КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Рэдагаваць] Мясныя
Стравы Витторио Грассо Шеф-Повар Бабка Са старажытных часоў аснову сельскай гаспадаркі продкаў сучасных беларусаў складала вытворчасьць збожжа. Асноўным прадуктам харчаваньня быў чорны хлеб з жытняй мукі, часта з дадаткамі ячменнай, пшанічнай, грэцкай, аўсянай. Адносна распаўсюджанай была выпечка з грэцкай мукі. Мучныя вырабы з пытляванай пшанічнай мукі (пірагі, бліны, караваі) выпякаліся ў асноўным на сьвяты. Дагэтуль чорны хлеб у Беларусі ў вялікай пашане, зь ім ядуць і першыя, і другія стравы. Апроч хлеба, з мукі вараць кашы, робяць клёцкі, лазанкі, калдуны і г.д. Cамая папулярная гародніна - капуста, якую вараць, тушаць, квасяць, рыхтуюць бігас і г.д., а таксама буракі (зь якіх у прыватнасьці гатуюць славуты халаднік) і морква. Круглы год не сыходзіць са стала бульба, зь якой у Беларусі ўпершыню пазнаёміліся ў XVIII стагодзьдзі, пачалі вырошчваць на пач. XIX стагодзьдзя, а да канца XIX стагодзьдзя яна стала асновай рацыёну. Бульбу вараць, тушаць, смажаць, запякаюць, фаршыруюць. Зь яе гатуюць супы і салаты, піражкі і хрушчы. Смачная бульба ў спалучэньні з грыбамі, сьвінінай. Асабліва вядомыя стравы з сырой дранай бульбы (запазычаныя калісьці з нямецкай кулінарыі) — бабка, бліны, дранікі, клёцкі, капытка. Таксама з бульбы гатуюць камы, смажанік, розныя запяканкі. Бігас (пол. bigos) — нацыянальная страва беларускай, польскай ды летувіскай кухні, якая галоўным чынам складаецца з капусты, мяса ды каўбасы. Паходжаньне стравы цьмянае: паводле адной вэрсіі летувіскага (балцкага) паходжаньня — да Польшчы бігас меў прывезьці Ягайла; паводле другой вэрсіі назоў паходзіць ад нямецкага begossen або beigossen ад дзеяслову begießen (абліць, паліць) i beigießen (даліць). Першапачаткова бігас складаўся галоўным чынам зь мяса, а паводле некаторых крыніцаў, так называлі халадзец зь мясам. Капусту пачалі дадаваць дзеля патаненьня стравы — але ж вынік апынуўся настолькі якасны, што капуста сталася другім неабходным складнікам бігасу, поруч зь мясам. Такі бігас з капустай вядомы быў на Літве ўжо ў часы Міцкевіча:
У сучаснай Польшчы бігас дагэтуль вельмі папулярны й гатуецца як у хатніх умовах, так і ў сталоўках ды рэстарацыях. Існуе перакананьне — што ў бігасе колькасьць капусты ды мяса з каўбасой павінныя быць аднольковыя. Хаця галоўнымі прыправамі да бігасу лічыцца; перац, лаўровы ліст ды сушаныя грыбы — у простых сталоўках дадаецца таксама таматны соўс і канешне нашмат менш мяса чым палова. Дакладныя прапорцыі, прыправы ды дадаткі, віды мяса ды каўбасы, а таксама капусты (толькі квашаная, або квашаная ды сьвежая) гэта вельмі індывідуальная справа. Аднак лічыцца, што пасьля прыгатаваньня бігас павінен быць падагрэты яшчэ некалькі разоў (што забаронена паводле нормаў Эўразьвязу) — і тады ён робіцца яшчэ лепшым. Паводле польскіх крыніцаў на землях былога ВКЛ існавалі наступныя віды бігасу; · віленьскі — да якога дадаецца таксама нявялікая колькасьць яблыкаў · жамойцкі (жмудзкі) дзе досыць мала мяса й дадаецца ячменная каша. У сучаснай Беларусі страва пад назвай бігас амаль невядомая, заступае
Мясныя стравы даўней гатавалі ў асноўным на сьвяты, пераважна зімовыя. Дзічына таксама была найбольш даступная ўвосень і зімой.
Дата добавления: 2015-03-31; Просмотров: 487; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |