Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гадоў – пачатку XXI стагоддзя




 

Стварэнне ў 1991 г. суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь выклікала неабходнасць афармлення яе нацыянальнай дзяржаўнасці. Перш за ўсё патрабавалася стварыць такую мадэль дзяржаўнага ладу, якая была б заснавана на пранцыпах падзелу улады. Згодна з Канстытуцыяй, прынятай 15 сакавіка 1994 года, Вярхоўны Савет з’яўляўся адзіным заканадаўчым органам улады. Прэзідэнт абвяшчаўся главой дзяржавы і прадстаўніком выканаўчай улады. Судовая ўлада была прадстаўлена судамі, у там ліку, Канстытуцыйным судом. Але функцыі розных галін улады былі не зусім дакладна вызначанымі. Больш таго, у Вярхоўным Савеце група дэлегатаў стала выказвацца за абмежаванне паўнамоцтваў прэзідэнта. На гэтай падставе ўзнікла супрацьстаянне паміж заканадаўчай і выканаўчай уладай.

Важную ролю у вырашэнні гэтай прблемы адыгралі рэпубліканскія рэферэндумы – усенароднае галасаванне па важнейшых пытаннях развіцця краіны. Першы рэферэндум адбыўся 14 мая 1995 года Прэзідэнт атрымаў падтрымку грамадзян па ўсіх чатырох пытаннях, вынесеных на агульнанароднае абмеркаванне: аб наданні рускай мове статусу, роўнага з беларускай; аб устанаўленні новых дзяржаўнага сцяга і герба Рэспублікі Беларусь; аб заахвочванні дзеянняў Прэзідэнта, накіраваных на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй; аб унясенні змен у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994 года, якія даюць магчымасць Прэзідэнту датэрмінова спыніць паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета ў выпадку парушэння Канстытуцыі.

Другі рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 года. На галасаванне былі вынесены два праекта абноўленай Канстытуцыі, прапанаваныя Прэзідэнтам і часткай дэпутатаў Вярхоўнага Савета. Праект Канстытуцыі, прапанаваны Прэзідэнтам, прадугледжваў пашырэнне яго паўнамоцтваў як главы дзяржавы. Дэпутатскі праект, наадварот, патрабаваў значнага абмежавання ўлады Прэзідэнта. У выніку рэферэндума насельніцтва падтрымала праект Канстытуцыі, прапанаваны Прэзідэнтам. За яго прагаласавалі 70,4% удзельнікаў галасавання. На гэтым жа рэферэндуме ставіліся пытанні аб пераносе Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 27 на 3 ліпеня – дзень вызвалення Мінска ад германскіх захопнікаў (88,2%); свободнай куплі-продажы зямлі (15,35%); адмене смяротнага пакарання (17,9%).

Наступныя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся ў 2001 годзе, на іх атрымаў перамогу дзеючы Прэзідэнт А. Лукашэнка.

17 кастрычніка 2004 года адбыўся трэці па ліку з часу афармлення незалежнасці Рэспублікі Беларусь рэспубліканскі рэферэндум па пытанням тэрміна заняцця пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адной асобай, згодна з якім А. Лукашэнка атрымаў магчымасць права балаціравацца на трэці тэрмін. На выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 года, за яго кандыдатуру прагаласавала 83% выбаршчыкаў.

Згодна з новай рэдакцыяй замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета быў сфарміраваны двухпалатны Нацыянальны сход, які складваецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэм’ер-міністр урада.

Для сучаснай Беларусі характэрна існаванне шматпартыйнай сістэмы. На сённяшні дзень, па дадзеным Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, існуе 15 палітычных партый. Сярод іх вылучаюцца сацыял-дэмакратычныя, ліберальныя, камуністычныя партыі і інш. У 2002 годзе быў заснаваны БРСМ, які аб’яднаў маладзёжны рух у Беларусі.

Новай з’явай грамадска-палітычнага жыцця Рэспублікі Беларусь стала правядзенне Усебеларускіх народных сходаў. 19-20 кастрычніка 1996 года ў Мінску адбыўся першы Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Толькі народ мае права вырашаць свой лёс” выступіў А.Р. Лукашэнка. Дэлегаты схода адобрылі ўнутраную і знешнюю палітыку, што праводзіць кіраўніцтва дзяржавы.

18 мая 2001 года ў Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. Даклад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь меў назву “За моцную, квітнеючую Беларусь”. Сход падвёў вынікі выканання “Асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 1996 – 2000 гг.”, прынятых першым Усебеларускім народным сходам у 1996 годзе. Была абмеркавана і адобрана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001 – 2005 гг.

2 – 3 сакавіка 2006 года ў Мінску адбыўся трэці Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Дзяржава для народа” выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Сход падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2001 – 2005 гг. і зацвердзіў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006 – 2010 гг.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-01-03; Просмотров: 1270; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.