Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь




1990 год стаў пераломным, лёсавызначальным годам у гісторыі Савецкай дзяржавы. Гэта было звязана са значнымі пераменамі ў палітычнай гісторыі СССР. У сакавіку 1990 года нечарговы Трэці з’езд народных дэпутатаў СССР адмяніў 6-ы артыкул Савецкай Канстытуцыі аб кіруючай ролі КПСС у жыцці грамадства і ўвёў пасаду Прэзідэнта СССР, на якую на безальтэрнатыўнай выснове быў выбраны М.С. Гарбачоў.

Падзеі сакавіка 1990 г. паскорылі развіццё на прасторах СССР моцных нацыянальных рухаў. Першымі, хто заявілі аб выхадзе з СССР, былі дзяржавы Прыбалтыкі – Літва, Латвія і Эстонія. Гэты працэс паскорыў выспяванне і афармленне ў БССР ідэі суверэнітэту рэспублікі. Пачаткам яе рэалізацыі стала прыняцце Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 года Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Беларусь абвяшчалася суверэннай дзяржавай, яна атрымала права на стварэнне ўласнага нацыянальнага банка і грашовай сістэмы, сваіх узброеных сілаў, заключэнне добраахвотных саюзаў з іншымі дзяржавамі. Але большасць насельніцтва БССР было прыхільнікам захавання СССР, перабудаванага ў сапраўдную прававую дзяржаву, заснаваную на пранцыпах добраахвотнага аб’яднання раўнапраўных суверэнных рэспублік. Праект захавання СССР на падставе заключэння новага саюзнага дагавора падтрымала і большасць насельніцтва СССР. За яго прагаласавалі ў сакавіку 1991 г. на ўсесаюзным рэферэндуме аб будучыне СССР 76,4% удзельнікаў, у БССР гэтая лічба была яшчэ большай – 82,7%. З улікам вынікаў рэферэндума Вярхоўны Савет БССР у сакавіку 1991 г. прыняў пастанову “Аб канцэпцыі новай Саюзнай дзяржавы”, у якой прызнавалася мэтазгодным уваходжанне Беларускай ССР у склад Саюза ССР з улікам ператварэння яго ў сапраўдна дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб’яднанні роўнапраўных саюзных рэспублік і прадугледжваўся ўдзел БССР у падрыхтоўцы новага саюзнага дагавора.

Але гэтыя надзеі не спраўдзіліся. За дзень да падпісання дагавора, 19 жніўня 1991 года, у Маскве частка кіраўніцтва КПСС і дзяржавы арганізавала выступленне – спробу дзяржаўнага перавароту. Яго мэтай было захаванне СССР у ранейшым выглядзе і адхіленне ад улады прэзідэнта СССР М.С. Гарбачова. Быў створаны Дзяржаўны Камітэт па надзвычайным становішчы, які абвясціў аб перадачы яму ўлады і аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча. Гэта выступленне, якое скончылася няўдачай, увайшло ў гісторыю як жнівеньскі путч. Пасля жнівеньскіх падзей працэс афармлення суверынітэту Беларусі значна паскорыўся. 25 жніўня 1991 года быў прыняты Закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. На наступны дзень, 26 жніўня 1991 года, Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон “Аб забяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР”. З гэтага часу прамое ўмяшальніцтва саюзнай улады у дзейнасць рэспублікі спынялася.

23 жніўня некаторыя дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР запатрабавалі ад М.С. Гарбачова распусціць КПСС. М.С. Гарбачоў добраахвотна пакінуў пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПСС і распусціў ЦК партыі. Указамі Б.М. Ельцына дзейнасць КПСС і КП РСФСР забаранялася. У жніўні 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі часова прыпыніў дзейнасць КПБ на тэрыторыі рэспублікі. Яе маёмасць была перададзена ва ўласнасць дзяржавы. Але ўжо ў 1993 года дзейнасць КПБ была адноўлена.

Замацоўваючы суверэнітэт рэспублікі, 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў наступныя Законы:“Аб назве БССР”, “Аб сцягу БССР” і аб “Гербу БССР”. Згодна з імі замест БССР была ўведзена назва “Рэспубліка Беларусь”, зацвярджаўся бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”.

Гэтая сімволіка Беларусі праіснавала нядоўга. Па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пытанне аб замене дзяржаўнай сімволікі было вынесена на рэспубліканскі рэферэндум 14 мая 1995 года Па выніках яго быў прыняты новы дзяржаўны сцяг і дзяржаўны герб (сучасныя).

20 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову “Аб стварэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь”. 18 кастрычніка 1991 года быў прыняты Закон “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”. Грамадзянства – прававая прыналежнасць асобы да дзяржавы – стала неад’емнай часткай дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі.

Важным крокам на шляху набыцця дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікай Беларусь стала падрыхтоўка і прыняцце новай Канстытуцыі, праца над якой пачалася ўжо ў 1991 года. 15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, згодна з якой рэспубліка Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратычнай сацыяльна прававой дзяржавай. Унітарная дзяржава з’яўляецца формай дзяржаўнага будаўніцтва, пры якой тэрыторыя дзяржавы не мае ў сваім складзе федэратыўных адзінак (рэспублік, штатаў і г. д.), а падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці, губерні, раёны і г. д.). У дэмакратычнай дзяржаве забяспечваюцца правы чалавека, а адзінай крыніцай дзяржаўнай улады з’яўляецца народ. У сацыяльнай дзяржаве галоўным з’яўляецца стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы. Прававая дзяржава – гэта дзяржава, у якой рэалізуецца прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую і выканаўчую, якія ўзаемна кантралююцца, і незалежную судовую. У прававой дзяржаве таксама існуе прынцып вяршынства Законаў, абавязковае іх выкананне ўсімі дзяржаўнымі органамі і асобамі, роўнасць усіх людзей перад Законам, забяспячэнне правоў і свабод грамадзян.

29 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет РБ прыняў Закон “Аб выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Выбары першага прэзідэнта былі прызначаны на 23 чэрвеня 1994 года. 10 ліпеня 1994 года у другім туры выбараў перамогу атрымаў А. Лукашэнка (80,43% галасоў удзельнікаў выбараў). Такім чынам Беларусь стала рэспублікай з прэзідэнцкай формай улады.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-01-03; Просмотров: 1503; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.