КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Утварэнне і дзейнасць палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і рухаў. Фарміраванне шматпартыйнай сістэмы
На рубяжы 80–90-х гадоў ХХ ст. пачаўся працэс фарміравання шматпартыйнай сістэмы. Па стану на 10 сакавіка 1993 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічала больш за 500 палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і рухаў. У 2000 г. прайшлі перарэгістрацыю 1326 грамадскіх аб’яднанняў і 17 палітычных партый. Сярод вядомых партый ліберальна-буржуазнага накірунку адзначым Аб’яднаную грамадзянскую партыю і Партыю беларускага народнага фронту, цэнтрысцкіх партый – Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю “Народная грамада”, Сацыял-дэмакратычную партыю народнай згоды, сярод левакамуністычных партый – Камуністычную партыю Беларусі і Партыю камуністаў Беларусі. Мноства створаных палітычных партый, арганізацый і рухаў сведчаць аб спектры поглядаў, якія існуюць у беларускім грамадстве. Разам з тым няздзейсненыя абяцанні, дадзеныя народу, нерэалізаваныя праграмы і праекты, здрада былых кіраўнікоў КПСС у цэнтры і на месцах, а таксама народных дэпутатаў розных узроўняў выклікалі недавер да дзейнасці любых палітычных арганізацый. Большасць палітычных партый і грамадска-палітычных рухаў Беларусі малалікія, з імі мала хто звязвае свае надзеі. Яны дзеляць грамадства на часткі, проціпастаўляюць сябе той частцы народа, якая не пайшла за імі. Ні адно грамадска-палітычнае згуртаванне не мае яснай канцэпцыі палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і духоўнага развіцця. Нягледзячы на тое, што ўсе яны выступаюць за пераход да рынку, за дэмакратыю і прававую дзяржаву, суверэнітэт Беларусі і г.д., аднак у іх праграмах адсутнічае механізм такога пераходу. Усе ведаюуь, што трэба рабіць, але амаль ніхто не ведае, як гэта рабіць. Ды і прапановы, якія маюцца ў арсеналах партый і рухаў, патрабуюць аналізу, каб вызначыць іх прыгоднасць з пункту гледжання гістарычнага вопыту. Напрыклад, стварэнне ўрада народнага даверу, кааліцыі палітычных сіл магчыма толькі на перыяд знішчэння старога ладу і утапічна на этапе кіравання краінай, калі розныя думкі і падыходы прыводзяць да хаосу, разарэння ўсёй сістэмы. Аб гэтым сведчыць вопыт Расіі сакавіка – кастрычніка 1917 г., дзейнасці Часовага буржуазнага ўрада, а таксама вопыт перабудовы, суверэнізацыі і капіталізацыі краін СНД. Партыі і рухі маюць вузкую сацыяльную базу. Яны, як правіла, абапіраюцца на частку інтэлігенцыі, студэнтаў і навучэнцаў, іх слаба падтрымліваюць рабочыя і сяляне. Гэта тлумачыцца тым, што погляды многіх сучасных палітыкаў разыходзяцца з інтарэсамі і палітычным вопытам шырокіх колаў народа, што многія сённяшнія палітыкі ўжо не адзін раз увялі ў зман, здрадзілі людзям. Сучасным партыям і рухам не хапае арганізаванасці, здольнасці мяняць сваю тактыку ў новых умовах і г.д. Працэс фарміравання шматпартыйнай палітычнай сістэмы беларускага грамадства працягваецца.
Дата добавления: 2014-12-27; Просмотров: 1242; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |