Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Барацьбы. 11 страница




Дзейнічалі на Беларусі таксама царкоўнапрыходскія школы і манастырскія вучылішчы.

У 1828 г. быў выдадзены новы статут навучальных устаноў. За-мест адзінай сістэмы пераемна звязаных паміж сабой тыпаў школ, створанай паводле Статута 1804 г., уводзіліся дзве сістэмы, сфарміраваныя па саслоўным прынцыпе: адна з іх павінна была даваць элементарную адукацыю для ніжэйшых саслоўяў (прыходскае вучылішча з 1 - 2 гадамі навучання, затым трохгадовае павятовае вучылішча), другая - сярэдняй і вышэйшай адукацыі — пераважна

для дваран (дамашняе навучанне, сямігадовая гімназія, універсітэт).

Пасля падаўлення паўстання 1830 - 1831 гг. урадавая палітыка ў заходніх губернях карэнным чынам змянілася: узмацнілася барацьба супраць паланізацыі, за пашырэнне рускага ўплыву на беларускіх землях. Важная роля ў гэтай справе адводзілася навучальным уста-новам. У 1832 г. быў закрыты Віленскі універсітэт як рассаднік антырускіх ідэй і настрояў. Спачатку ў навучальных установах Віцебскай і Магілёўскай губерняў, а крыху пазней - Мінскай і Гро-дзенскай уводзілася навучанне на рускай мове. Дадаткова для ўсіх навучэнцаў прадугледжваліся "літаратурныя гутаркі" на рускай мове.

Пашыраліся свецкія формы адукацыі. Замест царкоўнапрыходскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы. Усведамляючы тое, што каталіцкая царква з'яўляецца апорай польскага патрыятычнага руху ў краі, улады прымалі захады да змяншэння яе ўплыву. Абвешчанае ў 1839 г. Полацкім царкоўным саборам аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай прывяло да закрыцця каталіцкіх манастыроў і іх на-вучальных устаноў. Манастырскія вучылішчы пераўтвараліся ў

гімназіі.

У першай палове XIX ст. на Беларусі ўзніклі школы 1 прыватныя

пансіёны для дзяўчынак. Яны знаходзіліся на ступені пачатковых вучылішч. Дзейнічаў шэраг гімназій: Гродзенская, Мінская, Слуцкая, Пінская, Навагрудская, Віцебская, Магілёўская, Мазырская, 2 прагімназіі - Свіслацкая і Маладзечанская, 5 аднакласных і 9 трох-класных дваранскіх вучылішч.

Напярэдадні школьнай рэформы 60-х гадоў Беларусь налічвала 576 навучальных устаноў усіх тыпаў: 12 сярэдніх, 45 няпоўных сярэдніх, 45 прыватных і дзяржаўных жаночых вучылішч, 21 духоўнае вучылішча і 453 пачатковыя школы. Ва ўсіх школах навучалася каля 17 тыс. чалавек.

Узнікалі прафесійныя навучальныя ўстановы. 3 канца 30-х гадоў пры гімназіях адкрываліся агранамічныя і агратэхнічныя курсы, зем-лямерна-таксатарскія класы, а ў 1840 г. пачало дзейнічаць Горы-Горацкае земляробчае вучылішча. У 1848 г. на базе яго быў створаны Горы-Горацкі земляробчы інстытут — першая не толькі на Беларусі, але і ў Расіі вышэйшая агранамічная навучальная ўстанова, важны навуковы і культурны цэнтр Беларускага краю. Вышэйшую адукацыю юнакі Беларусі маглі атрымаць у Віленскім універсітэце, а пасля яго закрыцця — у Маскоўскім, Пецярбургскім, Кіеўскім універсітэтах. Тут светапогляд беларускіх юнакоў фарміраваўся пад уздзеяннем рус-кай філасофіі, літаратуры, рускага вызваленчага руху, кантактаў з рэвалюцыйнымі дэмакратамі. Студэнтам Пецярбургскага універсітэта быў Кастусь Каліноўскі.

Пераўтварэнні ў галіне адукацыі, нягледзячы на іх саслоўна-класавы характар, усё ж садзейнічалі адкрыццю на Беларусі новых навучальных устаноў, павелічэнню колькасці вучняў, развіццю асветы сярод моладзі, павышэнню яе культурнага ўзроўню. Аднак гэта даты-чылася ў асноўным ніжэйшай і сярэдняй ступені адукацыі. Пасля падаўлення паўстанняў 1830 - 1831 гг. і 1863 — 1864 гг., закрыцця Віленскага універсітэта, а пазней і Горы-Горацкага земляробчага інстытута Беларусь не мела сваіх вышэйшых навучальных устаноў.

Вывучэнне гісторыі, этнаграфіі, фальклору беларусаў. Белару-сазнаўства — частка славістыкі. Першая палова XIX ст. — час узнікнення навуковага беларусазнаўства. Вывучэнне Беларусі ажыццяўлялі Расійская акадэмія навук, Рускае геаграфічнае тава-рыства, Віленскі універсітэт, Маскоўскае таварыства аматараў стара-жытнасцей расійскіх, створаныя па ініцыятыве Я.Тышкевіча Віленскі музей старажытнасцей і Віленская археалагічная камісія.

Гісторыю, этнаграфію, фальклор беларусаў яшчэ ў 1780 г. пачала вывучаць экспедыцыя рускага акадэміка І.І.Ляпёхіна. Гэта было знаёмства рускіх вучоных з Беларуссю пасля далучэння яе да Расійскай імперыі. Праца рускага вучонага К.Ф.Калайдовіча "Пра беларускую гаворку" (1822) уяўляла сабой першую спробу навуковага даследа-вання мовы беларусаў.

Вялікі інтарэс да Беларусі праявілі польскія вучоныя. Лінгвіст С.Ліндэ і гісторык Т.Чацкі першымі загаварылі пра самабытнасць беларускай мовы і неабходнасць яе вывучэння.

У першай палове XIX ст. убачылі свет шматлікія дакументы і ма-тэрыялы па гісторыі Беларусі: "Беларускі архіў" І.І.Грыгаровіча, "Летапісец Літвы і руская хроніка" І.Даніловіча, "Акты Заходняй Расіі", "Кнігі пасольскія Метрыкі Вялікага княства Літоўскага" і інш.

Выдадзены "Помнікі гісторыі Літвы" Т.Нарбута, выйшлі ў рускім

друку Статуты Вялікага княства Літоўскага.

Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі ўраджэнцы Беларусі: гісторыкі Іван Грыгаровіч, Ігнат Даніловіч, аўтар дзевяцітомнай "Гісторыі літоўскага народа" Тэадор Нарбут, Міхаіл Без-Карніловіч, які ў 1855 г. выдаў у Пецярбургу "Гістарычныя звесткі аб знамянальных мясцінах у Беларусі", лінгвісты Іван Насовіч і Станіслаў Мікуцкі. Пісьменнік-этнограф Павел Шпілеўскі з'яўляўся аўтарам навукова-пазнавальных твораў "Падарожжа па Палессі і беларускім краі" і "Беларусь у характарыстычных апісаннях і фан-тастычных яе казках". На карысць беларускай гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і краязнаўства працавалі браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы, вучоны і грамадскі дзеяч Адам Кіркор, публіцыст і адзін з першых даследчыкаў беларускай літаратуры Рамуальд Падбярэзскі.

У першых творах па беларусазнаўству раскрываліся багацці матэ-рыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа: апісаны побыт, жыллё, прылады працы селяніна, каляндарна-земляробчыя (ка-лядныя, валачобныя, купальскія, дажынкі, зажынкі) і сямейна-бытавыя (вяселле, хрэсьбіны, пахаванне) абрады і звычаі. Знайшла адлюстраванне таксама народная творчасць (фальклор, музыка, харэаграфія і прыкладное мастацтва), асабліва такія жанры фальк-лору, як песні, казкі, загадкі, прыказкі, прымаўкі, легенды і паданні.

Развіццё беларусазнаўства, павышэнне інтарэсу да гісторыі і этнаграфіі беларусаў садзейнічалі ўсведамленню прадстаўнікамі шляхты і разначынных слаёў сваёй прыналежнасці да народа, пошу-ку імі сваіх каранёў. Мацнела этнічная самасвядомасць, ішоў працэс пераўтварэння народнасці ў беларускую нацыю.

§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура

Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. У XIV - XVIII стст. мовай беларускага народа з'яўля-лася старабеларуская мова. У выніку паланізацыі і насаджэння каталіцызму з другой паловы XVII ст. літаратурную старабеларус-кую мову перасталі ўжываць у справаводстве, а затым і ў іншых сферах культурнага жыцця. У XVIII ст. старабеларускае пісьменства канчаткова выйшла з ужытку. Беларускія магнаты і буйная шляхта, а таксама амаль уся інтэлігенцыя засвоілі польскую мову і культуру, а вуснай беларускай мовай у розных дыялектах карысталіся сялянства, збяднелая шляхта, ніжэйшыя пласты гарадскога і сельскага

насельніцтва. Пасля далучэння Беларусі да Расіі афіцыйнае становішча ў краі заняла руская мова, аднак у грамадскім і культурным жыцці аж да падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. панавала польская мова.

Фарміраванне беларускай нацыі, сацыяльна-эканамічныя змены ў грамадстве, а таксама хваля агульнаславянскага нацыянальнага адраджэння ў пачатку XIX ст. садзейнічалі выпрацоўцы новай бела-рускай літаратурнай мовы на базе шматлікіх беларускіх гаворак (дыялектаў). Гэта мова абапіралася выключна на жывую народную гаворку. Нанова складваліся графіка (лацінка польскага ці кірыліца рускага ўзору), правапіс, лексіка, не звязаная з працай і побытам сялянства і гарадскіх сацыяльных нізоў.

У першай палове XIX ст., па сутнасці, адзінай сферай выкарыс-тання новай беларускай мовы была мастацкая літаратура. У сувязі з цяжкасцямі друкавання і распаўсюджання беларускіх твораў, а так-сама забаронай у канцы 50-х гадоў друкавання ўкраінскіх і беларускіх кніг лацінскім шрыфтам літаратура была пераважна рукапіснай і ананімнай. Ананімныя вершаваныя гутаркі ("Гутарка Данілы са Сця-панам", "Сход", "Вясна гола перапала"), вершы Ф.Савіча, П.Багрыма, І.Легатовіча, У.Сыракомлі, В.Каратынскага і іншыя творы выявілі антыпрыгонніцкія настроі аўтараў, любоў да радзімы, спачуванне цяжкай долі народа.

Праблемы народнасці, нацыянальнай самабытнасці ставіліся лепшымі літаратурнымі творамі таго часу, у прыватнасці ананімнымі паэмамі "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе". У першым творы ў сатырычным выглядзе паказаны прыгонніцкі лад, упершыню загу-чала жывая гутарковая беларуская мова, у другім - адлюстравана жыццё беларускай вёскі: антычныя героі і багі паводзілі сябе, апраналіся, весяліліся і бедавалі, як беларускія сяляне і збяднелыя шляхціцы.

У першай палове XIX ст. у літаратуры з'явіліся таленавітыя паэты і празаікі з асяроддзя апалячанай беларускай шляхты, якія ішлі да творчасці на беларускай мове ад захаплення народнымі казкамі, песнямі, паданнямі і легендамі. Сярод іх — Ян Чачот. У 1837 - 1846 гг. ён выдаў шэсць фальклорных зборнікаў "Вясковыя песні", у якіх побач з народнымі песнямі (у польскім перакладзе і арыгінале) змясціў і свае — на польскай і беларускай мовах. Аляксандр Рыпінскі — аўтар фалькларыстычнага даследавання "Беларусь" (Парыж, 1840 г.) і беларускіх вершаў, у тым ліку балады "Нячысцік". Ян Баршчэўскі таксама пісаў беларускія вершы ("Дзеванька", "Гарэліца", "Рабункі мужыкоў") і на падставе легенд, паданняў і казак стварыў "беларус-кую Адысею" - чатырохтомны польскамоўны зборнік "Шляхціц За-вальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Гэтыя пісьменнікі карысталіся лацінскім алфавітам.

Адной з самых яркіх і буйных постацей у беларускай культуры XIX ст. быў ураджэнец Бабруйскага павета, сын небагатага шляхціца Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Сваім ідэалам ён бачыў сацыяльнае

адзінства вярхоў і нізоў народа на аснове ўсведамлення нацыяналь-най і духоўнай еднасці. Праблему ўзаемаадносін паноў і мужыкоў ён вырашаў ідылічна ў двухмоўным творы "Ідылія", у якім, як і ў жыцці, паны гаварылі на польскай, а мужыкі - на беларускай мове.

Дунін-Марцінкевіч шчыра любіў беларускі народ, звяртаўся да грамадства з заклікам змяніць адносіны да простых людзей, аказваць ім дапамогу, рабіць усё магчымае, каб узняць іх адукацыю, культу-ру, самасвядомасць. Вершаваныя аповесці "Вечарніцы", "Гапон", "Купала", "Шчароўскія дажынкі", "Халімон на каранацыі" і іншыя склалі сапраўдны вершаваны эпас. У іх дісьменнік паказаў духоўную прыгажосць і высакароднасць беларускага селяніна, яго побыт, лад жыцця і думкі, а таксама гістарычнае мінулае свайго краю. Дунін-Марцінкевіч з'яўляецца аўтарам славутых драматычных твораў:

камедыі "Пінская шляхта", у якой высмейваюцца бюракратызм царскага чыноўніцтва і правінцыяльныя норавы шляхты, і "Залёты". Вакол яго групаваліся мясцовыя інтэлігенты: мастак і пісьменнік А.Шэмеш, педагог і паэт І.Легатовіч, кампазітар К.Кжыжаноўскі і інш. Сярод тых, хто наведваў беларускага песняра ў Мінску і прысутнічаў на літаратурных вечарах у яго доме, былі У.Сыракомля,

С.Манюшка, К.Тышкевіч.

Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва, архітэктура. У музычна-

тэатральнай культуры канца XVIII - першай паловы XIX ст. вылу-чаецца сваёй адметнасцю прыгонны прафесійны тэатр магнатаў, у якім адпаведна тагачасным дваранскім густам вялікае месца адводзілася спектаклям. Гэты тэатр меў змешаныя оперна-драматычныя трупы, у якіх адны 1 тыя ж акцёры выконвалі ролі ў оперы, драме, камедыі. Оперы ставілі ў Нясвіжскім і Слуцкім тэатрах Радзівілаў, Ружанскім і Дзярэчынскім (Зэльвенскі р-н) тэатрах Сапегаў і інш.

Значную частку рэпертуару Гродзенскага, Слонімскага і Шклоўскага тэатраў складалі балеты. Пры некаторых магнацкіх тэатрах існавалі балетныя школы. Высокае прафесійнае майстэрства беларускіх артыстаў балета пацвярджаецца тым, што яны папаўнялі трупы варшаўскіх і пецярбургскіх тэатраў. У 1785 г. гродзенская трупа стала асновай польскага "Таварыства танцораў Яго Каралеўс-кай Вялікасці", а 14 прыгонных танцораў Шклоўскага тэатра графа

С.Зорыча ўвайшлі ў склад пецярбургскіх тэатраў.

Прыватныя магнацкія тэатры дзейнічалі таксама 1 ў іншых гарадах і мястэчках Беларусі: В.Тышкевіча - у Свіслачы і Плешчаніцах, Л.Ракіцкага — у Гарадзішчы пад Мінскам, А.Буйніцкага - у Забор'і, А.Галіцына - у Віцебску, З.Чарнышова - у Магілёве. Пры многіх магнацкіх тэатрах, у панскіх сядзібах існавалі аркестры, харавыя капэлы і іншыя музычныя калектывы. Напрыклад, маёнтак Гара-дзец у Магілёўскай губерні, які належаў рускаму арыстакрату, кампазітару-аматару У.Р.Кастрыёту-Скандэрбеку, сябру М.І.Глінкі і А.С.Даргамыжскага, славіўся адным з лепшых у Расіі прыгонным

квартэтам.

У першай палове XIX ст. тэатр на Беларусі набывае ўжо камер-цыйны характар. Усталёўваецца тэатральны сезон, з'яўляюцца пас-таянныя гарадскія тэатры. Адлюстроўваючы моўную сітуацыю ў краі, рэпертуар тэатра быў двухмоўным — польска-рускім. Ставіліся п'есы польскіх, рускіх і заходнееўрапейскіх аўтараў.

Разам з прафесійным тэатрам развіваўся аматарскі, які быў папу-лярны ў шляхецкім, чыноўніцкім і афіцэрскім асяроддзі. На аматар-скай сцэне рабіў першыя крокі беларускі нацыянальны тэатр. Ля яго вытокаў стаялі В.Дунін-Марцінкевіч і тыя мінскія акцёры і музы-канты-аматары, якія гуртаваліся вакол гэтага выдатнага драматурга, рэжысёра і акцёра. 23 верасня 1841 г. адбылася прэм'ера аматарскага спектакля - камічнай оперы "Рэкруцкі яўрэйскі набор", музыку для якой напісалі С.Манюшка і К.Кжыжаноўскі, а лібрэта - В.Дунін-Марцінкевіч. 9 лютага 1852 г. мінскія аматары паставілі "Ідылію" Дуніна-Марцінкевіча на музыку С.Манюшкі і К.Кжыжаноўскага.

Глыбокі след у беларускай музычнай культуры пакінуў класік польскай музыкі, ураджэнец Ігуменскага (цяпер Чэрвеньскі р-н) па-вета Мінскай губерні Станіслаў Манюшка. У Мінску ў таленавітага музыканта і выкладчыка Д.Стэфановіча ён атрымаў пачатковую му-зычную адукацыю. 3 Мінскам звязана стварэнне і пастаноўка яго першых вадэвіляў, музычных камедый і камічных опер. Творчая дружба С.Манюшкі з В.Дуніным-Марцінкевічам прынесла вялікі плён:

на лібрэта апошняга былі напісаны оперы "Спаборніцтва музыкан-таў", "Чарадзейная вада", "Сялянка", пастаўленыя ў Мінску і іншых беларускіх гарадах. Беларускія народныя песні і мелодыі арганічна ўвайшлі ў творы С.Манюшкі.

Сярод вядомых дзеячаў музычнай культуры, якІя працавалі на Беларусі, Міхал Клеафас Агінскі, аўтар славутага паланеза "Развітанне з Радзімай"; Фларыян Міладоўскі, аўтар пастаўленай у Мінску апе-рэты "Канкурэнты"; Міхаіл Ельскі, мінскі скрыпач і кампазітар;

І.Глінскі, гродзенскі спявак і кампазітар; Тэафіля Юзафовіч, скры-пачка; дзеці Дуніна-Марцінкевіча Каміла і Міраслаў, бліскучыя піяністы; Міхаіл Гузікаў, ксілафаніст з еўрапейскім імем; браты Дамінік і Вікенцій Стэфановічы, дырыжоры мінскага духавога аркестра, кіраўнікі фартэпіянных класаў і інш.

У 30 - 40-я гады XIX ст. у гарадах стала папулярным свецкае музы-цыраванне. Адкрываліся прыватныя музычныя школы, з ліку амата-раў музыкі ствараліся аркестры і хоры, праводзіліся літаратурна-му-зычныя вечары. Пачаліся збіранне і публікацыя беларускай народнай песні, рабіліся спробы яе кампазітарскай і канцэртнай апрацоўкі. Важ-ную ролю ў стварэнні нацыянальнага музычнага рэпертуару мелі засна-ваныя на беларускіх абрадавых песнях і танцах паэма ўраджэнца Віцебшчыны кампазітара Антона Абрамовіча "Беларускае вяселле", а таксама яго п'есы для фартэпіяна, апрацоўкі народных песень.

Неад'емнай часткай развіцця йультуры Беларусі ў канцы XVIII -першай палове XIX ст. з'яўлялася выяўленчае мастацтва. Афіцыйным

напрамкам у ім быў класіцызм. Аднак сухаваты і "правільны" класіцызм, перавага ў ім рэлігійнай тэматыкі не задавальнялі най-болып таленавітых мастакоў. Яны шукалі сваю тэму, якая была б болыл цесна звязана з людзьмі, сучаснымі падзеямі, гістарычнымі каранямі беларускага народа. Таму невыпадкова ў першай палове XIX ст. гістарычны, партрэтны і пейзажны жанры становяцца галоўнымі ў беларускім жыпапісе. Зацвярджаўся стыль рамантызму, які ламаў стэрэатыпы і каноны класіцызму, узаконьваў свабоду думак і творчасці, ставіў у цэнтр ідэі мастацкага твора асобу, чалавека выса-

кародных пачуццяў.

Выдатнымі прадстаўнікамі партрэтнага жанру з'яўляліся І.Аляшкевіч, Я.Рустэм, В.Ваньковіч і інш. І.Аляшкевіч напісаў парт-рэты магнатаў Л.Сапегі, М.Радзівіла, Г.Ржэўскага, партрэт А.Міцкевіча, а таксама "Групавы партрэт", "Мадонна з дзіцём" і інш. Ён вядомы і як майстар гістарычных кампазіцый. За карціну "Бла-годетельное прнзренне н попеченне нмператрнцы Марнн Фёдоровны о бедных" І.Аляшкевіч быў абраны членам Імператарскай акадэміі

мастацтваў.

Пэндзлю мастака Я.Рустэма, прафесара Віленскага універсітэта належаць партрэты яго сучаснікаў Тамаша Зана, Антонія Ваньковіча і інш. Мастак Валенцій Ваньковіч, выхаванец Полацкай езуіцкай акадэміі, стварыў партрэты А.Тавянскага і яго жонкі Караліны,

карціну "А.Міцкевіч на скале Аюдаг".

Рамантычныя матывы выразна выявіліся не толькі ў партрэтным, але і ў гістарычным і пейзажным жывапісе. Таленавіты мастак, этног-раф і кампазітар Н.Орда абышоў і аб'ездзіў амаль усю Беларусь, Полыпчу і Літву, зрабіў каля 500 акварэляў і малюнкаў з натуры, захаваўшы такім чынам для нашчадкаў аблічча цудоўных помнікаў архітэктуры, замкаў, палацаў, вуліц гарадоў, гістарычных мясцін. Яго акварэлі і малюнкі пераводзіліся ў літаграфіі, выдаваліся альбомамі, графічнымі серыямі. Вялікае грамадскае прызнанне атрымалі карціны Н.Орды "Лагойск", "Крыжоўка", "Руіны замка ў Лідзе", "Мір", "Нясвіж", "Белая вежа" і інш.

Яркім прадстаўніком.гістарычнага жанру ў беларускім жывапісе з'яўляўся Я.Дамель. Ён быў адукаваным чалавекам, валодаў некалькімі замежнымі мовамі, добра ведаў айчынную і антычную гісторыю. Шырока вядомы яго творы "Вызваленне Т.Касцюшкі з цямніцы", "Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.", "Хрыш-чэнне славян" і інш. На спадчыне Я.Дамеля выхоўваліся многія

пакаленні беларускіх мастакоў.

Заснавальнікам рэалізму ў беларускім пейзажным жывапісе можна лічыць В.Дмахоўскага - удзельніка тайных студэнцкіх арганізацый, паўстання 1830 - 1831 гг. Сучаснікі называлі яго Клодам Ларэнам віленокіх ваколіц за паэтызм і велічнасць, эмацыянальную насыча-насць, строгасць кампазіцыі яго пейзажаў - рысы, характэрныя для выдатнага французскага жывапісца XVII ст. Мастак у асноўным ма-

ляваў месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю А.Міцкевіча, сябрам якога ён быў ("Радзіма", "Возера Свіцязь","3аход сонца", "Начлег"),

І.Хруцкі ўвайшоў у гісторыю мастацтва як заснавальнік рэалістычнага нацюрморта. У 1839 г. за нацюрморт "Кветкі і садавіна" ён атрымаў званне акадэміка Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Ак-рамя нацюрмортаў і пейзажаў I. Хруцкі напісаў шмат партрэтаў, у тым ліку "Сямейны лартрэт", "Партрэт хлопчыка ў саламяным брылі".

М.Кулеша, падарожнічаючы па Беларусі, пісаў пейзажы, замалёўкі, эцюды. Патрыятычныя матывы, любоў да роднай зямлі, яе прыроды і гісторыі адлюстраваны ў црацах "Царква Барыса і Глеба на Каложы ў Гродне", "Руіны замка ў Міры", "Хоцім" і інш.

Прадстаўнікамі бытавога жанру ў выяўленчым мастацтве былі выхаванцы Віленскай школы жывапісу К.Кукевіч, К.Русецкі, Ю.Карчэўскі, Ц.Бычкоўскі і інш. Выразнай манерай пісьма вылучаюцца творы К.Русецкага: "Жняя", "Вербная нядзеля", пейзажы ваколіц На-вагрудка, Ашмяншчыны, Белавежскай пушчы; За выяўленчы талент мастаку было прысуджана званне акадэміка. Ён выкладаў жывапіс і рысунак у навучальных установах Вільні. Ц.Бычкоўскі, які сам паходзіў з прыгонных сялян графа Тышкевіча, напісаў шэраг бытавых кампазіцый з жыцця прыгонных: "Касец, што менціць касу", "Дзяў-чынка з разбітым збанам", "Святая Вікторыя збірае сродкі для бедных" і інш. Ю.Карчэўскаму належыць аўтарства карцін "Руская хуткая пошта", "Яўрэйская карчма", "Яўрэйскае пахаванне" і інш. 298

 

У першай палове XIX ст. у мастацтве Беларусі вырасла папуляр-насць графікі. Гэта было выклікана развіццём паліграфічнай вытворчасці, выданнем масавымі тыражамі друкаваных твораў. Звярталіся да мастацкага прыёму графікі ілюстратары, картографы. Найбольш вядомымі графікамі былі М.Падалінскі, Ю.Главацкі, Ю.Азямблоўскі, Б.Клямбоўскі. Літаграфія ўраджэнца Мінска Ю.Азямблоўскага "Славянскі нявольнік" ("Беларускі раб") набыла сусветную вядомасць. Яе дэманстраваў на сваіх лекцыях у Парыжы

А.Міцкевіч, пра яе пісаў у 1853 г. у памфлеце "Хрышчоная ўлас-насць" А.І.Герцэн.

Развіццю жывапісу Беларусі спрыяла існаваўшая сістэма падрыхтоўкі мастакоў. Асноўным цэнтрам іх навучання з'яўляўся Віленскі універсітэт, дзе на кафедры рысунка і жывапісу працавалі Ф.Смуглевіч і Я.Рустэм, на кафедры скульптуры - К.Ельскі. Віленская мастацкая школа па свайму ўзроўню была не ніжэй за такія ж школы пры Варшаўскім і Кракаўскім універсітэтах. У Вільні вучыліся не

толькі выхадцы з вышэйшых сацыяльных слаёў, але і здольныя дзеці простых людзей.

Значная частка беларускай творчай моладзі вучылася ў той час у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў і ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Важную ролю ў падрыхтоўцы прафесійных мастакоў мела Полацкая езуіцкая акадэмія. 3 яе сцен выйшлі В.Ваньковіч і І.Хруцкі. Юныя мастакі займаліся ў рыса-

вальных класах гімназій. Пасля паўстання 1830 — 1831 гг. дзейнасць Віленскай мастацкай школы была прыпынена.

3 канца XVIII ст. класіцызм — асноўны стылявы накірунак у архітэктуры Веларусі, асабліва ў праваслаўным культавым дойлідстве. У фундамент яго пакладзены сіметрычнасць і ўраўнаважанасць аб'ёмаў і ўнутранай прасторы збудаванняў, выкарыстанне манументальных форм антычнага дойлідства (каланады, ордэры і інш.). У другой па-лове XVIII ст. класіцызм развіваўся паралельна з познім барока, для якога былі характэрны велічнасць і ўрачыстасць збудаванняў, вялікая колькасць купалоў і карнізаў, прыгожая лепка, скульптурныя ўпрыгажэнні. Носьбітамі ідэй барока з'яўляліся пераважна архітэктары-іншаземцы, запрошаныя на Беларусь каралеўскім дваром і магнатамі яшчэ да падзелаў Рэчы Паспалітай. Сярод помнікаў пера-ходнага стылю ад барока да класіцызму - палацы ў Ружанах (Пружанскі р-н), Свяцку (Гродзенскі р-н), Шчорсах (Навагрудскі р-н), Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н). У праваслаўным культавым будаўніцтве найбольш значным і раннім помнікам класіцызму быў сабор Іосіфа ў Магілёве, пабудаваны ў памяць аб сустрэчы рускай імператрыцы Кацярыны II з аўстрыйскім імператарам Іосіфам II.

На Беларусі класіцызм развіваўся пад уплывам адпаведнай рускай школы, творчасці вядомых рускіх архітэктараў М.Львова, У.Стасава, А.Мельнікава, англічаніна Дж. Кларка і інш. Па іх праектах у беларускіх гарадах былі ўзведзены найболып значныя збудаванні. Сярод вядомых помнікаў класіцызму ў Беларусі - палац-рэзідэнцыя графа М.Румянцава (з 30-х гадоў XIX ст. перайшоў да фельдмаршала І.Паскевіча) у Гомелі, палацавы комплекс у Снове Нясвіжскага раёна, Крычаўскі і Жыліцкі палацы, палацы генерал-губернатара ў Віцебску і віцэ-губернатара ў Гродне, сабор Пятра і Паўла ў Гомелі, Праабра-жэнская царква ў Чэрыкаве, касцёл у Шчучыне і інш.

 

У стылі класіцызму развівалася і горадабудаўніцтва як цэласная рацыянальна спланаваная сістэма. Вядома, што сярэдневяковыя гарады развіваліся бессістэмна, мелі крывыя вуліцы з цеснай драўля-най забудовай. У першай палове XIX ст. былі распрацаваны гене-ральныя планы забудовы большасці (каля 40) беларускіх гарадоў, у якіх прадугледжваліся прамавугольная сістэма планіроўкі, кампазіцыйная вось, грамадскі цэнтр, сістэма галоўных магістраляў, напрамкі далейшага росту горада. Мянялася аблічча гарадоў, ствараліся гарадскія ансамблі і плошчы, ставіліся палацы

і будынкі.

У сярэдзіне XIX ст. у архітэктуры Беларусі класічны стыль, не пазбегнуўшы эклектыкі, прыйшоў у заняпад. Яго паступова замяняў рамантызм, прадстаўнікі якога вылучалі на першы план нацыя-нальныя традыцыі ў архітэктуры, выступалі супраць сляпога перай-мання антычных канонаў. Найболып яскрава рамантызм праявіўся ў пейзажна-паркавым мастацтве. Рамантычныя пейзажныя паркі ствараліся па прынцыпе свабоднай кампазіцыі, аздабляліся штучнымі гротамі, каскадамі, руінамі (Гомельскі, Лагойскі, Жыліцкі, Савейкаўскі паркі). У стылі рамантызму было пабудавана шмат му-раваных прыватнаўласніцкіх рэзідэнцый.

Развіваўся і такі від мастацтва, як скульптура. Сярод вядомых тагачасных скульптараў - Ельскія (бацька Кароль і яго два сыны, Ян і Казімір; Казімір Ельскі - кіраўнік кафедры скульптуры ў Віленскім універсітэце), Я.Астроўскі, Р.Слізень і інш. Іх творчасць была разна-стайнай па жанрах: партрэты-бюсты гістарычных асоб і культурных дзеячаў Беларусі, Літвы і Польшчы, партрэты-бюсты родных, блізкіх і знаёмых, медальёны і барэльефы з выявамі дзяржаўных дзеячаў, фігуры прарокаў для культавых устаноў і інш.

Развіццё культуры Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. было звязана з такімі грамадскімі з'явамі, як крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы і ўмацаванне капіталістычнага ладу, фарміраванне беларускай нацыі і рост самасвядомасці беларусаў, абвастрэнне класавых антаганізмаў, барацьба працоўных супраць прыгнёту і бяспраўя. Станоўчы ўплыў на стан і развіццё беларускай культуры аказала культура Расіі, Полыпчы, Украіны, краін Заход-няй Еўропы. Беларускае мастацтва, архітэктура і скульптура прайшлі агульны з суседнімі краінамі шлях стылявога развіцця — ад барока праз класіцызм да рамантызму. Нягледзячы на саслоўна-манархічны характар палітыкі, якую праводзілі расійскія ўлады, беларуская куль-тура ўключалася ў агульнаеўрапейскі працэс дэмакратызацыі, станавілася даступнай больш шырокім колам насельніцтва.

ВЫВАДЫ

1. Расія, пры ўсёй сваёй адсталасці ў параўнанні з развітымі еўрапейскімі дзяржавамі, у эканамічных і палітычных адносінах ішла наперадзе Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага як яе часткі. федэратыўныя прынцыпы будовы Рэчы Паспалітай з яе шляхецкай дэмакратыяй, як гэта ні парадаксальна, прайгравалі ў параўнанні з абсалютнымі манархіямі еўрапейскага і расійскага ўзору. Справа ў тым, што кожны грамадскі лад мае свае законы функцыяніравання. Дэмакратычныя, плюралістычныя прынцыпы дзяржаўнага кіравання з'яўляюцца прагрэсіўнымі ва ўмовах капіталістычнай рыначнай эканомікі. Але яны далі супрацьлеглыя вынікі ў феадальную эпоху з яе дваранскай манаполіяй на зямлю і палітычную ўладу, бо зменшылі магчымасці дзяржавы ў рэгуляванні феадальных адносін. Незалеж-насць ад цэнтральнай улады прывяла да пераўтварэння асобных феа-дальных маёнткаў у "дзяржавы ў дзяржаве", іх эканамічнай і палітычнай замкнёнасці, а ў выніку — да аслаблення дзяржавы, яе няздольнасці абараніць свой суверэнітэт.

2. Далучэнне да Расіі дало імпульс паскарэнню працэсу капіталістычнага развіцця на Беларусі, далучыла яе да агульнарасійскага рынку. Усе эканамічныя рэформы, праведзеныя расійскімі ўладамі ў заходніх губернях, мелі больш глыбокі сацы-яльна-эканамічны сэнс, чым у Цэнтральнай Расіі: мэтай было пад-цягванне іх эканамічнага развіцця да агульнарасійскага ўзроўню.

3. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі садзейнічала нацыянальнай кансалідацыі беларускага народа, які не ўспрымаўся расійскім урадам як асобная этнічная супольнасць. У выніку фарміраваўся ўстойлівы беларускі нацыянальны характар, лепшымі рысамі якога сталі талерантнасць, працавітасць, павага да суседніх народаў. Адначасова ішоў працэс узаемаўзбагачэння культур, знаёмства беларусаў з лепшымі ўзорамі рускай і сусветнай культуры.

4. Нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі адбывалася ва ўмовах паланізацыі, якая працягвала мець месца, і адначасовага ўзмацнення рускага ўплыву на беларускіх землях. У такіх абставінах беларуская нацыянальная культура рабіла першыя крокі. Развівалася агульнаадукацыйная школа, узнікалі прафесійныя навучальныя ўста-новы, павышаўся культурны ўзровень насельніцтва краю. У першай палове XIX ст. узнікла беларусазнаўства як навука, частка славістыкі, паглыбляўся інтарэс да гісторыі, этнаграфіі і фальклору Беларусі, ішоў працэс пераўтварэння беларускай народнасці ў беларускую

нацыю.

5. У канцы XVIII — першай палове XIX ст. адбывалася станаў-

ленне новай беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. У музычна-тэатральнай культуры вылучыўся прыгонны прафесійны тэатр магнатаў, узніклі аматарскі тэатр, прыватныя музычныя школы,

аркестры і хоры з ліку аматараў музыкі, збіраліся і публікаваліся беларускія народныя песні, адбываліся літаратурна-музычныя вечары. Значны ўплыў на стан і развіццё беларускай культуры аказала куль-тура Расіі, Украіны, Полыпчы, краін Заходняй Еўропы.Літаратура

Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 года. Мн., 1985.

Белоруссня в эпоху феодалнзма: Сб. документов н матерналов: В 4 т. Мн., 1961. Т.З;




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 621; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.