Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя




У канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. галоўнымі ўласнікамі капіталаў у Беларусі былі памешчыкі. Яны імкнуліся пашыраць свае даходы, таму стваралі у сваіх маёнтках розныя прамысловыя прадпрыемствы. Вотчынная прамысловасць выкарыстоўвала практычна бясплатную сыравіну і дармавую рабочую сілу прыгонных сялян і ў гэтых адносінах мела вялізарныя перавагі над прадпрыемствамі, што належылі купцам і мяшчанам. Апошнія павінны былі аплачваць зямельныя ўчасткі, сыравіну і рабочую сілу. Грошай для гэтага ў іх не было. Па гэтай прычыне купцам і мяшчанам у 1860 годзе належыла некалькі мануфактур і 2 фабрыкі з 76. Купецка-мяшчанская прамысловасць у Беларусі была прадстаўлена рамеснымі майстэрнямі і дробнакапіталістычнымі прадпрыемствамі, якіх налічвалася ў сярэдзіне ХІХ ст. каля 28 000.

Тым не менш, у гэтыя часы ў Беларусі пачынаецца прамысловая рэвалюцыя: на змену ручной працы пачынае прыходзіць машынная вытворчасць. У 20-х гг. ХІХ ст. у маёнтках памешчыка Пуслоўскага ў м. Хомску Кобрынскага павета і м. Косава Слонімскага павета ўзнікаюць першыя суконныя фабрыкі, на якіх побач з прымусовай працай прыгонных сялян пачала выкарыстоўвацца кваліфікаваная праца наёмных рабочых, якія абслугоўвалі машыны. Паступова пачынаюць фарміравацца два асноўныя класы капіталістычнага грамадства: буржуазія і пралетарыят. Гэтаму спрыяла і праведзенае ў 1852 годзе абмежаванне правоў цэхавых арганізацый у гарадах і мястэчках. Прадстаўнікі некаторых прафесій: цесляры, вознікі, чарнарабочыя – маглі не запісвацца ў цэхі. Адмянялася выключнае права цэхаў на вытворчасць пэўнай прадукцыі. Членам цэхаў дазвалялася наймацца на фабрыкі і заводы. Такім чынам, з бяднейшых рамеснікаў пачаў фарміравацца пралетарыят.

Беларуская буржуазія была эканамічна слабай. Яна магла займацца толькі дробнакапіталістычнай, пераважна рамеснай, вытворчасцю (прадпрыемствамі, на якіх працавала ад 5 да 16 чалавек). Такім чынам, у прамысловасці Беларусі перапляталіся два сацыяльна-эканамічныя ўклады – феадальны і капіталістычны.

У Беларусі ў гэты час развіваліся наступныя традыцыйныя для яе галіны прамысловасці: харчовая, тэкстыльная, дрэваапрацоўчая, металаапрацоўчая, гарбарная, шкляная. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Беларусь стала часткай агульнарасійскага рынку, што станоўча адбілася на яе гаспадарчым развіцці. Развіццю рынкавых адносін спрыяла паляпшэнне сухапутных і водных шляхоў зносін. Паскорылася будаўніцтва паштовых трактаў, агульная іх працягласць па Беларусі складала каля 4 тыс. вёрст, Былі пабудаваны ці рэканструяваны Бярэзінскі, Днепра-Бугскі, Аўгустоўскі і Агінскі каналы.

Да сярэдзіны ХІХ ст. істотную ролю ў таварна-грашовым абарачэнні адыгрывалі кірмашы. У гэты час іх ў Беларусі налічвалася каля 270. Буйнейшымі сярод іх былі Асвейскі, Бешанковіцкі, Зэльвенскі, Кантрактавы, Любецкі і Траецкі. Аднак кірмашовы гандаль к сярэдзіне ХІХ ст. пачынае саступаць месца гандлю ў крамах і магазінах.

Значную ролю у гандлі адыгрывалі купцы. Яны скуплялі на кірмашах і ў памешчыцкіх маёнтках сельскагаспадарчую і прамысловую прадукцыю, лясныя тавары, дастаўлялі іх на прыстані і ў гарады, вывозілі ў іншыя краіны. Купцы арандавалі памешчыцкія прадпрыемствы, заключалі падрады на будаўніцтва дарог і каналаў, пастаўку войску прадуктаў, фуражу, сукна, дроў. Тым не менш, асноўнымі пастаўшчыкамі прадукцыі на ўнутраны і знешні рынак былі памешчыкі.

У канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ ст. у Беларусі налічвалася 40 гарадоў, у іх пражывала 93 тыс. чалавек. На момант адмены прыгоннага права ў беларускіх гарадах было ўжо 320 тыс. чалавек. Хуткі рост гарадскога насельніцтва ў наступныя десяцігоддзі тлумачыцца існаваннем мяжы яўрэйскай аседласці і прымусовым ссяленнем яўрэяў з вёсак у гарады і мястэчкі, а таксама значным павялічэннем вайсковых гарнізонаў і колькасці чыноўнікаў.

Эканамічнаму росту беларускіх гарадоў перашкаджала падаткавая палітыка ўрада. Агульная колькасць падаткаў і павіннасцей, якія спаганяліся з гараджан на карысць дзяржавы, дасягала 40. Гэта адмоўна адбівалася на працэсе накаплення капіталаў, неабходных дя развіцця прамысловасці і гандлю, звужала пакупныя магчымасці насельніцтва. У выніку даходы гарадоў Беларусі былі надзвычай нізкімі. Асноўныя гарадскія расходы ў першай палове ХІХ ст. былі звязаны з утрыманнем царскіх чыноўнікаў, паліцыі, вайсковых гарнізонаў. На гэтыя мэты выдзялялася ад 50 да 80% гарадскога бюджэту. На адукацыю і ахову здароўя ішло ад 1 да 5%.

Акрамя гарадоў у Беларусі было шмат мястэчак. Колькасць мястэчак з канца ХVІІІ – да сярэдзіны ХІХ стст. значна павялічылася – з 287 па 383. Пераважная большасць іх належыла памешчыкам, астатнія – казне. Памешчыкі былі зацікаўлены ў пераводзе сваіх вёсак у разрад мястэчак, што давала ім магчымасць засноўваць корчмы. У вёсках гэта забаранялася. Трэба адзначыць, што беларускія мястэчкі ў гандлёва-прамысловых адносінах часта былі больш развітымі, чым гарады. Менавіта ў іх арганізоўваліся вотчынныя мануфактуры і фабрыкі, праводзіліся кірмашы.

Пераважная большасць памешчыкаў Беларусі ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стст. не вяла ўласнай гаспадаркі. Амаль уся ворыўная зямля знаходзілася ў карыстанні прыгонных сялян, якія плацілі памешчыкам чынш. Але рост попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю ў Заходняй Еўропе і ў гарадах Расіі выклікаў пашырэнне ўласнай памешчыцкай гаспадаркі. Калі на момант падзелаў Рэчы Паспалітай толькі 17% памешчыцкіх гаспадарак былі арганізаваны як фальваркі, то на момант адмены прыгоннага права такіх гаспадарак было звыш 75%.

Памешчыкі стваралі фальваркі за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў. Для апрацоўкі фальваркавых зямель яны пераводзілі сялян з аброка на паншчыну. Расійскі ўрад неаднаразова спрабаваў абмежаваць памеры паншчыны да трох дзён у тыдзень: першы раз – падчас рэформ Паўла І, другі раз – у час рэформ П. Д. Кісялёва ў 1844 годзе, але гэтыя спробы не мелі поспеху. У сярэдзіне ХІХ ст. памеры паншчыны ўжо складалі каля 12 дзён у тыдзень з валокі – 6 мужчынскіх і 6 жаночых дзён.

Значную частку прыбыткаў памешчыкаў, часам да 40%, складаў продаж гарэлкі, вырабленай на іх прыватных вінакурнях. У пачатку ХІХ ст. у Беларусі было 6 тыс. памешчыцкіх бровараў. У маёнтках, дзе быў бровар, для сялян існавала спецыфічная павіннасць. Кожны селянін павінен быў купіць пэўную норму гарэлкі, зробленай на гэтым бровары. Калі селянін быў непітушчым, яго абавязвалі сплаціць суму грошай, якую каштавала гэта гарэлка.

Ад высокіх памераў паншчыны і іншых падаткаў сялянскія гаспадаркі прыходзілі ў заняпад. Разам з імі прыходзілі у заняпад і памешчыцкія гаспадаркі, якія апрацоўваліся прыладамі працы і коньмі селяніна. Прыгонныя сяляне працавалі неякасна, выкарыстоўвалі прылады працы і метады апрацоўкі глебы, якія захоўваліся яшчэ з часоў Кіеўскай Русі (двухзубая саха і трохполле). Такім чынам да 1840-х гадоў крызіс прыгонніцкай сістэмы стаў відавочным.

Каб неяк змягчыць крызісныя з’явы, царскім урадам былі праведзены рэформы, якія распрацаваў міністр дзяржаўных маёмасцей граф П.Д. Кісялёў. Яны праводзіліся з 1839 па 1845 гг. Рэформы закранулі толькі дзяржаўных сялян. Іх перасталі здаваць у арэнду, ліквідавалі дзяржаўныя фальваркі, а іх землі перадалі сялянам у арэнду, беззямельных сялян надзялілі чатырма дзесяцінамі зямлі кожнага. Казённых сялян перавялі на чынш і дазволілі запісвацца ў іншыя саслоўі.

У 1844 годзе ўрад пачаў пашыраць рэформы П.Д. Кісялёва на памешчыцкую веску. Пачалося складанне інвентароў з мэтай упарадкавання сялянскіх павіннасцей і прывядзення іх у адпаведнасць з надзеламі, якімі карысталіся сяляне. Аднак рэформа правалілася. Ёю былі не задаволены ні сяляне, ні памешчыкі. Першыя – таму, што памеры павіннасцей практычна не зніжаліся, а другія – таму, што страчвалі магчымасці безкантрольна павышаць іх.

Між тым у краіне складвалася рэвалюцыйная сітуацыя, сталі частымі масавыя ўцёкі сялян ад памешчыкаў Сяляне вялікімі групамі, да 10 000 чалавек, пакідалі панскія маёнткі і ішлі на будаўніцтва чыгункі ці на асваенне паўднёвых стэпаў, паверыўшы чуткам аб царскіх маніфестах, якія абяцалі за гэта вызваленне ад прыгону. За 1858 – 1860 гг. у беларускіх губернях былі зафіксаваны 42 сялянскіх выступленні, 11 з якіх падаўлены з дапамогай войска. Усё гэта сведчыла аб тым, што феадальна-прыгонніцкая сістэма зжыла сябе, а адмена прыгоннага права стала аб’ектыўнай неабходнасцю.


Глава 7
БЕЛАРУСЬ В ПЕРЫЯД РАЗВІЦЦЯ КАПІТАЛІЗМА
(1861 – люты 1917 гг.)

 

7.1. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя

7.2. Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці

7.3. Паўстанне 1863-1964 гг. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей, рэвалюцыі 1905 і 1917 гг.

7.4. Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-01-03; Просмотров: 974; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.