Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя




У сярэдзіне 19-га стагоддзя Расійская імперыя перажывала глыбокі сістэмны крызіс – эканамічны, ваенны, палітычны. Далейшае развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці пры захаванні прыгонных адносін стала немагчымым. Рэзка ўзрасла запазычанасць памешчыкаў перад Дваранскім банкам, што сведчыла аб крызісе памешчыцкай гаспадаркі. Нарастаў сялянскі рух за скасаванне прыгоннага права, супраць узмацнення эксплуатацыі. У 1858 – 1860 гг. толькі ў Беларусі адбылося больш за 40 буйных выступленняў сялян, а ў цэлым па імперыі – больш за 500. Крымская вайна 1853 – 1856 гг. выявіла татальнае адставанне Расіі ад краін Заходняй Еўропы ў ваеннай справе, у ўзбраенні, у транспартных сродках, што з’явілася прычынай ваеннага паражэння царызма і заключэння міра на зневажальных для краіны умовах. Паўстала рэальная пагроза, пры ўмове захавання старых парадкаў і прыгонніцтва, каланізацыі Расіі больш развітымі краінамі.

Патрабавалася тэрміновае прыняцце мер па рэфармаванню краіны і ў першую чаргу сацыяльных адносін у вёсцы. Вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці рыхтавалася з вялікай засцярогай, царскі ўрад хацеў зрабіць гэта паступова, без рэзкіх змен ў гаспадарчым і фінансавым палажэнні памешчыкаў, абараняючы іх інтарэсы. Умовы, на якіх самадзяржаў”е, як форма дыктатуры дваран ў грамадстве і эканоміцы, хацела адмяніць прыгоннае права, нічога агульнага не мелі з імкненнямі і надзеямі сялянства.

На этапе падрыхтоўкі рэформы ў студзені 1857 года па загаду цара Аляксандра II быў створаны “Сакрэтны камітэт па сялянскай справе”. Ён збіраў пажаданні памешчыкаў аб умовах вызвалення сялян. Паколькі тыя не спяшаліся з вылучэннем прапаноў, царскі ўрад вырашыў арганізаваць такую “ініцыятыву” з боку памешчыкаў Беларусі і Літвы. Гэта тлумачылася тым, што яны ў большай ступені былі падрыхтаваны да адмены прыгоннага права, паколькі іх гаспадаркі здаўна былі звязаны з сельскагаспадарчым рынкам Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, больш глыбока ўцягнуты ў таварна-грашовыя адносіны. Памешчыкі прапанавалі вызваліць сялян, але без зямлі. У студзені 1858 года “Сакрэтны камітэт” быў рэарганізаваны ў “Галоўны камітэт па ўпарадкаванню сельскага насельніцтва”. У сакавіку 1859 года пры “Галоўным камітэце” былі створаны рэдакцыйныя камісіі, якія павінны былі на аснове губернскіх праектаў выпрацаваць агульны праект аб адмене прыгоннага права.

Царызм баяўся вызваліць сялян увогуле без зямлі, паколькі асцерагаўся ўсеагульнага сялянскага паўстання, таму вырашыў даць сялянам нямнога зямлі, але на кабальных для іх умовах, максімальна ўлічваючы інтарэсы памешчыкаў.

19 лютага 1861 года пасля разгляду Дзяржаўным Саветам і зацвярджэння Аляксандрам II былі апублікаваны Маніфест аб адмене прыгоннага права і “Палажэнні”. Яны складаліся з Агульнага палажэння, мясцовых палажэнняў і дадатковых правіл у адносінах да асобных груп сялянства.

У Беларусі ў Магілёўскай і 8 паветах Віцебскай губерняў, дзе панавала абшчыннае землекарыстанне, дзейнічала “Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў”. У ім былі вызначаны размеры сялянскіх надзелаў: вышэйшых – ад 4 да 5,5 дзесяцін на “рэвізскую душу” (мужчыну) і ніжэйшы – ад 1 да 2 дзесяцін. Жанчынам увогуле зямля не выдзялялася. У сялян з большымі за норму размерамі дзялянак праводзіліся “адрэзкі зямлі” на карысць памешчыкаў. У выніку сяляне страцілі ад 25% да 40% зямлі.

“Мясцовае палажэнне” для Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і 4 паветаў Віцебскай губерняў, дзе было прыватнае сялянскае землеўладанне, мела свае асаблівасці. Нормы сялянскіх надзелаў не вызначаліся, за сялянамі захоўваліся палявыя і прысядзібныя надзелы, якімі яны карысталіся да 1861 года. “Адрэзкі” дапускаліся, калі ў памешчыка заставалася менш 1/3 часткі сельскагаспадарчых зямель. Згодна з памерамі надзелаў вызначаліся і павіннасці: баршчына або аброк. Лясамі працягвалі валодаць памешчыкі, заставалася сервітутнае права. Сяляне павінны былі адпрацоўваць у памешчыка за дазвол карыстання яго лясамі, азёрамі, выпасамі і г. д.

У “Агульным палажэнні” вызначаліся адзіныя для ўсёй імперыі патрабаванні да правядзення рэформы: памешчыкі заставаліся ўладальнікамі ўсёй зямлі, што належыла ім да рэформы; частка зямлі перадавалася сялянам ў пастаяннае карыстанне без права ўласнасці; на 9 гадоў уводзілася “часоваабавязанае палажэнне сялян” – яны адпрацоўвалі паншчыну або выплачвалі аброк у дарэформенным памеры, ім забаранялася пакідаць зямельныя ўчасткі, уводзіліся “статутныя граматы”, якія вызначалі пазямельны парадак і павіннасці сялян на карысць памешчыкаў.

Уласнікам зямлі селяніна рабіла “выкупная здзелка”. Правілы выкупа былі аднолькавмі для ўсіх губерняў Расіі. Выкупная сума была такога памеру, каб памешчык, паклаўшы яе ў банк (пад 6% гадавых), меў магчымасць атрымліваць прыбытак, роўны штогадоваму аброку з зямлі, якая перайшла ў уласнасць селяніна. Пры выкупе зямлі сяляне павінны былі заплаціць 20% выкупной сумы, астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер. Сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёй выкупныя плацяжы і працэнты.

Сяляне былі нездаволены такім “вызваленнем” Яны не падпарадкоўваліся загадам мясцовых улад, адмаўляліся адбываць паншчыну і выконваць павіннасці, а таксама падпісваць статутныя граматы, у якіх запісваліся памеры павіннасцяў. Толькі з сакавіка па чэрвень 1861 г. у Беларусі адбылося больш за 570 сялянскіх выступленняў, з якіх 110 былі падаўлены ваеннай сілай. У 1862 годзе адбылося больш за 150 сялянскіх хваляванняў, з якіх 90 былі падаўлены ваеннай сілай.

Царызм, каб выплаціць вялікія грашовыя сумы памешчыкам Расійскай імперыі за “вызваленне сялян”, пайшоў на здрадніцтва нацыянальным інтарэсам Расіі і прадаў ЗША Аляску за 7 млн. залатых долараў (па сучаснаму кошту – 1 млрд. 400 млн. долараў).

Але нельга сказаць, што рэформа 1861 года ўвогуле нічога не дала сялянам. Па-першае, адменена прыгоннае права, памешчык страціў права ўласнасці на сялян. Па-другое, сяляне атрымалі асабістую свабоду, права самастойна заключаць здзелкі, займацца гандлем, рамёствамі і промысламі, несці асабістую адказнасць перад судом (раней судзіў памешчык). Па-трэцяе, быў створаны рынак свабоднай рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сяляне атрымалі саслоўнае самакіраванне ў вёсках і валасцях. Па-чацвёртае, сяляне атрымалі права валодаць маёмасцю.

Тым не менш памешчыкі аставілі сабе больш за 55% лепшых зямель у той час, калі 40% сялян былі малазямельнымі або зусім не мелі зямлі. Захоўваліся перажыткі капіталізма – абсалютная ўлада цара і дваранска-чыноўніцкага апарата дзяржаўнага кіравання, а таксама буйное памешчыцкае землеўладанне. Разам з тым па зместу рэформа была буржазнай і расчышчала шлях для развіцця капіталістычных адносін, хаця перажыткі феадалізма моцна тармазілі іх развіццё.

Адмена прыгоннага права, капіталістычнае развіццё краіны абумовілі неабходнасць далейшых буржуазных рэформ па розным накірункам. Але рэформы 60 – 70-х гадоў 19 стагоддзя мелі ў Беларусі значныя абмежаванні і па часу, і па зместу ў сувязі як з фактычна каланіяльным палажэннем беларускага народа, так і з вострай барацьбой самадзяржаўя з рэвалюцыйным і нацыянальна-вызваленчым рухам, а таксама з польскім і каталіцкім уплывам на насельніцтва гэтага рэгіёна.

Гарадская рэформа 1870 года (праведзена ў Беларусі ў 1876 годзе) прадугледжвала выбарныя органы самакіравання, але выбары праходзілі на аснове маёмаснага цэнзу.

Судовая рэформа 1864 года (у Беларусі пачалася ў 1872 годзе) ліквідавала саслоўныя суды, стварыла акружныя суды і судовыя палаты. Суд аб’яўляўся адкрытым, галосным і незалежным ад улад, ствараліся адвакатура і інстытут прысяжных засядацеляў. Яны адыгралі вялікую ролю ў станаўленні буржуазных адносін.

Ваенная рэформа 1862 года прадугледжвала стварэнне арміі на аснове ўсеагульнай воінскай павіннасці з 20 гадоў і з кваліфіцыраванымі ваеннымі кадрамі. Замест ранейшых рэкруцкіх 25 гадоў уводзіліся скарочаныя тэрміны службы: у сухапутных войсках - 6 гадоў, у флоце – 7 гадоў, для асоб з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй – яшчэ больш скарочаныя, адпаведна да аднаго года і шасці месяцаў. Для правядзення набора ў армію імперыя была падзелена на 15 ваенных акруг. У Беларусі былі адкрыты кадэцкія корпусы (ваенна-вучэбныя установы) у Полацку і Брэсце. Але афіцэрскі корпус складваўся ў асноўным з дваран.

Цэнзурная рэформа 1865 года адмяняла папярэднюю цэнзуру для выданняў памерам меньш 10 друкаваных аркушаў, а таксама для газет, часопісаў.

Рэформа адукацыі 1864 года дазваляла атрыманне адукацыі прадстаўнікам усіх саслоўяў. Уводзіліся гімназіі двух тыпаў – класічныя з перавагай класічнай падрыхтоўкі і рэальныя, дзе больш часу адводзілася на дакладныя і прыродазнаўчыя навукі. Грамадскім арганізацыям і прыватным асобам дазвалялася адкрываць пачатковыя народныя вучылішчы, але яны у Беларусі былі пастаўлены пад нагляд паліцыі і праваслаўнай царквы.

Земская рэформа 1864 года ў Беларусі поўнасцю не была праведзена. Згодна з ёй ствараліся мясцовыя органы самакіравання – земствы, якія займаліся пытаннямі мясцовай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі. Выбарная сістэма будавалася на прынцыпе маёмаснага цэнзу. Улады асцерагаліся ўплыву мясцовага апалячанага дваранства (шляхты), якое было настроена апазіцыйна да самадзяржаўя. Гэта рэформа была праведзена ў Беларусі толькі ў 1911 годзе і з вялікімі абмежаваннямі.

Такім чынам, рэформы 60 – 70-х гадоў XIX стагоддзя, хаця і адкрылі шлях да капіталістычнага развіцця Расійскай імперыі, але не вырашылі галоўнага пытання – аграрнага, якое заставалася актуальным для грамадскага развіцця краіны да 1917 года. Увесь гэты час у грамадстве ішла барацьба за выбар шляхоў яго вырашэння – “прускага” і “амерыканскага”. Прускі шлях прадугледжваў маруднае пераўтварэнне памешчыцкіх гаспадарак у капіталістычныя з захаваннем буйных землеўладанняў, амерыканскі арыентаваўся на хуткую ломку паўфеадальнага памешчыцкага землеўладання і надзяленне сялян зямлёй для стварэння свабодных фермерскіх гаспадарак.

Адлюстраваннем гэтай барацьбы, абвостранай не толькі сацыяльным, але і нацыянальным, рэлігійным прыгнётамі, стала паўстанне 1863 – 1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. Яно пачалося 10 студзеня 1963 года ў Варшаве. Цэнтральны нацыянальны камітэт, які кіраваў паўстаннем, выдаў маніфест, у якім абвясціў свабоду і раўнапраўе незалежна ад саслоўнай і нацыянальнай прыналежнасці. Згодна з ім зямельныя надзелы, якімі карысталіся сяляне, павінны былі перайсці ў іх ўласнасць, а памешчыкі – атрымаць ад дзяржавы за зямлю грашовую кампенсацыю. Беззямельныя сяляне, якія ўдзельнічалі ў паўстанні, павінны былі атрымаць па 3 моргі зямлі.

Камітэт звярнуўся да насельніцтва Літвы і Беларусі з заклікам далучыцца да паўстання.

Паступова сярод кіраўнікоў паўстання вызначыліся два накірункі – “белыя” і “чырвоныя”. “Белыя” прадстаўлялі інтарэсы буржуазіі і памешчыкаў. Яны ставілі больш абмежаваныя мэты: дамагчыся, перш за ўсё мірнымі сродкамі, з дапамогай заходнееўрапейскіх дзяржаў незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 года (да першага яе падзелу). Гэта было кансерватыўнае крыло, яго прыхільнікі не імкнуліся да актыўных ваенных дзеянняў супраць рускай улады, не жадалі ўдзелу сялян у паўстанні, паколькі баяліся сацыяльнага пераварота. Беларусь, на іх думку, павінна была заставацца часткаю Рэчы Паспалітай.

“Чырвоныя” як прадстаўнікі дробнай або беззямельнай шляхты, разначыннай інтэлігенцыі, студэнцтва і часткі сялян з’яўляліся неаднародным накірункам і дзяліліся на “левых” і “правых”. “Правыя” былі больш стрыманымі. Яны дапускалі самавызначэнне для беларусаў, літоўцаў, украінцаў у рамках федэратыўнай Рэчы Паспалітай. Яны прапаноўвалі перадаць сялянам іх зямельныя надзелы з адменай часоваабавязанага стану. “Левыя”, інакш, рэвалюцыйныя дэмакраты, вылучалі больш радыкальныя патрабаванні. Яны імкнуліся стварыць дэмакратычную народную дзяржаву, патрабавалі перадаць сялянам усю памешчыцкую зямлю, выступалі за акыўны ўдзел сялян у паўстанні, імкнуліся пераўтварыць яго ў народную рэвалюцыю. Лідэрам “левых” быў К. Каліноўскі. Ён паходзіў са збяднелай шляхты, скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт, быў паслядоўнікам рэвалюцыйных ідэй Чарнышэўскага і Герцэна, выдаваў у 1862 – пачатку 1863 года нелегальную газету “Мужыцкая праўда” (выйшла 7 нумароў) на беларускай мове, але лацінскім шрыфтам, які ў той час быў больш вядомым насельніцтву.

1 лютага 1963 года падпольная рэвалюцыйная арганізацыя “Літоўскі правінцыяльны камітэт” выпусціла адозву да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам прыняць удзел у паўстанні. Большасць ЛПК складалі “чырвоныя”. На тэрыторыі Беларусі вясной 1863 года пачалі дзейнічаць паўстанцкія атрады. У красавіку імі быў захоплены павятовы горад Горкі. Сяляне складалі толькі каля 20% паўстанцаў. Прычынай гэтага былі, з аднаго боку, антыпольская прапаганда, з другога, значныя ўступкі з боку ўлад, а таксама дзеянні “белых”. Яны пры падтрымцы ЦНК здолелі захапіць кіраўніцтва паўстаннем і замест ЛПК стварылі “ Аддзел па кіраўніцтву правінцыямі”. У выніку быў узяты курс на згортванне баявых дзеянняў і адказ ад аграрных патрабаванняў.

Царскі ўрад накіраваў значныя ваенныя сілы, каля ста тысяч добра ўзброеных салдат і афіцэраў з артылерыяй і кавалерыяй, на падаўленне паўстання. Ім супрацьстаялі асобныя атрады паўстанцаў агульнай колькасцю каля 20 тысяч чалавек з дрэнным узбраеннем. У маі 1863 года адбылася значная, але безвыніковая бітва каля вёскі Мілавіды Слонімскага павета, пасля чаго паўстанцы перайшлі да партызанскіх дзеянняў. Каліноўскі ўзначаліў паўстанцкія атрады ў Гродзенскай губерні. У іх налічвалася больш за 1700 чалавек, якія правялі каля дваццаці баёў. Хутка паўстанне ў беларускіх губернях было падаўлена.

Летам 1863 года надзеі “белых” на дапамогу заходнееўрапейскіх дзяржаў праваліліся: урады гэтых краін адмовіліся ад умяшання ў “польскія справы”, фактычна падтрымаўшы Расію. Частка кіраўнікоў “белых” адмовілася ад сваіх пасад і ўцякла за мяжу, фактычна ўхіліўшыся ад кіраўніцтва паўстаннем. Замест іх зноў узмацніўся ўплыў “чырвоных”. Яна спрабавалі дамагчыся пералому на сваю карысць, але пік рэвалюцыйных выступленняў ужо прайшоў, ініцыятыва перайшла да рэгулярных войск і царскіх улад. Пачаліся жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў выступленняў. 128 кіраўнікоў паўстання былі павешаны або растраляны, больш за 12,5 тысяч высланы на катаргу або за межы імперыі, накіраваны на пасяленне ў Сібір. Восенню 1863 г. паўстанне ў Беларусі было задушана. У студзені 1864 года ў выніку здрадніцтва быў арыштаваны К. Каліноўскі. Яго павесілі ў сакавіку 1864 года ў Вільні.

Паўстанне закончылася паражэннем, але не было безвыніковым. Царызм павінен быў пайсці на некаторыя ўступкі сялянам. З 1863 г. адмяняўся іх часоваабавязаны стан, сяляне пераводзіліся на выкуп, выкупныя плацяжы зніжаліся на 20%. Сяляне вызваляліся ад павіннасцей, яны станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў. Беззямельныя надзяляліся 3 дзесяцінамі зямлі на сям’ю. Такім чынам у Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губернях атрымалі зямлю больш за 20 тысяч сялян. Больш за палову сялянскіх гаспадарак зноў атрымалі права карыстацца сервітутамі, у асноўнам, выпасамі і лясамі. Рэвалюцыйная барацьба прагрэсіўных сіл, прынесеныя імі ахвяры не прайшлі дарам. Але ўступкі царызма не вырашалі, а толькі змягчалі галоўную праблему – аграрную.

Адначасова царызм узмацняў рэпрэсіі, праводзячы палітку “бізуна і перніка”. У 1864 годзе быў закрыты Горы-Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, у выніку да лютага 1917 года. у Беларусі не было вышэйшых навучальных устаноў, скарацілася колькасць сярэдніх і пачатковых, уводзіўся паліцэскі і царкоўны кантроль за выкладаннем у школах. Царызм баяўся асветы народа, фарміравання беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі як арганізатара і кіраўніка нацыянальна – вызваленчай барацьбы і рэвалюцыйнага руху.

У 1864 г. зноў пачаўся “разбор шляхты”. Маёнткі памешчыкаў, удзельнікаў паўстання, канфіскоўваліся і перадаваліся за сімвалічную плату рускім чыноўнікам, памешчыкам і афіцэрам.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-01-03; Просмотров: 844; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.023 сек.