Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Барацьбы. 8 страница




Да ліку пабудоў грамадзянскага прызначэння адносяцца адміністрацыйныя і гаспадарчыя будынкі. 3 увядзеннем гарадскога самакіравання на аснове магдэбургскага права на рыначных плошчах, побач з крамамі і гасціннымі дварамі, будаваліся ратушы розных памераў і планіроўкі. Пераважалі ратушы са.діматярусныш вежамі, завершанымі разнастайнымі купалаш ці шпілямі. Частка памяшкан-нлў ратушы (падвалы, першыя паверхі) адводзілася пад хлебныя крамы, склады тавараў прыезджых купцоў, памяшканнідля апрацоукі сукнаў у іх хавалі гарадскія вагі і бочкі, якімі мералі збожжа (бочка мерная"). У ратушы знаходзіліся канцылярыя самакіравання, гарадская казна, архіў з кнігамі адміністрацыйных прадшсанняў рады і яе судовых рашэнняў, граматы з прывілеямі, выдадзенымі грраду. Найболып вядомымі з'яўляюцца будынкі Мінскай, Нясвркскан, Гро;

дзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, Слонімскай, Чавускан, Чачэрскан і Шклоўскай ратуш. Болыпасць гэтых будынкаў не захавалася.

Вя^яр іугрсття v йаларускай архітэктуры займа^бддынкі^наву-чальных устаноў. Нясвіжскі ёзуіцкі кЯл5ГІў5Гбыу пабудаваны у канцы

XVI ст. На яго першым паверсе размяшчаліся школа, гасцёўня, аптэка і друкарня. Відавочна, на першым паверсе ў т.зв. канвікце (бурсе) жылі вучні. На другім па-версе знаходзіліся келлі манахаў, капліца, апартаменты рэктара. Парадныя пакоі былі распісаны фрэскамі. Над галоўным уваходам знаходзілася вежа, а на ёй — гадзіннік і званы. Мураваныя будынкі калегіума мінскіх езуітаў мясціліся на Саборнай плошчы (у адным з іх пасля перабудовы ў 1968 г. у чатырохпавярховы гмах размяшчалася сярэдняя спецы-яльная музычная школа).

Ствараліся таксама выдатныя палацавыя ансамблі, якія спалучалі розныя стылявыя плыні — барока, ракако, класіцызм. Для палацавых пабудоў характэрна спецыфічная кампазіцыя з пара-дным дваром, анфіладяай планіроўкай, багатай дэкара-

тыўнай апрацоўкай фасада і інтэр'ера. Іх веліч і прыгажосць дапаўнялі паркавыя ансамблі. Магнацкія рэзідэнцыі сапернічалі паміж сабой, а часам і з каралеўскімі палацамі ў пышнасці архітэктуры, аксесуарах іх унутранага ўбрання. Галерэю палацаў гэтага перыяду складаюць рэзідэнцыі буйных магнатаў: Агінскіх у Слоніме, Чартарыйскіх у Воўчыне (Камянецкі р-н), Радзівілаў у Нясвіжы і Дзятлаве, Тызен-гаўза ў Гродне і інш.

Палац Тызенгаўза ў Гродне быў пабудаваны ў канцы XVIII ст. (1760 — 1770) архітэктарамі Ю.Мёзерам (нямецкі архітэктар на службе ў Тызенгаўза) і італьянцам Дж.Сакам (прадстаўнік архітэктуры барока і класіцызму, прыдворны архітэктар графа А.Тызенгаўза, а потым галоўны архітэктар каралеўскіх мануфактур у ВКЛ). Палац размяш-чаўся на плошчы, да якой быў павернуты галоўным фасадам. Гэта аднапавярховы мураваны будынак, П-падобны ў плане, накрыты высокім дахам з невялікімі мансардамі ў цэнтры бакавых крылаў. Будынак упрыгожваў бельведэр — круглая, авальная пабудова, шмат-гранная ў плане, з зашклёнымі ці адкрытымі праёмамі, завершаная купалам і скульптурнай выявай Цэрэры над галоўным уваходам. Зялёны колер сцен, белыя ляпныя дэталі фасада добра спалучаліся з чырвоным колерам даху.

Планіроўка палаца была змешанай - у цэнтральнай частцы анфіладная, а ў крылах - калідорная. Парадныя залы былі аздоб-лены плафонамі з размалёўкай і мармуровымі разнымі камінамі. Да паўднёва-ўсходняга боку палаца быў прыбудаваны тэатр Тызенгаўза. 3 гэтага ж боку палаца прафесарам Ж.Э.Жыліберам з Ліёна быў ство-раны батанічны сад, які па разнастайнасці, рэдкасці і колькасці відау раслін не саступаў лепшым садам Еўропы. Пасля далучэння Беларусі да Расіі з пачатку XIX ст. ён стаў рэзідэнцыяй губернатара.

У Слоніме аднапавярховы палац Агінскіх налічваў 116 пакояў і

залаў.

У Нясвіжскім палацава-паркавым ансамблі Радзівілаў мелася болып за 300 пакояў і 12 вялікіх залаў. Самымі багатымі скарбамі былі напоўнены Каралеўская, Залатая, Мармуровая, Гетманская, Рыцарская, Паляўнічая і іншыя залы. Каменныя лесвіцы, упрыго-жаныя меднымі парэнчамі, вялізныя прыхожыя, завешаныя старадаўнімі карцінамі, партрэтамі гетманаў Радзівілаў, дыванамі і габеленамі, паркеты з чырвонага, чорнага і лімоннага дрэва, багатая мэбля, зброя, упрыгожаная інкрустацыяй золатам і серабром, маршальскія жэзлы, гетманскія булавы, поўныя камплекты рыцарскіх даспехаў, скульптуры з мармуру, сабранага з усяго свету, васковыя

фігуры гістарычных асоб, скульп-туры 12 апосталаў у рост чала-века, выкананыя з золата і серабра, кованыя срэбныя сталы, падсвечнікі болып чым метровай вышыні з каштоўных металаў, сярэбраны коўш "вагой 82 залатнікі, вышыні 5 вяршкоў", пазалочаныя балея і рукамыйнік, старадаўні фарфор, фамільнае золата і серабро — гэтыя і многія іншыя гістарычныя і мастацкія каштоўнасці Радзівілаў былі створаны не адным пакаленнем беларусаў, болыпасць з якіх за сваю працу на паноў мелі "лапці, торбу, хлеб з мякінай, цемру кур-най хаты...". Паводле слоў пісьменніка У.Сыракомлі, які пра-цаваў ва ўпраўленні гаспадаркай Радзівілаў, сяляне плацілі сваім гаспадарам за ўсё: за карыстанне зямлёй, за лес, за пчол, за рыбу, а магчыма, "і за само паветра".

Другая палова XVIII ст. - час росквіту дэкаратыўна-прыкладнога мас-тацтва на беларускіх землях. Сярод выдатных дасягненняў майстроў: посуд урэцкай і налібоцкай шкляных мануфактур, мірскія і слуцкія дываны, карэліцкія габелены і сусветна-вядомыя слуцкія паясы, што вырабляліся ў радзівілаўскай "персіярні" пад кіраўніцтвам Яна Маджарскага.

Мануфактура ў Слуцку па вытворчасці паясоў была заснавана па загаду князя Міхала Казіміра Радзівіла ў канцы XVI ст.1 Слуцкія паясы, вытканыя з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак, упрыгожваліся ўзорным шляком і беларускім раслінным арнаментам з кветак слуцкага краю — незабудак, валошкаў і інш. Арнамент амаль ніколі не паўтараўся. Лепшыя майстры ўмелі рабіць двух- і чатырох-баковыя паясы. На кожным баку быў свой малюнак. Адзін і той жа пояс выкарыстоўвалі як будзённы, святочны, вясельны і жалобны. Паводле падлікаў даследчыкаў, усяго было выраблена каля 10 тыс. унікальных, непаўторных слуцкіх паясоў.

Такія асноўныя накірункі развіцця культуры на беларускіх землях у другой палове XVI - XVIII стст.

ВЫВАДЫ

1. Да другой паловы XVI ст. выспелі ўмовы для болып цеснага дзяржаўнага аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай. Першая група прычын гэтага аб'яднання звязана са знешнепалітычнымі абставінамі. Саперніцтва паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім Маскоўскім княствам за славянскія землі вылілася ў першай палове XVI ст. у цэлы шэраг руска-літоўскіх войнаў, у выніку якіх ВКЛ страціла 1/4 сваёй тэрыторыі. 3 1500 па 1569 г. у межы Вялікага княства Літоўскага 45 разоў урываліся полчышчы крымскага хана, у тым ліку 10 разі-ў спусташалі тэрыторыю Беларусі. Барацьба ВКЛ, Полыпчы і Рускай дзяржавы за Лівонію прывяла да працяглай Лівонскай вайны (1558 - 1583). Каб больш паспяхова суп-рацьстаяць агрэсіі, польскія паны прапанавалі ВКЛ аб'яднацца ў адзінай дзяржаве пад эгідай Польшчы. Другая група прычын звя-зана з унутрыпалітычным развіццём ВКЛ. Сярэдняя і дробная шляхта, незадаволеная ўладай вялікага князя літоўскага і магнатаў, лічыла прывілеі польскай шляхты болыпымі за свае, а таму актыўна высту-пала за аб'яднанне з Польшчай з тым, каб атрымаць у новай дзяржа-ве яшчэ болып прывілеяў. Трэцяя група прычын носіць дынастычны характар. Пасля трох шлюбаў у польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста не было нашчадкаў. Ен вырашыў ажаніцца чацвёрты раз, але па каталіцкаму абраду гэта можна было зрабіць толькі з дазволу папы рымскага. Жыгімонт II Аўгуст пачаў выслужвацца перад Ватыканам і выконваць любыя загады польскіх магнатаў і каталіцкага духавенства.

2. Люблінская унія, гвалтам навязаная Вялікаму княству Літоўскаму палякамі на чале з Жыгімонтам II Аўгустам на Люблінскім сейме 1569 г. пасля анексіі і далучэння болыпасці тэрыторыі княства да Польскага каралеўства (Падляшша, Валынь, Падолія, Кіеўшчына), прадугледжвала інкарпарацыю рэшткаў Вялікага княства Літоўскага ў польскую дзяржаву пад назвай "Рэч Паспалітая". На чале гэтай дзяржавы стаялі выбарны польскі кароль (у яго карону ўпісваліся тытулы: вялікі князь літоўскі, рускі, прускі і г.д.) і агульны вышэйшы заканадаўчы орган — каронны (г.зн. польскі) сейм, у якім голас "ліцвіна" (г.зн. жыхара ВКЛ) заглушваўся пераважнай большасцю каронных паслоў.

3. У выніку жорсткай барацьбы на Люблінскім сейме і пасля Любліна за незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць кіруючым колам Вялікага княства Літоўскага ўдалося захаваць рэшткі тэрыторыі былой дзяржавы, а таксама рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. Абедзве былыя самастойныя дзяржавы захавалі свае ранейшыя назвы - Вялікае княства Літоўскае і Польская Ка-рона, а таксама свае законы, урады і іншыя органы выканаўчай улады, судовыя сістэмы, мясцовае самакіраванне, фінансы, узброеныя сілы і

да канца XVII ст. свае дзяржаўныя мовы. Статутам Вялікага княства Літоўскага 1588 г. чужаземцам, г.зн. этнічным палякам, польскім магнатам, забаранялася на тэрыторыі княства купляць зямлю і маёмасць, а таксама займаць дзяржаўныя пасады. Гэта дае падставу некаторым даследчыкам лічыць, што Рэч Паспалітая на першым этапе свайго існавання з'яўлялася канфедэратыўнай дзяржавай. Іншыя сцвярджаюць, што Рэч Паспалітая была федэратыўнай дзяржавай, у якой ВКЛ і Полыпча мелі адносную самастойнасць, абмежаваную дзейнасцю адзінага польскага караля і адзінага органа заканадаўчай улады — сейма Рэчы Паспалітай, а таксама засіллем польскіх паноў і пашырэннем польскага ўплыву на беларускіх і літоўскіх землях у канцы XVII - XVIII стст.

4. Магнаты Вялікага княства Літоўскага пры спрыяльных абставінах змагаліся за дасягненне іх княствам поўнай самастойнасці, рабілі змовы з мэтай адарваць ВКЛ ад Рэчы Паспалітай. У перыяд барацьбы ўкраінскага народа супраць польскіх паноў у сярэдзіне XVII ст. Януш Радзівіл вёў перапіску з Багданам Хмяльніцкім наконт атры-мання ВКЛ поўнай самастойнасці. Такія ж дзеянні ўчыняліся ў перыяд Паўночнай вайны Расіі са Швецыяй (1700 - 1721) і падзелаў Рэчы Паспалітай 1772, 1793 і 1795 гг. Вялікае княства Літоўскае было ліквідавана канстытуцыяй Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 г. У 1811 -1812 гг. М.К.Агінскім і іншымі магнатамі быў распрацаваны праект аднаўлення Вялікага княства Літоўскага. Пасля захопу Вільні 28 чэрвеня 1812 г. французскай арміяй па загаду Напалеона быў утвораны часовы ўрад пад назвай "Камісія Вялікага княства Літоўскага" як орган адміністрацыйнага кіравання акупіраванай тэ-рыторыяй Літвы і Беларусі.

5. У выніку Брэсцкага царкоўнага сабора 1596 г. і прынятай на ім царкоўнай уніі была створана уніяцкая царква. Фактычна ў Брэсце працавалі два саборы: прыхільнікаў аб'яднання праваслаўнай і каталіцкай царквы ў адзіную уніяцкую царкву і праціўнікаў гэтага аб'яднання. У рэшце рэшт у царкоўныя справы ўмяшаўся польскі кароль, арыштаваў праціўнікаў уніі і зацвердзіў рашэнне таго сабора, які прыняў унію. Уніяцкая царква падпарадкоўвалася папу рымска-му, а абрады ў ёй на першым этапе заставаліся ранейшымі, а потым пераводзіліся на каталіцкі лад. Ватыканам і польскім каталіцкім духавенствам рабілася спроба паступова, незаўважна, падманным шляхам, цераз выкарыстанне беларускай мовы ў пропаведзях і пры звяртанні да вернікаў акаталічыць праваслаўнае насельніцтва Беларусі. Уніяцкая царква, такім чынам, уяўляла сабой сродак акаталічвання насельніцтва на нацыянальнай аснове, а не нацыя-нальную царкву як сімвал суверэнітэту дзяржавы. Беларуская шляхта перайшла ў каталіцызм, а вернікамі уніяцкай царквы сталі сяляне і гарадскія нізы, якіх нярэдка сілай і падманам далучалі да гэтай царквы. Апошнюю іранічна называлі "хлопскай царквой". Уніяцкая царква ў Беларусі была ліквідавана ў 1839 г.

6. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVI - XVIII стст., як і грамадска-палітычнае жыццё, не адзначалася стабільнасцю. Са-цыяльныя, этнічныя, рэлігійныя процістаянні феадальнага грамадства, шматлікія войны і феадальныя міжусобіцы не спрыялі эканамічнаму росквіту краю. Правядзенне ў жыццё на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XVI - першай палове XVII ст. аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста прывяло да ўсталявання фальварач-най сістэмы гаспадарання, канчатковага запрыгоньвання сялян і значнага павелічэння іх прыгонніцкага ўціску. Побач з тэндэнцыяй да росту землеўладанняў свецкіх магнатаў назіраецца залог іх маёнткаў, што нараджае ў другой палове XVIII ст. тэндэнцыю да пе-раўтварэння феадальнай формы ўласнасці на зямлю ў буржуазную. Разам з залогам зямлі ўзнікаюць і такія парасткі буржуазных адносін, як арэнда зямлі, ліхвярства, мануфактуры.

7. Войны Рэчы Паспалітай вялі да эканамічнага заняпаду Беларусі, разбурэння гарадоў і вёсак, фізічнага знішчэння насельніцтва. Яны павялічвалі раскол грамадства па этнічнай і рэлігійнай прыкметах.

8. Позняе Адраджэнне з яго рэфармацыйна-гуманістычным рухам, перамога контррэфармацыі і панаванне ў мастацтве стылю барока зрабілі вялікі ўплыў на развіццё культуры беларускіх зямель другой паловы XVI - XVIII стст. Функцыяніравалі найбольш перадавыя для таго часу брацкія і пратэстанцкія (кальвінісцкія і арыянскія) школы, выдавалася вучэбная і палемічная літаратура, кнігі богаслужэбнага зместу, а так-сама для хатняга чытання. У XVIII ст. на беларускіх землях пашы-раецца свецкая адукацыя, праводзіцца школьная рэформа. Створаная ў 1773 г. Адукацыйная камісія адмяніла выкладанне ў рамках школьных праграм рэлігіі. Развівалася бібліятэчная і архіўная справа.

Выдатным творам беларускага летапісання XVII ст. была Барку-лабаўская хроніка, якая з дэмакратычных пазіцый адлюстравала дзяр-жаўныя, ваенныя і грамадзянскія справы айчыны свайго часу. Ад-нак летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі. Беларуская рэфармацыя і контррэфармацыя вылучыла плеяду публіцыстаў: С.Буднага, В.Цяпінскага, П.Скаргу, М.Сматрыцкага, Л.Карповіча, братоў Зізаніяў, А.Філіповіча і інш. Важны ўклад у развіццё беларускай і рускай культуры зрабіў паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч С.Полацкі.

9. Развівалася тэатральнае і музычнае мастацтва. Дзейнічалі школьныя тэатры, тэатры лялек - батлейка, прыгонныя і прыватныя тэатры. Апошнія ў другой палове XVIII ст. працавалі ў Слоніме, Нясвіжы, Слуцку, Шклове, Магілёве, Чачэрску, Свіслачы, Плешчаніцах. Дзейнічаў таксама "плывучы тэатр" на баржах на Агінскім канале. У маёнтках буйных магнатаў меліся прафесійныя аркестрілі капэлы. Дзейнічалі ваенныя аркестры і народныя капэлы. У свецкай музыцы найбольш характэрным жанрам быў кант - шматга-лосая песня свецкага зместу. Развівалася царкоўная музыка. У выяўлен-

чым мастацтве склалася самабытная беларуская іканапісная школа, якая ў канцы XVIII - пачатку XIX ст. перастала існаваць. Другім важным напрамкам быў манументальны жываліс — роспісы культавых збудаванняў. Папулярным відам станковага жывапісу з'яўляўся парт-рэт. Ствараліся сваеасаблівыя родавыя партрэтныя галерэі. У архітэктуры побач з готыка-рэнесансным стылем усталявалася барока, якое ў канцы XVIII ст. саступіла месца класіцызму. Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль Радзівілаў, палац Тызенгаўза ў Гродне, Слонімскі палац Агінскіх, Нясвіжскі фарны касцёл, касцёлы бернардзінцаў у Гродне і Іўі, Мікалаеўскі касцёл у Міры, касцёлы ў Дзятлаве і Вішневе, касцёлы дамініканцаў у Мінску, Навагрудку, Смалянах і Дунілавічах, Богаяўленская і Крыжаўзвіжанская цэрквы ў Жыровічах, Уваскрасенская царква ў Віцебску, іншыя культавыя і абарончыя збудаванні — помнікі архітэктуры беларускіх зямель другой паловы XVI — XVIII стст.

10. Асвета, кнігадрукаванне, бібліятэчная і архіўная справа, літаратура, тэатр, музыка, жывапіс, архітэктура, уся духоўная куль-тура беларускага народа часоў Рэчы Паспалітай - яскравы адбітак палітычнай і ідэалагічнай барацьбы, якая вялася за права мець сваю мову, адукацыю, мастацтва, традыцыі і звычаі, свой лад жыцця,

11. У 1772, 1793 і 1795 гг. адбыліся тры падзелы Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Аж да 1918 г. Польшча як дзяржава не існавала. Чаму Рэч Паспалітая не змагла абараніць свой суверэнітэт? Гэта тлумачыцца наступнымі абставінамі:

1) адсутнасцю адзінай цэнтралізаванай дзяржавы і моцнай цэнтраль-най улады; выбарнасцю польскіх каралёў, іх залежнасцю ад магна-таў і шляхты; усемагутнасцю, амбіцыйнасцю і непадкантрольнасцю цэнтральнай уладзе мясцовых феадалаў, іх правам мець замкі і войскі. Польскія каралі фактычна не кіравалі дзяржавай, іх улада ў многім была фармальнай, абмежаванай;

2) наяўнасцю "залатых шляхецкіх вольнасцей" - права "свабоднага вета", якое дазваляла аднаму дэпутату сейма заблакіраваць прыняц-це таго ці іншага закону (рашэння); т. зв. канфедэрацый - саюзаў узброенай шляхты для абароны сваіх вольнасцей і прывілеяў; мяс-цовых шляхецкіх сеймікаў, якім належала ўся ўлада ў ваяводствах і паветах. Таму сейм Рэчы Паспалітай быў бяспраўным, недзеяздоль-ным, а канфедэрацыі шляхты іншы раз мелі характар прамога паў-стання супраць караля ("рокашы"). У краіне гаспадарыла феадальная анархія;

3) адсутнасцю моцнага войска ў караля як гаранта суверэнітэту дзяржавы. Рэч Паспалітая мела толькі 16 тыс. салдат, Расія — 300 тыс. Арміі ў Рэчы Паспалітай фактычна не было, бо феадальныя магнаты і духавенства баяліся, што моцная дзяржава і моцнае войска не дадуць ім магчымасці ўздзейнічаць на дзяржаўныя справы, кіраваць дзяр-жавай. Шляхта баялася прытоку ў армію сялян і лічыла моцную армію перашкодай для "залатых шляхецкіх вольнасцей", свайго

пануючага становішча ў дзяржаве. Гістарычны вопыт сведчыць аб тым, што, калі народ і дзяржава не хочуць мець моцную ўласную армію, тады яны будуць утрымліваць і карміць чужую армію. Так і здарылася з Рэччу Паспалітай.

12. Больш як 200-гадовая гісторыя Рэчы Паспалітай - павучальны ўрок для нашчадкаў: неабмежаваная дэмакратыя побач з выбарнай манархіяй — найгоршая форма кіравання дзяржавай, якая звычайна вядзе да расколу кіруючага пласта грамадства на палітычныя групоўкі, нараджае такія амаральныя з'явы, як подкуп, карупцыя, страта адказнасці за лёс бацькаўшчыны, эгаізм і індывідуалізм. Не менш небяспечным для дзяржаўнасці з'яўляецца раскол грамадства павод-ле этнічных і ідэалагічных прыкмет, што вядзе да грамадзянскіх вой-наў. Усё вышэйназванае аслабляе дзяржаву знутры і робіць яе лёгкай здабычай для суседзяў.

Літаратура

Белоруссня в эпоху феодалнзма: Сб. документов н матерналов: В 4 т. Мн., 1959 - 1979. Т.1,2.

Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Мн., 1936. Т.1.

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Мн., 1989.

Дневннк Люблннского сейма 1569 г. СПб., 1869.

Внтебская старнна: В 5 т. Внтебск, 1889. Т.1, 2, 5.

Соцнально-полнтнческая борьба народных масс Белорусснн: Конец XIV в. - 1648 г.:

Сб. документов н матерналов: В 3 т. Мн., 1988. Т.1.

Акты, относяіцнеся к ясторнн Южной н Западной Росснн, собранные н нзданные Археогра-фнческой комнссней. СПб., 1861. Т.З.

Хрестоматня по нстормн южных н западных славян: В 3 т. Мн., 1987. Т. 1.

Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст. Мн., 1983.

Брянцев П.Д. Очерк Древней Лнтвы н Западной Росснн. Внльна, 1891.

Брянцев ПД. Нсторня Лнтовского государства с древнейшнх времен. Внльна, 1889.

Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972. Т.1.

Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Мн., 1988. Т.2.

Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1983. Т.1.

Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI - XVIII стст. Мн., 1992.

Грчцкееііч А.П. Частновладельческне города Белоруссям в ХУІ-ХУІІІ вв. Мн., 1975.

Грчцкевнч А.П. Соцнальная борьба горожан Белорусснн (XVI — XVIII вв.). Мн., 1979.

Демьяновііч А. Незунты в Западной Росснн (в 1569 - 1772 гг.) // Журнал Мнннстерства народного просвеіцення. Август 1871 г.

Емяльянчык У.П. Паланез для касінераў. 3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Касцюшкі ў Беларусі. Мн., 1994.

Нсторня Белорусской ССР. Мн., 1977.

Нгнатенко А.П. Ремесленное пронзводство в городах Белорусснм в XVII - XVIII вв. Мн., 1963.

Козловскш П.Г. Крестьяне Белорусснн во второй половнне ХУІІ-ХУІІІ вв. Мн., 1969.

Кояловііч М.О. Лекцнн по нсторнн Западной Росснн. СПб., 1864.

Кояловнч М.О. Лнтовская церковная уння. Нсследованне... СПб., 1859 — 1861. Т.1 - 2.

Лойка П.А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі. Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой

палове XVI - XVIII стст. Мн., 1991.

Лочмель I. Нарыс гісторыі барацьбы беларускага народа супраць польскіх паноў. М.,

1940.

Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980.

Мальдзіс А. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст. Мн., 1982.

Мальцев А.Н. Россня н Белоруссня в середнне XVII века. М., 1974.

Мартос А. Беларусь в нсторнческой государственной н церковной жнзнн. Мн., 1990.

Мелешко В.Н. Очеркн аграрной нстормн Восточной Белорусснн (вторая половнна XVII -

XVIII вв.). Мн., 1975.

Мелешко ВЛ. Классовая борьба в белорусской деревне во второй половнне XVII - XVIII вв.

Мн., 1982.

Мялешка В.І., Лойка П.А. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы. Мн., 1988. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Мн., 1994. 4.1. Похн.лееііч Д.Л. Крестьяне Белорусснм н Лнтвы в XVI — XVIII вв. Львов, 1957. Філатава А.М. Паўстанне 1794 г. на Беларусі: Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі.

Мн., 1992.

Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.

Юхо Я.А. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Польшчай // Полымя, 1972. № 1.

Юхо Я.А., Емяльянчык У.П. "Нарадзіўся я ліцьвінам...": Т.Касцюшка. Мн., 1994.

 

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ.

КРЫЗІС ФЕАДАЛЬНА-ПРЫГОННІЦКАЙ СІСТЭМЫ

(канец XVIII - першая палова XIX ст.)

ГЛАВА1

УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСІ Ў СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. ПАЛІТЫЧНАЕ 1 САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ

§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі

Рэч Паспалітая, з якой больш за два стагоддзі быў паяднаны лёс беларускага народа, у выніку трох падзелаў гэтай дзяржавы (1772, 1793 і 1795), зробленых Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, спыніла сваё існаванне. Беларускія землі з насельніцтвам каля 3 млн чалавек адышлі да Расійскай імперыі.

Акт падзелу Рэчы Паспалітай быў вынікам знешняй агрэсіі за-межных дзяржаў, якая стала магчымай дзякуючы ўнутранаму аслаб-ленню Рэчы Паспалітай, што было выклікана цэнтрабежнымі тэндэнцыямі ў палітычным, эканамічным, этнічным і рэлігійным жыцці дзяржавы.

3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Якія перамены ва ўнутра-ным жыцці Беларусі адбыліся са зменай яе дзяржаўнай прыналежнасці?

Расійскі ўрад адразу ажыццявіў шэраг мер па ўзмацненні свайго ўплыву на далучаных землях. Для аховы новых заходніх межаў будаваліся крэпасці ў Дынабургу, Полацку, Відзах, Рагачове і іншых месцах.

На беларускія землі распаўсюджваліся агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У сувязі з гэтым у 1796 г. праведзена адміністрацыйная рэформа. На тэрыторыі Беларусі былі створаны губерні: \Бедаруская7(у яе склад увайшлі Полацкае і Магілёўскае намесніцтвы) з губернскім гррадам Віцебскам і насельніцтвам каля 1,5 млн чалавек;1Мінская /з губернскім горадам Мінскам і насельніцтвам каля 800 тыс. чалавек;)Літоўская (у яе ўвайшлі існаваўшыя Слонімская і Віленская губерйі) й Губернскім горадам Вільняй і насельніцтвам каля 1,6 млн чалавек.

У 1801 г. у выніку ўдасканальвання адміністрацыйнага дзялення Беларуская губерня была разбіта на Магілёўскую і Віцебскую, якія ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства; Літоўская губерня - на Гродзенскую і Віленскую, якія разам з Мінскай склалі Літоўскае генерал-губернатарства.

Выканаўчая ўлада ў губернях перадавалася губернатарам. У губернскіх цэнтрах пачыналі дзейнічаць органы адміністрацыйнага кіравання па расійскаму ўзору: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы і г.д. Кацярына II у наказе губернатарам у якасці першай задачы адзначыла "сохраненне тншнны н покоя...".

Усё насельніцтва беларускіх губерняў на працягу месяца пасля выхаду ўказа аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Асобам, што не згодны былі прысягнуць новай уладзе, дазвалялася ў трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу, прадаць за гэты час сваю не-рухомасць, у адваротным выпадку па сканчэнні тэрміну маёмасць пераходзіла ў казну. Магнаты і шляхта, заспакоеныя абяцаннямі Ка-цярыны II не парушаць іх правоў у большасці сваёй прынеслі прыся-гу царскай уладзе, бо не хацелі губляць уласнасць.

Складаная ўнутрыпалітычная абстаноўка ў беларускіх, украінскіх і літоўскіх губернях прымусіла расійскае кіраўніцтва шукаць шляхі ўмацавання тут сваіх пазіцый. Пры гэтым даводзілася лічыцца з гістарычнымі адрозненнямі ў характары і ўзроўні развіцця феадальных адносін у Расіі і яе заходніх губернях. Хаця аснова эканамічнага ладу — феадальная ўласнасць на землю - была і там і там аднолькавая, у

Расіі, як ужо адзначалася, узровень развіцця вытворчых адносін быў вышэйшым. Цэнтральная ўлада ва унітарнай дзяржаве не пакідала шмат функцый феадалам, замацоўвала за сабой права суда і кант-ролю за ўзроўнем феадальнага прыгнёту сялян.

Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай развівалі свае феадальныя адносіны ва ўмовах дэцэнтралізаванай дзяржавы і таму практычна не ведалі такога рэгулявання. Тут яно насіла эпізадычны характар.

На Беларусі сяляне фактычна знаходзіліся ў поўнай уласнасці феадалаў і амаль не мелі магчымасці апеляваць да дзяржавы. У феа-дала было шмат палітычных, эканамічных і іншых правоў, каб ахаваць сябе ад дзяржаўнага кантролю. Трымаючы ўласныя войскі, феа-дальныя маёнткі станавіліся "дзяржавамі ў дзяржаве". Гэта не толькі ўзмацняла прыгнёт, але і перашкаджала эканамічнаму развіццю Рэчы Паспалітай, зараджэнню капіталістычных адносін.

У XVI — XVII стст., калі ў Еўропе пачаў развівацца капіталізм, у Рэчы Паспалітай толькі закончыўся працэс масавага запрыгоньвання сялян: феадальны лад знаходзіўся ў сваім апагеі. У Расіі працэс за-раджэння таварна-грашовых адносін ішоў значна хутчэй. Рускія памешчыкі раней пачалі прыстасоўвацца да новых умоў гаспадарання, перавялі сялян на больш прагрэсіўную форму рэнты — грашовы чынш. Сяляне Рэчы Паспалітай трывала сядзелі на паншчыне, што заклад-вала аснову сур'ёзных сацыяльна-класавых канфліктаў.

На Беларусі раней склалася дваранская манаполія на зямлю. Яна зафіксавана ў Статутах ВКЛ ужо ў XVI ст. У Расіі дваранская манаполія зацверджана толькі ў сярэдзіне XVIII ст. пасля ліквідацыі ў 1754 г. сістэмы недваранскага землеўладання.

Феадальная зямельная ўласнасць на Беларусі раней страціла сваю залежнасць ад нясення ваеннай службы. 3 пачатку XVIII ст. "паспалітае рушэнне", удзел у якім лічыўся неабходнай умовай для валодання шляхтай землямі, ужо не склікалася. У Расіі ж толькі маніфест Пятра III у 1762 г. вызваліў дваранства ад абавязковага нясення дзяржаўнай службы.

Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання. Расія не ведала такой сацыяльнай групы землеўладальнікаў, як дробная шляхта. Адносны працэнт феадальных уласнікаў быў там значна ніжэйшы, чым у заходніх губернях. У Расіі збяднелыя памешчыкі гублялі свае правы і прывілеі і служылі ў якасці дзяржаўных чыноўнікаў. На Беларусі ж збяднелая шляхта паводле прававога ста-туса не адрознівалася ад магнатаў.

Розніца ў прававым становішчы дваранства ў Расіі і заходніх губернях была вялікая ўвогуле. У Рэчы Паспалітан. шляхта мела вялікія правы, а ўлада караля была занадта слабой. Ён быў пазбаў-лены заканадаўчых паўнамоцтваў і з'яўляўся ўсяго толькі вярхоўнай выканаўчай уладай. Дзейнасць вышэйшага заканадаўчага органа ў краіне — сейма была паралізавана "залатымі шляхецкімі вольнасцямі".

Шляхта мела правы на канфедэрацыі (вайсковыя саюзы для абароны сваіх правоў) і мела магчымасць законна падымаць бунт (рокаш) супраць караля. Гэты палітычны плюралізм і прывёў да практычнай некіруемасці дзяржаўнага жыцця Рэчы Паспалітай.

Усе адзначаныя моманты дазвалялі феадалам далучаных губерняў адчуваць сябе дастаткова трывала і паспрабаваць заняць незалежную пазіцыю ў дачыненні да новай дзяржаўнай улады, нягледзячы на тое, што традыцыі палітычнага жыцця ў Расіі, дзе панавала абса-лютная манархія, былі зусім іншыя.

Па гэтых прычынах палітыка царскага ўрада ў дачыненні да мяс-цовых феадалаў на першым этапе была вельмі памяркоўная. Шляхта заходніх губерняў захоўвала практычна ўсе ранейшыя правы і прывілеі. Адзінае, што ўрад рашуча ліквідаваў, дык гэта бескант-рольную самастойнасць феадалаў, якая падрывала асновы дзяржавы. Шляхта згубіла правы на канфедэрацыі, на ўтрыманне прыватнага войска і ўласных крэпасцяў. Усе астатнія правы засталіся.

Акрамя гэтага, у "Жалаванай грамаце" 1775 г. Кацярына II абвясціла, што "каждое состоянне (сословне) нз жнтелей прнсоедн-ненных земель вступает с самого сего дня во все оному свойственные выгоды по всему пространству нмпернн Росснйскон". Дваранству і купецтву беларускіх зямель у 1773 г. было дазволена выбіраць дэпу-татаў для выпрацоўкі праекта новага, агульнадзяржаўнага Улажэння. У 1777 г. на Беларусі адбыліся выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, створаны павятовыя і гу.бернскія дваранскія сходы.

Асноўная частка шляхты засталася задаволенай сваім новым становішчам і нават паднесла расійскаму ўраду адрас, у якім разам з іншым было сказана: "Жнвя не в Полыпе, мы чувствуем себя как бы в Полыые н даже лучше, чем в настояіцей ТІольше"(Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. С.167).




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 413; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.081 сек.