КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Каменны век на тэрыторыі Беларусі
Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. Каменны век на тэрыторыі Беларусі. Тэма 1: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі. Модуль 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь. У ходзе антрапагенэзу (фарміравання чалавека сучаснага тыпу) на аснове археалагічных знаходак навукоўцы вылучаюць наступныя этапы: Аўстралапітэк (4-3 млн. гадоў назад) Архантрап (2-0,5 млн. гадоў назад) Неандэрталец (500-50 тыс. гадоў назад) Краманьёнец (чалавек сучаснага тыпу) (ад 40 тыс. гадоў назад). У гісторыі першабытнага грамадства ў залежнасці ад панавання таго ці іншага матэрыялу для вырабу прылад працы вылучаюць тры асноўныя перыяды: 1) каменны век; 2) бронзавы век; 3) жалезны век. У розных рэгіёнах свету храналагічныя межы гэтых перыядаў адрозніваліся. На тэрыторыі Беларусі з’яўленне першых людзей датуецца перыядам 100 – 40 тыс. гг. да н.э.
Паводле асноўнага матэрыялу з якога людзі рабілі прылады працы, археолагі першым перыядам у гісторыі чалавецтва называюць каменны век (храналагічныя межы на тэрыторыі Беларусі: (100-40 – 2 тыс. да н.э.). У сваю чаргу каменны век падзяляюць на тры перыяды: палеаліт (ранні каменны век; 100-40 – 10 тыс. да н.э.); мезаліт (сярэдні каменны век; 10 – 5 тыс. да н.э.); неаліт (позні каменны век; 5 – 3 тыс. да н.э.). Палеаліт (100-40 – 10 тыс. да н.э.). У гэты перыяд на тэрыторыю Беларусі перыядычна наступае і адыходзіць ледавік, пануе арктычны клімат. Прыблізна 100-40 тыс. гг. да н.э. на тэрыторыю Беларусі прыходзяць першыя людзі. Гэта былі неандэртальцы. Паводле сваіх фізіялагічных параметраў яны ўяўлялі з сябе людзей з сучасным памерам і будовай мозгу, але былі больш нізкарослыя, мускулістыя, з вялікімі надброўнымі дугамі і слабавыражанай сківіцай. Аб пранікненні неандэртальцаў на тэрыторыю Беларусі сведчаць археалагічныя знаходкі каля вёсак Свяцілавічы, Абідавічы, Бердыж. Яны карысталіся грубаабабітымі прыладамі працы — востраканечнікамі, рубіламі, нажамі і іншымі, навучыліся паляваць на маманта, здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жытло са скур жывёл. Наступленне новага ледавіку спыніла пражыванне неандэртальцаў на тэрыторыі Беларусі. Прыблізна 40 – 30 тыс. гг. да н.э. адбываецца адліга і на поўдзень тэрыторыі Беларусі прыходзяць краманьёнцы, якія ствараюць стаянкі каля в. Юравічы (26 тыс. гг. да н.э.) і Бердыжа (23 тыс. гг. да н.э.). У гэты перыяд людзі жылі на невялікіх стаянках па 20-30 чалавек у шалашах і паўзямлянках, якія пакрывалі скурамі і насціламі з дрэва. Асноўныя прылады працы – гэта скрэблы, праколкі, рубілы, наканечнікі дзідаў і г.д. Асноўныя матэрыялы, з якіх яны вырабляліся – косткі жывёл, дрэва, камяні і крэмень. Выкарыстоўваўся агонь. Галоўнымі відамі заняткаў насельніцтва з’яўляліся загоннае паляванне на буйных жывёл і збіральніцтва. Паляванне ажыццяўлялася калектыўна на мамантаў, паўночных аленяў, шарсцістых насарогаў, тураў, якіх заганялі ў ямы і пасткі і забівалі камянямі і грубаапрацаванымі прыладамі (сякерамі, коп’ямі). У перыяд палеаліту складваецца першы тып сацыяльнай арганізацыі людзей – родавая абшчына. Род (аб’яднанне людзей аднаго паходжання, што пражываюць на вызначанай тэрыторыі) меў агульныя прыкметы: - адзінства паходжання; - агульная (калектыўная) ўласнасць на сродкі і вынікі працы. Радство ў межах абшчыны вылічвалася, як правіла, па жаночай лініі (матрыярхат). Гэта пацвярджаецца наскальным роспісам і “неалітычнымі Венерамі” (лічыцца скульптуркамі жаночых багінь-абярэгаў). Прыкладна 18 – 10 тыс. гг. да н.э. на тэрыторыі Беларусі адбылося новае абледзяненне, якое прывяло да адыходу людзей. Мезаліт (10 – 5 тыс. да н.э.) На пачатку гэтага перыяду ледавік канчаткова адыйшоў і на тэрыторыі Беларусі сфарміравалася рачная і азёрная сетка, выраслі лясы, склаўся сучасны раслінны і жывёльны свет. Тэрыторыя была цалкам заселена, увайшла ў айкумену – паверхню Зямлі, дзе жыве чалавек. Вядома каля 120 стаянак гэтага перыяду, на якіх пражывала каля 4,5-6 тыс. чалавек. Амаль усе яны знаходзіліся на берагах рэк, каля радовішчаў крэменю. Мезалітычныя стаянкі былі невялікія па памерах, складаліся з шалашоў і зямлянак. Асноўнымі заняткамі насельніцтва з’яўляліся паляванне, збіральніцтва, рыбалоўства. Да ліку асноўных вынаходніцтваў дадзенага перыяду належаць: - лук і стрэлы (дзякуючы ім паляванне набывае індывідуальны характар); - касцяныя кручкі і гарпуны, драўляныя чоўны (дзякуючы ім узнікае рыбалоўства); - выраб састаўных прылад працы; - прыручэнне сабакі. Асноўнымі відамі матэрыялу для вырабу прылад працы заставаліся крэмень, косткі і дрэва. У сацыяльнай арганізацыі грамадства ўмацоўваецца родавая абшчына.
Дата добавления: 2014-11-20; Просмотров: 3602; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |