Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь




У другой палове XIX стагоддзя працягвалася фарміраванне беларускай нацыі, хаця гэты працэс ішоў даволі складана з-за этнічнай рознастайнасці насельніцтва, адрозненняў у рэлігіі. Тым не менш усё больш выразна адчувалася агульнасць эканамічнай прасторы, мовы, культуры, нягледзячы на апалячванне, а затым на русіфікацыю, расла самасвядомасць беларусаў. Так, ужо згодна з перапісам 1897 года 74% насельніцтва беларускіх губерняў лічылі сваёй роднай мовай беларускую.

Вялікую ролю у складванні беларускай нацыі адыграла развіццё ў другой палове XIX стагоддзя і пачатку XX стагоддзя пісьмовай літаратурнай мовы. Спачатку шырока прымянялася “лацініца” – запіс беларускіх слоў лацінскімі літарамі, а затым і “кірыліца” – славянскі алфавіт. У 1870 годзе І.І. Насовіч выдаў “Слоўнік беларускай мовы”, а ў 1885 г. Я. Карскі – “Агляд гукаў і форм беларускай мовы”. Узнікаюць беларуская опера і тэатр. У 1884 годзе пачала выходзіць першая недзяржаўная беларуская газета ліберальнай накіраванасці – “Минский листок”.

Пад уплывам рэвалюцыі улады былі вымушаны дазволіць выкарыстанне ў друку беларускай мовы, хаця афіцыйнай лічылася руская. У верасні 1906 года пачала выходзіць беларускамоўная газета “Наша доля”, а пасля яе закрыцця – “Наша ніва”. На беларускай мове выдаваліся і часопісы: дзіцячы “Лучынка”, сельскагаспадарчы “Саха”, сатырычны “Крапіва”. Выйшлі таксама і першыя беларускамоўныя падручнікі для школ, аўтарамі якіх былі Э. Пашкевіч (Цётка) і Янка Купала.

Складванне беларускай нацыі, галечнае становішча беларускіх працоўных, узмацненне іх рэвалюцыйнай актыўнасці садзейнічалі актывізацыі нацыянальна-вызваленчага руху. У 1902 годзе студэнты – беларусы ў Пецярбургу заснавалі першую беларускую партыю, атрымаўшую назву “Беларуская рэвалюцыйная грамада” (БРГ). Яна ставіла мэтай дасягненне раўнапраўя беларусаў, свабоднага карыстання беларускай мовай, развіццё беларускай літаратуры, культуры. У яе ўліліся гурткі самаадукацыі, якія існавалі ў Вільні, Мінску, Гродно, Слуцку. Пасля разгрома арганізацыі ўцалелыя члены БРГ, перш за ўсё браты Іван і Антон Луцкевічы, заснавалі “Беларускую сацыялістычную грамаду” (БСГ). Грамадоўцы пайшлі далей патрабаванняў культурна-нацыянальнай аўтаноміі і выступілі з праграмай, дзе прадугледжвалася звяржэнне самадзяржаўя, дасягненне аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі, стварэнне мясцовага парламента – сойма ў Вільне. У гады рэвалюцыі БСГ таксама выступіла разам з іншымі рэвалюцыйнымі сіламі, пасля яе паражэння Беларуская сацыялістычная грамада перайшла на памяркоўныя, ліберальныя пазіцыі, пачала барацьбу за рэформы ў рамках манархіі.

Пад уплывам БСГ знаходзіліся газета “Наша ніва”, многія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. У маі 1907 года ў Вільні прайшоў з’езд выкладчыкаў школ, які пад уплывам БСГ выступіў за навучанне дзяцей на беларускай мове і па беларускім падручнікам. Некаторыя дэлегаты з’езда былі арыштаваны паліцыяй.

1 жніўня 1914 года пачалася першая сусветная вайна. Паступова ў яе былі ўцягнуты 33 дзяржавы з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. Вайна была імперыялістычнай, захопніцкай з боку ўсіх удзельнікаў, за выключэннем Сербіі, якая ваявала за захаванне сваёй нацыянальнай незалежнасці.Яе мэтмі былі перадзел сфер уплыву, барацьба за калоніі, разгром эканамічных канкурэнтаў, атрыманне сверхпрыбыткаў. Барацьбу вялі два ваенна-палітычных блокі – “Траісты саюз” (Германія, Аўстра-Венгрыя, Турцыя і Балгарыя) і “Антанта” (Францыя, Англія, Расія), а таксама далучыўшыеся да іх пазней ЗША, Італія, Румынія, Японія. Расійская імперыя ваявала за захоп усёй Польшы, Галіцыі, Канстанцінопаля і праліваў Басфор і Дарданелы у Міжземнамор’і, падзел Турцыі, аслабленне Германіі і Аўстра-Венгрыі, устанаўленне ўплыву Расіі на Балканах. Акрамя таго, царызм разлічваў хуткімі і значнымі перамогамі ў атмасферы шавінізму, ва ўмовах ваеннага палажэння падавіць нарастаючы рэвалюцыйны рух.

Усе партыі ў Расіі падтрымалі дзеянні ўрада ў вайне, за выключэннем бальшавікоў, якія вылучылі лозунг ператварэння імперыялістычнай вайны ў грамадзянскую і звяржэння ўлады цара, буржуазіі і памешчыкаў.

У Беларусі ў сувязі з вайной таксама было аб’яўлена ваеннае палажэнне. Да паловы мужчын было мабілізавана ў армію, рэзка скараціліся пасяўныя плошчы. З-за недахопу сыравіны былі спынены каля 600 прадпрыемстваў, з іх пры набліжэнні лініі фронту вывезена 432. Аб’ём прамысловай прадукцыі на грамадзянскія патрэбы ў пачатку 1917 года складаў толькі 15 – 16 % ад даваеннага ўзроўню. У гарадах была ўведзена картачная сістэма. Рэальная заработная плата зменшылася ў 2 – 3 разы, цэны ж узраслі ў 5 – 8 разоў. Насельніцтва прымушалі ўдзельнічаць ў будаўніцтве мастоў, дарог, абарончых збудаванняў. У Мінскай губерні ўдзельнічалі ў прымусовых работах 219 тысяч чалавек, у Віцебскай – 121 тысяча. Масавы характар набыла такая з’ява, як бежанства, калі людзі са сваім невялікім скарбам уцякалі ад жахаў вайны. Да канца 1915 года на тэрыторыю Беларусі прыбыло такім чынам з заходніх рэгіёнаў каля 1 млн. чалавек і адначасова з Беларусі на ўсход уцяклі больш за 1,3 млн. беларусаў. Бежанцы пакутвалі ад голада, холаду, масавых хвароб, беспрацоўя, бо ўрад і мясцовыя ўлады не змаглі добра арганізаваць іх эвакуацыю.

Летам 1914 – вясной 1915 гг. ваенныя дзеянні ішлі ў асноўным на тэрыторыі Польшчы і ўсходняй Германіі, але восенню 1915 года ў выніку паспяховага наступлення германскіх войск імі былі захоплены Літва, частка Латвіі, захад Беларусі. З кастрычніка 1915 года па люты 1918 гг. фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск – Паставы – Смаргонь – Баранавічы – Пінск. На гэтым фронце з расійскага боку знаходзіліся ваенныя сілы колькасцю да 1,5 млн. салдат і афіцэраў, германская армія налічвала каля 1 млн чалавек. Асобнае месца ў баявых дзеяннях рускіх войск (сярод іх было нямала і беларусаў) заняла гераічная абарона Смаргоні, якая цягнулася 810 дзён. Немцы тут упершыню выкарысталі на рускім фронце газы. У выніку баёў у Смаргоні былі знішчаны ўсе пабудовы.

На захопленай тэрыторыі, якую германскія ўлады ўключылі ў склад ваенна-адміністратыўнага ўтварэння “Обер Ост”, быў устаноўлены акупацыйны рэжым з мэтай каланізацыі і германізацыі насельніцтва.

Рэзкае пагаршэнне ўмоў жыцця, антынародны характар вайны, ваенныя няўдачы царскіх войск і іх вялікія страты вызывалі рост рэвалюцыйных настрояў. Нягледзячы на рэпрэсіі і ўстанаўленне ваеннага палажэння, зноў пачаліся забастоўкі. Нарастаў сялянскі рух, за гады вайны ў Беларусі адбылося больш за 100 буйных сялянскіх выступленняў. Пачаліся хваляванні і сярод салдат, усяго ў Беларусі зафіксіравана 63 такіх выступленні. Армія з апоры ўлад стала ператварацца ў небяспеку для іх. Такі працэс ішоў і па ўсёй Расійскай імперыі. Супраць самадзяржаўя выступіла нават частка буржуазіі і памешчыкаў, якія вялі гаспадарку капіталістычнымі метадамі і не хацелі страты сваіх ваенных звышпрыбыткаў з-за магчымага сепаратнага міра з Германіяй. “Вярхі” не маглі кіраваць па-новаму, “нізы” не хацелі жыць па-стараму.

З 23 па 27 лютага 1917 г. у Петраградзе ў выніку масавых выступленняў працоўных, падтрыманых салдатамі гарнізона, пачалося і перамагло ўзброенае паўстанне. Ім кіравалі бальшавікі і эсэры пры падтрымцы меньшавікоў і бундаўцаў. Войскі, накіраваныя на яго падаўленне, перайшлі на бок паўстанцаў. Мікалай II адрокся ад трона. У Петраградзе быў створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў – орган рэвалюцыйнай улады і адначасова Часовы ўрад, орган улады буржуазіі і памешчыкаў. Узнікла двоеўладдзе. У Мінску рэвалюцыя перамагла мірным шляхам 4 – 6 сакавіка 1917 года. Утвораная пад кіраўніцтвам бальшавіка М. Фрунзэ Мінская міліцыя хутка абяззброіла паліцыю, выпусціла з турмы палітычных вязняў. 8 сакавіка быў створаны аб’яднаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова прыхільнікі Часовага ўрада арганізавалі “Часовы камітэт парадку і бяспекі”. Такім чынам, у Беларусі, як і ў Расіі, устанавілася двоеўладдзе. Пачалі ставарацца сялянскія Саветы, а ў войсках – салдацкія камітэты. Наперадзе была вострая палітычная барацьба за выбар далейшага шляху развіцця Беларусі і Расіі.


Глава 8
БЕЛАРУСЬ У ПАЧАТКУ НАЙНОЎШАГА ЧАСУ. ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ БЕЛАРУСІ Ў ПАСЛЯКАСТРЫЧНІЦКІ ПЕРЫЯД (1917 – 1920 гг.)

 

8.1. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні

8.2. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе Рады (сакавік - снежань 1918 г.)

8.3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ
і ЛітБел

8.4. Савецка-польская вайна і праблемы беларускай дзяржаўнасці. Другое абвяшчэнне ССРБ. Рыжскі мірны дагавор (сакавік 1921г.)

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-01-03; Просмотров: 715; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.