Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь




Артыкул 4. Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнiшча, якое складаецца з дзвюх гарызантальных каляровых палос: верхняй — чырвонага колеру i нiжняй — зялёнага колеру. Адносiны шырынi палос чырвонага i зялёнага колеру — 2:1. Адносiны шырынi Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь да яго даўжынi — 1:2. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускi нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полi, якое складае 1/9 даўжынi Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь. Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое афарбоўваецца ў залацiсты (вохра) колер. Адносiны шырынi Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь да даўжынi дрэўка — 1:3.

Пры правядзеннi цырымонiй i iншых урачыстых мерапрыемстваў, а таксама пры ўстаноўцы Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь у службовых кабiнетах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь i кiраўнiкоў iншых дзяржаўных органаў, падпарадкаваных Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, прадстаўнiкоў мясцовых Саветаў дэпутатаў, кiраўнiкоў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў на верхнiм канцы дрэўка Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь замацоўваецца наверша ромбападобнай формы з выявай пяцiканцовай зоркi, аналагiчнай яе выяве на Дзяржаўным гербе Рэспублiкi Беларусь. Навершы вырабляюцца з металу жоўтага колеру.

Артыкул 5. Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь паднiмаецца або ўстанаўлiваецца:

на будынку рэзiдэнцыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — пастаянна, за выключэннем выпадкаў, калi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь на будынку рэзiдэнцыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь паднiмаецца дублiкат штандарта (флага) Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;

на будынку Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i на будынку Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — пастаянна;

на будынку Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь — пастаянна;

на будынках органаў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь i iншых дзяржаўных органаў, падпарадкаваных Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, — пастаянна;

на будынках рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, — пастаянна;

на будынках Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, агульных i гаспадарчых судоў Рэспублiкi Беларусь, органаў пракуратуры Рэспублiкi Беларусь, устаноў Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў — пастаянна, а на будынках, у якiх право-дзяцца пасяджэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, — на час правядзення пасяджэнняў;

на будынках i (цi) тэрыторыях дыпламатычных прадстаўнiцтваў (уключаючы рэзiдэнцыi кiраўнiкоў дыпламатычных прадстаўнiцтваў), консульскiх устаноў, прадстаўнiцтваў Рэспублiкi Беларусь пры мiжнародных арганiзацыях, а таксама спецыяльных мiсiй Рэспублiкi Беларусь — у адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права, правiламi дыпламатычнага пратакола, законамi, правiламi i звычаямi дзяржавы знаходжання;

на транспартных сродках кiраўнiкоў дзяржаў, урадаў i парламентаў, якi прыбылi з афiцыйнымi або рабочымi вiзiтамi ў Рэспублiку Беларусь, у выпадку, калi iх суправаджае афiцыйная асоба, якая прадстаўляе Рэспублiку Беларусь;

на марскiх суднах i суднах рачнога флоту, зарэгiстраваных у Рэспублiцы Беларусь, — на флагштоку або гафелi;

на транспартных сродках кiраўнiкоў дыпламатычных прадстаўнiцтваў, консульскiх устаноў, прадстаўнiцтваў Рэспублiкi Беларусь пры мiжнародных арганiзацыях, а таксама спецыяльных мiсiй Рэспублiкi Беларусь — у адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права, правiламi дыпламатычнага пратакола, законамi, правiламi i звычаямi дзяржавы знаходжання;

на транспартных сродках, марскiх суднах (на топе пярэдняй мачты або на сiгнальнай мачце) i iншых сродках перамяшчэння, на якiх у якасцi афiцыйных асоб знаходзяцца Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь або асобы, якiя выконваюць iх абавязкi, — у выпадку знаходжання гэтых асоб у службовых камандзiроўках за мяжой, кiраўнiк дэлегацыi, накiраванай ва ўстаноўленым парадку Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь цi Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, пасол, кiраўнiк консульскай установы Рэспублiкi Беларусь, пастаянны прадстаўнiк Рэспублiкi Беларусь пры мiжнародных арганiзацыях або кiраўнiк цi прадстаўнiк спецыяльнай мiсii Рэспублiкi Беларусь — са згоды гэтых асоб;

на будынках i ў памяшканнях, у якiх праводзiцца галасаванне, — у днi выбараў i рэферэндумаў;

на будынках i ў памяшканнях, у якiх праводзяцца рэспублiканскiя сходы, — у днi правядзення такiх сходаў;

у аб’яднаннях, злучэннях i воiнскiх часцях Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, — у адпаведнасцi з агульнавайсковымi статутамi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь;

у пунктах пропуску цераз Дзяржаўную гранiцу Рэспублiкi Беларусь, на пагранiчных заставах, пагранiчных пастах пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь;

на спартыўных арэнах — падчас правядзення чэмпiянатаў i першынстваў Рэспублiкi Беларусь, мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў з удзелам нацыянальных зборных каманд i падчас узнагароджвання беларускiх спартсменаў — пераможцаў мiжнародных спаборнiцтваў;

у службовых кабiнетах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь i кiраўнiкоў iншых дзяржаўных органаў, падпарадкаваных Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, агульных i гаспадарчых судоў Рэспублiкi Беларусь, Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь, пракурораў абласцей, горада Мiнска, раёнаў (гарадоў) i прыраўнаваных да iх пракурораў, старшынь абласных, горада Мiнска i мiжраённых камiтэтаў дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, начальнiкаў галоўных упраўленняў па абласцях i гораду Мiнску, кiраўнiкоў аддзяленняў Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь у гарадах, старшынь мясцовых Саветаў дэпутатаў, кiраўнiкоў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, камандзiраў аб’яднанняў, злучэнняў, воiнскiх часцей Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у памяшканнях пасяджэнняў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, у залах судовых пасяджэнняў агульных i гаспадарчых судоў Рэспублiкi Беларусь, у памяшканнях воiнскiх часцей, памяшканнях органаў запiсу актаў грамадзянскага стану, памяшканнях урачыстай рэгiстрацыi нараджэння i шлюбу, памяшканнях дзяржаўных натарыяльных кантор, памяшканнях дзяржаўных навуковых арганiзацый i ўстаноў адукацыi, iншых дзяржаўных арганiзацый, памяшканнях, у якiх дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў пастаянна прымаюць выбаршчыкаў;

на iншых аб’ектах у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных святаў i святочных дзён, а таксама пры ўрачыстых мерапрыемствах, якiя праводзяцца дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi, грамадзянамi падчас народных, працоўных, сямейных святаў i ў iншыя памятныя даты, у тым лiку i без выкарыстання дрэўка (флагштока), пры забеспячэннi неабходнай павагi да Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь, выраблены ў настольным варыянце, можа быць устаноўлены ў памяшканнях, якiя выкарыстоўваюцца арганiзацыямi i грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 6. Пры адначасовым падняццi або ўстанаўленнi Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь i флага iншай дзяржавы Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь павiнен быць падняты або ўстаноўлены з правага боку, а флаг iншай дзяржавы — з левага, калi стаць тварам да iх. У выпадку падняцця флагаў трох i больш дзяржаў флагi размяшчаюцца ў алфавiтным парадку па назве гэтых дзяржаў.

Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь размяшчаецца на адным узроўнi з флагамi iншых дзяржаў i павiнен быць аднаго памеру з iмi.

Пры адначасовым устанаўленнi Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь i флага iншай дзяржавы на транспартных сродках (за выключэннем марскiх суднаў i суднаў рачнога флоту) Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь размяшчаецца злева па напрамку руху, а флаг iншай дзяржавы — справа па напрамку руху на адным узроўнi па вышынi i на адной гарызантальнай лiнii, перпендыкулярнай напрамку руху транспартнага сродку.

Пры адначасовым падняццi або ўстанаўленнi Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь i штандарта (флага) Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь павiнен быць падняты або ўстаноўлены з левага боку, а штандарт (флаг) Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — з правага, калi стаць тварам да iх.

Артыкул 7. Падчас жалобы, аб’яўленай Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца ў жалобным афармленнi. У гэтым выпадку да верхняй часткi дрэўка (флагштока) Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь прымацоўваецца стужка чорнага колеру, даўжыня якой роўная даўжынi палотнiшча флага. Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь, устаноўлены на флагштоку, прыспускаецца на 1/3 даўжынi флагштока.

Артыкул 8. Выява Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь змяшчаецца на паветраных суднах, зарэгiстраваных у Рэспублiцы Беларусь.

У выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, выява Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь можа быць выкарыстана ў якасцi асновы або элемента дзяржаўных узнагарод Рэспублiкi Беларусь, а таксама геральдычных знакаў — эмблем i нагрудных знакаў дзяржаўных органаў.

Флагi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, палiтычных партый, прафесiйных саюзаў i iншых грамадскiх аб’яднанняў не могуць быць iдэнтычныя Дзяржаўнаму флагу Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь не можа быць выкарыстаны ў якасцi асновы флагаў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, палiтычных партый, прафесiйных саюзаў i iншых грамадскiх аб’яднанняў.

Пры адначасовым падняццi або размяшчэннi Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь i флага адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўнага органа, iншай дзяржаўнай арганiзацыi, палiтычнай партыi, прафесiйнага саюза i iншага грамадскага аб’яднання Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь павiнен размяшчацца з левага боку ад iншага флага, калi стаць тварам да iх. Пры адначасовым размяшчэннi няцотнай колькасцi флагаў Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь павiнен размяшчацца ў цэнтры, а пры размяшчэннi цотнай колькасцi флагаў (больш чым два) — злева ад цэнтра.

Выява Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь можа быць выкарыстана ў дэкаратыўных мэтах у якасцi дзяржаўнага i нацыянальнага сiмвала такiм чынам, каб пры гэтым не была праяўлена непавага да Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь.

Не дапускаецца размяшчэнне на Дзяржаўным флагу Рэспублiкi Беларусь надпiсаў i графiчных выяў незалежна ад спосабу iх нанясення.

ГЛАВА 3.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 835; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.