Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Важнейшыя падзеі. Пытанні для самакантролю




Пытанні для самакантролю

1. Што такое Адраджэнне? Якія рысы вызначаюць гэтую эпоху?

2. Параўнайце сучасны змест паняцця «гуманізм» з яго значэннем у эпоху Рэнесансу.

3. Што такое Асветніцтва? Якія яго характэрныя рысы?

4. Якія прычыны з’яўлення Рэфармацыі ў краінах Заходняй Еўропы ў XVI ст.? Асаблівасці Рэфармацыі на беларускіх землях.

5. Якая асноўная мэта Берасцейскай уніі? Як яна паўплывала на рэлігійнае і сацыяльнае жыццё беларусаў?

6. Прааналізуйце феномен «уцёкаў мазгоў» з Рэчы Паспалітай канца XVI–XVIII стст.

7. Дасягненні беларускай культуры XVII–XVIII стст. і яе прадстаўнікі ў галіне адукацыі, навуцы, архітэктуры, мастацтве.

 

Тэма 3. СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ (КАНЕЦ XVIII –

КАСТРЫЧНІК 1917 г.)

1. Сацыяльная, нацыянальная і канфесійная палітыка расійскага самадзяржаўя на Беларусі (канец ХVІІІ – пер. пал. ХІХ ст.).

2. Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі. Адмена прыгоннага права. Рэформы 60–70 гг. ХІХ ст. у Расійскай імперыі, асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.

3. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі у другой палове ХІХ ст.

 

1772 г. –першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй. Далучэнне ўсходняй часткі тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі.

1773 г. –ставарэнне Беларускай каталіцкай епархіі з цэнтрам у Магілёве.

1785 г. –прынята «Даравальная грамата гарадам». У гарадах адмя-нялася панаванне свецкіх ці духоўных феадалаў, скасоўвалася магдэ-бурскае права. Кіраванне канцэнтравалася ў гарадской думе – прад-стаўнічым органе з гарадскіх саслоўяў. Купецтва атрымала права на арганізацыю гільдый, як гэта было ў Расіі.

1793 г. другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Далучэнне цэнтральнай часткі Беларусі да Расійскай імперыі.

1794 г. царскі ўказ аб увядзенні «мяжы яўрэйскай аселасці» ў заходніх губернях.

1795 г. трэці падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Далучэнне заходняй часткі тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі.

1796–1797 гг. тэрытарыяльна-адміністрацыйная рэформа. Утво-раны губерніі: Літоўская з цэнтрам у Вільні, Беларуская з цэнтрам у Віцебску, Мінская з цэнтрам у Мінску. Губерні падзяляліся на паветы, паветы – на воласці.

1802 г. тэрытарыяльна-адміністацыйная рэформа, у выніку якой Літоўская губерня была падзелена на Віленскую і Гродзенскую, Беларуская – на Віцебскую і Магілёўскую. У выніку рэформы былі ўтвораны два генерал-губернатарствы і пяць губерняў. У Літоўскае генерал-губернатарства ўвайшлі Віленская, Гродзенская, Мінская губерні. У Беларускае генерал-губернатарства – Віцебская, Магі-лёўская, Смаленская губерні.

1824 г. – пуск на р. Сож першага парахода, пабудаванага англічанінам А. Смітам – механікам гомельскага маёнтка графа М. Ру-мянцава.

1825 г. – пуск паравых суконных фабрык памешчыка В. Пус-лоўскага ў мястэчку Хомск Кобрынскага павета і мястэчку Косава Слонімскага павета.

1831 г., 1 студзеня – скасаванне Статута Вялікага Княства Літоўс-кага ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.

1832 г. – стварэнне «Асабовага камітэта па справах Заходніх губер-няў».

1832 г. – закрыццё Віленскага ўніверсітэта.

1839 г., 12 лютага – скасаванне Полацкім царкоўным саборам Берасцейскай царкоўнай уніі і далучэнне ўніятаў да Рускай правас-лаўнай царквы.

1840 г., 18 чэрвеня – указ аб выкарыстанні ў афіцыйных даку-ментах назвы «Северо-Западный край».

1840 г. – адкрыццё Горыгорацкай земляробчай школы (з 1848 г. – земляробчы інстытут; дзейнічаў да 1864 г.).

1840 г., 25 чэрвеня – адмена дзейнасці Статута ВКЛ на тэрыторыях Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці.

1857 г., студзень – стварэнне Сакрэтнага камітэта «для абмер-кавання мер па ўладкаванню быту памешчыцкіх сялян».

1861 г., 19 лютага – адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі.

1862 г. – на тэрыторыі Беларусі пракладзена першая чыгунка – Пецярбургска-Варшаўская.

1862 г. – пачатак ваеннай рэформы ў Расійскай імперыі.

1862 г. – заснавана тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў г. Гродна.

1864 г. – земская рэформа. На Беларусі рэформа пачалася ў 1911 г.

1864 г. – судовая рэформа. На Беларусі пачалася ў 1872 г.

1864 г. – пачатак школьнай рэформы ў Расійскай імперыі.

1865 г. – пачатак цэнзурнай рэформы ў Расійскай імперыі.

1870 г. – пачалася рэформа гарадскога самакіравання. На Беларусі праведзена ў 1876 г.

1873 г. – стварэнне Мінскага камерцыйнага банка – першага прыватнага банка на тэрыторыі Беларусі.

1875 г. – пачаў выпуск прадукцыі найбуйнейшы шклозавод «Нёман» у Лідскім павеце.

1882 г. – заснаванне царскім урадам Сялянскага пазямельнага банка, які выдаваў сялянам доўгатэрміновыя пазыкі.

1893–1899 гг. – прамысловы ўздым у Расіі.

1889 г. – пачала працаваць першая ў Беларусі электрастанцыя ў Добрушы.

1892 г. – у Мінску адкрыта конна-чыгунная дарога, ці конка.

1897 г. – Усерасійскі перапіс насельніцтва.

1898 г. – увядзенне ў эксплуатацыю першага трамвая ў Віцебску.

1900 г. – пабудавана льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» ў Віцеб-ску.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 619; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.131 сек.