыі эсэраў таксама вызначылася тры напрамкі ў адносінах да вайны: сацыял-шавіністычны, які падтрымліваў царскі ўрад, цэнтрысцкі, які прапагандаваў лозунг "без пераможцаў і без пара-жэнцаў", і левы, які выступаў супраць вайны, за мір, зямлю і волю.

3 першых дзён вайны шалёны разгул шавінізму ахапіў усе маёмныя класы, у тым ліку значную частку дробнай буржуазіі горада і вёскі на Беларусі. Памешчыкі і буржуазія заявілі аб сваёй падтрымцы імперыялістычнай палітыкі царызму. У самым пачатку вайны ў Мінску, Магілёве, Віцебску і іншых гарадах мясцовымі органамі ўлады былі праведзены "патрыятычныя" сходы. У Мінску 18 жніўня 1914 г. вялікая група вучнёўскай моладзі прайшла па вуліцы да дома губер-натара і падала адрас на імя цара, у якім гаварылася аб поўнай пад-трымцы палітыкі царскага ўрада ў вайне супраць Германіі і Аўстра-Венгрыі. Амаль 5 тыс. чалавек прынялі ўдзел у патрыятычнай маніфестацыі, якая адбылася 30 жніўня 1914 г. у г.Пінску. Асаблівы патрыятычны ўздым назіраўся ў г.Магілёве. У ліпені 1914 г. тут адбыліся сходы прадвадзіцеляў дваранства, членаў земства, ганаровых грамадзян, духавенства і настаўнікаў, удзельнікі якіх запэўнівалі ў бязмежным адзінадушным адабрэнні палітыкі цара насельніцтвам Магілёўскай губерні, у гатоўнасці народа на любыя ахвяры дзеля расійскага самадзержца і Айчыны.

Што датычыць рабочых і сялян Беларусі, то на пачатку вайны шавіністычна настроены былі большасць багатых сялян і сярэдня-коў, частка вясковай і гарадской беднаты і нават найбольш адсталыя групы рабочых. Увогуле ж пралетарыят Беларусі адкрыта выступаў супраць імперыялістычнай вайны.

Якімі былі адносіны да вайны партыі балыпавікоў? У жніўні 1914 г. У.І.Ленін напісаў тэзісы аб вайне "Задачы рэвалюцыйнай сацыял-дэмакратыі ў еўрапейскай вайне". Тэзісы з'явіліся асновай маніфеста ЦК РСДРП "Вайна і расійская сацыял-дэмакратыя". Гэта была праг-рама партыі балыпавікоў, у якой вызначана палітычная лінія ў

адносінах да вайны. Сутнасць яе заключалася ў наступным: калі вайну прадухіліць стала немагчыма, пралетарыяту ваюючых краін неабходна дабіцца, каб ператварыць імперыялістычную вайну ў вайну грама-дзянскую. Гэта быў асноўны лозунг маніфеста. Каб здзейсніць яго, планаваліся наступныя захады: адмаўленне грамадзянскага міру,-безу-моўнае адмаўленне ад ваенных крэдытаў, выхад сацыялістаў з бур-жуазных міністэрстваў, стварэнне нелегальных партыйных арганізацый, дзе няма канстытуцыйных свабод, падтрымка братання на фронце салдат ваюючых армій, падтрымка рэвалюцыйных выступ-ленняў працоўных.

Другім лозунгам маніфеста балыпавікоў быў лозунг паражэння "сваіх" урадаў у імперыялістычнай вайне. Змест гэтага лозунга зак-лючаўся ў тым, што ваенныя няўдачы на фронце будуць аслабляць урады ваюючых краін і тым самым садзейнічаць разгортванню рэвалю-цыйнай барацьбы і звяржэнню гэтых урадаў.

Такі лозунг атрымаў неадназначную ацэнку. Г.В.Пляханаў, на-прыклад, лічыў, што выступленне супраць свайго ўрада прывядзе да перамогі Германіі ў вайне, а гэта, у сваю чаргу, перашкодзіць рэвалю-цыйнай барацьбе. К.Каўцкі таксама быў супраць разгортвання кла-савай барацьбы ў час вайны. Рэвалюцыя, на яго думку, перашкодзіць абараняць сваю Айчыну ад ворагаў. У.І.Ленін жа лічыў, што абараняць Айчыну ў імперыялістычнай вайне рускі пралетарыят зможа толькі тады, калі будзе змагацца ўсімі рэвалюцыйнымі сродкамі супраць манархіі, памешчыкаў і капіталістаў сваёй Айчыны.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 411; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.059 сек.