КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Агульная характарыстыка. У заканадаўстве, якое дзейнiчала на тэрыторыi Беларусi ў перыяд яе знаходжання ў складзе Расiйскай iмперыi
У заканадаўстве, якое дзейнiчала на тэрыторыi Беларусi ў перыяд яе знаходжання ў складзе Расiйскай iмперыi, умоўна можна вызначыць наступныя перыяды: 1) канец XVIII – 30-я гг. XIX ст.; 2) 40-я гг. ХІХ – пачатак XX ст.; 3) 1905 – 1917 гг.; пры гэтым трэба мець на ўвазе асаблiвасцi заканадаўчых нормаў Часовага ўрада i адносiць сюды заканадаўчыя дакументы, якія ўзнiклі на працягу таго вельмi кароткага адрэзку часу (верасень – кастрычнiк 1917 г.), калi Расiя стала рэспублiкай, але яшчэ не з'яўлялася савецкай. Для першага перыяду характэрна дзейнасць на тэрыторыi Беларусi не толькi нормаў права Расiйскай iмперыi, але i Статута 1588 г. Лавiраванне расiйскага ўрада ў першай трэцi XIX ст. памiж iнтарэсамi дзяржавы i мясцовай апалячанай арыстакратыi выявiлася i ў галiне заканадаўства. Менавiта ў гэты час адбываецца ўпарадкаванне мясцовых нарматыўных актаў. Перакладаецца i перавыдаецца Статут 1588 г. з дапаўняючымi яго сеймавымi пастановамi. «Высочайше утвержденное» палажэнне Камiтэта мiнiстраў (17.09.1828 г.) прадугледжвала «учинение перевода Литовского Статута на русский язык с белорусского издания 1588 г.» i «напечатание сего Статута на трех языках: белорусском, польском и русском». Побач з гэтым (у рамках работы над «Зводам законаў Расiйскай iмперыi») разгортваецца распрацоўка «Зводу мясцовых законаў Заходнiх губерняў». Ён з'явiўся апошняй, найбольш значнай сiстэматызацыяй мясцовага права, у якiм спалучалiся рысы мясцовага i агульнарасiйскага права. Праект «Зводу» не быў уведзены ў дзеянне. Задушэнне паўстання 1830 – 1831 гг. прадвызначыла змену палiтыкi расiйскiх улад «в присоединенных провинциях» i адмену мясцовых заканадаўчых нормаў 1832 – 1840 гг. Трэба мець на ўвазе, што адменены былi толькi тыя нормы, якiя да гэтага часу захавалi сваё дзеянне (у асноўным сямейнага i грамадзянскага права). Што ж датычыць значнай часткi нормаў дзяржаўнага права, крымiнальнага права, то яны фактычна дзейнiчалi з моманту ўключэння асобных частак тэрыторыi Беларусi ў склад Расiйскай iмперыi, хоць заканадаўчага акта, які б адмянiў адпаведныя нормы Статута 1588 г., выдадзена не было. I першы, i другi перыяд аб'ядноўвае акалiчнасць, якая найбольш выразна выявiлася ў расiйскiм заканадаўстве ў XVIII – XIX ст., – права выдання новых законаў належала толькi цару. Што датычылася Сената, Сiнода, калегiй (а пасля мiнiстэрстваў, Кабiнета мiнiстраў) i iншых урадавых устаноў, то яны мелi толькi права звяртацца да яго з дакладамi цi прапановамi. Вызначальным было права цара i ў галiне заканадаўчай iнiцыятывы. Любое «волевыяўленне» цара мела цi магло набыць сiлу закону. У ранг закону ўзводзiлiся ўсе дакументы, якiя былi пазначаны адабрэннем цара («Быть по сему», «Принять к сведению» i г. д.). Адсюль вынiкае i велiзарная колькасць вiдаў заканадаўчых актаў, i тая (характэрная найперш для феадалiзму) акалiчнасць, што адрознiць заканадаўчы акт ад адмiнiстрацыйнага распараджэння вельмi складана (цi ўвогуле немагчыма). Таму гiсторыкi паклалi ў аснову пераважна такi прынцып: законамi лiчыцца толькi тое «волевыяўленне» манарха, якое змешчана ў «Полном собрании законов Российской империи» (ПСЗ). Як эвалюцыю сiстэмы заканадаўства пад уздзеяннем першай расiйскай рэвалюцыi трэба разглядаць акрэслены трэцi перыяд. Манiфест 17 кастрычнiка толькi дэклараваў пачатак канстытуцыйнага ладу i не гарантаваў яго рэальнага ўсталявання (урэшце, дэпутаты Дзяржаўнай думы прысягалi «самадзержцу»). Але пачалася эвалюцыя ад абсалютызму да канстытуцыйнай манархii; прызнаючы само iснаванне Дзяржаўнай думы, замацоўваючы за ёй пэўныя правы, Асноўныя законы 1906 г. усё ж непазбежна прызнаюць i пэўнае абмежаванне правоў манарха. Такая супярэчнасць знайшла сваё ўвасабленне ў заканадаўстве гэтага перыяду. Права Дзяржаўнай думы на заканатворчасць кампенсавалася тым, што за царом захоўвалася больш поўнае i больш значнае па змесце права закана-даўчай iнiцыятывы. Артыкул 8 Зводу Асноўных законаў зазначаў: «Гасудару iмператару належыць пачын па ўсiх прадметах заканадаўства. Толькi па яго пачыну Асноўныя дзяржаўныя законы могуць належаць перагляду ў Дзяржаўным Савеце i Дзяржаўнай Думе». Да таго ж створаны ў лютым Нязначныя змены былi ўнесены з 1906 г. i ў працэдуру канчатковага зацвярджэння заканадаўчых актаў. Права канчатковага зацвярджэння захавалася за царом, але патрабавалася папярэдняе адабрэнне законаў Дзяржаўнай думай i Дзяржаўным саветам. Гэтае вельмi абмежаванае права абвяшчаў артыкул 86 Зводу Асноўных дзяржаўных законаў, за якім ішоў артыкул 87, што дапускаў прыняцце законаў непасрэдна царом у «надзвычайных абставiнах» i ў перыяд прыпынення пасяджэнняў Дзяржаўнай думы. Пачынаючы з сакавiка 1917 г. законы выдавалiся Часовым урадам. Звычайна яны падпiсвалiся мiнiстрам-старшынёй. Так, Пастанова ад 1.4.2. Тыпы i вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII – пачатку XX ст. Класiфiкацыя матэрыялаў заканадаўства гэтага часу, як i папярэд-няга, вельмi складаная. Яны выдавалiся як манiфесты, указы, пастановы, палажэннi, iнструкцыi, уставы, законы i г. д. Пры гэтым назва не заўсёды адпавядала зместу дакумента i яго прызначэнню. Часам па аднолькавых з'явах i адносiнах прымалiся рознатыповыя заканадаўчыя дакументы. Адной з самых распаўсюджаных формаў заканадаўства канца XVIII – пачатку XX ст. былi манiфесты. Яны выдавалiся ў сувязi з важнейшымi падзеямi ў палiтычным жыццi краiны: абвяшчэннем стану вайны цi мiру, узыходжаннем на трон новага манарха (напрыклад, манiфест Аляксандра III ад 29 красавiка 1881 г.); абвяшчэннем важнейшых сацыяльна-эканамiчных цi палiтычных пераўтварэнняў (Манiфест 19 лютага 1861 г., Манiфест 17 кастрычнiка 1905 г.). Манiфесты друкавалiся масавым для таго часу тыражом, iх публiкавалi ў газетах, абвяшчалi насельнiцтву пасля ўрачыстых богаслужэнняў у саборах i цэрквах. Прызначаныя такiм чынам для шырокай аўдыторыi, манiфесты характарызуюцца публiцыстычнасцю, iмкненнем выявiць салiдар-насць манарха з народам i г. д. Напрыклад, Манiфест 17 кастрычнiка 1905 г. («Аб удасканаленнi дзяржаўнага парадку») пачынаўся так: «Смуты i хваляваннi ў сталiцах i ў многiх мясцовасцях iмперыi нашай вялiкiм i цяжкiм жалем перапаўняюць сэрца наша. Шчасце расiйскага гасудара непарыўна звязана са шчасцем народным i смутак народны – яго смутак». Манiфесты пераважна дэкларавалi пэўную iдэю, абвяшчалi пэўную падзею i таму часам спалучалiся з iншымi дакументамi заканадаўчага характару, якiя змяшчалi канкрэтныя прававыя нормы (Манiфест 19 лютага 1861 г. i «Палажэннi...», Манiфест 17 кастрычнiка 1905 г. i Асноўныя дзяржаўныя законы 1906 г. Другую, яшчэ больш шматлiкую групу заканадаўчых актаў складалi ўказы. У канцы XVIII – XIX ст. указы падзялялiся на тры катэгорыi: а) iмянныя; б) абвешчаныя з Сената; в) сенацкiя. Iмянныя ўказы з'яўлялiся распараджэннямi, загадамi iмператара, якiя накiроўвалiся Сенату для выканання. Указ, абвешчаны з Сената, быў таксама распараджэннем iмператара, на аснове якога Сенат складаў тэкст указа, прызначанага для абнародавання. Сенацкi ўказ – гэта пастанова па агульным цi канкрэтным пытаннi, аформленым у форме ўказа ад iмя Сената. Пасля 1906 г. указы ад iмя цара сталi асноўнай формай так званага пазадумскага заканадаўства. У канцы XVIII – XIX ст. вялiкая група ўказаў была звязана з распаўсюджваннем агульнага заканадаўства на далучаныя да Расiйскай iмперыi тэрыторыi. Асобныя з іх прадвызначалi змены ў тых цi iншых накiрунках палiтыкi расiйскiх улад. Адным з такiх стаў указ аб увядзеннi iнвентароў для сялян Украiны i Беларусi ў 1847 г. З 1906 г. указ з'яўляўся той формай заканадаўчага акта, якая вызначала тэрмiны выбараў i парадак работы Дзяржаўнай думы. Палажэннi ўяўлялi сабой комплекс узаемазвязаных заканадаўчых дакументаў. Так, новае сацыяльна-эканамiчнае становiшча сялянства па рэформе 1861 г. было вызначана ў 17 дакументах, кожны з якiх прысвячаўся якой-небудзь групе сялянства цi мясцовасцi: «Палажэнне аб выкупе сялянамi, якiя выйшлi з прыгоннай залежнасцi», «Мясцовыя палажэннi аб пазямельным упарадкаваннi сялян, паселеных на памешчыцкiх землях у губернях велiкарускiх, расiйскiх i беларускiх» i iнш. Прыкладам гэтай разнавiднасцi заканадаўчых дакументаў могуць быць таксама «Палажэннi аб губернскiх i павятовых земскiх установах» (1864 г., на тэрыторыю Беларусi не распаўсюджваліся), «Палажэнне аб выбарах у Дзяржаўную думу (1906 г.)». Назву «Палажэнне» меў i заканадаўчы дакумент, якi вызначаў парадак выбараў ва Устаноўчы сход (1917 г.). Закон, як асобная разнавiднасць заканадаўчых актаў, сустракаўся параўнальна рэдка. Пэўнае значэнне гэтай катэгорыi было нададзена толькi з пачаткам дзейнасцi Дзяржаўнай думы. Звод Асноўных дзяржаўных законаў вызначаў працэдуру зацвярджэння новых законаў i спрабаваў даць тлумачэнне размежавання iх з указамi i загадамi цара. Указы маглi прымаць толькi ў перапынках памiж пасяджэннямі Дзяржаўнай думы, а загады маглi выдавацца царом толькi ў адпаведнасцi з законамi. Пры гэтым даследчыкi павiнны размяжоўваць «Асноўныя дзяржаўныя законы», зацверджаныя 23 красавiка 1906 г. Мiкалаем II i Звод Асноўных дзяржаўных законаў, якi з'яўляецца часткай тома 1 «Зводу законаў Расiйскай iмперыi» выдання 1906 г. Першы з дакументаў – гэта акт праватворчасцi расiйскага манарха, у той час як другi – вынiк сiстэматызацыi дзеючага заканадаўства ўпаўнаважанымi на тое дзяржаўнымi органамi. Важнымi разнавiднасцямi заканадаўчых дакументаў з'яўлялiся iнструкцыi, настаўленнi i наказы. Сярод заканадаўчых дакументаў XVIII – першай паловы XIX ст. можна назваць даравальныя граматы («Даравальная грамата дваранству», «Даравальная грамата гарадам»). У канцы XIX – пачатку XX ст. распаўсюджваюцца такiя дакументы заканадаўчага характару, як «Высочайше одобренные мнения Государственного Совета», «Высочайшее повеление». Своеасаблiвай формай дакументаў заканадаўства XIX ст. з'яўлялiся ўставы (аб цэнзуры, ваенныя, судовыя i iнш.). У шэрагу выпадкаў устаў мог выступаць як кадыфiкацыйны акт, якi аб'ядноўваў цэлую групу законапалажэнняў (напрыклад, Устаў аб прамысловасцi). Устаў быў i формай прыватных заканадаўчых актаў (так, устаў кожнага акцыянернага таварыства зацвярджаўся царом i выступаў як спецыяльнае законапалажэнне). Разгледжаныя вышэй формы не ахоплiваюць усiх шматлiкiх разнавiднасцей заканадаўчых дакументаў, паколькi да iх адносiлiся i рэгламенты, i рэскрыпты, «высочайше одобренные» Асобыя журналы Савета мiнiстраў, часовыя правiлы i г. д. 1.4.3. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi Завяршаючая стадыя фармiравання заканадаўчага дакумента – яго апублiкаванне. Для таго каб закон выконваўся, ён павiнен быць абнародаваны. Аднак не ўсе дакументы канца XVIII – пачатку XX ст. падлягалі публiкацыi, асобныя з iх даводзiлiся да ведама толькi вузкага кола асоб. Пераважна гэта – законапалажэннi, звязаныя з барацьбой супраць рэвалюцыйнага руху (закон ад 19 мая 1871 г. i iнш.). Таму, вялiкае значэнне маюць «Особые журналы» пасяджэнняў Камiтэта мiнiстраў (i пратаколы пасяджэнняў, на аснове якiх яны складалiся). Многiя з зазначаных у «журналах» рашэнняў не падлягалі апублiкаванню. Як прыклад можна прывесцi Часовыя правiлы аб яўрэях 1882 г., згодна з якiмi яўрэям «рысы аселасцi» забаранялася сялiцца па-за межамi гарадоў i мястэчак, арандаваць, прымаць у заклад нерухомую маёмасць, набываць зямлю, а таксама гандляваць вiном у нядзелю i святочныя днi. У апублiкаваннi заканадаўчых дакументаў важная функцыя належала Сенату. Сенат абнародаваў законы, i толькi пасля гэтага яны ўступалi ў сiлу. З 1808 г. абнародаванне новых заканадаўчых дакументаў адбывалася ў «Сенацкiх ведамасцях». Менавiта пры Сенаце з 1863 г. ажыццяўляецца перыядычнае выданне законаў («Собрание узаконений...»). Увогуле, вядомы наступныя асноўныя публiкацыi законаў Расiйскай iмперыi: 1) «Полное собрание законов Российской империи» (ПСЗ), 1. «Поўны збор законаў…» (ПСЗ) складаецца з трох выданняў. Першае было падрыхтавана М. М. Сперанскiм i ўключала законы з 1649 г. па 3 снежня 1825 г. Яно рыхтавалася як аснова для складання Зводу дзеючых законаў i ў яго iмкнулiся ўключыць усе акты за азначаны перыяд, прызнаныя законамi, у т. л. ужо адмененыя да гэтага часу Другое выданне ўключала законы з 12 снежня 1825 г. па 28 лютага 1881 г., а трэцяе – з сакавiка 1881 г. па 31 снежня 1914 г. (апошнi том выйшаў у 1917 г.). У адрозненне ад першага, яны выдавалiся як храналагiчныя зводы бягучага заканадаўства. Другое выданне ажыццяўлялася штогод з 1830 да 1884 г., а трэцяе – з 1885 па 1917 г. (пры гэтым апошняе выданне ПСЗ як незавершанае не мела агульных паказальнiкаў, але да ўсiх тамоў прыкладзены пагадавыя алфавiтна-прадметныя паказальнiкi). Для ўсiх выданняў характэрна тое, што шэраг дакументаў тут апублiкаваны з памылкамi, з загалоўкамi, якiя не адпавядаюць iх зместу, асобныя дакументы, як ужо адзначалася, увогуле засталiся па-за межамi публiкацыi. Разам з тым у ПСЗ ёсць указаннi на паходжанне дакументаў, якiя могуць быць выкарыстаны для пошуку iх крынiц («мнение» Дзяржаўнага савета), Журналы Кабiнета мiнiстраў i г. д. 2. «Звод законаў…» (СЗ) уключаў толькi дзеючыя законапалажэннi. У адрозненне ад ПСЗ, дзе дакументы выдавалiся ў храналагiчнай паслядоўнасцi, у «Зводзе законаў…» (прызначаным для практычных патрэб) быў прыняты тэматычны прынцып (адпаведна з якiм i адбываўся яго падзел на тамы, а апошнiх – на часткi). «Звод законаў…» выдаваўся тры разы: у 1832, 1842 i 3. «Збор узаканенняў i распараджэнняў урада…» (СУ и РП) уключае заканадаўчыя дакументы i тыя распараджэннi цэнтральных устаноў, якiя мелi агульнае значэнне за перыяд з 1863 г. да звяржэння самадзяржаўя (ён выходзiў i пры Часовым урадзе). Дакументы размешчаны ў храналагiчнай паслядоўнасцi i забяспечаны тымi ж дапаможнымi элементамi, што i ПСЗ (храналагiчны i алфавiтна-прадметны паказальнiкi). Усе зацверджаныя заканадаўчыя даку-менты, якiя прызначалiся для публiкацыi, змяшчалiся на старонках «Збора ўзаканенняў…». Да таго ж, паколькi ПСЗ змяшчае законы па 1914 г., менавiта перыядычнае выданне змяшчае звесткi аб пераўтварэннях у сiстэме вышэйшага цэнтральнага ўпраўлення, а апошнiя былi вельмi iстотныя. У храналогii гэтага выдання была асаблiвасць: законы публiкавалiся не ў парадку iх зацвярджэння царом, а па меры паступлення у Сенат. «Збор узаканенняў…» – выданне перыядычнае, выходзiла невялiкiмi зборнiкамi. Тэрмiны выдання не былi дакладна пазначаны. Першапачаткова выданне выходзiла два разы ў тыдзень, а пасля – часцей. З 1902 г. «Збор узаканенняў…» пачаў выдавацца па двух аддзелах. У другiм змяшчалiся заканадаўчыя дакументы прыватнага характару. Пераважную частку складалi ўставы акцыянерных кампанiй, якiя (што ўжо адзначалася) зацвярджалiся царом. Дарэчы, уставы, зацверджаныя да 1826 г., друкавалiся ў «Сенатских ведомостях», 1826 – 1836 гг. увайшлi ў адпаведныя iх храналогii першыя 11 тамоў другога выдання ПСЗ. Такiм чынам, апублiкавана велiзарная колькасць заканадаўчых дакументаў, арыентавацца ў якой вельмi складана. Толькi «Поўны збор законаў…» склада-ецца са 133 тамоў. Асаблiвыя цяжкасцi сустракае даследчык, якi займаецца пытаннямi гiсторыi Беларусi. У пэўнай ступенi спрасцiць гэтую праблему дапамагае неафiцыйнае выданне «Хронологический указатель указов и прави-тельственных распоряжений по губерниям Западной России, Белоруссии и Малороссии за 240 лет, с 1652 по 1892» (склад. С. Ф. Рубiнштэйн, Вiльна, 1894). Яно змяшчае ў храналагiчным парадку дакументы, якiя датычацца заходняй часткi Расiйскай iмперыi з указаннем размяшчэння iх у ПСЗ. Трэба мець на ўвазе, што ў выданнi адсутнiчаюць дакументы дыпламатычнага характару, узаканеннi па ваенным ведамстве, законы аб яўрэях (выдадзеныя ўжо Бершадскiм) i г. д. У паказальнiках пераважна прыведзены толькi загалоўкi i кароткiя каментарыi да дакументаў. Толькi важнейшыя з законаў (на погляд складальнiка) прыведзены поўнасцю цi часткова. Таму выкарыстанне адзна-чанага выдання не вызваляе даследчыка ад пошуку цi ўдакладнення дакумента ў ПСЗ (а пры магчымасцi i неабходнасцi – у рукапiсе i дапаможных матэрыялах да яго). З выданняў навейшага часу трэба назваць публiкацыю «Российское законодательство X – XX вв.» (у 9 т. М., 1984 – 1994), якое таксама змяшчае толькi важнейшыя (на погляд складальнiкаў) дакументы. Апошнi, дзевяты, том уключае заканадаўства Расii эпохi буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый 1.5. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу
Дата добавления: 2014-12-29; Просмотров: 944; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |