Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг




Адукацыйная сістэма ў Польскай рэспубліцы мела наступную ўзроўневую структуру:

- пачатковыя школы;

- гімназіі (сярэдняя адукацыя);

- прафесійна-тэхнічныя вучылішчы;

- семінарыі і тэхнікумы (сярэдняя спецыяльная адукацыя);

- універсітэты (вышэйшая адукацыя).

На тэрыторыі Заходняй Беларусі адбывалася паступовае развіццё пачатковай адукацыі. У 1937/38 навучальным годзе тут налічвалася 4421 пачатковых школ з 546 тыс. навучэнцаў. Аднак разам з тым усеагульнае пачатковае навучанне не было рэалізавана: каля 13% дзяцей школьнага ўзросту не вучылася ў школе. У той жа час колькасць сярэдніх навучальных устаноў – гімназій – скарачалася (з 85 з 17,8 тыс. навучэнцаў у 1928 г. да 54 з 15,9 тыс. навучэнцаў у 1938 г.). Гэта тлумачыцца высокай платай за навучанне ў гімназіях, аддаленасцю іх ад многіх населеных пунктаў (яны знаходзіліся толькі ў гарадах і некаторых мястэчках). Для падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў дзейнічалі настаўніцкія семінарыі: у 1930 г. іх налічвалася 15, у 1938 г. – 8.

Важным накірункам адукацыйнай палітыкі польскіх улад з’яўлялася паланізацыя школы. Гэта суправаджалася дыскрымінацыяй беларускіх навучальных устаноў. Калі ў сярэдзіне 1920-х гг. у Заходняй Беларусі дзейнічала 77 беларускіх школ і 4 гімназіі (у Вільні, Радашковічах, Клецку, Навагрудку), то ў 1938 г. не засталося ніводнай.

У цэлым развіццё адукацыі суправаджалася істотнымі цяжкасцямі, такімі як недахоп школ, іх матэрыяльнага забеспячэння, настаўніцкіх кадраў. Узровень пісьменнасці насельніцтва заставаўся невысокім: у 1931 г. у Заходняй Беларусі налічвалася 43% непісьменных, што было значна вышэйшым паказчыкам, чым у цэнтральных раёнах Польшчы.

Важнай падзеяй ў развіцці адукацыі стала аднаўленне ў 1919 г. Віленскага універсітэта імя Стэфана Баторыя, якія стаў буйнейшым навуковым і культурным цэнтрам Заходняй Беларусі. Найбольш значныя навуковыя даследаванні ва універсітэце праводзіліся ў галіне філалогіі.

У розных сферах духоўнай культуры (літаратура, тэатр, друк, музыка, выяўленчае мастацтва) дамінаваў польскі ўплыў. Цэнтрамі беларускай культурна-асветніцкай дзейнасці з’яўляліся Таварыства беларускай школы (1921-1937), Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (1926-1936), Беларускае навуковае таварыства (1918–1939), Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей (1921-1939), беларускамоўныя газеты, часопісы і выдавецтвы і г.д.

Для заходнебеларускай літаратуры характэрна перавага паэтычнага жанру, у межах якога дамінуюць грамадска-палітычныя, а таксама рамантычна-лірычныя матывы (М.Танк, В.Таўлай, М.Засім, Н.Арсеннева, К.Сваяк, У.Жылка, П.Пестрак і інш.).

Выяўленчае мастацтва было прадстаўлена наступнымі жанрамі:

- гістарычны і сімволіка-алегарычны (Я. Драздовіч);

- бытавы (М.Сеўрук, П.Сергіевіч);

- партрэтны і пейзажны (Г.Семашкевіч);

- карыкатурны (Я.Горыд).

Значны ўнёсак у развіццё музычнай культуры зроблены кампазітарамі К.Галкоўскім, Л.Раеўскім, оперным спеваком і выканаўцам народных беларускіх песень М.Забэйда-Суміцкім.

Такім чынам, у 1920-1930-я гг. адбывалася паступовае развіццё адукацыі і розных форм духоўнай культуры ў Заходняй Беларусі. Аднак дадзены працэс істотна стрымліваўся павольнымі тэмпамі эканамічнай мадэрнізацыі, а таксама паланізатарскай палітыкай польскіх улад.

Асноўныя паняцці:

Заходняя Беларусь, “паўночна-усходнія крэсы”, парламенцкая дэмакратыя, Канстытуцыя Польскай Рэспублікі 1921 г., Нацыянальны сход Польскай Рэспублікі, Сенат, Сойм, Прэзідэнт, паланізацыя, Партыя нацыянальнай дэмакратыі, Партыя хрысціянскай дэмакратыі, Польская партыя сацыялістычная, “Вызваленне”, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларускі пасольскі клуб, Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, “санацыя”, канцэнтрацыйны лагер у Бярозе Картузскай, Канстытуцыя Польскай Рэспублікі 1935 г., Беларуская Сялянска-работніцкая грамада, “Змаганне”, камітэты і камісіі адзінага фронту, забастоўка нарачанскіх сялян і рыбакоў 1935-1939 гг., Беларускае народнае аб’яднанне, парцэляцыя, асадніцтва, камасацыя, сервітуты, працоўная эміграцыя, сусветны эканамічны крызіс 1929-1933 гг., Віленскі універсітэт імя Стэфана Баторыя, Таварыства беларускай школы, Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры, Беларускае навуковае таварыства.

 

Кантрольныя пытанні і заданні:

1. Якія тэрыторыі, што адышлі да Польскай Рэспублікі ў 1921 г., атрымалі назву “Заходняя Беларусь”? Як афіцыйна называліся гэтыя тэрыторыі ў 1920-1930-я гг.?

2. Якія перыяды вылучаюць у палітычным жыцці Польскай Рэспублікі ў 1920-1930-я гг.?

3. Ахарактарызуйце асноўныя палажэнні Канстытуцыі Польскай Рэспублікі 1921 г. Якія органы ўлады атрымлівалі перавагу ў сістэме дзяржаўнага кіравання ў адпаведнасці з дадзенай канстытуцыяй?

4. Што ўяўляла з сябе палітыка паланізацыі на заходнебеларускіх землях? Якія яе асноўныя накірункі?

5. Падумайце, чаму польскія ўлады актыўна падтрымлівалі каталіцкі касцёл у Заходняй Беларусі, а праваслаўная царква, наадварот, падвяргалася дыскрымінацыі?

6. Якія Вы ведаеце асноўныя польскія палітычныя партыі, якія дзейнічалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі? У чым адрозненне іх сацыяльна-палітычных праграм?

7. Якія плыні сфарміраваліся ў межах беларускага нацыянальнага руху ў першай палове 1920-х гг.? У чым адрозненні паміж імі?

8. Якія палітычныя сілы праводзілі ўзброеную партызанскую барацьбу супраць польскіх улад у першай паловы 1920-х гг.? У сувязі з чым гэтая барацьба спынілася?

9. Падумайце, чым можна патлумачыць высокую папулярнасць палітычнай арыентацыі на БССР у межах нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі?

10. Што такое “санацыйны” рэжым”? Калі адбывалася яго ўсталяванне ў Польскай Рэспубліцы? У чым яго спецыфіка?

11. Якія змены ў дзяржаўна-палітычным ладзе Польскай Рэспублікі прадугледжвала Канстытуцыя 1935 г.? Наколькі можна лічыць гэтыя змены дэмакратычнымі?

12. Калі ўзнікае Беларуская сялянска-работніцкая грамада? Якія яна ставіла перад сабой задачы?

13. Дайце агульную характарыстыку развіцця рабочага, сялянскага і апазіцыйнага руху ў Заходняй Беларусі ў 1930-я гг.

14. Якія палітычныя сілы пераважаюць ў нацыянальным руху Заходняй Беларусі ў 1930-я гг.?

15. Чым можна патлумачыць ўзмацненне рэпрэсіўнай палітыкі “санацыйнага” рэжыму напярэдадні Другой сусветнай вайны?

16. Падумайце, чаму сталінскі рэжым ажыццявіў ліквідацыю КПЗБ і яе кіраўнікоў? Абгрунтуйце сваю думку.

17. Якія мерапрыемствы прадугледжвала аграрная рэформа ў Польшчы? Якія мэты яна перад сабой ставіла?

18. Што такое асадніцтва? Якія прычыны абумовілі падтрымку польскімі ўладамі дадзенай з’явы?

19. Растлумачце, наколькі аграрная рэформа спрыяла эканамічнай і тэхнічнай мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі?

20. Якія фактары абумовілі нізкі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі?

21. Якія маштабы набыла працоўная эміграцыя з тэрыторыі Заходняй Беларусі? Чым можна патлумачыць распаўсюджанне дадзенай з’явы?

22. Ахарактарызуйце ўзровень развіцця прамысловасці Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ў цэлым.

23. Якія галіны прамысловай вытворчасці атрымалі найбольшае развіццё ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.? Растлумачце дадзеную сітуацыю.

24. Дайце агульную характарыстыку матэрыяльнага становішча рабочага класа Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.

25. Паспрабуйце вызначыць агульны ўзровень эканамічнага развіцця заходнебеларускіх зямель у складзе Польшчы. Выкажыце думку, наколькі польскія ўлады былі зацікаўлены ў хуткай эканамічнай мадэрнізацыі дадзенага рэгіёну?

26. Якія ўзроўні мела адукацыйная сістэма ў Польскай Рэспубліцы? Дайце яе кароткую характарыстыку.

27. Падумайце, які ўплыў на развіццё асветы ў Заходняй Беларусі мела палітыка паланізацыі адукацыі?

28. Параўнайце ўзровень развіцця адукацыі ў Заходняй Беларусі і ў БССР у 1920-1930-я гг.

29. Якую ролю ў развіцці адукацыі, навукі і культуры Заходняй Беларусі мела адкрыццё Віленскага універсітэта імя Стэфана Баторыя?

30. Дайце характарыстыку развіцяя асноўных відаў мастацкай культуры ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.

 

Тэмы дакладаў і рэфератаў:

1. Выбары ў парламенцкія ўстановы Польскай Рэспублікі на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

2. Партызанская барацьба ў Заходняй Беларусі ў першай палове 1920-х гг.

3. Палітыка паланізацыі ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.

4. Беларуская сялянска-работніцкая грамада: стварэнне, дзейнасць, вынікі.

5. Матэрыяльнае становішча рабочых і служачых Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.

6. Хутарызацыя заходнебеларускай вёскі ў 1920-1930-я гг.:характар, ход, вынікі.

7. Дзейнасць Віленскага універсітэта імя Стэфана Баторыя (1919-1939).

8. Беларускія гімназіі ў 1920-1930-я гг.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-20; Просмотров: 2352; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.019 сек.