КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Табліца 1
Сярэднегадавыя тэмпы прыросту ў СССР і БССР у 1971–1985 гг., %
Прыведзеныя лічбы сведчаць аб тэндэнцыі запавольвання тэмпаў эканамічнага развіцця СССР і БССР у 1971–1985 гг. У адзінаццатай пяцігодцы сярэднегадавыя тэмпы росту нацыянальнага даходу складалі ў СССР 3,6 %, у БССР – 5,6 %, прамысловай прадукцыі – адпаведна 3,7 і 5,4 %. Больш таго, у кожнай пяцігодцы ў сувязі з павелічэннем вытворча-эканамічнага патэнцыялу СССР і БССР працэнт прыросту быў больш важкім па сваёй вартасці, зместу, напаўненню, бо ён вызначаўся ад больш высокіх папярэдніх паказчыкаў. Таму сцвярджаць аб такіх з’явах, як крызіс і застой у эканоміцы, у гэты перыяд не было падставы. Сярод міфаў, створаных ініцыятарамі перабудовы, – міф аб “цывілізаваным Захадзе” і “нецывілізаваным СССР”, “райскім жыцці” на Захадзе і “пякельным жыцці” ў нас, “сапраўднай дэмакратыі” ў іх і “тыраніі, таталітарызме” у нас і г.д. Некаторыя паверылі ў гэтыя міфы і разам з апазіцыяй садзейнічалі развалу Савецкага Саюза, разбурэнню яго дзяржаўнасці, анархіі і нацыянал-сепаратызму, кровапраліццю на глебе справакаваных нацыянальных канфліктаў. Працэс фарміравання палітычнай апазіцыі пачынаўся з амаль непрыкметнай для кіраўніцтва Беларусі з’явы – значнага павелічэння ліку аматарскіх нефармальных аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах. У 1986–1987 гг. у рэспубліцы ўзнікла 7 тыс. такіх аматарскіх аб’яднанняў і клубаў, якія налічвалі каля 1 млн чалавек. Спачатку палітычныя пытанні ў праграмы клубаў і аб’яднанняў не ўключаліся. Напрыклалд, мінская “Талака” ў сваёй праграме заяўляла, што будзе займацца выключна праблемамі нацыянальнай самабытнасці, захоўваннем помнікаў гісторыі і культуры. Аднак прыкладна з другой паловы 1987 г. у дзейнасці клубаў і арганізацый усё больш і больш пачынаюць праяўляцца цэнтралізацыя і палітызацыя. У выніку перагавораў з уладамі ў снежні 1987 г. было дазволена правесці пад Мінскам вальны сойм беларускіх суполак. Удзельнікі яго гаварылі аб дэфармацыях сацыялізму, неабходнасці пабудовы сапраўднага сацыялізму, адраджэння беларускай нацыянальнай культуры. Спасылаючыся на У.І. Леніна, яны рабілі спробы крытыкаваць кіраўніцтва Беларусі. Гэта быў ужо, безумоўна, не культурна-асветны, а палітычны рух. Ішла самая звычайная палітычная барацьба пад прыкрыццём лозунга адраджэння нацыянальнай культуры. Пачыналася канфрантацыя маладзёжных суполак з ЦК КПБ, партыйнымі і камсамольскімі органамі. У 1989 г. ствараецца штаб палітычнай апазіцыі – Беларускі народны фронт “Адраджэнне” 1. Яго праграма, статут і іншыя дакументы мелі адкрыта антысавецкую і антыкамуністычную накіраванасць. На заклікі апазіцыі да знішчэння савецкага дзяржаўнага і грамадскага ладу адэкватнае прававое рэагаванне адсутнічала. Больш таго, узмацнілася яе канфрантацыя з праваахоўнымі органамі, партыйнымі і дзяржаўнымі структурамі. Не было і адпаведнага палітыка-арганізацыйнага рэагавання на дзеянні некаторых камуністаў і кіраўнікоў розных узроўняў, якія займалі прабэнээфаўскія пазіцыі. Апазіцыя робіць спробу абвяржэння тагачаснай канцэпцыі гісторыі Беларусі. На пленуме Саюза пісьменнікаў БССР у маі 1987 г. сцвярджалася, што ў падручніку па гісторыі БССР для вучняў сярэдняй школы дапушчаны памылкі ў трактоўцы пытанняў этнагенезу беларусаў, Полацкага княства, Вялікага княства Літоўскага, узаемаадносін Беларусі і Расіі і г.д. Тагачасная афіцыйная канцэпцыя гісторыі не прымаецца і робіцца спроба стварыць новую. Ідэолагам і кумірам адраджэння становіцца гісторык М.І. Ермаловіч. Пачынаюць друкавацца яго кнігі “Старажытная Беларусь” і “Па слядах аднаго міфа”. Тэма рэпрэсій 20–50-х гадоў, крытыка КПБ і савецкай улады ставяцца апазіцыяй на першы план. Узнікае палітызаваны “Камітэт-58”. Па прыкладу краін Прыбалтыкі і Усходняй Еўропы апазіцыя робіць стаўку на развіццё мітынговай стыхіі. Шматлікія мітынгі і маніфестацыі пракаціліся па гарадах Беларусі вясной 1991 г. На шматтысячных мітынгах у Мінску лідэры БНФ, палітычных партый і арганізацый не толькі гаварылі пра “жабрацтва і развал, дрымучую адсталасць і неатавараныя талоны, Чарнобыль і каланіяльную залежнасць Беларусі ад цэнтра”, але і адкрыта заклікалі пакончыць з “камуністычнай дыктатурай”. Прававога рэагавання на гэтыя заклікі таксама не было. Інертнасць і абыякавасць, баязлівасць і здрадніцтва многіх кіраўнікоў Беларусі, мясцовых партыйных і дзяржаўных органаў, сілавых структур вялі да гібелі савецкай улады, да капіталістычнай рэстаўрацыі. Значная частка палітычна актыўнага насельніцтва падтрымала апазіцыю, другая частка раўнадушна заняла нейтральную пазіцыю. Тыя, хто актыўна падтрымліваў савецкую сістэму і яе абаронцаў, аказаліся ў меншасці. КПБ паступова адхілялася ад кіраўніцтва грамадствам. Набліжалася развязка. Яна наступіла ў жніўні 1991 г.
Дата добавления: 2014-12-27; Просмотров: 549; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |