КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Перыядызацыя гісторыі Беларусі
Падзел усяго гістарычнага працэсу на пэўныя кавалкі часу згодна з вызначанымі крытэрыямі называецца перыядызацыяй. Вылучаюцца некалькі асноўных падходаў да перыядызацыі: палітычная, фармацыйная, універсальная. Палітычная перыядызацыя вылучае перыяды згодна з існаваўшымі на тэрыторыі Беларусі дзяржавамі (В. Ластоўскі, У. Ігнатоўскі, І. Лойка): Полацкае княства (9-13 стст.); Вялікае княства Літоўскае (сярэдзіна 13 ст. – 1569 г.); Рэч Паспалітая (1569 – 1795 гг.); Расійская імперыя (1795 – 1917 гг.); Савецкая дзяржаўнасць (1917 – 1991 гг.); незалежная Рэспубліка Беларусь (з 1991 г.). Фармацыйная перыядызацыя была пануючай у савецкай гістарычнай навуцы; згодна з ёй вылучаюцца перыяды гісторыі Беларусі ў адпаведнасці з панаваннем той ці іншай фармацыі: першабытнае грамадства (да 9 ст.); феадальнае грамадства (9 ст. – 1861 г.); капіталістычнае грамадства (1861 – 1917 гг.); сацыялістычнае грамадства (з 1917 г.). Універсальная перыядызацыя падзяляе гістарычны працэс ва ўсім свеце на наступныя кавалкі: першабытнае грамадства (3.5 млн. гадоў назад – 5ст. н.э.); Сярэднія вякі (5 – 15 стст.); Новы час (16 ст. – 1918 г.); Найноўшы час (1918 г. (канец Першай сусветнай вайны) – да сённяшняга дня). Першабытнае грамадства; характарыстыка: - панаванне абшчыннага тыпу грамадскага ўладкавання; - выкарыстанне прымітыўных тэхналогій ў гаспадарцы; - панаванне традыцый ў сацыяльным жыцці. Сярэднія вякі; характарыстыка: - фарміраванне класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці; - развіццё феадальнай сістэмы, карпаратыўнасць сацыяльнага жыцця; - перавага сельскай гаспадаркі ў эканоміцы; - панаванне рэлігіі ў сацыяльным жыцці; - панаванне традыцый ў духоўнай сферы жыцця грамадства. Новы час; характарыстыка: - цэнтралізацыя і фарміраванне нацыянальных дзяржаў; - індустрыялізацыя, хуткае развіццё тэхнічнага прагрэсу; - генезіс і зацвярджэнне капіталістычных адносін; - урбанізацыя; - крызіс традыцыйных рэлігійных і культурных каштоўнасцяў. Навейшы час; характарыстыка: - глабалізацыя; - навукова-тэхнічная рэвалюцыя; - фарміраванне постіндустрыяльнага, інфармацыйнага грамадства.
Асноўныя паняцці: гісторыя, аб’ект, прадмет, функцыі, метадалогія, прынцыпы, метады, гістарызм, аб’ектыўнасць, сістэмнасць, гісторыка-генетычны метад, гісторыка-параўнальны метад, гісторыка-тыпалагічны метад, гісторыка-сістэмны метад, крыніцы гістарычнай навукі, лінейныя і нелінейныя падыходы, фармацыя, цывілізацыя, аграрнае грамадства, індустрыяльнае грамадства, постіндустрыяльнае грамадства, перыядызацыя, першабытнае грамадства, Сярэдія вякі, Новы час, Навейшы час.
Кантрольныя пытанні і заданні: 1. Назавіце прадмет і аб’ект гістарычнай навукі. 2. У чым заключаюцца асноўныя адрозненні гісторыі ад прыродазнаўчых і іншых сацыяльна-гуманітарных навук? 3. Якія функцыі выконвае гісторыя як навука? 4. Што такое метадалогія навукі? 5. Што з сябе ўяўляюць прынцыпы і метады навукі? 6. Назавіце асноўныя прынцыпы гістарычнай навукі і рыскрыйце іх сутнасць. 7. Вызначце асноўныя метады гістарычнай навукі і дайце іх характарыстыку. 8. Якія Вам вядомыя асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі? Укажыце адрозненні паміж імі. 9. Чым характарызуецца фармацыйны падыход да вывучэння гісторыі? Вызначце моцныя і слабыя бакі дадзенага падыходу. 10. Вызначце спецыфіку тэхналагічнага дэтэрмінізму пры вывучэнні гісторыі. Дайце параўнальную характарыстыку аграрнага, індустрыяльнага і постіндустрыяльнага грамадства. 11. У чым спецыфіка цывілізацыйнага падыходу? У чым палягае яго карэннае адрозненне ад лінейных падыходаў? 12. Што такое цывілізацыя і якія іх тыпы Вы ведаеце? 13. Якія Вам вядомыя перыядызацыі гіторыі Беларусі? 14. Вызначце асноўныя рысы гістарычных стадый паводле ўніверсальнай перыядызацыі. 15. Паразважайце, якая з вызначаных перыядызацый гісторыі Беларусі падаецца Вам набольш абгрунтаванай.
Тэмы дакладаў і рэфератаў: 1. Гісторыя ў сістэме сацыяльна-гуманітарных навук. 2. Фарміраванне і развіццё прынцыпу гістарызму ў гістарычнай навуцы. 3. Канцэпцыя Э. Тофлера “трох хваляў” у развіцці гісторыі. 4. Цывілізацыйная канцэпцыя А. Тойнбі. 5. Фарміраванне беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі.
Дата добавления: 2014-11-20; Просмотров: 1936; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |