КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Барацьбы. 13 страница
высокай платы за навучанне магчымасць атрымаць добрую адукацыю мелі пераважна прадстаўнікі прывілеяваных і заможных саслоўяў. Для жыхароў Беларусі становішча ўскладнялася яшчэ і тым, што ў краі не было ніводнай вышэйшай навучальнай установы. Новы цэнзурны статут, прыняты ў 1865 г., значна пашыраў магчымасці друку. Адмянялася папярэдняя цэнзура для твораў па-мерам не менш як 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў — 20. Выданні меншых памераў абавязкова падлягалі папярэдняй цэнзуры. Буйным перыядычным выданням дазвалялася выходзіць без папя-рэдняй цэнзуры, але толькі пры ўнясенні вялікіх грашовых закла-даў. Пры гэтым органы ўлады мелі права кантролю і прымянення розных санкцый да парушальнікаў закону аб друку — ад грашовага спагнання да закрыцця "нядобранадзейных" газет і часопісаў. Аднак гэта тычылася перш за ўсё цэнтральных выданняў і выдавецтваў. На Беларусі да сярэдзіны 80-х гадоў усе перыядычныя выданні залежалі ад урадавых устаноў і праваслаўнай царквы. Такім чынам, буржуазныя рэформы 60 — 70-х гадоў XIX ст., па-чынаючы з адмены прыгоннага права, прывялі да значных змен у палітычным жыцці Расіі. Быў зроблены крок наперад па шляху пе-раўтварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. Разам з тым яны неслі ў сабе перажыткі прыгонніцтва, былі непаслядоўныя і абмежа-ваныя. Вялікія адрозненні і адтэрміноўкі ў правядзенні рэформ на Беларусі надавалі ім яшчэ больш абмежаваны і непаслядоўны характар у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі. Пасля забойства нарадавольцамі імператара Аляксандра II у 1881 г. ва ўнутранай палітыцы Расіі адбыліся значныя змены. У кіраўніцтве дзяржавы перамогу атрымалі кансерватыўныя колы. У выніку 80 — 90-я гады ўвайшлі ў гісторыю як перыяд контррэформ. У 1882 г. быў устаноўлены строгі адміністрацыйны нагляд за газетамі і часопісамі. Іх рэдакцыі павінны былі па першым патрабаванні Міністэрства ўнут-раных спраў называць імёны аўтараў, якія друкаваліся пад псеўданімамі. Узмацніліся рэпрэсіі супраць прагрэсіўных выданняў, многія з якіх былі хутка зачынены зусім. У 80-я гады ўрад прыняў шэраг пастаноў, якія ўводзілі шмат абме-жаванняў у сістэму адукацыі. Так, Палажэнне аб царкоўнапрыходскіх школах, якое было выдадзена ў 1884 г., падкрэслівала рэлігійную аснову пачатковага навучання (у царкоўнапрыходскіх школах вучыліся ў першую чаргу дзеці сялян). Узмацніўся кантроль за кан-тынгентам навучэнцаў сярэдняй школы. У 1887 г. міністр народнай адукацыі выдаў цыркуляр "аб кухарчыных дзецях", якім забараня-лася прымаць у гімназіі дзяцей ніжэйшых саслоўяў гарадскога населыгіцтва. У гэты ж час рэальныя вучылішчы былі пераўтвораны ў тэхнічныя вучылішчы, заканчэнне якіх не давала права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Вышэйшая адукацыя таксама была ўзята пад больш жорсткі кантроль з боку царскай адміністрацыі. Універсітэцкі статут 1884 г. фактычна ліквідаваў аўтаномію універсітэтаў у кіраванні. 3 1887 г., каб паступіць ва універсітэт, трэба было прадаставіць характарыстыКу аб "добранадзейнасці", а плата за год навучання павялічвалася з 10 да 50 рублёў. Усё гэта, безумоўна, закранала інтарэсы жыхароў Беларусі, дзе пасля закрыцця ў 1864 г. Горы-Горацкага земляробчага інстытута не засталося ніводнай вышэйшай навучальнай установы і, каб атрымаць вышэйшую адукацыю^, трэба было ехаць у іншыя мясціны. Спробай ўзяць жыццё сялян пад больш пільны кантроль урадавай адміністрацыі было ўвядзенне ў 1889 г. інстытута земскіх начальнікаў. Яны назначаліся з дваран і мелі права ўмешвацца ў рашэнні сельскіх сходаў, накладваць на сялян пэўныя пакаранні і спагнанні. Праўда, на Беларусі, апасаючыся паланафільскіх настрояў, закон аб земскіх начальніках царскія ўлады ўвялі толькі ў 1900 г. і толькі ў межах Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. У 1892 г. было зацверджана новае Гарадское палажэнне, якое рэзка павышала маёмасны цэнз пры выбарах органаў гарадскога самакіраванйя і ўзмацняла кантроль над ім з боку ўрадавай адміністрацыі. Права ўдзелу ў выбарах гарадской думы пазбаўляліся не толькі немаёмныя пласты гарадскога насельніцтва, але і дробная буржуазія - дробныя гандляры, прыказчыкі і інш. Перавага аддавалася дваранам-домаўладальнікам, буйной гандлёвай, прамыс-ловай і фінансавай буржуазіі, вынікам чаго стала рэзкае скарачэнне колькасці выбаршчыкаў. Напрыклад, у Мінску ў 1893 г. яны склалі ўсяго 1 % насельніцтва горада (памяншэнне ў 14 разоў у параўнанні з выбарамі паводле закону 1870 г.). Паколькі ў гарадах Беларусі знач-ную частку насельніцтва складалі яўрэі (у сярэднім больш за 50 %), пераважная болыпасць якіх паводле свайго маёмаснага стану адносіліся да беднякоў і таму не ўдзельнічалі ў выбарах органаў гарадскога самакіравання, выкананне Гарадскога палажэння 1892 г. прымала на Беларусі форму нацыянальнага прыгнёту. Увогуле становішча на Беларусі ўскладнялася рознымі абмежаваннямі ў дачыненні да польскага (каталіцкага) і яўрэйскага насельніцтва. У сувязі з паўстаннем 1863 - 1864 гг. палякам з 1865 г. забаранялася набываць маёнткі інакш як па спадчыне. Польскія памешчыкі былі пазбаўлены магчымасці карыстацца льготнымі пазыкамі Дваранскага банка. Беларускія сяляне-католікі маглі мець не болып за 60 дзесяцін зямлі на сям'ю. Яшчэ з канца XVIII ст. Беларусь уваходзіла ў мяжу яўрэйскай аселасці. А ў 1882 г. яўрэям было забаронена сяліцца за межамі гарадоў і мястэчак, арандаваць і купляць зямлю. У пачатку 90-х гадоў на Беларусь была выселена значная колькасць яўрэяў з гарадоў Цэнтральнай Расіі, у выніку чаго стварылася штучная перанаселенасць беларускіх гарадоў. Яўрэяў не прымалі на работу ў дзяржаўныя ўстановы, паліцыю, на афіцэрскія пасады ў арміі, на чыгуначны транспарт. Існавала пра-цэнтная норма прыёму яўрэяў у сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы. Талоўнай задачай, якую ўрад ставіў перад сабой, праводзячы серыю контррэформ у сялянскім пытанні, галіне народнай адукацыі^і друку, мясцовага самакіравання, было ўмацаванне сваёй сацыяльнай базы — класа памешчыкаў, пазіцыі якога аказаліся значна падарванымі аб'ектыўнымі ўмовамі сацыяльна-эканамічнага развіцця парэформен-най Расіі. Іншай апоры сваёй улады царызм не бачыў і не жадаў бачыць. Тым не менш ураду не ўдалося ў поўным аб'ёме ажыццявіць праграму контррэформ. Гэты працэс быў спынены новым уздымам рэвалюцыйнйга руху ў краіне. § 3. Парэформеннае развіццё беларускіх губерняў. Сацыяльна-эканамічнае становішча на рубяжы XIX - XX стст. Рэформа 1861 г., праведзеная ў інтарэсах памешчыкаў, абумовіла "прускі шлях" развіцця аграрнага капіталізму ў Расіі. На Беларусі яго рысы былі яшчэ болып выразныя. Тут пераважала памешчыцкае землеўладанне. Паводле даных 1877 г., памепічыкам належала 50,3 % зямлі, сялянам - 33,4, казне, царкве, розным установам - 11,2 %. Буржуазнае землеўладанне складала ўсяго 5,1 % ад агульнай зямель-най плошчы. Памешчыцкае землеўладанне на Беларусі мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкі валодалі дзесяткамі і сотнямі тысяч дзесяцін зямлі. Граф Чарнышоў-Круглікаў меў 74,5 тыс. дзесяцін зямлі, князь Паскевіч — 83,5 тыс., граф Патоцкі — 121,6 тыс., князь Радзівіл — 150 тыс., а князь Вітгенштэйн — амаль 1 млн дзесяцін. У той жа час сялянскія надзелы складалі ў сярэднім ад 2 да 5 дзесяцін. Пераход да капіталістычнага гаспадарання на Беларусі адбываўся паступова. На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма гаспадаркі. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сістэма была найбольш распаўсюджана ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі інвентаром навакольных сялян, якія атрымлівалі за сваю працу ад памешчыка зямельныя плошчы ў арэнду. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях памешчыкі ш;ырока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых (гадавых, тэрміновых, падзённых), якія апрацоўвалі зямлю інвентаром памешчыка, гэта была ўжо капіталістычная форма гаспадарання. Аднак і тут адпрацоўкі займалі значнае месца. Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка ўсё шырэй уцягва-лася ў рыначныя сувязі. Развіццё капіталізму ў Беларусі адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасійскага рынку. У параўнанні з цэнтральнымі прамысловымі губернямі, значнай часткай Украіны, Польшчай і Прыбалтыкай Беларусь адставала ў прамысловым развіцці і заставалася галоўным чынам сельскагаспадарчым раёнам. Аднак па ўзроўні развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы яна ішла наперадзе многіх раёнаў Расіі. Гэтаму спрыяла, у прыватнасці, геаграфічнае становішча Беларусі, праз тэрыторыю якой праходзілі стратэгічныя і гандлёвыя шляхі ў Полыпчу, Прыбалтыку, За-ходнюю Еўропу. Хутчэй складваліся капіталістычныя адносіны ў Віленскай, Гро-дзенскай і Мінскай губернях, дзе пасля рэформы засталося менш пе-ражыткаў прыгонніцтва і пераважала падворнае землекарыстанне. Гэтыя губерні знаходзіліся і ў болып спрыяльным становішчы ў параўнанні з Віцебскай і Магілёўскай адносна рынку збыту сельска-гаспадарчай прадукцыі. Перш за ўсё прадпрымальніцкі характар на-бывала памешчыцкая гаспадарка. У выніку малазямелля сялян та-варная вытворчасць іх гаспадарак была вельмі нізкай, таму асноўнымі пастаўшчыкамі таварнай прадукцыі на Беларусі былі памешчыкі. Калі памешчыкі цэнтральных губерняў Расіі з 1877 па 1905 г. страцілі 27,2 % сваёй зямлі, то на Беларусі толькі 10,8 %. Многія памешчыцкія гаспадаркі, асабліва на захадзе і ў цэнтры Беларусі, сталі на капіталістычны шлях развіцця. У сваіх маёнтках памешчыкі адкрывалі вінакурныя, цагельныя, смалакурныя заводы, млыны, лесапільні. Разам з тым многія памешчыкі самі не вялі гаспадарку, а здавалі зямлю ў арэнду. Аб развіцці капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі можа сведчыць паступовая спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. У першыя два дзесяцігоддзі пасля рэформы важнейшай галіной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць зерня. Аднак у выніку сусветнага аграрнага крызісу 80 - 90-х гадоў цэны на збожжа рэзка знізіліся (толькі за 80-я гады больш чым у 2 разы). Збожжавыя гаспадаркі Беларусі не былі здольны канкурыраваць на рынках За-ходняй Еўропы з вытворцамі таннага і высакаякаснага хлеба з ЗША, Аргенціны, Аўстраліі. Гэта прымусіла беларускіх памешчыкаў пераходзіць на вытворчасць такіх прадуктаў, якія давалі большы прыбытак. Паступова на Беларусі складваліся пэўныя раёны, дзе пе-раважную ролю адыгрывала тая ці іншая гандлёвая галіна сельска-гаспадарчай вытворчасці і да яе прыстасоўваліся ўсе іншыя. У 90-я гады галоўнай спецыялізаванай галіной у сельскай гаспадарцы Беларусі стала малочная жывёлагадоўля. 3 1883 па 1900 г. колькасць буйной рагатай жывёлы ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі вырасла з 505,2 тыс. да 994,8 тыс. галоў, а ў Мінскай і Віцебскай губернях — у 2,2 раза. Дзякуючы высокаму попыту ма-лочныя прадукты мелі пастаянны збыт у Цэнтральнай Расіі, Польшчы, Прыбалтыцы. Важным відам гандлёвага прадпрымальніцтва ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі было вінакурэнне. Ад продажу спірту памешчыкі атрымлівалі буйныя даходы. 3 сярэдзіны 60-х гадоў у памешчыцкіх гаспадарках інтэнсіўна развівалася свінагадоўля. У Мінскай і Гродзенскай губернях значнага развіцця дасягнула тан- карунная авечкагадоўля. Спецыялізацыя памешчыцкай гаспадаркі і павелічэнне яе рыначных сувязей асабліва ярка праявіліся ў пашырэнні вытворчасці тэхнічных культур. Сярод іх першае месца займала бульба. Плошча пад бульбу за 1881 — 1899 гг. узрасла ў 2,5 раза. Другое месца пасля бульбы ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі належала лёну. Яго вытворчасць, асабліва ў Віцебскай губерні, мела пераважна таварны характар. За апошнія два дзесяцігоддзі XIX ст. плошча пад лён павялічылася на 48,5 %. Значнае месца ў канцы XIX ст. у беларускіх губернях займала прамысловае садоўніцтва і агародніцтва. Капіталізацыя памешчыцкай гаспадаркі Беларусі выклікала неаб- ходнасць выкарыстання машын. У сярэдзіне 90-х гадоў па распаўсюджванні розных сельскагаспадарчых прылад Беларусь знаходзілася на другім месцы ў Расіі пасля Новарасійскага раёна. Лепш былі забяспечаны машынамі памешчыцкія гаспадаркі Мінскай і Гродзенскай губерняў. Тут даволі шырока выкарыстоўвалі малатарні, веялкі, жняяркі, сеялкі. Менш іх было ў Магілёўскай і Віцебскай губернях. Але ўсё ж у памешчыцкіх гаспадарках Беларусі прымянялі ў асноўным адсталую ручную тэхніку. Да пачатку XX ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на капіталістычны лад яшчэ далёка не завяршылася. Адпрацовачная сістэма не была канчаткова адменена нават у перадавых гаспадарках. Таксама захаваліся і іншыя перажыткі прыгонніцтва. На Беларусі пераважала буйное памешчыцкае землеўладанне, а сяляне цярпелі ад малазямелля. Апроч таго, за памешчыкамі засталіся сервітутныя землі—лясы, сенажаці, выганы, за карыстанне якімі яны бралі з ся-лян грашовую плату або прымушалі працаваць на панскім полі. У дадатак да цяжкіх эканамічных умоў свайго існавання сяляне ў прававых адносінах заставаліся ніжэйшым саслоўем у дзяржаве. У адрозненне ад дваранства, духавенства і купецтва, яны плацілі дзяр-жаве падушны падатак, выкупныя плацяжы, пазямельны падатак, выконвалі падводную, дарожную, паліцэйскую павіннасці. Да іх прымяняліся цялесныя пакаранні. Феадальныя перажыткі стрымлівалі развіццё капіталістычнага бессаслоўнага землеўладання, якое нават у пачатку XX ст. на Беларусі складала толькі 16,5% агульнай зямельнай плошчы. Працэс распаду дваранскай зямельнай уласнасці на Беларусі ішоў значна марудней, чым у Цэнтральнай Расіі. Да пачатку XX ст. сельская гаспадарка Беларусі ўсё яшчэ заставалася напаўпрыгонніцкай- напаўкапіталістычнай. Прамысловасць Беларусі развівалася ў цеснай сувязі з агульнарасійскай, але мела і свае асаблівасці. Характэрнай рысай" прамысловага развіцця Беларусі ў другой палове XIX ст., разам з адносна хуткім ростам фабрычнай індустрыі, было пашырэнне дроб- най вытворчасці і мануфактур, пераважна невялікіх фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў. У 60-я гады XIX ст. у прамысловасці Беларусі пераважалі дробныя рамесныя прадпрыемствы і мануфактуры. На іх выкарыстоўвалася ручная праца. Перш за ўсё гэта промыслы па перапрацоўцы мясцо-вай сыравіны: дрэва (сталярны), гліны (ганчарны), скуры (кушнерскі, шавецкі), шэрсці і льну (ткацкі). Рамесніцкая вытворчасць канцэнт-равалася ў гарадах і шматлікіх мястэчках. Да канца стагоддзя назіраўся рост колькасці дробных рамесных прадпрыемстваў, павялічваўся аб'ём іх прадукцыі. У канцы 90-х гадоў рамесніцтва давала 34,5% прадукцыі ад усёй прамысловасці Беларусі. Пасля рэформы 1861 г. паскорыўся рост мануфактурнай вытворчасці. Тут выкарыстоўвалася ручная праца, але існаваў яе па-дзел па спецыяльнасцях. Мануфактуры ўзнікалі з сялянскіх промыс-лаў і гарадскога рамяства. У канцы XIX ст. мануфактуры пераважалі ў гарбарнай, ганчарнай, цагельнай, суконнай, шкляной і тытунёвай вытворчасці і давалі 32,5% валавой прамысловай прадукцыі Беларусі. Нягледзячы на вялікую долю рамеснай і мануфактурнай вытворчасці, на Беларусі на працягу другой паловы XIX ст. ішоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. Рамяство і мануфактуру паступова выцясняла капіталістычная фабрыка. Калі ў 1860 г. на Беларусі дзейнічала толькі 30 фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў, то ў 1900 г. іх было ўжо 799 (рост у 27 разоў). За гэты ж час колькасць рабочых узрасла з 2,9 да 31,1 тыс. (у 10,7 раза), У канцы стагоддзя фабрычна-заводская прамысловасць давала 33% валавога прадукту. Значна адставала Беларусь ад Расіі па ўзроўні канцэнтрацыі вытворчасці. Дробныя прадпрыемствы (да 50 рабочых) складалі ў нас 85,5% ад усіх фабрык і заводаў. Калі прадпрыемствы, якія мелі болып за 500 рабочых, у расійскай прамысловасці займалі 3,5 %, то ў бела-рускай — толькі 1,2 %. Сярэдні памер прадпрыемстваў Беларусі быў у 2,3 раза меншы, чым увогуле па Расіі. У той час нетры Беларусі не былі вывучаны. Адсутнічала сыравіна для цяжкай прамысловасці, таму на Беларусі гэта прамысловасць развівалася вельмі марудна. Пераважнае значэнне тут атрымалі галіны вытворчасці, звязаныя з перапрацоўкай мясцовай сыравіны. Сярод іх вядучая роля належала вінакурэнню і лясной прамысловасці. Беларусь з'яўлялася адным з галоўных раёнаў вінакурэння ў Расіі. Тут у 1890 г. дзейнічала 18% ад усіх вінакурных заводаў краіны. У 1900 г. на вінакурных заводах Беларусі працавала 470 паравых рухавікоў, валавая прадукцыя складала 23,5% ад усёй прадукцыі прамысловасці Беларугі. Лесапільная прамысловасць па колькасці занятых рабочых стаяла на другім месцы пасля вінакурэння. Аднак фабрычна-заводскія прадпрыемствы занялі ў галіне пануючае становішча толькі ў 90-х гадах. Значнае развіццё на Беларўсі атрымалі запалкавыя і папярова-кардонныя прадпрыемствы. Напрыклад, у Мінскай губерні ў 1900 г. дзейнічалі чатыры запалкавыя фабрыкі: Барысаўская (759 рабочых), Мазырская (616), Пінская (590) і Койданаўская (208 рабочых). Па колькасці працуючых на іх гэтыя фабрыкі былі найбуйнейшыя ў губерні. Сярод папяровых фабрык буйнейшай з'яўлялася Добрушская (900 рабочых і гадавая сума вытворчасці 1,6 млн рублёў). Да таго ж яна была абсталявана навейшымі па тым часе машынамі. Вельмі шмат было на Беларусі прадпрыемстваў, звязаных з пера-працоўкай сельскагаспадарчай сыравіны: мукамольна-крупяныя, крухмальна-патачныя, маслабойныя, піваварныя, тэкстыльныя, ільно-і пенькаапрацоўчыя, гарбарныя. Значнае развіццё атрымала тытунёвая прамысловасць, якая працавала на завознай сыравіне. Буйнейшай з'яўлялася тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне. У 1900 г. на ёй працавала 1445 рабочых. У другой палове XIX ст. хуткі рост гарадоў і развіццё прамысловага будаўніцтва выклікалі патрэбу ў вялікай колькасці будаўнічых матэрыялаў. На Беларусі атрымала развіццё ў першую чаргу вытворчасць цэглы. Існавалі таксама шклозаводы і прадпрыемствы па вытворчасці кафлі. Прамысловасць Беларусі пасля рэформы 1861 г. развівалася не-раўнамерна. Калі ў першыя два дзесяцігоддзі ўдзельная вага ўсіх прадпрыемстваў Беларусі, якія ўзніклі ў гэты час, складала 18,5%, а ў Расіі — 23,4%, то ў 80 - 90-я гады на Беларусі ўведзена ў дзеянне фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у 4 разы болып, чым за папярэднія 20 гадоў (у Расіі толькі ў 2,6 раза). Значнаму павелічэнню тэмпаў развіцця прамысловасці Беларусі спрыяла стварэнне густой сеткі чыгуначных дарог, а таксама інвестыцыі капіталу і арганізацыя крэдытных устаноў. Развіццё капіталізму ў эканоміцы Беларусі не магло абыходзіцца без дзейнасці развітай сістэмы транспарту. Асабліва важным для прамысловасці, узмацнення таварнасці сельскай гаспадаркі, гандлёвых сувязей і фарміравання рынку быў чыгуначны транспарт. Першай чыгункай, якая пракладзена па тэрыторыі Беларусі, стала Пецярбургска-Варшаўская, пабудаваная ў 1862 г. Яна прайшла праз Гродна. У 1866 г. адкрыта Рыга-Арлоўская чыгунка праз Дзвінск -Полацк — Віцебск. Асабліва інтэнсіўна чыгуначныя магістралі будаваліся ў 70 — 90-х гадах. У 1871 г. пачала дзейнічаць Маскоўска-Брэсцкая магістраль (Смаленск — Орша — Баранавічы — Брэст); у 1871 - 1874 рг. - Лібава-Роменская (Вільня - Маладзечна - Мінск -Асіповічы — Бабруйск — Жлобін); у 1873 г. - Брэст - Ковель; у 1882 г. -Пінск - Жабінка; у 1886 г. — Лунінец - Гомель і Беласток — Баранавічы.-Чыгуначнае будаўніцтва працягвалася і ў наступныя гады. Чыгунка звязала Беларусь з цэнтральнымі губернямі Расіі, буйнымі эканамічнымі цэнтрамі краіны — Пецярбургам, Масквой, Кіевам, прыбалтыйскімі портамі.
Значную ролю адыгрываў рачны транспарт. Водныя шляхі праходзілі па Прыпяці, Бярэзіне, Сожы. Водны транспарт у 1900 г. налічваў 310 непаравых і 23 паравых судны. Працягваўся рост гарадоў. Мінск, Віцебск, Гомель, Жлобін, Лунінец, Брэст, Баранавічы ў выніку развіцця чыгункі сталі буйнымі чыгуначнымі вузламі і гандлёва-прамысловымі цэнтрамі. Пашырыўся гандаль. Пераважаў вываз сельскагаспадарчай сыравіны, лясных матэрыялаў, такіх прамысловых тавараў, як запалкі, папера і кардон, цэгла, кафля і аконнае шкло, вяроўкі і канаты, спірт, малочныя прадукты, жытняя і бульбяная мука і г.д. Прывозілі ж на Беларусь метал, мануфактурныя тавары, соль, збожжа. Беларусь на мяжы XIX - XX стст. заставалася, як і раней, адным з тых эканамічных раёнаў, характар прамысловага развіцця якіх вызначаўся спецыялізацыяй на апрацоўцы мінеральнай сыравіны, сельскагаспадарчай прадукцыі. Як і раней, развіваліся харчовая, тэк-стыльная, гарбарная, сілікатна-цагельная і іншыя галіны прамысловасці. Болыпасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў былі невялікімі, з колькасцю рабочых да 50 чалавек. Развіццё капіталізму ў прамысловасці выявілася ў паступовым выцясненні дробнай вытворчасці і мануфактуры заводскай вытворчасцю. Аднак працягвалі расці дробная і мануфактурная вытворчасці, прычым на працягу ўся- го названага перыяду яны пераважалі. У пачатку XX ст. узмацніўся працэс канцэнтрацыі прамысловасці. Да 1900 г. на 50 прамысловых прадпрыемствах з колькасцю рабочых болып за 100 чалавёк працавала 24% ад усіх рабочых. Да буйных прадпрыемстваў адносіліся льнопрадзільная фабрыка "Дзвіна" ў Віцебску (каля 1000 рабочых), папяровая фабрыка ў Добрушы, фаб-рыка "Нёман" у Лідскім павеце па вырабу крышталёвага шкла, ты-тунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне, запалкавыя фабрыкі "Праг-рэс-Вулкан" у Пінску, "Вікторыя",ў Барысаве і інш. Канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу прывяла да стварэння ў Беларусі манапалістычных аб'яднанняў, якія выцеснілі дробную вытворчасць. 3 1900 па 1907 г. перастала існаваць каля 4650 сама-тужна-рамесных майстэрняў. Колькасць рамеснікаў і саматужнікаў зменшылася на 4,6 тыс. чалавек. У Мінску дзейнічалі акцыянерныя таварыствы залалкавай фабрыкі "Маланка" і крухмала-патачнага завода "Сокал", у Гродне — акцыянернае таварыства тытунёвай фабрыкі Шарашэўскага. У 1905 г. у Копысі Магілёўскай губерні ўзнік сіндыкат уладальнікаў кафельных заводаў, а ў 1906 г. у Оршы — сіндыкат діваварных заводчыкаў Паўночна-Заходняга краю. Усё ж манапалізацыя прамысловасці была параўнальна невялікая, да 50% прамысловай вытворчасці працягвалі складаць саматужна-рамесныя цэхі. Таму асноўныя рысы, характ&рныя для манапалістычнай стадыі развіцця капіталізму, у Беларусі праявіліся не так выразна, як у прамыслова развітых раёнах Расіі. Разам з тым неабходна падкрэсліць, што дробная вытворчасць па-ступова трапляла пад уплыў і залежнасць ад буйнога капіталу. У сельскай гаспадарцы капіталізм праяўляўся ў першую чаргу ў развіцці таварнай вытворчасці. У гаспадарках памешчыкаў, а так-сама заможных сялян галоўнай галіной заставалася вытворчасць збожжа. Пачынаючы з 80 — 90-х гадоў XIX ст. усталёўвалася спецыялізацыя на малочнай жывёлагадоўлі і свінаводстве, развівалася танкарунная авечкагадоўля, як і раней, было развіта вінакурэнне. Вядучую ролю ў эканоміцы пачалі адыгрываць банкі. Акрамя аддзя-ленняў цэнтральных банкаў імперыі (у Мінску, Магілёве, Віцебску, Гомелі, Пінску, Бабруйску і іншых гарадах) былі і мясцовыя — Магілёўскі і Мінскі камерцыйныя банкі. У цэлым эканоміка беларускіх губерняў, як і ўсёй краіны, на па-чатку XX ст. перажыла эканамічны крызіс. Капіталізм у Беларусі пранікаў як у памешчыцкую, так і ў сялян-скую гаспадарку, уцягваў іх у арбіту рыначных адносін. Беларускія губерні адносіліся да раёнаў з самым высокім узроўнем памешчыцкага землеўладання. Дваране складалі 2,8% насельніцтва і распараджаліся болыпай часткай ворнай зямлі, а таксама ад 80 да 90 % усёй зямлі, у той час як сяляне (75,3% насельніцтва) валодалі 34,4% ворыва. У сельскай гаспадарцы працягвалася спецыялізацыя на мясамалоч-най жывёлагадоўлі і вінакурэнні. Нягледзячы на развіццё капіталізму, у вёсцы захоўваўся ўвесь без выключэння набор прыгонных метадаў гаспадарання і эксплуатацыі працы. 3-за ўціску сялян, галоўным чынам з боку памешчыцкай гаспадаркі, на Беларусі не склалася развітая кулацкая гаспадарка. На пачатку XX ст. беднякоў было прыкладна 61% ад усёй колькасці сялян, сераднякоў - 28, заможных сялян — 11%. Дваранства на Беларусі налічвала 175 тыс. чалавек. Рускія памешчыкі (пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай і паўстання 1863-18 64 гг. царызм актыўна насаджаў тут рускае буйнапамеснае землеўладанне, узнагароджваў зямлёй і прывілеямі перш-наперш самых адданых прастолу людзей) займалі пазіцыю захавання сама-дзяржаўнай улады, афарбаванай у вялікадзяржаўны шавіністычны колер. Польскія памешчыкі, эканамічная магутнасць якіх была абме-жавана, але не знішчана, у палітычным плане стаялі на пазіцыі адраджэння самастойнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Такая іх апазіцыйнасць царызму пры першых прыкметах пагрозы з боку ўрада ператваралася ў вернападданніцкую пазіцыю. Побач з буйнымі землеўладальнікамі-памешчыкамі склаўся вельмі своеасаблівы пласт дваран-фальваркоўцаў і засцянковай шляхты (па-водле нацыянальнага складу часткова апалячанай, у эканамічным плане землеўласніцкай, беззямельнай і з чыноўніцкага асяроддзя). У палітычных адносінах землеўласніцкая шляхта ўсё болып актыўна станавілася на шлях капіталістычнага гаспадарання, арыентавалася на адраджэнне польскай дзяржавы і нярэдка выступала супраць бела-рускага нацыянальна-вызваленчага руху. Дробнай і сярэдняй шлях-це ў значнай меры была ўласціва беларуская нацыянальная свядо-масць. Гэта праслойка шляхты прыхільна ставілася да нацыянальна- вызваленчага руху. Такім чынам, сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі абазна- чанага перыяду характарызуецца развіццём капіталізму ў эканоміцы, фарміраваннем элементаў імперыялізму ў прамысловасці, паступовымі змяненнямі ў сацыяльнай структуры грамадства. Аднак беларускія губерні ў цэлым заставаліся сельскагаспадарчым рэгіёнам, а ў галіновай структуры прамысловасці па-ранейшаму вядучымі былі апрацоўка мясцовай сыравіны, харчовая і лёгкая прамысловасць. § 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы У 1908 г. завяршыўся перыяд эканамічнай дэпрэсіі, якая ахапіла ўсю Расію, і пачаўся прамысловы ўздым. Ён працягваўся да пачатку першай сусветнай вайны. На Беларусі з 1908 г. назіралася павелічэнне колькасці прамыс- ловых прадпрыемстваў і рост прадукцыі. За тры перадваенныя гады пабудавана каля 200 прамысловых прадпрыемстваў (столькі ж, колькі за 1900 — 1908 гг.). Прырост колькасці рабочых у 1913 — 1915 гг. быў удвая большы, чым у 1900 - 1908 гг., а прамысловай прадукцыі -у 1,9 раза. Тэмпы росту валавой прадукцыі аказаліся нават вышэйшымі, чым па краіне ў цэлым. Аднак дробная вытворчасць захавалася тут у большых памерах (53,5% валавой прадукцыі ў параўнанні з 31,4% па краіне). Увогуле ў 1900 — 1913 гг. прамысловае развіццё на Беларусі зрабіла значны крок наперад. 1900 г. 1913 г. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў 799 1282 Колькасць дробных прадпрыемстваў (менш як 16 рабочых) 100 129 Удзельная вага ў агульнай вытворчасці, %: прамысловай 33 46,5 рамеснай 57,8 67,3 Змяняліся і якасныя характарыстыкі вытворчасці: магутнасць рухавікоў у 1908 - 1913 гг. павялічылася з 27,3 да 44,9 тыс. к.с., а энергаўзброенасць аднаго рабочага ўзрасла з 0,71 да 0,82 к.с. За 1900 - 1913 гг. колькасць рабочых на прадпрыемствах цэнза-вай прамысловасці павялічылася з 31 да 57 тыс. (на 76,6 %), аднак на дробных і рамесна-саматужных прадпрыемствах іх было ў 3 разы болып. Да 1914 г. у асноўным захавалася галіновая структура прамысловасці, якая склалася на пачатку XX ст. Дамінуючае становішча ў прамысловасці занялі галіны, якія базіраваліся на мяс-цовай сыравіне: дрэваапрацоўчая, харчовая, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. У 1911 - 1913 гг. на Беларусі ўзнікла 77 новых дрэваапра-цоўчых прадпрыемстваў. Аб'ём дрэваапрацоўкі ўзрос у параўнанні з 1900 г. у 3,8 раза, выраб фанеры павялічыўся ў 5 разоў. Доля лесана-рыхтоўчай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі ў лесаэкспар-це Расіі складала 27,4 %. Беларускія прадпрыемствы давалі 24,4 % агульнарасійскай вытворчасці дубовых шпал, 23,5 % фанеры, 44,8 % запалкавай саломкі. Беларусі належала значная доля ў вытворчасці абліцовачных ма-тэрыялаў. Яна складала ў 1912 г. 32,2 % ад вырабленай у Расіі пяч-ной аднаколеравай кафлі і каля паловы карнізаў для ўпрыгожвання будынкаў і пакояў, 55,7 % аконнага шкла. Гэтыя вырабы вывозіліся на рынкі Расіі. Высокай была і доля агульнарасійскай вытворчасці спірту - каля 10 % яго гналі вінакурныя заводы Беларусі. Хаця ў агульнарасійскай металаапрацоўчай прамысловасці беларускія прадпрыемствы давалі толькі 0,9 % прадукцыі, металаап-рацоўчая галіна набыла пэўную спецыялізацыю. На долю Беларусі ў 1912 г. прыпадала 7 % вырабленых у Расіі лесапільных станкоў і 7,2 % вадзяных турбін. У гэтыя гады ў Мінску ўзнікла фабрычная вытворчасць шпалераў. У 1912 г. тут выраблялася 14,5 % усёй колькасці шпалераў у Расіі. Развіваўся транспарт. Агульная працягласць чыгуначных пуцей складала ў 1914 г. 3,9 тыс. км. Да 1913 г. на Беларусі выраслі буйныя фабрычна-заводскія цэнтры. Найбуйнейшым з іх быў Мінск, другім па значэнні - Віцебск, трэцім -Гродна, потым ішлі Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца. У сельскай гаспадарцы Беларусі ў асноўным захоўвалася спецыялізацыя, якая склалася на працягу папярэдніх дзесяцігоддзяў^. Болып выразна праявілася жывёлагадоўчая спецыялізацыя сельскай гаспадаркі - вытворчасць малака і мяса, а таксама кармавых і тэхнічных культур - павялічыліся плошчы пад бульбай і травамі. Значна вырасла выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі (малатарні, веялкі, сеялкі, жняяркі, сенакасілкі і інш.) у асноўным у гаспадарках памешчыкаў і заможных сялян. Капіталізм пранікаў як у памеш-чыцкую, так і ў сялянскую гаспадарку, уцягваў іх у арбіту рыначных адносін. Малазямелле, галеча прымушалі сялян шукаць заробак у іншых месцах, перасяляцца ў гарады. Вастрыня супярэчнасцей у вёсцы падштурхоўвала іх да актыўных дзеянняў.
Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 475; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |