Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Статут 1588




Першы аркуш Статута (1588) выдання друкарні МамонічаўТрэці статут Вялікага княства Літоўскага дзейнічаў у ВКЛ з 1589, пасля далучэння зямель ВКЛ да Расійскай імперыі дзейнічаў: у Віцебскай і Магілёўскай губ. — да 1831, у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губернях — да 1840.

Пасля таго як быў прыняты Статут Вялікага княства Літоўскага 1566, кадыфікацыйная работа не спынілася. Ужо на Брэсцкім сойме 1566 было папраўлена некалькі артыкулаў. Праз 2 гады Гродзенскі сойм унёс папраўкі ў некаторыя артыкулы і стварыў камісію для дапрацоўкі Статута. Камісія для выпраўлення Статута была выбрана і на Люблінскім сойме 1569. Крыніцы для распрацоўкі Статута 1588 — Статуты ВКЛ 1529 і 1566, соймавыя пастановы 1573, 1578 (гл. Паправы статутовыя 1578), 1580 і 1584, прывілеі, пастановы павятовых соймікаў. Да канца 1584 работа над Статутам была скончана, але ў сувязі з тым, што ён ігнараваў акт Люблінскай уніі 1569, прадстаўнікі Польшчы не дапускалі яго зацвярджэння на агульным сойме Рэчы Паспалітай. Каб захаваць велікакняжацкі трон, Жыгімонт III Ваза зацвердзіў Статут сваім прывілеем 28 студзеня 1588.

Трэці статут Вялікага княства Літоўскага падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні кваліфікаванымі прававедамі пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ А. Б. Валовіча і падканцлера Л. І. Сапегі. У Статут увайшлі нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх дзяржаў. Ён абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з якіх апярэджвалі свой час. У Статуце знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлады на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі).

Статут юрыдычна замацаваў фактычную адасобленасць ВКЛ ад Польшчы ў федэрацыйных рамках Рэчы Паспалітай, што працягвалася і пасля падпісання акту Люблінскай уніі. У Статуце акт Люблінскай уніі нават не ўпамінаецца, а ў арт. 4 раздз. замацоўваецца праграма аднаўлення ранейшых граніц княства.[2] Статут прадугледжваў таксама, што атрымліваць маёнткі і займаць духоўныя і дзяржаўныя пасады ў княстве маглі толькі мясцовыя ўраджэнцы і ні ў якім выпадку «чужаземцы», «загранічнікі» ці «суседзі».

Статут ВКЛ 1588 выкарыстоўваўся пры кадыфікацыі ў канцы 16 ст. прускага права, складанні Саборнага ўкладання 1649 у Расіі, афіцыйна незацверджаных зборнікаў «Права за якими судится малороссийский народ» (2-я чвэрць 18 ст.), «Суд и разправка в правах малороссийских» (1750-58). У заканадаўстве і судах Польшчы, Латвіі, Эстоніі ўжываўся як дадатковая крыніца права. Статут 1588, пераважна ў рэдакцыі 1614, быў галоўным пісьмовым зводам дзеючага права на Украіне. У 17—19 ст. перакладзены на рускую, украінскую, нямецкую, французскую, лацінскую мовы.

Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста
(валочная памера)

Аснову эканамічнага развіцця ВКЛ у ХІІІ-ХVI стст. cкладала сельская гаспадарка. Асноўным сродкам вытворчасцi з'яўлялася зямля. Яна належала дзяржаве, свецкім феадалам і царкве. Феадальная ўласнасць на зямлю была саслоўнай i насiла iерархiчны характар. Вярхоўным уласнiкам зямлi, яе распарадчыкам быў вялiкi князь. Існавалi дзве формы феадальнай уласнасцi на зямлю - умоўная (памесная) i безумоўная (вотчынная), або абмежаваная i неабмежаваная.

Побач з вялiкакняжацкiм даменам (у канцы XIV ст. ён займаў прыкладна 70% тэрыторыi ВКЛ) iснавала вялiкая колькасць незалежных маёнткаў. Вялiкi князь захоўваў у адносiнах да iх толькi права вярхоўнага правiцеля дзяржавы. Iх уладальнiкi распараджалiся сваiмi землямi самастойна, раздавалi iх сваiм слугам. Гэта былi ў асноўным уладаннi нашчадкаў былых удзельных князёў. За iмi было прызнана права вотчыннага землеўладання. Многiя з iх потым папоўнiлi свае валоданнi за кошт "падарункаў" вялiкiх князёў. Аднолькавымi правамi з уладаннямi былых удзельных князёў карысталiся землi, якiя належалi епiскапскiм кафедрам, цэрквам i манастырам.

Зямельная маёмасць сярэднiх i дробных феадалаў знаходзiлася ў залежнасцi ад вялiкага князя і насіла першапачаткова ўмоўны i абмежаваны характар. Князь рэгуляваў iх уладаннi ў сваiх ваенна-палiтычных i фiнансавых мэтах. Сваiмi памесцямi гэта катэгорыя феадалаў валодала толькi пры ўмове службы вярхоўнаму ўласнiку зямлi - вялiкаму князю. Памесце адбiралася ад уладальнiка, калi ён не з'яўляўся на службу або выконваў яе нядобрасумленна. Такое становiшча не задавальняла феадалаў. Яны вялi барацьбу за перадачу iм зямлi ў безумоўнае валоданне. Першымi такога права дамаглiся ад Ягайлы католікі. Праваслаўныя феадалы атрымалi такі прывілей толькi ў 1432 г. У сярэдзіне ХVI ст. колькасць шляхты, якая валодала зямлёй у ВКЛ, складала каля 162 тыс. чалавек (9% усяго насельніцтва).

Феадал-землеўласнік не мог абысцiся без сялян. Зямлю трэба было апрацоўваць, каб атрымаць ад яе карысны прадукт. Апрацоўвалi яе сяляне. Пазбаўленыя права ўласнасцi на зямлю, яны атрымлiвалi яе з рук феадала, але не ва ўласнасць, а ў карыстанне. За карыстанне зямлёй селянін заўсёды, пры любых умовах павiнен быў несцi на карысць уласнiка розныя павiннасцi. Гэта i вызначыла розныя формы залежнасцi сялянства. Яны складвалiся ў працэсе эвалюцыi памешчыцкай гаспадаркi.

Атрыманне ўсімі катэгорыямі феадалаў зямлі ў вотчыннае ўладанне стварыла ў іх зацікаўленасць у тым, каб мець на сваёй зямлі пастаянную рабочую сілу ў выглядзе ўжо не толькі эканамічна, але і асабіста залежных ад пана сялян. Таму згаданыя прывілеі стварылі перадумовы для пачатку наступу феадалаў на асабістую волю сялян.

Першым заканадаўчым крокам у запрыгоньванні сялянства з'явіўся прывілей Казіміра 1447 г., якім абмяжоўваліся сялянскія пераходы з дзяржаўных на прыватнаўласніцкія землі. Наступным этапам быў Судзебнiк 1468 г. У ім у якасцi юрыдычнага абгрунтавання прымацавання сялян да зямлi ўводзіўся прынцып земскай даўнасцi, цi старажыльства - правiла, паводле якога пражыванне сялян на зямлі феадала на працягу аднаго цi больш пакаленняў рабіла іх "непахожымi", г. зн., страціўшымі права пераходу. Першы Статут ВКЛ 1529 г. вызначыў старажыльства ўжо дзесяцiгадовым тэрмінам. Статут абмяжоўваў і тэрмін адыходу ад феадала для сялян, якія мелі на гэта права - за тыдзень да дня ўсiх святых (Юр'еў дзень на Русi) i на працягу тыдня пасля яго, калi скончацца ўсе сельскагаспадарчыя работы. Статут устанавіў таксама для сялян плату феадалу пры выхадзе - "пажылое", памер якога вызначаўся ў 5 коп лiтоўскiх грошаў. Гэта вельмi вялiкая на той час сума - за 1 капу лiтоўскiх грошаў можна было купiць чатыры каровы.

У 1557 г. Жыгiмонт ІІ Аўгуст правёў у сваiх вялiкакняжацкiх уладаннях аграрную рэформу, якая мела на мэце ўпарадкаваць сялянскае землекарыстанне, каб павялiчыць свае даходы. Праект рэформы быў распрацаваны ўпраўляючымі каралевы Боны, мацi караля, якая ажыццявiла гэтую рэформу ў сваiх уладаннях (Кобрынская i Пiнская эканомii) яшчэ ў 30-40-я гг. XVI ст. Вынікам рэформы было шырокае распаўсюджанне новага віду феадальнага гаспадарання - фальваркова-паншчыннай сістэмы. Заснаваны на працы прыгонных сялян, фальварак быў ужо арыентаваны на рынак. Фальваркі спарадычна з'яўляліся на беларускіх землях з другой паловы ХV ст., што было звязана з рэзкім ростам попыту на збожжа на рынках Заходняй Еўропы, на якую была арыентавана эканоміка ВКЛ, і жаданнем феадалаў атрымаць як мага большыя прыбыткі ад пасеваў збожжавых культур шляхам удасканалення дваровай гаспарадкі.

Згодна з "Уставай на валокі" (дакумент аб правядзенні рэформы), праводзілася новае землеўпарадкаванне. За адзінку вымярэння зямлі і ў той жа час за адзінку падаткаабкладання прымалася валока, чаму рэформа называецца яшчэ "валочная памера". Лепшая зямля адводзiлася пад гаспадарскi двор (фальварак). Памеры фальваркаў былi рознымi - ад 8 да 15 валок (ад 200 да 400 гектараў) зямлi i больш. Сялянскi надзел складала валока памерам у 33 маргi (морг раўняўся 0,71 га), або 23,43 га. Нягодная для ворыва зямля, калi яна сустракалася ў надзеле, кампенсавалася адпаведнай дабаўкай. Таму на практыцы валокi былi розных памераў - ад 33 да 46 маргоў, але лiчылiся адной падатковай адзiнкай. Моцныя сялянскiя гаспадаркi бралi i па дзве валокi, малыя - палову, 1/3 валокі - тады прапарцыянальна памяншаўся і памер сялянскіх павіннасцяў. На адну валоку фальварковай зямлi наразалася сем сялянскіх валок. Акрамя падворнага надзелу, сялянам адводзiлiся землi агульнага карыстання: сенажацi, выганы, лясы, азёры.

Паселеныя на новых надзелах сяляне дзялiлiся на два разрады - людзей "цяглых" i "асадных". Цяглыя сяляне павiнны былi сваiм iнвентаром i цяглом (рабочай жывёлай) апрацоўваць фальварковую зямлю. Іх асноўнай павiннасцю была паншчына - два днi ў тыдзень з валокi. Акрамя таго, яны выконвалі вялікі аб'ём іншых павіннасцяў: 4 дні талок у год, плацiлi ваенныя падаткi - сярэбшчыну i пагалоўшчыну, жарнавое і інш.

Астатнiх сялян вялiкi князь сялiў на "асадзе". Асадныя сяляне павiнны былi плацiць у год, у залежнасцi ад якасцi зямлi, ад 66 да 106 грошаў. Усе астатнiя павiннасцi яны выконвалі ў такiх самых памерах, як i цяглыя, г. зн. плацiць чынш, даваць авёс, сена, гусей, яйкi i г. д.

У вынiку ажыццяўлення рэформы 1557 г. у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм з'явiлася яшчэ адна катэгорыя сялян - "агароднiкi". Яны надзялялiся невялiкiмi ўчасткамi зямлi па 3, 6, 9 i больш маргоў у залежнасцi ад складу сям'i i наяўнасцi свабоднай зямлi. З надзелу памерам у 3 маргi яго ўладальнiк павiнен быў адпрацаваць у фальварку адзін дзень паншчыны ў тыдзень пешшу. З большага надзелу павiннасцi прапарцыянальна павялiчвалiся.

Спачатку аграрная рэформа была праведзена толькi ў вялiкакняжацкiх памесцях i толькi ў заходнiх ваяводствах. Ва ўсходнiх беларускiх ваяводствах яна не праводзiлася. Адной з асноўных прычын з'яўлялася тое, што там былi горшыя ўмовы для развiцця збожжавай гаспадаркi: балоцiстыя i пясчаныя глебы, аддаленасць ад балтыйскiх портаў i iнш. Не спрыялi i знешнепалiтычныя абставiны: улады ВКЛ баяліся, што любыя перамены, рэформы ва ўсходніх рэгіёнах княства будуць выкарыстаны праваслаўнымі сепаратыстамі для аддзялення і пераходу пад уладу Масквы. З той пары ўсходняя частка Беларусі паступова адставала ад заходняй у развіцці сельскай гаспадаркі.

Рэформа распаўсюдзілася і на феадальныя ўладанні ў заходніх паветах ВКЛ. Яе галоўным вынікам было навядзенне парадку ў аграрных адносінах, умацаванне буйной прыватнай уласнасці на зямлю. ВКЛ зраўнялася ў гэтай справе з перадавымі краінамі Заходняй Еўропы.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-24; Просмотров: 874; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.