Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Неаліт (5 – 3 тыс. да н.э.)




Да гэтага перыяду вядомыя каля 500 стаянак на тэрыторыі Беларусі, насельніцтва якіх налічвала каля 27-36 тыс. чалавек. Асноўнымі заняткамі насельніцтва застаюцца паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. У той жа час удасканальваюцца прылады працы за кошт новых тэхналогій апрацоўкі крэменю: шліфаванне, свідраванне, паліраванне. Гэта дазволіла ствараць больш якасныя прылады працы, асабліва палепшыліся магчымасці выкарыстання сякер, якія з гэтага часу не прывязваліся да дрэўка, а насаджваліся на яго. Павялічваюцца памеры здабычы крэменю, ствараюцца шматлікія шахты для здабычы крэменю. Пад в. Краснаселле Ваўкавыскага раёну археолагі знайшлі больш 1000 шахтаў па здабычы крэменю, якія заглыбляліся ў крэйду на 5-8 метраў.

Узнікаюць новыя віды дзейнасці – ткацтва і ганчарства. У выніку ўзнікаюць адзенне з тканіны, гліняны ляпны посуд з вострым дном і г.д. У рыбалоўстве на змену выкарыстання гарпуна прыйшлі вуда, кручок і рыбалоўныя сеткі. Асноўныя тыпы жытла ў перыяд неаліту – паўзямлянкі і наземныя жытлы слупавой канструкцыі. З’яўляюцца першыя формы міжрэгіянальнага абмену.

Перыяд неаліту ў сусветным маштабе характарызуецца такой з’явай як неалітычная рэвалюцыя – працэс пераходу ад прысвойваючай гаспадаркі (паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва) да вытворчай. Першымі формамі вытворчай гаспадаркі з’явіліся земляробства і жывёлагадоўля. На паўднёва-заходняй тэрыторыі сучаснай Беларусі з 4 тыс. да н.э. пачынаецца станаўленне матычнага земляробства (сеялі ячмень, лён) і жывёлагадоўлі (прыручаны буйная рагатая жывёла, свінні). На астатняй тэрыторыі да канца неаліту пераважае прысвойваючая гаспадарка.

У сацыяльнай арганізацыі грамадства назіраецца росквіт родавай абшчыны. Павелічэнне прадуктаў харчавання ў выніку ўдасканалення прылад працы прыводзіць да пераходу ад ураўняльнага размеркавання ў межах роду да размеркавання згодна звычаю. Гэта азначала, што лепшы паляўнічы ці рыбалоў мог пакінуць сабе большую і лепшую частку здабычы. Разрастанне родаў прыводзіць да іх падзелу і ўзнікнення плямёнаў – аб’яднанняў некалькіх родаў, якія маюць агульнае паходжанне. Плямёны адрозніваюцца пэўнай агульнасцю матэрыяльнай і духоўнай культуры. Плямёны або аб’яднанні плямён эпохі неаліту атаясамліваюцца з пэўнымі археалагічнымі культурамі гэтага перыяду. Адрозненні археалагічных культур атаясамліваюцца перш за ўсё з формай і арнаментам глінянай керамікі, якія мелі сваю спецыфіку ў розных плямёнаў. Большасць даследчыкаў лічыць, што з 3 тыс. да н.э. на поўначы і на ўсходзе тэрыторыі Беларусі пераважаюць фіна-угорскія плямёны.

Такім чынам, на працягу каменнага веку на тэрыторыі Беларусі адбываецца фарміраванне чалавечага грамадства, замацоўваюцца асноўныя формы яго прысвойваючай гаспадаркі (паляванне, збіральніцтва, рыбалоўства) і сацыяльнай арганізацыі (родавая абшчына).




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-20; Просмотров: 1183; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.