КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у 9 – 13 ст
Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 стст. Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі. Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у 9 – 13 ст. Стст. Тэма 2. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі У 9-13 стст. на тэрыторыі Беларусі адбываюцца працэсы, характэрныя для ўсёй Усходняй і Цэнтральнай Еўропы: - складванне раннефеадальных адносін у эканоміцы і палітыцы; - аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі і ўзнікненне гарадоў; - пераход ад родавай да тэрытарыяльнай (суседскай) абшчыны; - фарміраванне раннефеадальнай дзяржаўнасці; - прыняцце хрысціянства ў якасці пануючай рэлігіі і пераўтварэнне яе ў вызначальную сілу развіцця духоўнай культуры грамадства.
Асноўным заняткам большасці насельніцтва ў Сярэднявеччы з’яўляюцца земляробства і жывёлагадоўля. Асноўнымі відамі земляробства былі падсечна-вагнявое і ворыўнае. Пры першым варыянце выпальваліся і распрацоўваліся надзелы ў лесе (ляды), пры другім – ралля была ў штогадовым засеве, а пазней – у двухпольным севазвароце, калі адно поле апрацоўвалася, а другое адпачывала “пад парам”. Узнікаюць новыя прылады працы: двухрогая саха з жалезным наканечнікам, серп са стальным навараным лязом, каменныя жорны, драўляныя ступы. Галоўнай сельскагаспадарчай культурай становіцца жыта. Дадатковымі былі ячмень, пшаніца, авёс, проса, каноплі, лён і г.д. Галоўныя віды хатняй жывёлы: коні і буйная рагатая жывёла. Дапаможнымі заняткамі насельніцтва былі садаводства, агародніцтва, бортніцтва, лясныя промыслы, ткацтва, прадзенне, апрацоўка скур. Канчаткова адбываецца пераход ад родавай да тэрытарыяльнай (суседскай) абшчыны (верв, дым, грамада). У склад абшчыны пачынаюць паступова ўваходзіць прадстаўнікі розных родаў; сувязі паміж абшчыннікамі становяцца не кроўна-роднаснымі, а суседскімі. Зямля ў часы стварэння першых дзяржаўных утварэнняў належала племені, радавым і суседскім абшчынам. Паступова ў 9 – 13 стст. у межах абшчын адбывалася маёмаснае раслаенне, захоп зямель прыватнымі асобамі. Назіраецца працэс станаўлення феадальных адносін. Пад феадалізмам разумеецца сістэма грамадскіх адносін, у аснове якой знаходзіцца прынцып перадачы зямельных уладанняў вышэйшым уласнікам зямлі ў дзяржаве (князем, каралём) сваім васалам на пэўны час або назаўсёды за пэўныя заслугі. Асноўнымі сацыяльнымі класамі феадальнага грамадства з’яўляюцца феадалы (буйныя уладальнікі зямлі) і залежныя ад іх сяляне. Ва ўмовах фарміравання феадалізму князі становяцца ўладарамі не толькі ўсёй зямлі ў дзяржаве, як яе кіраўнікі і “божыя памазанікі”, але і ўласных надзелаў. Княскія дружыннікі і заможныя абшчыннікі ў выніку атрымання значных зямельных плошчаў фарміравалі сацыяльны клас феадалаў, які атрымаў ва Ўсходняй Еўропе назву баярства. Асноўныя шляхі фарміравання феадальнага землеўладання на тэрыторыі Беларусі: – падараванні князёў сваім дружыннікам за ваенную або грамадзянскую службу; – падараванні з боку князёў і баяраў царкве. Асноўныя віды феадальнага землеўладання: - княскае; - баярскае; - царкоўнае. Асноўныя тыпы феадальных уладанняў: – вотчына – уладанне з правам поўнага распараджэння і перадачы па спадчыне; – памесце – уладанне з правам абмежаванага распараджэння без права перадачы па спадчыне на працягу жыцця (дажывотна) або на пэўны час. Абсалютная большасць сялян – абшчыннікаў (смердаў) у дадзены перыяд пражывала на дзяржаўных землях. Устанаўліваецца залежнасць сельскіх абшчын ад князёў, якая адлюстроўвалася ў зборы даніны (натуральнай рэнты) з асобных сялянскіх абшчын. Даніна збіралася шляхам перыядычных паходаў князёў разам са сваімі дружынамі ў палюддзе, або асобнымі дружыннікамі, якія атрымлівалі пэўныя тэрыторыі ў “ кармленне ”. За абарону з боку князя і дружыны раз у год у вызначаных памерах у цэнтры пэўных тэрыторый – воласцей пагосты звозіліся прадукты харчавання, мёд, футра і г.д. Аб’ём даніны з асобных сялянскіх двароў размяркоўвала абшчына. У выніку дамоўленасцяў з уласнікамі і трымальнікамі зямлі, або немагчымасці разлічыцца па павіннасцях і даўгах сяляне траплялі ў часовую, або поўную залежнасць ад феадалаў. Фарміруюцца асноўныя катэгорыі залежных сялян: - з акупы – сяляне, якія выконвалі павіннасці на карысць землеўладальніка на пэўны час за пазыку (“купу”) прадуктамі або грашыма да моманту разліку; - радовічы – сяляне, якія заключалі дамову з землеўладальнікамі (“ряд”) на пэўны час з фіксацыяй павіннасцей; - ізгоі – людзі, якія страцілі сувязь са сваімі абшчынамі ў выніку невыканання павіннасцей, нявыплаты пазык ці здзейсненых злачынстваў і жылі за кошт часовых заробкаў; - чэлядзь, халопы – хатнія рабы або кабальныя даўжнікі. Рабамі станавіліся пераважна ваеннапалонныя, дзеці якіх маглі атрымаць свабоду. Асноўныя павіннасці феадальна залежнага сялянства: – дзякло (натуральны падатак); – паншчына (адпрацоўкі на зямлі феадала). У разглядаемы перыяд адбываецца аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі. Гэты працэс абумовілі наступныя фактары: – павелічэнне сельскагаспадарчага прадукту (у гэтых умовах рамеснікі могуць забяспечыць сябе ўжо выключна вынікамі сваёй прафесійнай дзейнасці, а не сельскай гаспадаркай); – удасканаленне промыслаў (удасканальванне сырадутнага метаду выплаўкі жалеза, з’яўленне ганчарнага кола, спецыяльных печаў для абпальвання керамікі і г.д.), што патрабавала спецыяльных ведаў, уменняў і навыкаў, якія маглі ажыццяўляць толькі спецыяльна падрыхтаваныя для пэўнай дзейнасці людзі. На тэрыторыі Беларусі ў 9 – 13 стстс. Вядомыя каля 40 відаў рамёстваў. Асноўнымі сярод іх з’яўляліся апрацоўка жалеза (вядома 16 спецыяльнасцяў), ганчарства, апрацоўка скур, ювелірнае майстэрства, ткацтва, дрэваапрацоўка, будаўнічае рамяство і г.д. Развіццё рамяства прыводзіць да фарміравання ў 9 – 12 стст. гарадоў. Гарады станавіліся адміністрацыйнымі, рамеснымі, гандлёвымі, абарончымі і рэлігійна-культурнымі цэнтрамі. Буйнейшыя гарады гэтага перыяду (з датамі іх узнікнення): Полацк (862) Тураў (980) Ізяслаўль (988) Берасце (1019) Віцебск (1021) Менск (1067) Друцк (1078) Барысаў (1102) Слуцк (1116) Гародня (1116) Новагародак (1117). Асноўныя шляхі фарміравання гарадоў: – стварэнне рамесна-гандлёвых пасяленняў вакол замкаў – рэзідэнцый князёў або баяр. – стварэнне і разрастанне рамесна-гандлёвых пасяленняў вакол абшчынна-племянных цэнтраў – пагостаў. Сярэднявечны горад паводле сваёй структуры складаўся з дзядзінца, пасада і тарга. На дзядзінцы (замку, градзе) пад аховай умацаванняў, знаходзіліся рэзідэнцыі князя, баяр, буйнога купецтва і вышэйшага духавенства. Пасад з’яўляўся гандлёва-рамеснай часткай горада; тут жылі людзі “простага стану”, асноўнымі заняткамі якіх з’яўляліся рамяство і гандаль, дапаможнымі агародніцтва, хатняя жывёлагадоўля і г.д. На таргу адбываліся гандлёвыя здзелкі і сходы веча. Адасабленне рамяства ад сельскай гаспадаркі выклікала развіццё пастаяннага ўнутранага гандлю – з’явіліся спецыяльныя месцы ў гарадах для вядзення гандлю (таргі). З’яўляецца сацыяльная група гандляроў – купцоў. Сярод іх былі дробныя гандляры, якія займаліся гандлем на пэўнай тэрыторыі, і буйныя купцы, якія ажыццяўлялі міжнародны гандаль. На таргі прывозілі тавары таксама замежныя купцы. Гандаль ажыццяўляўся пераважна па рэках. Праз землі Беларусі праходзіў праходзіла адна з галін міжнароднага гандлёвага шляху “ з вараг у грэкі ”, што звязваў Заходнюю і Паўночную Еўропу з Візантыяй і арабскім Усходам па рэках Зах.Дзвіна і Дняпро, якія злучаліся валокамі – прамежкамі паміж рэкамі, на якіх грузы ад адной ракі да другой перацягваліся па сушы. Каля валок былі склады, факторыі купцоў. Па гандлёвых шляхах, што ўзніклі па Сожы, Прыпяці і Бугу злучаліся прыкаспійскія і заходнееўрапейскія землі. Менавіта на гандлёвых шляхах ўзнікаюць асноўныя гарады. Па гэтых магістральных шляхах ў Візантыю дастаўляліся рабы, лясныя тавары, футра, мёд, лён, жалезныя вырабы і зброя, а на Поўнач ішлі віно, срэбныя і залатыя вырабы, манеты, тканіны, грыўны, соль. Прадметамі экспарту з тэрыторыі Беларусі былі пераважна футра, воск, мёд, лён, імпарту – прадметы раскошы: тканіны, вострыя прыправы, грэцкія арэхі, шкляны посуд, якія завозіліся пераважна з Блізкага Усходу і Візантыі. Развіццё гандлю прывяло да з’яўлення грошай. У 9 – 10 ст. на тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны арабскія манеты – дырхемы, у канцы 10 – 11 стст. заходнееўрапейскія дынарыі. У 11 – 13 стст. у гандлёвых аперацыях выкарыстоўвалі плацёжныя зліткі з серабра (грыўны) ці іх вагавыя часткі.
Дата добавления: 2014-11-20; Просмотров: 4151; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |