КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Старажытнаруская літаратурная мова
І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы Гісторыя беларускай літаратурнай мовы – навука, якая вывучае ўзнікненне, станаўленне і змяненне літаратурнай мовы беларускага народа, даследуе гісторыю ўдасканалення яе граматыка-правапіснага афармлення і нармалізацыі. Праблема перыядызацыі гісторыі літаратурных моў дастаткова складаная, бо цяжка вылучыць крытэрыі, якія давалі б магчымасць з дастатковай верагоднасцю ўстанавіць пункт пераходу мовы з аднаго стану ў другі. Пры адсутнасці больш-менш выразных лінгвістычных крытэрыяў пад увагу бяруць знешнія фактары, звязаныя з працэсам развіцця культуры і з гісторыяй грамадства. У гісторыі беларускай літаратурнай мовы традыцыйна вылучаюць тры перыяды: І перыяд (Х – канец ХІІІ ст.) – перыяд старажытнарускай літаратурнай мовы; ІІ перыяд (XIV–XVIII стст.) – перыяд старабеларускай літаратурнай мовы; ІІІ перыяд (з пачатку ХІХ ст. і да нашага часу) – перыяд новайбеларускай літаратурнай мовы. ? Заданні 1. На аснове аналізу 3–4 крыніц даць як мага больш поўную характарыстыку паняцця «літаратурная мова». Даказаць, што літаратурная мова – катэгорыя гістарычная. , Літаратура 1. Виноградов В.В. Литературный язык // Виноградов В.В. Избранные труды: История русского литературного языка. М., 1978. 2. Ковалевская Е.Г. История русского литературного языка. М., 1992. 3. Русский язык: энциклопедия. М., 1998. 4. Толстой Н.И. История и структура славянских литературных языков. М., 1988. 5. Языкознание: большой энциклопедический словарь. М., 1998. 2. Патлумачыць, чаму нельга атаясамліваць паняцце «гісторыя літаратурнай мовы» з паняццямі «гісторыя мовы» і «гісторыя мовы літаратуры». , Літаратура 1. Мартынаў В.У. Шляхі фарміравання беларускай мовы // Жывая спадчына. Мінск, 1992. 2. Успенский Б.А. Предмет истории литературного языка //Успенский Б.А. История русского литературного языка (ХІ–XVII вв.). М., 2002. 3. Растлумачыць значэнне тэрмінаў сацыяльна-гістарычны тып мовы, ідыём, жывая мова, дыялект, кайнэ, моўная сітуацыя, дыгласія, двухмоўе. , Літаратура 1. Бондалетов В.Д. Социальная лингвистика. М., 1987. 2. Языкознание: большой энциклопедический словарь. М., 1998. 4. Параўнаць перыядызацыі гісторыі беларускай літаратурнай мовы, прапанаваныя Л. Шакуном і І. Ласковым. , Літаратура 1. Ласкоў І. Адкуль пайшла беларуская мова // Літаратура і мастацтва. 1992. 27 сак.; 2. Шакун Л. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1984. Старажытнаруская літаратурная мова – літаратурная мова Старажытнай Русі, агульная пісьмовая мова ўсходніх славян ХІ – канца ХІІІ ст. Перыяд функцыянавання гэтай мовы прынята разглядаць як зыходны этап у гісторыі кожнай з усходнеславянскіх літаратурных моў. Па сённяшні дзень застаецца дыскусійным пытанне пра ўзнікненне і развіццё пісьменнасці на ўсходнеславянскіх землях. Лінгвісты ХІХ ст. (А.Х. Вастокаў, Ф.І. Буслаеў) лічылі, што пісьмо на землі Старажытнай Русі было прынесена з Балгарыі ў канцы Х ст. (988 г.) падчас афіцыйнага хрышчэння (гэты працэс атрымаў назву «першы паўднёваславянскі ўплыў»). У ХХ ст. такі пункт гледжання быў аспрэчаны. Так, С.П. Абнорскі сцвярджае, што пісьменства на Русі ўзнікла ў VI–VII стст. На думку прафесара Л.П. Якубінскага, той факт, што ўсе славяне ўжываюць агульныя па паходжанні дзеясловы са значэннем ‘пісаць’ і ‘чытаць’, пацвярджае наяўнасць у іх пісьма яшчэ ў агульнаславянскі перыяд. Многія даследчыкі, гаворачы пра існаванне арыгінальнай пісьменнасці ва ўсходніх славян у пачатку Х ст., спасылаюцца на «Сказанне чарнарызца Храбра», «Жыціе Канстанціна Філосафа», згадкі арабскіх пісьменнікаў Ахмед ібн-Фадлана і Ібн-Якуб эль-Недзіма і арабскага географа Аль-Масудзі, апісанне ў «Аповесці мінулых гадоў» падзей ІХ ст., упамінанне ў гэтым жа летапісе дагавораў з Візантыяй 907, 911, 944 і 971 гадоў, археалагічныя знаходкі (Гнёздаўскі надпіс). Найбольш жа старажытныя ўсходнеславянскія пісьмовыя помнікі, якія дайшлі да нашага часу, датуюцца толькі ХІ ст.: Астрамірава евангелле, Тмутараканскі надпіс 1061 г., зборнікі Святаслава 1073 і 1076 гг., подпіс Ганны Яраславаўны 1063 г., надпісы на сценах Сафійскага Сабора ў Ноўгарадзе, на мармуровай грабніцы Яраслава Мудрага, шматлікія клеймы з імёнамі рамеснікаў, нанесеныя на будаўнічыя пліты, цагліны, сапожныя калодкі, зброю, прасліцы. У ХІІ ст. былі створаны «Жыціе Феадосія Пячэрскага», «Сказанне пра Барыса і Глеба», «Слова аб законе і боскай ласцы» мітрапаліта Іларыёна, «Хаджэнне ігумена Данііла», «Аповесць мінулых гадоў», «Павучанне Уладзіміра Манамаха», «Руская праўда», «Слова пра паход Ігаравы» і інш. Вызначэнне генетычных каранёў старажытнарускай мовы з’яўляецца неадназначным, найбольшае развіццё атрымалі канцэпцыі: · паўднёваславянскай (стараславянскай) асновы старажытнарускай літаратурнай мовы (А.А. Шахматаў); · самабытнага характару старажытнарускай літаратурнай мовы (Я.Ф. Карскі, С.П. Абнорскі); · змешанай прыроды старажытнарускай літаратурнай мовы (Б.А. Ларын, Р.В. Вінакур, М.А. Мяшчэрскі). З праблемай паходжання старажытнарускай літаратурнай мовы цесна звязана пытанне аб культурна-моўнай сітуацыі ў Старажытнай Русі. В.У. Вінаградаў сцвярджаў, што ў выніку ўзаемадзеяння царкоўнаславянскай і жывой моў усходніх славян утварыліся два тыпы старажытнарускай літаратурнай мовы – кніжна-славянскі і народна-літаратурны. Б.А. Успенскі вызначае моўную сітуацыю першага гістарычнага перыяду як царкоўнаславянска-старажытнарускую дыгласію. На думку даследчыка, у той час суіснавала кніжная моўная сістэма, звязаная з пісьмовай традыцыяй, і някніжная сістэма, звязаная з паўсядзённым жыццём. Большасць сучасных даследчыкаў пагаджаецца з тым, што ў Старажытнай Русі функцыянавалі дзве літаратурныя мовы: 1) царкоўнаславянская літаратурная мова двух тыпаў: а) уласна царкоўнаславянская мова – мова богаслужэбнай літаратуры, арыгінальных і перакладных рэлігійных твораў, якія перапісваліся на Русі з паўднёваславянскіх і заходнеславянскіх пратографаў; б) славяна-руская мова – мова ўсходнеславянскіх арыгінальных твораў; 2) старажытнаруская літаратурная мова таксама двух тыпаў: а) мова мастацка-апавядальнай літаратуры; б) мова справавога пісьменства. У Старажытнай Русі існавала разгалінаваная сістэма функцыянальна-стылявых і жанравых разнавіднасцей пісьмовай мовы. Найчасцей помнікі старажытнарускага пісьменства падзяляюць на тры групы – царкоўна-кніжныя, свецкія і справавыя. Да найбольш яркіх рыс помнікаў царкоўна-кніжнага характару (кананічнай, жыційнай, паломніцкай, рэлігійна-павучальнай літаратуры) адносяцца: перавага царкоўнаславянскіх элементаў у фанетыцы і марфалогіі; шырокае выкарыстанне рэлігійнай лексікі; ужыванне канкрэтнай лексікі ў сімвалічным і метафарычным значэннях; распаўсюджанасць прыёмаў рытарычнага апавядання (параўнанняў, сімвалічнага паралелізму, ампліфікацый, скразных антытэз, разнастайных сінанімічных і антанімічных радоў слоў); разнастайнасць сінтаксічных канструкцый (удакладняльныя звароты, простыя і складаныя – злучнікавыя і бяззлучнікавыя – сказы). Для тэкстаў помнікаў свецкай пісьменнасці характэрна суіснаванне царкоўнаславянскіх і ўсходнеславянскіх рыс у фанетыцы і марфалогіі; выкарыстанне разнастайных груп лексікі з канкрэтным значэннем; сувязь апавядання з адлюстраваннем рэальнага побыту Старажытнай Русі; выкарыстанне эпітэтаў народна-паэтычнага характару, параўнанняў і метафар да з’яў побытавага жыцця, супастаўленняў са светам жывой і нежывой прыроды, блізкіх да народнай паэзіі; ужыванне паняццяў, якія адлюстроўваюць як новыя, хрысціянскія, так і старыя, язычніцкія, погляды славян; пашыранасць простых сказаў, канструкцый з аднароднымі членамі, а таксама складаназлучаных і складаных бяззлучнікавых сказаў. У помніках справавой пісьменнасці пераважалі ўсходнеславянскія рысы ў фанетыцы і марфалогіі; шырока ўжывалася тэрміналагічная і побытавая лексіка, якая абслугоўвала розныя сферы жыцця; часта нанізваліся аднатыпныя канструкцыі; былі распаўсюджаны інфінітыўныя сказы, складаназалежныя сказы з даданымі ўмовы, складаныя бяззлучнікавыя сказы; выкарыстоўваліся традыцыйныя формулы справавога маўлення і ўстойлівыя спалучэнні. Моўныя рысы, якія адрозніваюць старажытнарускую
Пры аналізе мовы таго ці іншага помніка нярэдка ўзнікаюць цяжкасці, звязаныя з тым, што пратографы большасці помнікаў старажытнай усходнеславянскай літаратуры да нашага часу не захаваліся; копіі ж нярэдка рабіліся з прамежкавых спісаў і адпаведна адлюстроўваюць моўныя асаблівасці розных гістарычных эпох.
Дата добавления: 2015-05-10; Просмотров: 2032; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |