Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Барацьбы. 7 страница




Адной з зорак старажытнай беларускай літаратуры з'яўляецца Мялецій Сматрыцкі (Максім Герасімавіч Сматрыцкі, 1572 -1630). М.Сматрыцкі вучыўся на філасофскім факультэце Віленскай езуіцкай акадэміі, слухаў лекцыі ў Лейпцыгскім, Вітэнбергскім, Нюрнбергскім універсітэтах. Нам ён вядомы болып як аўтар славу-тай "Граматыкі", якую М.Ламаносаў назваў "вратамі" сваёй вучонасці. Сучаснікам Сматрыцкі быў больш знаёмы як пісьменнік-палеміст, пяру якога

належыць каля 20 твораў самых розных накірункаў. Асобае месца сярод іх займае "Фрынас" (1610), у якім Сматрыцкі ад імя сімвалічнага вобраза мацеры-царквы звяртаецца да народа з заклікам еднасці ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым каталіцызмам. Адступніцтва ад веры, ад праваслаўнай мацеры-царквы трактава-лася Сматрыцкім як здрада радзіме. Ён быў таксама адным з пе-ракладчыкаў заходнееўрапейскай літаратуры розных часоў і наро-даў — Гея, Пятраркі, Ратэрдамскага і інш.

Новай з'явай у беларускай літаратуры была палітычная са'уздаг-"Прамова Мялешкі", "Ліст даАбуховіча". АўТарЬі ВЫГМёМваюць заганы грамадства: самавольства шляхты, бязглуздае перайманне чужаземных звычаяў. Ствараючы вобраз смаленскага ваяводы Піліпа Казіміра Абуховіча, ананімны аўтар выкрывае ваенна-палітычную бяздарнасць,прадажнасць, абыякавасць да лёсу радзімы не толькі Піліпа, але і яго продкаў: дзеда, бацькі. Такім чынам аўтар падкрэслівае слуш-ную думку: прадажніцтва вядзе звычайна да дэградацыі не толькі аднаго роду, але і ўсяго грамадства. Гандлёвыя справы салдат цікавяць больш за воінскія абавязкі. Аўтар "Ліста" прыходзіць да вываду, што для айчыны было б лепш, каб такія, як Піліп, сядзелі б у сваёй Ліпе ці былі вайсковымі пісарамі, а не ваяводамі.

Складаны шлях ттряі^ртпў беларускі верш: ад любоўнай лірыкі, вер-шаванага эпасу, рытмічна арганізавайан прозы да кніжнай паэзіі,

якая вызначалася ідэйна-тэматыч-най і жанрава-стылявой разна-стайнасцю (эпіграмы, дэкламацыі, элегіі, сатырычныя і духоўныя вершы, грамадзянская лірыка). Ананімная лірычная паэма "Ля-мант на смерць Лявона Карповіча" ўслаўляе чалавека як носьбіта высокіх маральных якасцей, дзейснага, мужнага, самаах-вярнага змагара за веру сваіх продкаў, узнімае яго да ўзроўню хрысціянскага святога. За-ключная частка "Ляманта" мае выразны публіцыстычна-дыдактычны характар: паэт ад імя нябожчыка заклікае жыць сум-ленна і высакародна, свята берагчы нацыянальна-рэлігійныя традыцыі свайго народа. Твор вызначаецца глыбокай эмацыя-нальнасцю і пранікнёньм лірызмам, яскравай паэтычна-вобразнай мо-вай. Яму ўласцівы некаторыя рысы барока: кантрастнасць, барочныя эпітэты, метафары, параўнанні і інш.

Важны ўклад у развіццё беларускай і рускай кульгуры зрабіў паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч Сімяон Полацкі (1629 -1680). Сацыяльна-палітычны ідэал Сімяона Полацкага - моцная дзяржава на чале з "асветным манархам", мэта якой — усталяваць у грамадстве "вечны мір" і "ўсеагульны дабрабыт" без расколу і мяця-жоў. Ен лічыў, што ўсё зло ў грамадстве ад неадукаванасці, невуцтва. Пашырэнне асветы выратуе грамадства ад усіх заган, усталюе поў-ную гармонію і мір. Сімяон Полацкі асуджаў багацце, праслаўляў нябесныя сілы і працу, прапаноўваў праграму прагрэсіўнай дз^.йнасці цара, прыдворных вяльмож і некаторых царкоўных.дзеячаў. Ён апя-ваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Ён піша п'есы на біблейскія тэмы: "Комедню прнтчн о блудном сыне" і "Трагедню о Навуходоносоре царе, о теле злате н о трнех отроцех в пеіцн не со-жженных". Найболып значнымі зборнікамі яго паэтычных твораў з'яўляюцца "Вертоград многоцветнын" і "Рнфмологнон".

Тэатр і музыка. Развіццё драматургіі выклікала да жыцця тэатр. Спачатку з'явіўся школьны тэатр, дзе перад пачаткам п'ес на гістарычныя і біблейскія тэмы, а таксама ў антрактах і пасля спек-такляў разыгрываліся інтэрмедыі — пантамімы, танцы, кароценькія п'ескі або сцэнкі, найчасцей камічнага зместу. Школьныя п'есы пісаліся і выконваліся па пэўных правілах. Паводле інструкцыі 1647 г., на сцэне нельга было "есці, піць, тупаць нагамі, паказваць што-

небудзь такое, што магло б выклікаць непрыемнае ўражанне ў акцёраў альбо гледачоў". У адпаведнасці з віленскім прадпісаннем 1717 г. спектакль не мог працягвацца болып за тры гадзіны. Спачатку жаночыя ролі забараняліся наогул, а потым іх дазвалялі выконваць толькі муж-чынам.

Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек - батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэ-матыцы, а таксама бытавых матывах. Дзеянне адбывалася ў спецыяльна пабудаваным двухпа-вярховым доміку з вежачкай-мезанінам. На самым верхнім "узроўні" разыгрываліся сцэнкі са Святога Пісання пра Адама і Еву, нараджэнне Ісуса, на сярэднім -пра злачынства цара Ірада, а ў са-

мым нізе — з народнага побыту. Пастаноўкі батлейкі суправаджала як вакальная, так і інструментальная музыка: псалмы і канты, на-родныя песні і танцы. Музычныя нумары пачыналі і завяршалі спектаклі, гучалі паміж сцэнамі, з'яўляліся своеасаблівымі інтэрмедыямі.

Важнай з'явай жыцця другой паловы XVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Многія беларускія магнаты: Радзівілы, Храптовічы, Агінскія, Тышкевічы, Сапегі, Тызенгаўзы і інш., імкнучыся да раскошы, запрашалі для пабудовы сваіх маёнткаў і іх упрыгажэння лепшых айчынных і замежных дойлідаў, мастакоў, майстроў садова-паркавага мастацтва. У сваіх маёнтках яны ўтрымлівалі капэлы, аркестры, тэатры, а нярэдка і самі станавіліся літаратарамі, музыкантамі, кампазітарамі, як Мацей Радзівіл, Міхал Казімір Агінскі, Уршуля Радзівіл, Міхал Клеафас Агінскі, аўтар знакамітага паланеза "Развітанне з Радзімай" і інш.

У свецкай музыцы XVI - XVIII стст. найбольш характэрным жан-рам быў кант: шматгалосая песня свецкага зместу. Вытокі канта — у старажытных гімнах і песнапеннях яшчэ дахрысціянскіх часоў, якія трапілі ў праваслаўную і каталіцкую музыку і знайшлі свой працяг у свецкіх песнапеннях. Разнастайныя па сваёй тэматыцы (філасофскія, павучальныя, пакаяльныя, жартоўныя, лірычныя, сатырычныя), канты набылі шьфокае распаўсюджанне на Беларусі, Украіне і Расіі.

Значнае месца ў жыцці насельніцтва Беларусі займалаларкоўная музыка. Да нашых часоў захаваліся помнікі праваслаўнай музыкі -з<Йры""царкоўйых гімнаў, ірмалоі XVI - XVIII стст. (Супрасльскі, Віцебскі, Жыровіцкі, Слуцкі, Мірскі і інш.).

Болып за чатыры стагоддзі таму ў Нясвіжскай друкарні быў на-друкаваны "Канцыянал" — адзін з першых на Беларусі нотных зборнікаў, які змяшчаў болып за сотню песень (кантаў) з прыкладзенымі да іх нотамі. У 1594 г. "Канцыянал" быў перавыда-дзены ў Вільні. У Нясвіжы была створана адна з першых на Беларусі майстэрня па вырабу музычных інструментаў, а таксама падручнік па харавых спевах. Яго напісаў каля 1794 г. мясцовы выкладчык Антон Варанец. Праз паўтара дзесяцігоддзя падручнік быў выдадзены ў Вільні на польскай мове пад назвай "Пачатак музыкі - як фігуральных, так і харавых спеваў" з дабаўленнем італьянска-польскага слоўніка музычных тэрмінаў.

Развіццё музычнай культуры дазволіла магнатам ствараць у сваіх маёнтках прыватныя капэлы. Самыя вялікія капэлы былі пры тэатрах:

Нясвіжскім - Міхала Казіміра Радзівіла, Слонімскім - Міхала Казіміра Агінскага, Гродзенскім — Антонія Тызенгаўза і Шклоўскім — Сямёна Зорыча. Рэпертуар магнацкіх капэл складала модная на той час у Еўропе музыка: дывертысменты (устаўныя, пераважна вакальна-харэаграфічныя нумары ў драматычных, оперных і балетных спек-таклях XVII -XVIII стст.), серэнады, танцы, а таксама сімфоніі, кан-цэрты, араторыі, кантаты. Дзейнічалі і народныя капэлы, якія часам

запрашаліся на балі да паноў.

Побач з магнацкімі капэламі дзейнічалі аркестры Тышкевічаў у Свіслачы, Аляксандра і Казіміра Салегаў у Ружанах і Дзярэчыне і інш. Аркестры беларускіх магнатаў часам былі буйнейшыя за вядомыя заходнееўрапейскія. Напрыклад, аркестр М.Агінскага налічваў 106 інструментаў, у той час як у аркестры, у якім працаваў славуты Ф.Гайдн (аўстрыйскі кампазітар XVIII ст., якому належаць 104 сімфоніі, болып за 20 опер, 14 мес і шмат іншых музычных твораў), было толькі 14 інструментаў. Існавалі ваенныя аркестры, якія звы-чайна складаліся з духавых інструментаў.

Высокі ўзровень музычнай культуры забяспечваў магчымасць пастаноўкі на сцэнах тэатраў такіх складаных музычных твораў, як опера і балет. Для падрыхтоўкі акцёраў оперы і балета на Беларусі існавала некалькі школ (у Слуцку, Нясвіжы, Слоніме). Спектаклі суправаджала капэла музыкантаў высокай кваліфікацыі (у асноўным немцы, чэхі, аўстрыйцы). Некаторыя спектаклі былі разлічаны на тэатральныя карціны: выхад на сцэну групы салдат, узяцце штурмам крэпасцей, фехтаванне, баталіі. У гэтых выпадках удзел у спектаклях прымалі кадэты, салдаты гарнізона.

Асабліва цікавым быў Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага, які існаваў дваццаць гадоў (1771 — 1791). У тэатры працавалі прафесійныя італьянскія, нямецкія, польскія спевакі, прыгонны хор

і балет. Балетная трупа была пад-рыхтавана ў Слонімскай балетнай школе, спектаклі суправаджала капэла Агінскага. Збор нот, тво-раў, што выконваліся на розных сцэнах (філіялы тэатра існавалі ў Седліцах — Полыпчы і Целя-ханах), налічваў 60 опер, 18 бале-таў, 3 музычныя камедыі, 253 сімфоніі і больш за 460 іншых твораў (араторыі, арыі, музыка для дывертысментаў, асобных танцаў і г.д.). Рэпертуар тэатра складаўся з опер і балетаў італьянскіх кампазітараў, а так-сама твораў М.К.Агінскага ("Зме-нены філосаф", "Елісейскія палі" і інш.). Сцэна тэатра дазваляла ставіць спектаклі барочнага стылю - з выхадам вялікай колькасці спевакоў, статыстаў, з паказам тэатралізаваных баталій коннікаў і водных феерый. Частка сцэны затаплялася вадой і па ёй

плавалі лодкі. Тэхнічныя магчымасці сцэны дазвалялі паказваць адна-часова два фантаны, якія асвятляліся бенгальскімі агнямі. Пры тэатры працаваў спецыяльны піратэхнік — майстар па феерверках. ^•Не менш цікавы і вядомы быў Нясвіжскі тэатр, звязаны з імем Францішкі Уршулі. Радзівіл. Для свайго тэатра яна напісала 16 драматычных і оперных лібрэта, сярод якіх "Дасціпнае каханне", "Суддзі пазбаўленага розуму", "Каханне нараджаецца з погляду" і інш. П'есы ставіліся ў спецыяльнай тэатральнай зале Нясвіжскага замка, у летняй рэзідэнцыі Радзівілаў Альбе, у "зялёным" тэатры і палацы пад назвай "Кансаляцыя", амфітэатр якой на прырод-ным узгорку быў разлічаны на тысячу глядачоў. Спачатку тэатр Радзівілаў з'яўляўся аматарскім: на сцэне выступалі члены кня-жацкай сям'і, сваякі, госці, выхаванцы кадэцкай школы. У другой палове XVIII ст. у тэатры ўсё часцей з'яўляліся іншаземцы-прафесіяналы і артысты з прыгонных сялян, якія атрымалі адпа-ведную адукацыю. Асабліва гэта ўзмацнілася пасля смерці Францішкі Уршулі Радзівіл, калі са сцэны зніклі драматычныя творы і перавага аддавалася операм і балетам. Ставіліся творы замежных і айчынных аўтараў. Напрыклад, музыку для аперэты "Агатка" і оперы "Войт альбанскага паселішча" напісаў кампазітар нямецкага паходжання Ян Давід Голанд (дырыжор нясвіжскага аркестра), вершаванае лібрэта - Мацей Радзівіл.

Акрамя тэатраў у Слоніме і Нясвіжы ў другой палове XVIII ст. прыгонныя і прыватныя тэатры працавалі ў Слуцку, Шклове, Магілёве, Чачэрску, Свіслачы, Плешчаніцах. Дзейнічаў таксама "плы-вучы тэатр" на баржах на Агінскім канале. Талія і Мельпамена -музы грэчаскай міфалогіі, якія апекавалі камедыю і трагедыю, натхнялі беларускіх артыстаў.

Выяўленчае мастацтва. Ідэі Адраджэння, а затым і барока праніклі ў майстэрні мастакоў. У беларускім жывапісе акрэсліліся два налрамкі. Першы — мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях;

другі — жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. Але і ў першым і ў другім напрамках адбываецца перапляценне візантыйскага і заходнееўрапейскага стыляў з мясцо-вай школай, захаванне мясцовых традыцый, выпрацоўка свайго ідэалу і мастацкіх прынцыпаў.

У выніку сінтэзу розных школ і напрамкаў склалася самабытная беларуская іканапісная школа, якой ўласціва вернасць канону, сімвалізм выяўленчай мовы, характарнасць тыпажу, шырокае выка-рыстанне этнаграфічных элементаў (узорыстасць, разнастайнасць арна-менту, у тым ліку і расійскага). У найболып ранніх творах XVI ст. ("Маці Боская Адзігітрыя" са Случчыны, "Маці Боская Іерусалімская" з Брэстчыны) прыкметна спалучэнне асноўных рыс сярэдневяковага мастацтва з элементамі рэнесансу: светлы каларыт, аб'ём, лірычнасць. Пад уплывам Адраджэння з'яўляецца імкненне да перадачы аб'ёму, прасторы, прапарцыянальнасці чалавечых фігур і асяроддзя ("Нара-джэнне Багародзіцы", "Апосталы Лука і Сымон", "Пакланенне веш-чуноў" з Брэстчыны).

У XVIII ст. у іканапіс, як наогул у беларускае мастацтва, пранікае стыль барока ("Выбраныя святыя: Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў, Іаан Златавуст" з Брэстчыны, "Аўрамій і Меркурый Смаленскія" і інш.). У барочным іканапісе вялікая ўвага надавалася афармленню абкладам, вянцом, дэкарыроўцы тканінай, ляпным арнаментам і г.д. Можна з упэўненасцю гаварыць аб існаванні на Беларусі некалькіх іканапісных школ: магілёўскай, полацка-віцебскай, палескай, гро-дзенскай, слуцка-мінскай. Магілёўская школа, напрыклад, характа-рызавалася стрыманасцю жывапіснай палітры, некаторай прыглуша-насцю, у той час як жывапісу палескай школы ў большай меры ўласціва колеравае гучанне, багацце палітры, а ў гродзенскай прык-метны ўплыў польскага жывапісу XVI — XVII стст. Але, нягледзячы на некаторае адрозненне, для ўсіх іх характэрны рысы, якія і складаюць беларускую іканапісную школу.

У канцы XVIII - пачатку XIX ст. беларускі іканапіс паступова страціў сваю адметнасць і перастаў існаваць як самабытная мастацкая школа.

Другім важным напрамкам быў манументальны жывапіс. У XVI ст. тут таксама прыкметны ўплыў рэнесанснага стылю - імкненне да перадачы аб'ёму, перспектывы, святлоценявой і колеравай мадэліроўкі. Яскравым прыкладам манументальнага жывапісу пераходнага перыя-

ду з'яўляецца роспіс драўлянай царквы куцеінскага Богаяўленскага манастыра (каля Оршы). Шматфігурная кампазіцыя (38 сцэн) на біблейскія і евангельскія сюжэты пакрывала амаль усе сцены. 1 хаця яшчэ дамінуюць статычнасць і фрагментарнасць малюнка, ужо адчуваецца імкненне авалодаць тэхнікай перадачы руху, спробы адлюстраваць у кампазіцыі прастору і аб'ём. Цікавымі кампанентамі ману-ментальнага жывапісу XVII ст. насычаны роспіс мураванага Богаяўленскага сабора ў Магілёве (1633 - 1636), Святадухаўскай царквы Тупічэўскага ма-настыра ў г.Мсціслаўлі (70 сцэн на біблейскія і евангельскія сюжэты).

Сапраўдным творам мастацтва ў манументальным жывапісе з'яў-ляецца роспіс Мікалаеўскай царквы ў Магілёве (1669 — 1672) - "Но-вазапаветная Троіца". Фігуры Бога-Айца і Бога-Сына размешчаны на сіне-блакітным фоне купала. Твары мадэліраваны пастэльнымі танамі з найтанчэйшымі нюансамі колеру. Адзенне персанажаў традыцыйна чырвона-карычневага, жоўтага і сіняга колеру, свабодныя складкі, светлапаветранае асяроддзе, кампазіцыя і іншыя асаблівасці "Нова-запаветнай Троіцы" сведчаць аб высокіх мастацкіх каштоўнасцях помніка беларускага жывапісу.

3 перамогай контррэфармацыі ў манументальным жывапісе распаў-сюджваецца стыль барока. Яму характэрна прасторавасць, маляўнічасць, дынамізм кампазіцыі, багацце ўзору, натуралізм. У другой палове XVII ст. створаны буйныя фрэскавыя цыклы (Станіславаўскі касцёл у Магілёве, Успенскі касцёл кармелітаў у Мсціслаўлі, езуіцкі касцёл Францыска Ксаверыя ў Гродне).

Папулярным відам станковага жывапісу ў XVI - XVIII стст. становіцца партрэт. Ствараюцца своеасаблівыя родавыя галерэі (Канстанціна Тызенгаўза ў Паставах, пры Полацкім езуіцкім калегіуме, партрэтныя галерэі Тышкевічаў, Радзівілаў і інш.). У архіўным пераліку 1779 г. у Нясвіжскім замку налічвалася 984 творы мастацтва на палатне і дрэве. Сярод іх — партрэты Ягайлы і Льва Сапегі, Радзівілаў, гетманаў Казіміра Сапегі і Станіслава Кішкі і інш.1

Таленавітым мастаком і гравёрам XVI — пачатку XVII ст. з'яў-ляўся Тамаш Макоўскі, каморнік пры двары Радзівілаў, нейкі час узначальваў друкарню ў Нясвіжы. Па прапанове Мікалая Радзівіла Сіроткі ён 16 гадоў працаваў тапографам, географам, гісторыкам і мастаком, каб сабраць матэрыял і скласці поўную і дакладную карту Вялікага княства Літоўскага. У 1613 г. у Амстэрдаме карта Макоўскага была надрукавана на чатырох вялікіх аркушах. У дадатку да яе давалася падрабязнае апісанне Беларусі і Літвы: прыродныя багацці, навуковыя ўстановы Полацка і Нясвіжа, народныя звычаі, курныя

сялянскія хаты, раскоша магнацкіх палацаў, гандаль з Заходняй Еў-ропай праз Кролевец (цяпер Калінінград) і Рыгу. На карце Макоўскага пазначаны рэкі і азёры, гарады, цэнтры ваяводстваў, рэзідэнцыі епіскапаў і мітрапалітаў. Яна неаднаразова на працягу XVII ст. пера-выдавалася ў Амстэрдаме на лацінскай і французскай мовах (зараз карта захоўваецца ва універсітэцкай бібліятэцы г. Упсала ў Швецыі).

Тамаш Макоўскі з'яўляецца аўтарам гравюр з краявідамі Вільні, Клецка, Трокаў, Смаленска і іншых старажытных гарадоў. Ён ілюстраваў таксама многія кнііі. Налрыклад, кніга К.Дарагастайскага пра конегадоўлю "Гішка" выдадзена ў Кракаве ў 1603 г. з 50 гравюрамі Макоўскага, на якіх коні, частка збруі адлюстраваны на фоне замкаў, гарадоў і наваколля. У кнізе "Вандроўкі князя Мікалая Радзівіла Сіроткі ў Іерусалім", надрукаванай у Брунсбергу на лацінскай мове, змешчаны партрэт падарожніка, выгравіраваны Макоўскім. Серыя гравюр Т.Макоўскага "Асада Смаленска" прысвечана падзеям 1609 —1611 гг., калі пад кіраўніцтвам ваяводы М.Шэіна рускае войска і насельніцтва абаранялі горад на працягу 20 месяцаў.

Шматлікія творы выяўленчага мастацтва пакінулі бацька і сын Гескія, якія жылі і працавалі ў XVIII ст. Яны рэстаўрыравалі фрэскі Нясвіжскага езуіцкага касцёла, якія захаваліся да нашага часу. Бацька, Ксаверы Даменік, стварыў шэраг партрэтаў галерэі Радзівілаў. Лічыцца, што ён з'яўляецца аўтарам карціны "Тайная вячэра" для галоўнага алтара Нясвіжскага фарнага касцёла. Сын, Юзаф Ксаверы, напісаў некалькі партрэтаў для нясвіжскага збору, маляваў абразы для Стаўбцоўскага дамініканскага касцёла. Яго пэндзлю належыць партрэт караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

У канцы XVIII ст. барочныя творы жывапісу трацяць свае лепшыя якасці. Псіхалагізм замяняецца знешняй афектацылй стану, а рэалізм — бутафорнасцю. Барока саступае месца новаму лылю ў выяўленчым мастацтве — класіцызму.

Архітэктура. У XVI - першай палове XVII ст. ускладнялася планіроўка і архітэктура беларускіх гарадоў, працягвалася стварэнне

абарончых і культавых збудаван-няў у стылі барока'. Як і раней, беларускі феадальны горад меў тыповую забудову: умацаваны за-мак — рэзідэнцыя феадала, князя альбо велікакняжацкага намесніка і размешчаны вакол замка гандлёва-рамесны пасад пад аховай замкавых сцен. Замак з'яў-ляўся цэнтрам горада і галоўнай яго архітэктурна-будаўнічай дамінантай.

Не быў выключэннем з гэтага правіла і Мінск, у якім у другой палове XVI ст. вызначаліся пяць асноўных раёнаў забудовы:

1) Замчышча, якое існавала ў раёне цяперашняй плошчы 8 Сакавіка. Мінскі замак быў пабу-даваны з дрэва, абгароджаны высокім земляным валам (месцамі да 10 м і вышэй) і апаясаны глыбокім ровам, напоўненым вадой. Замак часта гарэў, але зноў адбудоўваўся;

2) Нізкі рынак, альбо Стары (Нізкі) горад, — цэнтральнае гандлёвае месца, якое знаходзілася ў балоцістай мясціне, перад паўднёвай сця-ной замка, на беразе вусця р.Нямігі, дзе цяпер прыпынак транспарту на плошчы 8 Сакавіка і дзе праходзіць вуліца ад праспекта Машэрава да Свіслачы і знаходзіцца Петрапаўлаўская царква;

3) Высокі рынак, альбо Верхні горад, размяшчаўся там, дзе сёння плошча Свабоды, вуліцы Бакуніна, Герцэна, Інтэрнацыянальная, Рэ-валюцыйная і інш. Архітэктурны ансамбль рынка ўключаў гандлёвую плошчу,,крамы, Казьмадзям'янаўскі кляштар, Святадухаўскую драўляную царкву, ратушу;

4) Траецкае прадмесце знаходзілася на левым беразе р.Свіслач (раён вуліц Старавіленскай, Багдановіча, Янкі Купалы), насупраць

замка і Нізкага рынку. На тэрыторыі прадмесця знаходзіліся рынак з гандлёвай плошчай, крамы, жылыя кварталы;

5) Татарскае (Ракаўскае) прадмесце было заселена палоннымі крымскімі татарамі і знаходзілася ў раёне цяперашніх вуліц Аст-роўскага, Вызвалення, Дзімітрава, а таксама на месцы, дзе сёння размешчаны Дом кнігі і гасцініца "Юбілейная". Тэрыторыя паміж Татарскай слабадой і Свіслаччу называлася Татарскімі агародамі.

Да XVII ст. Мінск быў драўляны. Інтэнсіўнае мураванае будаўніцтва ў Мінску ўзнікла ў пачатку XVII ст., што было звязана з абвастрэн-нем сацыяльна-палітычнага і рэлігійнага становішча ўнутры Вялікага княства Літоўскага ў сувязі з заключэннем Брэсцкай царкоўнай уніі і наступленнем контррэфармацыі. Праваслаўныя, католікі і уніяты імкнуліся засведчыць сваю сілу і прысутнасць у горадзе шляхам па-будовы манументальных мураваных храмаў і кляштараў. Ідэйнае і рэлігійнае саперйіцтва стымулявала мураванае будаўніцтва. У пер-шай палове XVII ст. на плошчы Высокага рынку, на месцы драўля-най Святадухаўскай царквы, быў пабудаваны базыльянскі кляштар (у змененым выглядзе захаваўся да нашых дзён — у ім да нядаўняга часу размяшчаўся Белсаўпраф), а побач з ім (цяпер вул. Энгельса) -дамініканскі касцёл і кляштар. У сярэдзіне XVII ст. насупраць будынка базыльянскага мужчынскага кляштара быў пабудаваны базыльянскі жаночы кляштар. Будынкі мінскіх базыльян уяўлялі сабой адзіны архітэктурны комплекс з кампазіцыйным цэнтрам — царквой Свя-тога Духа. На Высокім рынку былі пабудаваны таксама касцёл і

 

кляштар бернардзінцаў (да нядаўняга часу ў гэтых будынках размяш-чаўся архіў), касцёл і кляштар бернардзінак (зараз — гэта праваслаўны сабор на плошчы Свабоды, у кляштарных будынках — жылыя дамы).

У XVII ст. у Мінску былі пабудаваны касцёл і кляштар бенедыкцінак, якія знаходзіліся на старой Кальварыі (Кальварыяй называліся каталіцкія могілкі, якія тады знаходзіліся ў раёне цяпе-рашняй вуліцы Камсамольскай на адрэзку паміж вуліцай Інтэрнацыянальнай і праспектам Ф.Скарыны). У 1612 - 1613 гг. у раёне вуліцы Ракаўскай, ля Нямігі, на сродкі і стараннем праваслаў-най шляхты і гараджан пачалося будаўніцтва мураванай Петрапаў-лаўскай царквы і манастыра. Праз некалькі гадоў царква і манастыр былі пабудаваны (царква існуе і сёння). У горадзе вялося таксама будаўніцтва асабнякоў багатых гараджан і крамаў.

Да сярэдзіны XVIII ст. быў архітэктурна закончаны ансамбль Са-борнай плошчы Верхняга горада. У 1709 - 1710 гг. на заходнім баку гэтай плошчы пабудаваны езуіцкі касцёл, кляштар і мураваныя будынкі калегіума. У 1750 г. з правага боку касцёла была вымура-вана ў стылі барока, як і касцёл, трох'ярусная гарадская вежа з гадзіннікам (зараз яна не існуе). Кафедральны касцёл быў часткова перабудаваны ў 1951 г. іўім размяшчалася спартыўнае таварыства "Спартак" (цяпер адноўлены як касцёл).

Галоўнай архітэктурна-будаўнічай дамінантай Нясвіжа з'яўляўся замак, заснаваны ў 1583 г. на месцы створанага раней драўлянага

замка. Мікалай Радзівіл Чорны ў 1547 г. перабудаваў драўляны за-мак. Яго сын і наследнік Мікалай Крыштоф Радзівіл, па мянушцы Сіротка, пасля падарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет распа-чаў у Нясвіжы вялікае будаўніцтва. Ён запрасіў выдатнага архітэктара Яна Марыю Бернардоні, па пра-ектах якога былі створаны цудоўныя збудаванні ў Кракаве, Калішы і Любліне. Але менавіта ў Нясвіжы таленавіты італьянец пакінуў свае лепшыя творы - за-мак, касцёл і калегіум езуітаў.

Нясвіжскі замак пабудаваны па стараітальянскай абарончай сістэме, паводле якой каменная сцяна замянялася каменным валам, а вежы пераўтвараліся ў больш нізкія бастыёны, куды ставілі гарматы для абстрэлу перадполля за ровам. Па версе вала ішла дарога, абароненая брустверам. 3 вонкавага боку рова знаходзілася дадатковая дарога - для перамяшчэння стралковых атрадаў, якія абаранялі па-дыходы да крэпасці. Замак акружала з усіх бакоў вада азёр і кана-лаў. Трапіць на яго тэрыторыю можна было толькі па драўляным мосце, які разбіралі пры пагрозе варожага нападзення. Вароты.замка былі двухпавярховыя з дазорнай вежай. Другі паверх злучаўся з валам. У замку знаходзіліся атрады прыватнай арміі Радзівілаў.

Галоўны франтон замка Радзівілы ўпрыгожылі сваім гербам і ваеннымі эмблемамі з пышным арнаментам у стылі барока. Арка ўяз-ной вежы вяла ва ўнутраны парадны двор, дзе каменныя пабудовы размяшчаліся па перыметры своеасаблівага кола. Цэнтральны корпус займалі самі Радзівілы. Злева ад яго знаходзіўся трохпавярховы казар-менны дом з высокай дазорнай вежай, справа - двухпавярховае гаспадар-чае збудаванне. Другі двор - конны, альбо гаспадарчы, на ім у XVII -пачатку XIX ст. размяшчаліся падземная стайня і яма-бункер для мяд-зведзяў. Трэці двор быў зусім маленькі. Ён злучаўся з навакольным светам сакрэтнымі пераходамі. Мясцовыя легенды сведчаць аб тым, што падземныя хады ішлі да Альбы (летняй рэзідэнцьгі Радзівілаў з каналамі і сажалкамі, на якіх плаваў княжацкі флот) і нават Мірскага замка.

У 1706 г. Нясвіжскі замак быў разбураны шведамі. У 1726 г. яго адбудавалі ў стылі барока. Запрошаны для гэтага архітэктар К.Ждановіч пачаў насыпаць новыя валы. У XVIII ст. быў перабудаваны галоўны корпус палаца. Стварэннем аднаго з лепшых на Беларусі ландшафтных паркаў завяршалася фарміраванне палацава-паркавага ансамбля. 3 таго часу ў асноўных абрысах гэты ансамбль захаваўся да нашых дзён.

У другой палове XVI — першай палове XVII ст. ролю абарончых збудаванняў выконвалі Галыпанскі, Глускі, Заслаўскі, Клецкі,

Койданаўскі, Любчанскі, Лепельскі, Ляхавіцкі, Магілёўскі, Мазырскі, Шклоўскі замкі, Верхні (Горны) і Ніжні (Дольны) замкі Старога Слуцка і Новы замак Новага Слуцка, замкі Старога і Новага Быхава, замак у в.Сма-ляны Аршанскага раёна, дом-крэ-пасць у в.Гайцюнішкі Вора-наўскага раёна, комплекс замкавых умацаванняў у Копысі, Дуброўне, Друі, Іказні і інш.

Працягвалася культавае будаўніцтва. У другой палове XVI -пачатку XVII ст. былі створаны Троіцкі касцёл у в.Чарнаўчыцы (Брэсцкі р-н), Успенская царква і Петрапаўлаўскі касцёл у в.Новы Свержань і Петрапаўлаўскі касцёл у в.Дзераўная (Стаўбцоўскі р-н), фарны1 касцёл (фара Вітаўта) у Гродне, касцёл Ушэсця Прасвятой Багародзіцы ў Магілёве, касцёл у в.Гальшаны (Ашмянскі р-н),

кальвінскія зборы ў Смаргоні, в.Асташына (Навагрудскі р-н) і ў в.Кухцічы (Уздзенскі р-н).

У 1587 — 1593 гг. быў пабудаваны Нясвіжскі фарны касцёл — трохнефавая крыжова-купальная базіліка з адной выцягнутай апсідай, па баках якой узведзены двухпавярховыя сакрысціі (памяшканні, прызначаныя для захавання культавага начыння, адзення і, магчыма, кляштарнай казны). Цэнтральны высокі неф, ніжэйшыя бакавыя, алтарная алсіда, трансепт2, купал са светлавым ліхтаром, дзве бакавыя каплічкі — вось часткі, з якіх складаецца прасторавая сфера храма. Даследчыкі адносяць Нясвіжскі фарны касцёл разам з аналагічным у Калішы да першых помнікаў барока на тэрыторыі Рэчы Паспалітай:

галоўны фасад мае цэнтральную вось сіметрыі, плоскія пілястры размешчаны ў два ярусы. Фасад касцёла быў атынкаваны і пабелены, у яго нішах размешчаны статуі святых. Сярод роспісаў храма налічваецца звыш 40 кампазіцый, сярод якіх "Тайная вячэра", дзе

Хрыстос адкрыў апосталам тайну сваёй ахвяры. У касцёле захаваўся старажытны арган, размешчаны на галерэі. У паўпадвальным памяшканні храма, перакры-тым масіўнымі скляпеннямі, знаходзіцца магільны склеп роду Радзівілаў. Касцёл дзейнічае і сёння.

Стыль барока, запазычаны з Італіі, яшчэ доўга спалучаўся ў мясцовым дойлідстве з элементамі готыкі і рэнесансу. Так, касцёлы бернардзінцаў у Гродне (1595 — 1618) і Іўі (каля 1600 г.) побач з плоскімі барочнымі фасадамі мелі гатычныя шматгранныя апсіды, умацаваныя контрфорсамі. Мікалаеўскі касцёл у Міры (1599 -1605) - трохнефавая базіліка з трансептам, цэнтральны неф якой завяршае шмат'ярусная рэне-сансная вежа, з двух бакоў да яе прымыкаюць невялікія круглыя бакавыя вежы з вітымі ўсходамі, якія кампазіцыйна завяршаюць бакавыя нефы.

Ранні этап станаўлення беларускага барока завяршыўся фарміраваннем характэрнага базілікальнага аднаапсіднага тыпу храма з двухвежавым фасадам: касцёл у Дзятлаве (1624), касцёл брыгітак у Гродне (1642 — 1656), касцёл у Вішневе каля Валожына (1637 - 1641) і інш.

Але хутка на Беларусі будуюцца касцёлы з бязвежавымі галоўнымі фасадамі, дзе канцэнтраваліся асноўныя сродкі выразнасці, што, як вядома, было характэрна для італьянскага барока (касцёлы бернардзінцаў і францысканцаў у Гродне, дамініканцаў у Мінску і Навагрудку і інш.).

Позняму беларускаму барока побач з надзвычайнай маляўнічасцю і пластычнасцю, багаццем святлаценю ўласцівы стромкасць і лёгкасць, хвалістыя абрысы вежаў і франтонаў. У мастацтвазнаўстве яно атры-мала назву "віленскае барока". Найбольш выразна рысы позняга бела-рускага барока выявіліся ў культавых пабудовах уніятаў XVIII ст. Сафійскі сабор у Полацку (перабудаваны ў 1738 — 1750 гг.), цэрквы і манастыры ў Беразвеччы (каля Глыбокага), Барунах (каля Ашмян), Талачыне, Богаяўленская і Крыжаўзвіжанская цэрквы ў Жыровічах (каля Слоніма), Васкрасенская царква ў Віцебску і інш. У меншай ступені характарыстыкі "віленскага барока" знайшлі ўвасабленне ў

каталіцкім будаўніцтве другой паловы XVIII ст.: касцелы ў Слонше, Лужках і Германавічах (каля Шаркаўшчыны), касцелы дамшіканцау у Смалянах (каля Оршы) і Дунілавічах (каля Паставау).




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 679; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.