Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

БССР у гады новай эканамічнай палітыкі




Першая сусветная вайна, грамадзянская вайна, польская інтэрвенцыя,пасляваенная разруха выклікалі палітычны і эканамічны крызіс у БССР. Становішча пагаршалася ў сувязі з працягам палітыкі “ваеннага камунізму” (палітыкі бальшавікоў у гады грамадзянскай вайны і ўзброенай інтэрвенцыі замежных дзяржаў, для якой характэрны адмена прыватнага гандлю і абмежаванне таварна-грашовых адносінаў, пераход сістэмы размеркавання ў рукі дзяржавы, увядзенне харчразвёрсткі, нацыяналізацыя прамысловасці, мілітарызацыя эканомікі), што падрывала аўтарытэт бальшавікоў у вачах народа. У гэтых умовах неабходны былі іншыя падыходы ў эканамічнай сферы

X з’езд РКП(б), які адбыўся ў сакавіку 1921 года, прыняў рашэнне аб увядзенні новай эканамічнай палітыкі (НЭП). Яе мэтай было ўмацаванне на эканамічнай аснове палітычнага саюзу рабочага класа і сялянства дзеля захавання Савецкай улады. Гэта была спроба дзяржавы спалучыць у адзінай палітыка-эканамічнай сістэме прынцыпы сацыялістычнага і капіталістычнага гаспадарання. Для ліквідацыі таварнага голаду дапускалася ў пэўных межах пад кантролем дзяржавы развіццё капіталізму. Ставілася задача выкарыстаць прыватныя сродкі і вопыт капіталістычных элементаў у інтарэсах аднаўлення гаспадаркі і стварэння ўмоў для будаўніцтва сацыялістычнага грамадства.

Спачатку сутнасцю нэпа абвяшчалася замена харчразвёрсткі харчпадаткам, які быў меншым на 30-50%, у параўнанні з харчразвёрсткай. Памер харчпадатку вылічваўся з плошчы пасеваў і даводзіўся да сялян яшчэ да пачатку сельскагаспадарчых работ. Гаспадарам, якія павялічвалі пасевы найбольш важных культур, увогуле прадугледжваліся ільготы па выплаце харчпадатку. Лішкам хлеба, які заставаўся пасля здачы падатку, селянін меў права распараджацца самастойна. Акрамя збожжа, натуральным падаткам абкладвалася прадукцыя жывёлагадоўлі: мяса, масла, воўна і інш. Усіх падаткаў у 1921 годзе было ўстаноўлена 13. Пазней іх замянілі адзіным грашовым падаткам. Увядзенне новай эканамічнай палітыкі дало сялянам права свабодна распараджацца той прадукцыяй, якая заставалася ў іх пасля выплаты падатку, прадаваць яе на рынку. У такіх умовах у сялян з’яўлялася зацікаўленасць у развіцці сваёй гаспадаркі.Ім дазволілі свабодна выбіраць формы землекарыстання. Аднолькава законнымі былі прызнаны сялянская арцель, абшчына, індывідуальнае карыстанне зямлёй у выглядзе хутароў і адрубоў. Дазвалялася арэнда зямлі і выкарыстанне наёмнай рабочай сілы пры ўмове, што сам наймальнік таксама працуе.

Новая эканамічная палітыка ў прамысловасці прадугледжвала пераход прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік, самафінансіраванне. Дзяржаўныя прадпрыемствы працавалі на поўным гаспадарчым разліку, пакрываючы выдаткі за кошт свайго прыбытку. Стратныя прадпрыемствы закрываліся ці часова кансерваваліся, а прадпрыемствы, якія не мелі для дзяржавы асаблівага значэння, аддаваліся ў арэнду кааператыўным арганізацыям або прыватным асобам. Гэта павінна было ў кароткі тэрмін ліквідаваць таварны голад і пашырыць тавараабарот паміж горадам і вёскай.

Новая эканамічная палітыка заахвочвала развіццё дзяржаўнага, кааператыўнага і прыватнага гандлю як асноўных формаў эканамічных сувязей паміж горадам і вёскай. Прамы прадуктаабмен спыняўся, адбываўся пераход да таварна – грашовых адносін. Гэтаму садзейнічала праведзеная ў 1922 – 1924 гг. грашовая рэформа, вынікам якой стала ўвядзенне ў абарачэнне забяспечанага золатам чырвонца (чырвонец быў роўны дарэвалюцыйнай 10-цірублёвай залатой манеце і да сярэдзіны 1926 г. каштаваў больш 5 долараў ЗША, вырабляўся з золата і мог замяняцца грошамі з паперы). Пасля ўвядзення чырвонца ў прыгранічных раёнах Беларусі былі ліквідаваны розные грашовыя адзінкі, якімі карысталіся да гэтага часу.

Была адноўлена банкаўская сістэма, нават дазвалялася стварэнне камерцыйных і акцыянерных банкаў.

3 дазволам прыватнага гандлю ўся Беларусь спачатку ператварылася ў вялікі базар. Гандлявалі сяляне, рабочыя, хатнія гаспадыні, дэмабілізаваныя салдаты і інш. Упарадкаванне гандлю адбылося ў выніку стварэння дзяржаўнай падатковай службы, выкупу гандлярамі патэнта (ліцэнзіі) і выплаты імі прагрэсіўнага падатку. Да сярэдзіны 1920-х гг. была створана шырокая сетка рознічнага гандлю, дзе галоўнай фігурай стаў прыватнік. У аптовым гандлі вядучую ролю адыгрывалі дзяржаўныя і кааператыўныя прадпрыемствы.

Для новай эканамічнай палітыкі былі характэрнымі перабудова сацыяльнай сферы, адмова ад ваенна-камуністычных прынцыпаў размеркавання. Адмяняліся ўсеагульная працоўная павіннасць, працоўныя мабілізацыі, працоўныя арміі і ўраўняльная аплата працы. Камплектаванне прадпрыемстваў рабочай сілай рабілася праз біржы працы, а заработная плата вызначалася ў залежнасці ад зробленай работы. Аднаўлялася плата за транспарт, камунальныя і іншыя паслугі.

Правядзенне новай эканамічнай палітыкі ў Беларусі мела свае асаблівасці. Адна з іх заключалався ў павялічэнні колькасці хутароў на былых памешчыцкіх землях па прычынах добраахвотнага перасялення сялян на хутары ў выніку свабоднага выбару формаў землекарыстання; мэтанакіраванай палітыкі беларускага ўрада па перасяленню сялян на хутары згодна з Зямельным кодэксам БССР 1924 года. Гэтую палітыку падтрымліваў у 1925 – 1928 гг. народны камісар земляробства БССР Дз. Прышчэпаў. Адрозненнем гэтых аграрных мерапрыемстваў ад Сталыпінскай аграрнай рэформы было тое, што ў 1925 – 1928 гг. праводзілася дадатковае надзяленне зямлёй малазямельных сялян за кошт пераразмеркавання зямлі. У выніку да 1928 года. агульная колькасць сялян, якія выйшлі на хутары, дасягнула прыкладна 25% ад усіх сялянскіх гаспадарак (пры Сталыпіне – 13%).

Правядзенне рэформы у Беларусі супала з тэрытарыяльнымі зменамі, якія праводзіліся ў гэты час, узбуйненнем яе тэрыторыі, што ўскладняла эканамічныя пераўтварэнні.

Новая эканамічная палітыка аказала станоўчы ўплыў на ўзнаўленне м развіццё эканомікі БССР. Да 1927 г. сельская гаспадарка і прамысловасць БССР былі поўнасцю адноўлены. Але ў той жа час гэтая рэформа прывяла да сацыяльнага расслаення насельніцтва і, як вынік гэтага, росту сацыяльнай напружанасці ў грамадстве, да неаднаразовых эканамічных крызісаў.Новая эканамічная палітыка была часовым адступленнем бальшавікоў у эканамічнай сферы. Яны выкарысталі капітал буржуазіі і вопыт прыватнікаў, каб стварыць умовы для сацыялістычнага будаўніцтва. Гэта быў тактычны манеўр, а не змена стратэгічнага курсу на пабудову сацыялізму.

Да значных грамадска-палітычных падзей у перыяд правядзення новай эканамічнай палітыкі адносіцца стварэнне СССР. Гэта адбылося 30 снежня 1922 года на I Усесаюзным з’ездзе Саветаў, калі была падпісана Дэкларацыя і Дагавор аб утварэнні СССР. Вярхоўным заканадаўчым органам Саюза стаў ЦВК СССР.

Каб заняць належнае месца ў складзе СССР, БССР неабходна было вырашыць пытанне аб межах рэспублікі. Пасля стварэння СССР партыйныя органы БССР выказалі жаданне вярнуць у склад БССР усходнія паветы, якія былі ў складзе РСФСР і дзе большасць насельніцтва складалі беларусы.

У сакавіку 1924 года ўрад СССР выдаў дэкрэт аб перадачы БССР 16 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў. Адбылося першае ўзбуйненне БССР, у выніку якога тэрыторыя Беларусі павялічылася да 110 тыс. кв. км, насельніцтва склала прыкладна 4,2 млн. чал. (Да гэтага тэрыторыя БССР уключала толькі 6 паветаў Мінскай губерні – Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, частку Мінскага і Слуцкага з тэрыторыяй у 52,3 тыс. кв. км і насельніцтвам у 1,5 млн. чал.).

У снежні 1926 г. адбылося другое ўзбуйненне БССР: у склад рэспублікі былі ўключаны Гомельскі і Рэчыцкі паветы. У выніку плошча БССР склала 126 тыс. кв. км, а колькасць насельніцтва павялічылася да 5 млн. чал.

У 1927 г. была прынята Канстытуцыі БССР, згодна з якой зацвярджаліся дзяржаўны герб і сцяг (чырвоны з надпісам БССР)
Беларускай ССР.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-01-03; Просмотров: 1463; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.