Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Характэрныя тэрміны, паняцці




Гістарычныя асобы

Аляксандр II – расійскі імператар (1855–1881 гг.). З яго імем звязаны шматлікія рэформы, якія стварылі ўмовы для капіталістычнага развіцця краіны. Палітычны курс характарызуецца непаслядоўнасцю.

Каліноўскі К. В. – беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, мысліцель, публіцыст. Кіраўнік паўстання 1863–1864 гг. на Беларусі і ў Літве. Аўтар твора рэвалюцыйнай публіцыстыкі «Пісьмы з-пад шыбеніцы», адзін з выдаўцоў газеты «Мужыцкая праўда».

Касцюшка Т. – палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраў-нік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г., удзельнік вайны за незалежнасць ЗША, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі.У ЗША імя Т. Касцюшкі носіць адзін з акругаў штата Індыяна, горад у штаце Місісіпі і востраў у штаце Аляс-ка. Імя Т. Касцюшкі носіць найвышэйшая гара Аўстраліі.

Кауфман К., Баранаў Э., Патапаў А., Альбедзінскі П., Тот-лебен Э., Каханаў І. – віленскія генерал-губернатары ў 1865–1893 гг., паслухмяныя праваднікі ўрадавай палітыкі. Вядома іранічная характарыстыка іх дзейнасці. Кауфман – шмат гаварыў і шмат рабіў. Баранаў – мала гаварыў і мала рабіў. Альбедзінскі – нічога не гаварыў і нічога не рабіў. Патапаў – адно гаварыў, а другое рабіў. Тотлебен – ведаў, што нічога не гаварыў і нічога не рабіў. Каханаў – не ведаў, што гаварыў і што рабіў.

Кацярына II Вялікая – імператрыца ўсерасійская (1762–1796 гг.). Перыяд яе праўлення часта лічаць «залатым векам» Расійскай імперыі. Кацярына з’яўляецца лідарам сярод усіх расійскіх імператараў па пра-цягласці жыцця і тэрміну кіравання.

Каяловіч М. В. – гіcторык, этнограф, прафесар Пецярбурскай духоўнай акадэміі. Адзін з ідэолагаў «заходнерусізму». Аўтар работ па палітычнай і царкоўнай гісторыі Беларусі.

Назімаў У. І. – віленскі генерал-губернатар у 1855–1863 гг. Аказваў дапамогу Аляксандру II пры правядзенні адмены прыгоннага права, быў ініцыятарам падачы дваранствам заходніх губерняў адрасоў імператару з пажаданнем вызвалення прыгонных сялян.

Сямашка І. – царкоўны дзеяч, з 1829 г. – уніяцкі епіскап у Мсціслаўлі. Пад яго кіраўніцтвам адбылося аб’яднанне ўніяцкай царквы Расіі з праваслаўнай. Пад час паўстання 1863–1864 гг. падтрымліваў віленскага генерал-губернатара М. Н. Мураўёва.

 

Агінскі канал – частка воднага шляху з Дняпра ў Нёман на тэрыторыі сучасных Пінскага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці, злучаў р. Ясельду (басейн Прыпяці) з р. Шчарай (басейн Нёмана). Будаўніцтва пачалося ў 1765 г. на сродкі магната Міхаіла Казіміра Агінскага, паводле ідэі М. Бутрымовіча. Канал адкрываў магчымасці для экспарту лесу і інш. тавараў да балтыйскіх портаў.

Агульнае і мясцовыя «Палажэнні» – асноўныя прававыя дакументы рэформы 1861 г. Па «Агульным палажэнні» зямля, якой карысталіся сяляне, прызнавалася ўласнасцю памешчыка, на карысць якіх трэба было несці павіннасці. Сяляне былі павінны выкупляць у памешчыкаў зямлю па значна завышанай царскім урадам цане. «Мясцовыя палажэнні» – дакументы, у якіх вызначаліся ўмовы надзя-лення сялян зямлёй з улікам мясцовых асаблівасцей. У дачыненні да беларускіх зямель дзейнічалі два мясцовыя «Палажэнні».

Адыходніцтва – часовы адыход сельскага насельніцтва на про-мыслы або сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, гаспадаркі іншых рэгіёнаў.

Акцыянерныя таварыствы – прадпрыемствы, дзе капітал утва-раўся з грашовых укладаў шэрага прадпрымальнікаў і існаваў у форме акцый, якія свабодна прадаваліся і купляліся.

Амерыканскі (фермерскі) шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы – эфектыўны шлях развіцця, дзе фермер, які з’яўляўся ўласнікам зямельнага надзела, сам распараджаўся вынікам сваёй працы і быў зацікаўлены ў іх паляпшэнні.

Буржуазія – клас уласнікаў сродкаў вытворчасці ў капіталістыч-ным грамадстве, які жыве за кошт дадатковых сродкаў, атрымліваемых пры дапамозе прымянення наёмнай працы.

Бярэзінская водная сістэма – штучны водны шлях, які злучаў р. Бярэзіну (басейн Дняпра) з р. Улай (басейн Заходняй Дзвіны). Пабу-даваная ў 1797–1805 гг. Эксплуатавалася пераважна ў XIX ст. Сістэма прызначалася для вывазу сельгаспрадукцыі, сыравіны і лесу з Магілёўскай і Мінскай губерняў да Рыжскага порта. Першыя праекты злучэння Дняпра з Заходняй Дзвіной былі распрацаваныя ў 1701 г., ідэя Бярэзінскага канала належыць шляхціцу Чацкаму (1794).

Земствы – выбарныя органы для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя.

Інвентары – дакумент, дзе ўтрымліваюцца апісанні феадальных уладанняў у Беларусі, Украіне, Літве, Польшы, Венгрыі, запісаны нор-мы павіннасцей сялян у адпаведнасці з памерам і якасцю іх надзелаў.

Капіталізм – грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на пры-ватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і эксплуатацыі наёмнай працы капіталам.

Латыфундыі – буйныя прыватнаўласніцкія зямельныя ўладанні.

Люстрацыя – правядзенне падрабязнага апісання ўсіх дзяржаўных маёнткаў і строгае вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залеж-насці ад іх гаспадарчага становішча.

Мануфактура – прамысловае прадпрыемства, заснаванае на па-дзеле працы і ручной вытворчасці. Упершыню з’явілася на Беларусі ў XVIII ст. Канчаткова выціснута фабрычнай вытворчасцю толькі на пачатку ХХ ст. Да 1861 г. пераважалі вотчынныя мануфактуры, на якіх выкарыстоўвалася праца прыгонных рабочых. Пасля адмены прыгон-нага права існавалі выключна капіталістычныя мануфактуры. Працоў-ная сіла на іх была наёмнай.

Міравыя суды – асобы від суда са спрошчаным судаводствам для разгляду нязначных іскаў і дробных крымінальных злачынстваў.

«Мяжа аселасці» – у Расіі ў 1794–1917 гг. мяжа тэрыторыі, на якой дазвалялася жыхарства яўрэям. Яўрэям дазвалялася сяліцца ў гарадах паўночна-заходніх губерняў, займацца рамяством і гандлем, але не дазвалялася займацца земляробствам. Яўрэі маглі запісвацца ў мя-шчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што яны будуць плаціць дзяр-жаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам.

Пралетарыят – рабочы клас, клас наёмных працоўных, крыніцай існавання якіх з’яўляецца продаж сваёй рабочай сілы ўласнікам сродкаў вытворчасці.

Прамысловы пераварот – паступовы пераход ад мануфактуры да фабрыкі, ад ручной да машыннай працы.

Прускі шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы – марудны шлях развіцця капіталізму з захаваннем феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў (буйное памешчыцкае землеўладанне, выкуп зямлі сялянам за грошы, церазпалосіца, сервітутнае права, адпрацовачная сісітэма).

Прыгоннае права – форма феадальнай залежнасці сялян: прыма-цаванне іх да зямлі і падначаленне адміністрацыйнай і судовай уладзе феадала.

Разбор шляхты – выключэнне з дваранскага саслоўя пры непра-дастаўленні дакументаў на дваранскае званне.

Раслаенне сялянства – рост маёмаснай і класавай няроўнасці ў асяроддзі сялян; з аднаго боку колькасна павялічвалася сельская бур-жуазія, з другога – сельскі пралетарыят і паўпралетарыят.

Секулярызацыя – канфіскацыя царкаўнай маёмасці на карысць дзяржавы. На тэрыторыі Беларусі праведзена ў 1841–1843 гг., большай часткай у адносінах да каталіцкай царквы.

Сервітуты – абмежаванае права карыстання чужой уласнасцю (права праезду, выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі, карыстанне сенажа-цямі). Сервітуты былі вельмі пашыраны на Беларусі ў феадальныя часы. У парэформенны перыяд адбывалася напружаная барацьба сялян за права карыстання сервітутамі.

Сіндыкаты – формы аб’яднання прадпрымальнікаў для рэгуля-вання аб’ёмаў вытворчасці і адзінай цаны на сваю прадукцыю.

Устаўная грамата – акты, якімі вызначаліся адносіны часова-абавязаных сялян з памешчыкамі пасля сялянскай рэформы 1861 г.

Фабрыка – форма арганізацыі вытворчасці; прамысловае прадпры-емства, заснаванае на выкарыстанні сістэмы машын.

Цэнзавая прамысловасць – прадпрыемствы пэўных памераў, аб’ёму вытворчасці пры наяўнасці механічных рухавікоў.

Часоваабавязаныя сяляне – былыя памешчыцкія сяляне ў Расіі, якія на падставе рэформы 1861 г. былі вызвалены ад прыгону, але да пэўнага часу павінны былі выконваць феадальныя павіннасці на карысць памешчыкаў. На Беларусі часовааабавязаны стан быў скасава-

ны ў 1863 г., а ўвогуле па Расійскай імперыі – у 1881 г.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 1642; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.