КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Прадмова
Азарка, В.У. ГIСТОРЫЯБЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ЛИСТ СОГЛАСОВАНИЯ ДОПОЛНЕНИЯ И ИЗМЕНЕНИЯ
Вучэбна-метадычны дапаможнік
Мінск 2010
ББК 81.2(4Беи)–923 А351
Друкуецца па рашэнні рэдакцыйна-выдавецкага савета БДПУ, рэкамендавана секцыяй гуманітарных навук (пратакол № 3 ад 27.05.08)
Рэцэнзенты: кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ М.М. Круталевіч; кандыдат філалагічных навук, в. а. загадчыка аддзела гісторыі беларускай мовы ДНУ «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» НАН Рэспублікі Беларусь Н.В. Паляшчук
Гісторыя беларускай мовы: вучэб.-метад. дапам. / В.У. Азарка, А.С. Васілеўская, А.Г. Міхалевіч. – Мінск: БДПУ, 2010. – 100 с. ISBN 978-985-501-650-3. У дапаможніку прадстаўлены тэарэтычны матэрыял, заданні і практыкаванні па дысцыплінах гісторыка-лінгвістычнага цыкла – гісторыі беларускай літаратурнай мовы, стараславянскай мове, гістарычнай граматыцы беларускай мовы. Адрасуецца студэнтам дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі з дадатковай спецыяльнасцю «Беларуская мова і літаратура», выкладчыкам, магістрантам і аспірантам.
УДК 811.161.3(075.8) ББК 81.2(4Беи)–923_
© Азарка В.У., Васілеўская А.С., ISBN 978-985-501-650-3 © БДПУ, 2009 Авалоданне сістэмай гісторыка-лінгвістычных ведаў з’яўлялася і з’яўляецца важнай умовай прафесійнай падрыхтоўкі мовазнаўцы, які атрымлівае ўніверсітэцкую адукацыю. Вывучэнне дысцыплін гісторыка-лінгвістычнага цыкла дазваляе растлумачыць многія фанетычныя, марфалагічныя, стылістычныя з’явы, убачыць мову ў яе гістарычным развіцці, зразумець асаблівасці сучаснага стану мовы. У дапаможніку «Гісторыя беларускай мовы» падаюцца сістэматычныя звесткі па трох цесна звязаных дысцыплінах – «Гісторыі беларускай літаратурнай мовы», «Стараславянскай мове», «Гістарычнай граматыцы беларускай мовы». Падача матэрыялу з улікам міжпрадметных сувязей дазваляе ўбачыць непарыўнасць гістарычнага развіцця мовы, пазбегнуць паўтораў, зразумець пераемнасць традыцый. У дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па адзначаных курсах, да кожнай тэмы падаюцца практыкаванні і заданні з узорам іх выканання. Сістэма практыкаванняў пабудавана ў адпаведнасці з сучаснымі праграмамі па названых курсах. Для аналізу прапануюцца ўрыўкі з пісьмовых помнікаў, што дае магчымасць з найбольшай паўнатой раскрыць працэсы, якія характарызавалі развіццё сродкаў і прыёмаў літаратурнага выказвання ў пэўныя гістарычныя перыяды. Праверыць узровень засваення матэрыялу дазволяць кантрольныя работы, змешчаныя пасля кожнага раздзела. У распрацоўцы дапаможніка прымалі ўдзел дацэнты кафедры беларускага і рускага мовазнаўства ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», кандыдаты філалагічных навук В.У. Азарка (раздзел І «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы»), А.С. Васілеўская (раздзел ІІ «Стараславянская мова») і А.Г. Міхалевіч (раздзел ІІІ «Гістарычная граматыка беларускай мовы»).
Дата добавления: 2015-05-10; Просмотров: 597; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |